Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у...

27
1 Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыю У зліцця рачулак Муха і Вец, якія даюць пачатак Мухаўцу, размясціўся невялікі горад Пружаны. Але гісторыя яго вялікая і цікавая. Колькі легенд і паданняў звязана з ім. Адна з іх сцвярджае, што назва горада паходзіць ад слова “проса”, якое было даволі папулярнай сельскагаспадарчай культурай у нашай мясцовасці. Сапраўды, ёсць дакументы, дзе гаворыцца аб урадлівасці проса на Пружаншчыне. У “Запісах рассылкі гаспадарскіх лістоў у замкі з двароў, старостваў і цівунстваў” за 1564 г. распавядалася аб тым, што для ўтрымання дзяржаўнага войска з Пружан і іншых мясцін у Бабруйскі замак пасылалася проса. Другая гаворыць, што назва Пружаны паходзіць ад слова “прудзіць”. У доказ гэтай версіі прыхільнікі прыводзяць наступную легенду. Уладальнік Ружан назваў сваё паселішча ў гонар дачок Ружы і Ганны, а за Ружанамі знаходзіліся вялікія сажалкі (“пруды”), таму паселішча за сажалкамі сталі называць Пружанамі. Але легенда ёсць легенда. Больш рэальнасці у даследчыцкіх высновах мовазнаўцаў У. Юрэвіч і В. Лемцюговай, якія атаясомліваюць назву Пружаны з “запрудай, прудам” невялікім штучным ці натуральным вадаёмам, каля якога і ўзнікла паселішча. У адпаведнасці з іншымі дадзенымі пасяленне на месцы цяперашніх Пружан было закладзена заходнеславянскім племем прусаў. Такая гіпотэза мае гістарычную падставу. У 30-я г.г. ХІІІ ст. пад націскам князя Конрада Мазавецкага і яго саюзнікаў рыцараў Тэўтонскага ордэна прусы вымушаны былі перасяляцца, а тыя, што засталіся, былі германізаваны. Вялікі князь літоўскі Трайдзень ( 1270 1282) дазволіў у 1276 г. прусам сяліцца па ўсёй тэрыторыі ВКЛ. Магчыма, прадстаўнікі гэтага племені і заснавалі Прусаны (Прушаны, Пружаны). Некаторыя звязваюць назву горада з выявай на гербе. Праўда, адзінства няма і тут. Выдатны беларускі этнограф М. Федароўскі ў даследаванні “Люд беларускі на Русі Літоўскай” прыводзіць такую мясцовую легенду (запісана ў другой палове ХІХ ст. Уезд у горад Рака Мухавец

Upload: others

Post on 07-Aug-2020

5 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

1

Пракаповіч Н.С.

Пружаны: экскурс у гісторыю

У зліцця рачулак Муха і Вец, якія даюць

пачатак Мухаўцу, размясціўся невялікі горад

Пружаны. Але гісторыя яго вялікая і цікавая. Колькі

легенд і паданняў звязана з ім.

Адна з іх сцвярджае, што назва горада

паходзіць ад слова “проса”, якое было даволі

папулярнай сельскагаспадарчай культурай у нашай

мясцовасці. Сапраўды, ёсць дакументы, дзе

гаворыцца аб урадлівасці проса на Пружаншчыне. У

“Запісах рассылкі гаспадарскіх лістоў у замкі з

двароў, старостваў і цівунстваў” за 1564 г.

распавядалася аб тым, што для ўтрымання дзяржаўнага войска з Пружан і іншых мясцін у Бабруйскі

замак пасылалася проса.

Другая гаворыць, што назва Пружаны паходзіць ад слова “прудзіць”. У доказ гэтай версіі

прыхільнікі прыводзяць наступную легенду. Уладальнік Ружан назваў сваё паселішча ў гонар дачок

Ружы і Ганны, а за Ружанамі знаходзіліся вялікія сажалкі (“пруды”), таму паселішча за сажалкамі сталі

называць Пружанамі. Але легенда ёсць легенда. Больш рэальнасці у даследчыцкіх высновах

мовазнаўцаў У. Юрэвіч і В. Лемцюговай, якія атаясомліваюць назву Пружаны з “запрудай, прудам” –

невялікім штучным ці натуральным вадаёмам, каля якога і ўзнікла паселішча.

