Презентация одной книги
TRANSCRIPT
Аўтары навуковага выдання:дацэнт кафедры грамадскіх навук
Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, кандыдат культуралогіі
Павел Казіміравіч Банцэвіч і дацэнт кафедры беларускай
літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта
ім. Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук
Руслан Канстанцінавіч Казлоўскі
Прэзентацыя адной кнігі
У манаграфіі аўтары разглядаюць
актуальныя праблемы
ў сучаснай культуралогіі, філасофіі
і літаратуразнаўстве,
комплексна аналізуюць перыяд
ХХ стагоддзя ў беларускай літаратуры
ў святле сучасных навуковых тэорый
і канцэпцый і ў новай інтэрпрэтацыі.
ПРАЗ ПРЫЗМУ ЧАСУ: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХХ СТАГОДДЗЯ
Ў КАНТЭКСЦЕ НАВУКОВЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
Сваё навуковае выданне аўтары прысвячаюць беларускай літаратуры ХХ стагоддзя і асноўную тэматыку сваіх даследаванняў раскрываюць перад чытачамі ва ўводзінах да манаграфіі, дзе падкрэсліваюць што зробленае імі даследаванне “…ўзбагачае нацыянальную культуралагічную і літаратуразнаўчую навуку ў сферы інтэрпрэтацыі класічнай мастацкай спадчыны.”
З анатацыі да манаграфіі:Вынікі і палажэнні манаграфіі актуальныя для тэарэтычных і навукова-практычных даследаванняўу галіне культуралогіі, філасофіі, літаратуразнаўства, этналогіі, славістыкі, могуць выкарыстоўвацца ў вучэбным працэссе вышэйшых навучальных устаноў,пры падрыхтоўцы магістарскіх, кандыдацкіх, доктарскіх дысертацый. Кніга прызначана і для больш шырокага кола чытачоў: настаўнікаў школ, супрацоўнікаў устаноў культуры, навучэнцаў каледжаў, гімназій і ліцэяў – усіх, хто цікавіцца праблемамі вывучэння сучаснай беларускайкультуры і літаратуры.
• Празаічная мініацюра як жанр мастацкай літаратуры
• Станаўленне малых празаічных жанраў у беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя
• Празаічная мініацюра ў творчасці Змітрака Бядулі• Максім Гарэцкі як адзін з заснавальнікаў традыцыі
беларускай празаічнай мініацюры• Мініацюра ў прозе Барыса Сачанкі. Эстэтычнае ў
мастацкай канцэпцыі малых празаічных жанраў• Мініацюра ў прозе Янкі Брыля• Сутнастна-змястоўная і фармальная
разнастайнасць мініацюр у беларускай прозе канца ХХ стагоддзя
БЕЛАРУСКАЯ ПРАЗАІЧНАЯ МІНІАЦЮРА – Першы раздзел манаграфіі прысвечаны рэпрэзентатыўнаму
жанру беларускай літаратуры – мініацюры ў прозе.Ён уключае наступныя падраздзелы:
У першым разделе манаграфіі аўтары раскрываюць перад чытачом асаблівасць малых жанраў прозы, іх сутнасць і філасоўскую ёмістасць. Падкрэсліваюць тое, што ўсе гэтыя шматлікія невялічкія апавяданні, абразкі, мініацюры складаюць значны масіў майстроў беларускай прозы ХХ стагоддзя.
Асобнымі рысамі азначана творчасць, жыццёвы шлях З.Бядулі, Б.Сачанкі, М.Гарэцкага і Я.Брыля, якім аўтары прысвяцілі трэці, чацверты, пяты і шосты падразделы раздела I-га сваёй навуковай працы.
БЕЛАРУСКАЯ ПРАЗАІЧНАЯ МІНІАЦЮРА – разглядаецца у творах пісьменнікаў і мастакоў малых жанраў беларускай прозы: Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Сяргея Палуяна, Цішкі Гартнага і асабіста Змітрака Бядулі, Барыса Сачанкі, Максіма Гарэцкага, Янкі Брыля.
• Асоба і народ: праблема адраджэння нацыянальнай эліты і пошукі свайго народу ў мастацкай творчасці У. Караткевіча
• Рэабілітацыя беларускай гісторыі і культуры ў творчасці У.Караткевіча
• Мастацкая інтэрпрэтацыя біблейскага сюжэту і ўвасабленне нацыянальнага ідэалу ў рамане “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”
• Актуалізацыя праблемы культурнай ідэнтычнасці ў нарысе “Зямля пад белымі крыламі”• Асветніцка-дадыктычны характар і маральна-
патрыятычная скіраваннасць публіцыстыкі У.Караткевіча
Т ВОРЧАЯ СПАДЧЫНА У.КАРАТКЕВІЧАЎ СВЯТЛЕ СУЧАСНАЙ
КУЛЬТУРАЛАГІЧНАЙ ДУМКІ – другі раздзел манаграфіі, які ўключае падраздзелы:
Падрабязна і паслядоўна ў дадзеным раздзеле прааналізавана творчасць У.Караткевіча, яго мастацкі самабытны талент, які так ярка адлюстраваны ў творах пісьменніка і як адзначаюць самі аўтары, што “…пісьменнік намагаўся фарміраваць у беларусаў пачуцці самапавагі, самакаштоўнасці, годнасці, страчаныя за трыста гадоў знаходжання ў складзе іншых дзяржаў, падкрэсліваў немагчымасць існавання чалавека па-за культурай і гісторыяй, па-за ўсведамленнем уласнай велічы і самабытнасці.”
(Банцевіч, П. К., Казлоўскі, Р. К. Праз прызму часу: беларуская літаратура ХХ стагоддзя ў кантэксце навуковых даследаванняў : манаграфія – Гродна, 2012. – Разд. II. – С.155.)
Увесь другі раздел навуковага выдання аўтары цалкам прысвяцілі
ЛІТАРАТУРНАЙ СПАДЧЫНЕ У.КАРАТКЕВІЧА
Манаграфія выдадзена і паліграфічна выкананаУстановай адукацыі
“Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт” тыражом у 100 экз.
Хадатчук Надзея Пятроўна Дырэктар бібліятекі УА «Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт»
Телефон: +(375) (152) 77-14-01 Е-mail: [email protected] www.ggau.by/lib
Дзякуй за ўвагу!Да новых сустрэч
з новымі кнігамі на нашыхвіртуальных кніжных
выставах!