кузьма чорны

11

Upload: -

Post on 19-Jul-2015

1.689 views

Category:

Documents


6 download

TRANSCRIPT

Page 1: кузьма чорны
Page 2: кузьма чорны

( ) 24 Кузьма Чорны Мікалай Карлавіч Раманоўскі нарадзіўся чэрвеня1900 . г у вёсцы Боркіна на Случчыне ў сям'і парабка. У 1907 г. бацькі будучага пісьменніка пераехалі ў фальварак Вінцантова. Пра сваё маленства Чорны ўспамінаў: «Гэта быў жудасны час, калі кавалак хлеба і палатняная рубашка – адна на год, здаваліся шчасцем. Так жылі ўсе тыя людзі, сярод якіх я вырас і выгадаваўся. Так жыў народ». Бацькі пісьменніка з усіх сіл імкнуліся даць старэйшаму сыну адукацыю. Каля маёнтка школ блізка не было, таму яны кінулі панскую службу і ў 1908 г. пераехалі на сваю радзіму, у мястэчка Цімкавічы Капыльскага раёна.

Page 3: кузьма чорны

Пасля заканчэння Цiмкавiцкай народнай навучальнi трынаццацiгадовы падлетак вымушаны быў дапамагаць сям'i. У 1916 г. Мiкалай паступiў у Нясвiжскую настаўнiцкую семiнарыю, скончыць якую яму не ўдалося: у 1919г. семiнарыя была зачынена польскiмi ўладамi. Сапраўдным «універсітэтам» пісьменніка было само жыццё, а настаўнікамі – яго дзед, слуцкі сурвэтнік Міхал Парыбка-Чорны, маці Глікерыя Міхайлаўна, якая прачытала мноства кніг, бацька Карл Феліксавіч, разам з якім Мікалай абышоў усю ваколіцу ў пошуках працы.

Page 4: кузьма чорны

У 1923г. Мiкалай стаў студэнтам Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта на літаратурным аддзяленнi педагагічнага факультэта. У гэтым жа годзе газета "Савецкая Беларусь" надрукавала яго першыя апавяданнi, падпiсаныя псеўданiмам Кузьма Чорны, а ў снежні ёнстаў членам масавай літаратурнай арганізацыі «Маладняк». У маі 1926 г. К. Чорны разам з іншымі беларускімі пісьменнікамі выйшаў з «Маладняка», ідэйныя і эстэтычныя ўстаноўкі якога перасталі яго задавальняць, і стаў адным з арганізатараў «Узвышша.

Рэдкалегія часопіса "Узвышша" Рэдкалегія часопіса "Узвышша" Сядзяць: К.Чорны, У.Дубоўка, К.Крапіва.Сядзяць: К.Чорны, У.Дубоўка, К.Крапіва.

Стаяць: А.Бабарэка, Я.Пушча. 1927 г.Стаяць: А.Бабарэка, Я.Пушча. 1927 г.

Page 5: кузьма чорны

У 1927 г. быў апублiкаваны яго першы раман "Сястра", у 1928 - "Зямля". Аповесцi "Лявон Бушмар" (1929), "Вясна" (1930), незакончаныя творы "Вецер i пыл" (1927-1929), "Ідзi, iдзi" (1930), зборнiкi апавяданняў "Вераснёвыя ночы" (1929), "Нянавiсць", "Буры" (абодва 1930) сведчылi не толькi пра выключную працавiтасць маладога творцы, а i пра перапоўненасць яго iдэямi, тэмамi, вобразамi, што прасiлiся на паперу.

Page 6: кузьма чорны

Да пачатку 1930 г. у К.Чорнага выспела маштабная творчая задума - "паказаць у мастацкiх вобразах гiсторыю беларускага народа... ад знiшчэння паншчыны i да нашыхдзён". Аднак грамадска-палiтычная атмасфера гэтага часу была маласпрыяльнай для творчасцi. Творчая актыўнасць пiсьменнiка прыкметна знiзiлася, былi апублiкаваны раманы "Бацькаўшчына" (1931), "Трэцяепакаленне" (1935), "Трыццаць год" (1934), аповесць "Люба Лук'янская" (1937), зборнiк "Брыгадзiравы апавяданнi" (1932).

Page 7: кузьма чорны

У кастрычнiку 1938 г. К.Чорнага арыштавалi. Аднак яму ў параўнаннi з многiмi яго сябрамi па "Маладняку" i "Узвышшы" пашчасцiла: праз восем месяцаў ён апынуўся на волi. Перажытае i ўбачанае ў турме, хваробы, што абвастрылiся ў час знаходжання за кратамi, не зменшылi жадання працаваць. Трыновыя раманы, аб'ёмнае лiтаратуразнаўчае даследаванне паэмы Я.Коласа "Новая зямля" згарэлi ў першыя днi вайны. З напiсанага ў гэты час захавалася толькi п'еса "Ірынка" (1940).

Page 8: кузьма чорны

Да студзеня 1942 г. К.Чорны быў супрацоўнiкам сатырычнай газеты "Раздавiм фашысцкую гадзiну". На кавалак хлеба пiсьменнiк зарабляў працай у рэдакцыi часопiса "Беларусь".

Усведамленне асабістай адказнасці за заўтрашні дзень свайго народа і ўсяго чалавецтва вызначае пачуцці і думкі герояў рамана «Пошукі будычыні» (1943), простых беларускіх людзей. Драматычны канфлікт паміж савецкім чалавекам, які ўвасабляе ўсё лепшае ў чалавецтве, і нямецкім фашыстам, носьбітам звярынага, эгаістычнага, антыгуманнага пачатку, – асноўны ў ваенных творах Чорнага.

Page 9: кузьма чорны

"...Я, як чорнарабочы, пiсаў i пiшу бесперапынна публiцыстычныя тэксты без подпiсу, яныдрукуюцца, устаўляюцца ў тэксты рэзалюцый... А я хаджу спрацаваны, хворы i жыву ў катуху", - скардзiўся К. Чорны П. Панамарэнку, страцiўшы надзею што-небудзь змянiць. Супакаенне давала творцу праца над раманамi "Вялiкi дзень" (1941-1944), "Пошукi будучынi" (1943), "Млечны Шлях" (1944). Гэтыя вяршынныя з'явы ў творчасцi пiсьменнiка доўгiя гады заставалiся ў рукапiсах. У гады Вялiкай Айчыннай вайны выйшлi зборнiк iфельетонаў "Кат у белай манiшцы" (1942) i апавяданняў "Вялiкае сэрца" (1945).

Page 10: кузьма чорны

Апошнi запiс у "Дзённiку", зроблены 22 лiстапада 1944 г., у дзень, калi перастала бiцца хворае i знясiленае сэрца пiсьменнiка: "Я жыву як апошняе пакiдзiшча... Я гiну i не магу выкарыстаць як трэба было свой талент. Сiлы мае трацяцца i марнуюцца без карысцi... Божа, напiшы за мяне мае раманы, хiба так малiцца, цi што!"

Page 11: кузьма чорны

Сёння беларуская літаратура не толькі раўняецца на лепшыя дасягненні сусветнага мастацтва, але і сама становіцца такой літаратурай, на якую раўняюцца літаратуры іншых народаў. У гэтым ёсць вялікая заслуга і Кузьмы Чорнага.

Падрыхтавалі вучаніцы 10 “В” класа Ашыхміна Паліна і Куль Вераніка.