У адпаведнасці з іншымі дадзенымі пасяленне на месцы цяперашніх Пружан было закладзена

заходнеславянскім племем прусаў. Такая гіпотэза мае гістарычную падставу. У 30-я г.г. ХІІІ ст. пад

націскам князя Конрада Мазавецкага і яго саюзнікаў

рыцараў Тэўтонскага ордэна прусы вымушаны былі

перасяляцца, а тыя, што засталіся, былі

германізаваны. Вялікі князь літоўскі Трайдзень ( 1270

– 1282) дазволіў у 1276 г. прусам сяліцца па ўсёй

тэрыторыі ВКЛ. Магчыма, прадстаўнікі гэтага

племені і заснавалі Прусаны (Прушаны, Пружаны).

Некаторыя звязваюць назву горада з выявай на

гербе. Праўда, адзінства няма і тут. Выдатны

беларускі этнограф М. Федароўскі ў даследаванні

“Люд беларускі на Русі Літоўскай” прыводзіць такую

мясцовую легенду (запісана ў другой палове ХІХ ст.

Уезд у горад

Рака Мухавец

Page 2: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

2

ад Аляксандра Савіцкага з вёскі Дварчаны): праз Мухавец, які ў старажытныя часы быў паўнаводны і

вірлівы, ехала каралева Бона са сваёй дачкой, якая ўпала ў ваду і там яе праглынуў (“пажэр”) змей.

Гору маці не было краю і яна пракляла раку, якая перасохла. Менавіта ў тым месцы, дзе загінула дачка

Прузена (аднак, такое імя больш нідзе не сустракаецца) і Мухавец стаў дробным, Бона заснавала горад

Пружаны. У гэтай легенды ёсць іншыя варыянты. Быццам рачны змей не “пажэр” дзіця, а наадварот,

яго нарадзіў ці выратаваў. У выдатным этнаграфічным даследаванні “Живописная Россия” ў трэцім

томе (1882 г.), які складаўся пры непасрэдным ўдзеле знакамітага беларусазнаўцы А. Кіркора,

гаворыцца, што карміцелька, якая гуляла з маленькім дзіцем уладальніка горада, выпадкова ўпусціла

яго ў раку Муху, якая “пажрала” дзіця (сустракаецца аповед аб укусе змяёй дзіцяці). Ад гэтага месца

Дабучын (некаторыя даследчыкі ХІХ – ХХ ст.ст. памылкова называюць старажытныя Пружаны

Дабучынам) сталі называць Пажарла, а потым – Пружаны.

Цікавую легенду прыводзіць беларускі

мовазнаўца А. Ненадавец. Ён апавядае пра

падарожжа каралевы Боны з сынам па ўласных

уладаннях. Падарожнікі чулі пра страшэннага змея,

што жыве ў рацэ, праз якую ім неабходна было

пераехаць, аднак толькі смяяліся з гэтых аповядаў.

Калі ж каралеўскае войска ўступіла на мост, ён

праваліўся, і залатая карэта з сынам каралевы

звалілася ў раку. У гэты час водная прастора

ўздрыганулася і з яе высунулася агромістая

раззяўленая пашча змея. Ахоўнікі кінуліся ў ваду,

каб выратаваць каралевіча, аднак усе загінулі. Пасля гэтага жудаснага выпадку да Боны з’явіўся ваяр

Янка. Ён абяцаў вызваліць каралевіча, калі той яшчэ жывы, а змея забіць. Дзеля такой справы ён

загадаў запрудзіць раку, каб сышла вада. Янку-асілку ўдалося забіць змея і варатаваць маленькага сына

Боны. Шчаслівая маці аддала Янку ўсе землі ўздоўж ракі ў вечнае карыстанне. А месца гэта назвалі

Пруджана. Каралева Бона нездарма фігуруе ў якасці гераіні легенд. У пачатку XVI ст. менавіта яна

ўладарыла горадам Пружаны.

Нездарма ў многіх легендах ідзе размова і пра раку Мухавец. Справа ў тым, што Мухавец з

даўніх часоў іграў даволі важную ролю ў гандлі. Ён звязваў не толькі тэрыторыю Сярэдняга Пабужжа,

але і землі Старажытнай Русі з Літвой, Польшчай, Германіяй, Чэхіяй. Утвараецца Мухавец ад зліцця

дзвюх маленькіх рачулак – Мухі і Вец (у 2003 годзе тут пастаўлены помнік, аўтарам якога з’яўляецца

брэсцкі скульптар А. Паўлючук).

