ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое
TRANSCRIPT
![Page 1: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое](https://reader033.vdocuments.pub/reader033/viewer/2022061513/587361181a28abe7648b598b/html5/thumbnails/1.jpg)
Тэорыя і практыка мовы
Абодва – абедзве – абое
![Page 2: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое](https://reader033.vdocuments.pub/reader033/viewer/2022061513/587361181a28abe7648b598b/html5/thumbnails/2.jpg)
Н. абодва (хлопцы) абедзве (дзяўчыны)Р. абодвух абедзвюхД. абодвум абедзвюмВ. абодвух абедзвюхТв. абодвума абедзвюмаМ. у абодвух у абедзвюхСкланаяцца як два Скланяецца як дзве
![Page 3: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое](https://reader033.vdocuments.pub/reader033/viewer/2022061513/587361181a28abe7648b598b/html5/thumbnails/3.jpg)
Н. абое (хлопец + дзяўчына) Р. абаіх Д. абаім В. абаіх Тв. абаімі М. у абаіхСкланяецца як двое
![Page 4: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое](https://reader033.vdocuments.pub/reader033/viewer/2022061513/587361181a28abe7648b598b/html5/thumbnails/4.jpg)
Ганна і Віталь сядзелі пад дрэвам у тумане цёплай ночы і … маўчалі.
Ігнась стаў … нагамі на хісткі зэдлік – канструкцыя пад ім пахіснулася і развалілася.
Працам … мастакоў-авангардыстаў не знайшлося месца ў Цэнтральнай галерэі.
![Page 5: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое](https://reader033.vdocuments.pub/reader033/viewer/2022061513/587361181a28abe7648b598b/html5/thumbnails/5.jpg)
Ганна і Віталь сядзелі пад дрэвам у тумане цёплай ночы і абое маўчалі.
Ігнась стаў абедзвюма нагамі на хісткі зэдлік – канструкцыя пад ім пахіснулася і развалілася.
Працам абодвух мастакоў-авангардыстаў не знайшлося месца ў Цэнтральнай галерэі.
![Page 6: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое](https://reader033.vdocuments.pub/reader033/viewer/2022061513/587361181a28abe7648b598b/html5/thumbnails/6.jpg)
Насмяяўся гаршчок з катла: … чорныя.
Бацька быў беларус, а маці – полька. … паводле адукацыі – настаўнікі.
Ваўкі бываюць аднавокія і нават сляпыя на … вокі.
Ян і Кася засталіся ўлетку ў горадзе, і з імі … мы часта сустракаліся ў кавярні каля дома.
![Page 7: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое](https://reader033.vdocuments.pub/reader033/viewer/2022061513/587361181a28abe7648b598b/html5/thumbnails/7.jpg)
Насмяяўся гаршчок з катла: абодва чорныя.
Бацька быў беларус, а маці – полька. Абое паводле адукацыі – настаўнікі.
Ваўкі бываюць аднавокія і нават сляпыя на абодва вокі.
Ян і Кася засталіся ўлетку ў горадзе, і з імі абаімі мы часта сустракаліся ў кавярні каля дома.
![Page 8: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое](https://reader033.vdocuments.pub/reader033/viewer/2022061513/587361181a28abe7648b598b/html5/thumbnails/8.jpg)
Нельга недаацэньваць ролю … бацькоў – мамы і таты – у жыцці кожнага дзіцяці.
У … бібліятэчных кнігах не хапала старонак.
… бацькам я паабяцаў тэлефанаваць штовечар і расказваць пра свае ўражанні ад вандроўкі.
![Page 9: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое](https://reader033.vdocuments.pub/reader033/viewer/2022061513/587361181a28abe7648b598b/html5/thumbnails/9.jpg)
Нельга недаацэньваць ролю абаіх бацькоў – мамы і таты – у жыцці кожнага дзіцяці.
У абедзвюх бібліятэчных кнігах не хапала старонак.
Абаім бацькам я паабяцаў тэлефанаваць штовечар і расказваць пра свае ўражанні ад вандроўкі.
![Page 10: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое](https://reader033.vdocuments.pub/reader033/viewer/2022061513/587361181a28abe7648b598b/html5/thumbnails/10.jpg)
З … дуплаў старога дрэва час ад часу вызіралі маленькія вяртлявыя птушачкі.
Я гатовая … рукамі падпісацца пад тваімі словамі.
Пасля … сустрэч Мікола зразумеў, што з гэтай жанчынай агульнай мовы ён не знойдзе.
![Page 11: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое](https://reader033.vdocuments.pub/reader033/viewer/2022061513/587361181a28abe7648b598b/html5/thumbnails/11.jpg)
З абодвух дуплаў старога дрэва час ад часу вызіралі маленькія вяртлявыя птушачкі.
Я гатовая абедзвюма рукамі падпісацца пад тваімі словамі.
Пасля абедзвюх сустрэч Мікола зразумеў, што з гэтай жанчынай агульнай мовы ён не знойдзе.
![Page 12: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое](https://reader033.vdocuments.pub/reader033/viewer/2022061513/587361181a28abe7648b598b/html5/thumbnails/12.jpg)
Магілёвец заспеў жонку з палюбоўнікам і забіў … .
Супрацоўніцтва павінна быць прагматычным - на карысць … краінам, … эканомікам, … народам.
![Page 13: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое](https://reader033.vdocuments.pub/reader033/viewer/2022061513/587361181a28abe7648b598b/html5/thumbnails/13.jpg)
Магілёвец заспеў жонку з палюбоўнікам і забіў абаіх.
Супрацоўніцтва павінна быць прагматычным – на карысць абедзвюм краінам, абедзвюм эканомікам, абодвум народам.