тэма зіма. роднасныя словы

7
Тэма: Зіма.Роднасныя словы.Правапіс слоў са звонкім зычным на канцы. Задачы:удакладніць і пашырыць слоўнікавы запас шляхам практычнага засваення роднасных слоў, вучыць вызначаць роднасныя словы, самастойна падбіраць іх і выкарыстоўваць у сказе,замацаваць састаў слова; развіццё мыслення, увагі, памяці; фарміраванне навыка супрацоўніцтва,самастойнасці, ініцыятыўнасці. Абсталяванне: кампьютэрная прэзентацыя, інтэрактыўная дошка, карткі з заданнямі, канверт з заданнем, карткі з вершамі, папяровыя сняжынкі са словамі, магнітафон, дыск “Поры года”(Чайкоўскі). Слоўнік: намаразь сцюдзёны Ход занятка. 1. Аргмомант. Гучыць музыка Чайкоўскага “Поры года.Зіма.” Праслухалі ўрывак. -Музыка перадала нам загадкавасць, таямнічасць,што можна сустрэць у стане вось гэтых слоў.Зачытаць словы: снежань, зіма, студзень,люты. -Сярод гэтых слоў ёсць слова, якое вызначае назву тэмы нашага занятка.І яно з’яўляецца лішнім. -Чаму слова зіма? ( Яно азначае назву пары года) - Паразважайце, калі ласка.

Upload: specsh

Post on 08-Aug-2015

78 views

Category:

Education


27 download

TRANSCRIPT

Page 1: тэма зіма. роднасныя словы

Тэма: Зіма.Роднасныя словы.Правапіс слоў са звонкім зычным на канцы.Задачы:удакладніць і пашырыць слоўнікавы запас шляхам практычнага засваення роднасных слоў, вучыць вызначаць роднасныя словы, самастойна падбіраць іх і выкарыстоўваць у сказе,замацаваць састаў слова; развіццё мыслення, увагі, памяці;фарміраванне навыка супрацоўніцтва,самастойнасці, ініцыятыўнасці. Абсталяванне: кампьютэрная прэзентацыя, інтэрактыўная дошка, карткі з заданнямі, канверт з заданнем, карткі з вершамі, папяровыя сняжынкі са словамі, магнітафон, дыск “Поры года”(Чайкоўскі).Слоўнік: намаразь сцюдзёны Ход занятка.1. Аргмомант. Гучыць музыка Чайкоўскага “Поры года.Зіма.” Праслухалі ўрывак.-Музыка перадала нам загадкавасць, таямнічасць,што можна сустрэць у стане вось гэтых слоў.Зачытаць словы: снежань, зіма, студзень,люты. -Сярод гэтых слоў ёсць слова, якое вызначае назву тэмы нашага занятка.І яно з’яўляецца лішнім.-Чаму слова зіма? ( Яно азначае назву пары года)- Паразважайце, калі ласка.-Ці наступіла сапраўдная зіма.-Няма чаго?... ( Снегу, марозу, сцюжы).-Што мы скажам пра надыход зімы?-Які бывае дзень зімою? ( халодны, марозны, сцюдзёны).-Якое надвор’е? (Змяніць канчаткі слоў).-Які подых у зімы? ( Халодны, марозны, сцюдзёны). -Як вы разумееце сцюдзёны подых?2. Дыхальная гімнастыка. ( На нітках камячкі ваты) Удых—выдых Падуць ціха, мацней, моцна.3. Ароматэрапія.

Page 2: тэма зіма. роднасныя словы

Адчуйце сапраўдны подых зімы. (выкарыстанне балончыка,асвяжаючага паветра )-Удыхніце і выдыхніце тыя няўдачы, якія напаткалі вас на працягу дня.Я жадаю вам папрацаваць з добрым настроем!