Паходжанне назваў гэтых рэк таксама звязана з паданнямі. Мухай раку назвалі таму, што па яе

берагах лётала незлічоная колькасць белых мух, якія не давалі спакою падарожнікам, мясцовым

жыхарам, скаціне, асабліва ў цёплае надвор’е. Гэтыя мухі былі служкамі вадзянога змея. Яны адцягвалі

Скульптура ў зліцця рэк Муха і Вец

Page 3: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

3

ўвагу чалавека, які ехаў праз раку, і спрабаваў адмахвацца ад іх. Вось ў такі

зручны час змей хапаў і знішчаў бяспечнага падарожніка. Пра раку Вец

гавораць наступнае, што ў ёй на высокім востраве, збіраліся нашы продкі

на веча – народны сход, каб вырашаць важныя пытанні, судзіць. Востраў

нібыта насыпалі самі жыхары горада для гэтых мэт. Таму і назва ў ракі

такая.

Рамантычная гісторыя існуе аб назве ракі Баба (прыток Мухаўца). У

старыя часы пакахалі адзін аднаго Пятро і Анэя і ажаніліся. Пятро быў

багаты, а яго любая – бедная. Неўзлюбіла свякруха нявестку і, калі сын

паехаў у Варшаву, выгнала Анэю з хаты, а сыну сказала, што жонка ўцякла

з палюбоўнікам. Аднак падман раскрыўся. Кінуўся Пятро за сваёй любай і ўбачыў яе ў пучыне

паўнаводнай ракі – Анэя хацела ўтапіцца. Аднак малады паспеў і выратаваў сваю каханую. “Не хацела

я быць для цябе абрыдлай бабай, калі ты ў Варшаве бачыў прыгажэйшых і багатых,” – патлумачыла

свой учынак Анэя. У той жа дзень закаханыя пакінулі родныя мясціны назаўсёды. Рака ж, у якой

маладая жанчына ледзь не знайшла сваю смерць, абмялела. А імя ёй ад тых часоў – Баба.

Пытанне аб першым упамінанні Пружан да канца яшчэ не

высветлена. У пісьмовых крыніцах пакуль першае ўпамінанне аб

Прушанскай воласці адносяць да 1433 г. Гэтым годам датуецца ліст

вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча (1432 – 1440) да караля

польскагаУладзіслава ІІ (Ягайлы). Жыгімонт скардзіцца, на свайго

суперніка за княжацкую пасаду Свідрыгайлу (1430 – 1432), які развязаў

грамадзянскую вайну: “... каля Бярэсця, каля Камянца ўсё пуста ўчынілі,

а яшчэ воласці Прушаную, Кобрын, Здзітаў, Вяды і Слонімскае воласці

зачынілі”.

Сам горад упершыню называецца Пружанамі пад 1463 г. як паселішча Кобрынскага княства.

Гэтаму княству горад належаў да 1519 г. У 1473 г. апошні прадстаўнік князёў кобрынскіх Іван

Сямёнавіч (нашчадак вялікага князя літоўскага Гедыміна) і яго жонка Фядора Іванаўна Рагацінская

заснавалі ў Пружанах праваслаўную царкву ў гонар Нараджэння Хрыстова (1473 г.) на востраве р.

Мухавец. У 1490 г. Іван Кобрынскі памёр і вялікі князь і кароль польскі Казімір IV Ягелончык (1440 –

1492) захаваў яго землі за Фядорай. Казімір праводзіў палітыку ўмацавання ўлады і рабіў усё, каб мець

у былых самастойных феадальных княствах верных людзей. З гэтай мэтай у 1491 г. ён выдаў замуж за

намесніка кіеўскага Юрыя Паца (? – 1505) княгіню Фядору. У 1501 г. Юрый Пац адыйшоў ад

дзяржаўных спраў і заняўся гаспадаркай сваіх уладанняў, у тым ліку і Пружан. Пасля смерці Юрыя

Фядора трэці раз выйшла замуж, прыняла каталіцтва і новае імя Соф’я. Яна перажыла і трэцяга мужа

(ваяводы віленскага і канцлера літоўскага). Княгіня Фядора-Соф’я памерла ў 1512 г. Прамых

нашчадкаў пасля яе не засталося. Яе смерць выклікала барацьбу паміж далёкімі і блізкімі родзічамі за

Ягайла

Свідрыгайла

Page 4: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

4

багатую спадчыну.

Вялікі князь Аляксандр (1492 – 1506) вырашыў спрэчку на карысць

сястры Івана Кобрынскага Ганны, якой і дасталіся ўсе землі былога

Кобрынскага княства. У гэты час Пружанскі ключ з фальваркам і вёскамі

(Белавусаўшчына, Лінова, Якавічы, Парасляны і інш.) уваходзіў у склад

Кобрынскай эканоміі, так званага сталовага маёнтка, які падначальваўся і

належаў каралю.

Лёс князёўны склаўся даволі трагічна. Ганна Сямёнаўна

Кобрынская ў 1481 г. выйшла замуж за князя Фёдара Бельскага. Жонкай

Бельскага яна пабыла ўсяго адзін дзень. Іх вяселле, на якое быў запрошаны

вялікі князь Казімір, вырашылі выкарыстаць прадстаўнікі праваслаўнай

шляхты ВКЛ, незадаволеныя пракаталіцкай палітыкай кіраўніка дзяржавы,

каб забіць манарха пад час святочнага палявання, інсцэніраваўшы

няшчасны выпадак. У змове удзельнічалі Міхаіл Алелькавіч Слуцкі, Іван Гальшанскі і сам жаніх

Фёдар Бельскі. Аднак змова раскрылася. Каралю данёс слуга, які выпадкова падслухаў змоўшчыкаў.

Раз’юшаны Казімір загадаў схапіць няверных васалаў. Фёдару Бельскаму ўдалося ўцячы да

маскоўскага князя Івана ІІІ, астатнія змоўшчыкі былі пакараны смерцю. Маладая жонка Фёдара

засталася ў Літве. Казімір Ягелончык аставіў Ганну Кобрынскую на радзіме, разлічваючы, што малады

вернецца за ёю і тады будзе схоплены і пакараны. За маладых нават заступіўся маскоўскі князь Іван ІІІ,

запатрабаваўшы выдаць Ганну яе законнаму мужу, аднак з ВКЛ прыходзіў адзін адказ: “Няхай едзе і

забірае”. Зразумела, што паехаць у Літву князь Бельскі не мог – там яго чакала шыбеніца. Нават, калі

памёр Казімір, а прастол заняў Аляксандр надзеі на дазвол Ганне выехаць у Маскву не спраўдзіліся.

Аляксандр таксама адмовіў даць ёй свабоду. Па настаянню Івана ІІІ Фёдар Бельскі развёўся і ў 1498 г.

ажаніўся другі раз на пляменніцы вялікага князя Маскоўскага Ганне Разанскай. Князёўна Кобрынская

ў адчаі згадзілася на шлюб у 1502 г. з маршалкам вальнага сойму Вацлавам (Венцлавам) Касцевічам.

Гэты шлюб не прынёс ёй шчасця. Весткі аб смерці Фёдара Бельскага

зрабілі яе абыякавай да жыцця. Яна памерла ў 1519 г. Фёдар змагаўся за

Ганну сямнаццаць год – амаль трэцюю частку свайго жыцця. Палову

жыцця, дваццаць адзін год, захоўвала вернасць каханаму Ганна. Інтарэсы

дзяржавы аказаліся вышэй за пачуцці людзей.

Пасля смерці Ганны Сямёнаўны Кобрынскай вялікі князь літоўскі

Жыгімонт І Стары (1506 – 1548) выдаў 7 чэрвеня 1519 г. прывілей,

паводле якога пажыццёвым ўладальнікам былога Кобрынскага княства

(было ператворана ў староства) станавіўся Вацлаў Касцевіч. Пружаны

заставаліся ў старостве, але падпарадкоўваліся вялікаму князю. Даследчык

Ю. Вульф піша:”Вацлаў Касцевіч атрымаў Кобрын (і Пружану) у арэнду,

Ганна Кобрынская

Жыгімонт I

Page 5: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

5

быў першым старостам ды выплаціў арэндную суму 1000 коп пры прыняцці староства. На выпадак

смерці Касцевіча прывілей на Кобрын адразу атрымлівала каралева Бона”. Пры новым ўладальніку

Пружаны папоўніліся яшчэ адным будынкам – касцёлам Жыгімонта і

Вацлава, які быў адчынены для прыхаджан у 1522 г. З 1520 г.

Пружаны ўваходзілі ў склад Кобрынскага павета Падляшскага

ваяводства.