-Рабяты, я прапаную вам карткі-сігналы, якія будуць дапамагаць вам у працы: зялёны колер—сігнал гатоўнасці, “я зразумеў”; чырвоны колер—“ я не зразумеў”, не гатоў.-А ў канцы занятка вы самі ацэніце сваю працу. І пастараецеся правільна заняць сабе месца на” Скале ведаў”.4.Асноўны матэрыял.Чытанне верша лагапедам. Гучыць музыка. Зіма. Снег, сняжынкі, снегапады! Слайд 1 Гэтым словам вельмі рады. Вясёлай снежнаю зімой Гуляем мы ў снежкі разам. Са снегу будзе снегавік— Да снегападаў ён прывык.-Прачытайце верш вочкамі.-У ім ёсць словы, якія гучаць падобна. Давайце іх назавём.-Яны падобныя, а ці з’яўляюцца яны роднымі?-Так, яны выраслі ў адной сям’і. Давайце паспрабуем размясціць гэтыя словы на роднасным дрэве . Выхад вучняў па чарзе да інтэрактыўнай дошкі. Слайд 2-Размясціце словы так, як у вершы. Гэта слова быццам корань Разрастацца пачало. І плады нам прынясло.(На галінах вучні размяшчаюць роднасныя словы з верша)-Якая агульная частка ў гэтых словах? (Выдзяліць)-Пры дапамозе якіх частак утвараюцца роднасныя словы?( прыстаўкі, суфікса).- У нас яшчэ засталіся галінкі, паспрабуйце самі папоўніць сям’ю роднасных слоў.(Снягурачка, сняжок, падснежнік)

Page 3: тэма зіма. роднасныя словы

- А, якая чырвонагрудая птушка можа прыляцець і сесці на адну з гэтых галінак? (Снягір).-Прачытаць словы і адказаць, у якіх словах вымаўленне не супадае з напісаннем.-Чаму?-Як праверыць напісанне гэтых слоў?5.Замацаванне.* Мазгавы штурм.-Праслухайце некалькі слоў.Хутка адшукайце лішняе слова. Снег, сняжок, сініца. Снег, снягір, сініца. Сняжынка, снежка, сцежка. Зрокавая размінка ( Паназіраць за сняжынкай вочкамі)

*Увага на экран. Слайд 3-Па малюнках назваць з’явы прыроды.Завіруха ,галалёдзіца, намаразь.-Ці можам мы назваць гэтыя словы роднаснымі? (Не)- Чаму? ( Не маюць агульнай часткі,кораня). -Што такое намаразь? (Слоўнікавая праца). Пальчыкавая гульня “Я і ты адна сям’я”

*Запісаць слова.Падабраць роднасныя.Намаразь—мароз, марозіць, замарозіць, марозны ,марожанае.-Што можна зрабіць з прадуктамі ў халадзільніку?-Што робіць мароз?Які будзе дзень?-Белы мароз да палкі прырос?(Марожанае). Малочнае, шакаладнае, бананавае.-Да якіх часцін мовы адносяцца роднасныя словы?Папрацаваць над саставам слова.

Дынамічная пауза. Пад музыку.-Раз, два,тры,чатыры,пяць.Пойдзем родзічаў шукаць.(Гульня са сняжынкамі: танец са словамі:

Page 4: тэма зіма. роднасныя словы

Закружыліся сняжынкі Нізка, нізка над зямлёй. Ціха лётаюць пушынкі Незлічонай чарадой.-Рабяты, для таго, каб быць здаровымі , трэба піць розныя сокі.Вось вы зараз і паспрабуеце ўтварыць назву соку ад агародніны,садавіны і ягады.На сняжынцы запісана слова . чытаем і ўтвараем назву соку.)Словы: груша, яблык, апельсін, сліва,вішня, маліна, морква.Узор: груша—грушавы, сліва—слівовы і г.д.

* Групавая праца.Выкарыстанне роднасных слоў у сказе.Карткі-заданні.1. З верша выбраць роднасныя словы і з імі пабудавацьсказ. Як агеньчыкі, у двары скачуць, скачуць снегіры. Слайд 4 Запытала ў брата Таня: -Можа , снег ад іх растане?(Па снезе скачуць чырвонагрудыя снегіры.)2.Дэфармаваны сказ.-Аб чым думае галодны снягір на снезе? Слайд 5Апора: Мяне акружаюць (якія?)... (хто?)... (Мяне акружаюць добрыя людзі.) (Яны дапамогуць мне з кормам.)Скласці сказ са слоў.Інтэрактыўная дошка.(Словы: Я, птушак, кармлю, з, кормам, кармушкі.).

6. Вынік. -Словы гэтыя,як родныя падобныя.-Як называюцца гэтыя словы.(Роднасныя).

7. Рэфлексія. Слайд 6Маё месца на “Скале ведаў”.Інтэрактыўная дошка.

Page 5: тэма зіма. роднасныя словы