З 1532 г. землі Кобрынскага староства перайшлі другой жонцы

(пасля смерці Барбары Заполіі) Жыгімонта І Боне Сфорцы (дачка

міланскага герцага Джавані Галеаца Марыя Сфорца і Ізабэлы

Арагонскай). Каралева польская і вялікая княгіня літоўская Бона

Сфорца д’Агагона (1494 – 1557) вылучалася не толькі маладосцю,

прыгажосцю і адукацыяй, але і хітрасцю, прагай улады і багаццяў. Са

сваімі праціўнікамі яна распраўлялася з дапамогай атруты (лічаць, што

менавіта яна звяла са свету жонку свайго сына Жыгімонта ІІ Барбару

Радзівіл). Яна раіла мужу ўмацоўваць дзяржаўную ўладу, у першую

чаргу, падрываючы эканамічную самастойнасць заможных магнатаў. Пры ёй значна ўзрасла колькасць

дзяржаўных уладанняў і іх прыбытковасць, асабліва ў Заходняй Беларусі (раней на Захадзе Беларусі

дзяржаўных уладанняў амаль не было, а пераважалі яны на Усходзе, так як там вяліся шматлікія войны

з Масквой, а шляхта не жадала мець землі, якія пастаянна разараюцца і могуць быць страчаны).

Маёнткі да Боны траплялі даволі цікава. Па яе загаду Дзмітрый Сапега правёў своеасаблівы “разбор

шляхты” – мясцовыя ўладальнікі павінны былі прадставіць дакументы на права валодання землямі.

Калі такіх дакументаў не знаходзілася, маёмасць шляхты адбіралася ў дзяржаўны скарб. Лепшыя з іх

Бона забірала сабе. Такім чынам у руках каралевы аказаліся землі князёў кобрынскіх (у тым ліку амаль

уся Пружаншчына), Сялецкія маёнткі, Шарашоўская зямля і многія іншыя.

Менавіта пры Боне ў 30 – 40-я г.г. XVI ст. у дзяржаўных

маёнтках пачалася эканамічная рэформа. Рэформа

прадугледжвала стварэнне фальваркаў, якія працавалі на рынак.

Натуральная сярэднявечная гаспадарка стала замяняцца таварна-

грашовай. У фальварак уключаліся гаспадарчыя і жылыя

пабудовы, вакол якіх размяшчаліся панскія ворныя землі,

агароды, сенажаці, лясы, таксама майстэрні, кузні, лесапілкі.

Панскую зямлю апрацоўвалі прыгонныя сяляне з навакольных

вёсак сваім інвентаром і цяглавай сілай. Сялянскім дварам (а не

абшчынам, якія захаваліся ва Усходняй Беларусі, Расіі, на

Украіне) у карыстанне выдзяляліся кавалкі зямлі, на якія былі

размеркаваны падаткі. Так у Заходняй Беларусі з’явілася падворнае землекарыстанне. Пры ёй былі

Бона Сфорца

Гербавы знак у цэнтры Пружан

Page 6: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

6

зроблены першыя спробы меліярацыі і садаводства ў Заходнім Палессі. Вопыт сваёй маці Боны

Сфорцы ў будучым выкарыстаў Жыгімонт ІІ Аўгуст (1548 – 1572), з імем якога звязана аграрная

рэформа – “Валочная памера” (“Устава на валокі”) 1557 г. Уся зямля паводле рэформы падзялалася

на валокі – 21, 36 га, якія сталі асноўнымі адзінкамі плошчы і падаткаабкладання ў ВКЛ.

Пры садзейнічанні Боны Сфорцы Пружаны ў сярэдзіне XVI ст. сталі цэнтрам рамяства і гандлю,

набылі статус мястэчка на чале з войтам (яму належала 2 валокі зямлі). Праз горад прахлдзіў гандлёвы

шлях з Брэста ў Маскву. Для іншаземных купцоў быў пабудаваны пастаялы двор. Паводле 1563 г. у

Пружанах было 7 вуліц: Кобрынская (вул. Савецкая і Кобрынская), Хватка (частка вул. Леніна),

Загор’е, Дзярэчын (вул. Бахарава), Сялецкая, Шырокая, Задворная, 278 дамоў, насельніцтва складала

1250 чалавек, у тым ліку 10 мяснікоў, 1 ткач, 4 краўцы, 3 шаўцы, 6 кавалёў. У той час рамеснік

найчасцей сам вырабляў прадукцыю і прадаваў яе. Галоўнай вуліцай лічылася Сялецкая (цяпер Р.

Шырмы), на ёй былі рынак, драўляныя гандлёвыя лаўкі, царква і касцёл (на яго карысць у 1534 г. Бона

зрабіла вялікія ахвяраванні). Меліся 2 вадзяныя млыны, каралеўскі двор. У XVI ст. змяніўся і воблік

Пружан – з’явілася вулічная планіроўка населенага пункту, замест хаатычнай забудовы.

Бона Сфорца была разумнай, але вельмі ўладалюбівай жанчынай. Яна не магла змірыцца з тым,

што яе муж Жыгімонт І прыслухваецца не толькі да яе парад, але і магнатаў. Таму, калі ён памёр, Бона

разлічвала правіць па-свойму. Пад свой нагляд яна спрабавала ўзяць сына – караля і вялікага князя

Жыгімонта ІІ Аўгуста, аднак сын не мог дараваць ёй смерці сваёй каханай Барбары Радзівіл. Лёс дачок

яна таксама вырашала без іх удзелу. Старэйшую дачку Альжбэту (Ізабэлу) яна ў маладым узросце

аддала за старога венгерскага караля Яна Заполію. Сярэдняя каралеўна – Зоф’я сама згадзілася на

шлюб з 60-гадовым герцагам Браўншвейгскім, каб толькі вырвацца з-пад апекі маці. Пасля гэтага

шлюбу абражаная “непавагай” дзяцей, якія не жадалі ёй падпарадкавацца, Бона пакінула дзяржаву і

з’ехала ў свае італьянскія ўладанні ў Бары, праўда, не забылася з сабой захапіць значную частку

дзяржаўнага скарбу ВКЛ. У 1557 г. каралева польская і вялікая княгіня

літоўская Бона Сфорца памерла ў адзіноце пры загадкавых абставінах

(мяркуюць, што яе атруцілі).

Пасля ад’езду Боны Сфорцы яе ўладанні былі вернуты ў дзяржаўны

скарб, а частка з іх (у тым ліку Пружаны) перайшлі да Ганны Ягелонкі

(1526 – 1596) – дачкі Боны і сястры Жыгімонта ІІ Аўгуста. Пры ёй у 1566

г. тэрыторыя Пружаншчыны ўвайшла ў склад Берасцейскага павета і

ваяводства. У 1570 г. Ягелонка дазволіла на Горцы, за горадам, пабудаваць

царкву ў імя Святога Духа.

Ганна не вылучалася прыгажосцю. Маці прыцягвала яе ў асноўным

да рэлігійных спраў, жаніхоў жа, якія сваталіся да Ганны, лічыла

недастойнымі. Паступова жанчына страціла цікавасць да многіх спраў і да

сябе. У 1572 г., калі ёй было 50 год, яна была даволі тоўстай, згорбленай. Твар быў у воспінах ад

Ганна Ягелонка

Page 7: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

7

перанесенай хваробы. Жыццё сваё яна прысвяціла справам духоўным. Аднак здарылася так, што яе

брат – апошні прадстаўнік дынастыі Ягелонаў – Жыгімонт ІІ памёр, не пакінуўшы пасля сябе

нашчадкаў. Пры ім ВКЛ і Каралеўства Польскае былі аб’яднаны ў федэратыўную дзяржаву Рэч

Паспалітую (1569 г.). Шляхта вырашыла абраць манархам таго, хто ажэніцца з Ганнай Ягелонкай.

Цікавасць да гэтай сталай жанчыны, якая стала выгаднай нявестай з дзвюма каронамі, была вялізарнай.

Прэтэндэнтаў на яе руку было хоць адбаўляй, хаця па ўзросту яны гадзіліся Ганне ў сыноў і ўнукаў.

Ганна, якую падтрымала шляхта, абрала сабе ў жаніхі маладога французскага прынца Генрыха Валуа

(1551 – 1589). Аднак Генрых аказаўся зусім не тым рамантычным юнаком, якім яго апісвалі паслы-

сваты. Ён нават не з’явіўся пазнаёміцца з будучай жонкай, калі прыбыў у Кракаў – сталіцу Каралеўства

Польскага. А калі пазнаёміўся, адцягваў жаніцьбу, не жадаў вучыць польскую мову, не выказваў

цікаўнасці да дзяржаўных спраў. Увесь свой час ён бавіў у паляваннях, святах, раскошы. Ён не паважаў

ні Ганну, ні сваю новую радзіму. А ў 1574 г. Генрых Валуа, наогул, уцёк у Францыю, адкуль прыйшлі

звесткі аб смерці яго брата Карла ІХ. Перад Генрыхам адкрылася перспектыва заняць французскі трон,

які яму і дастаўся. Ізноў паўстала пытанне аб манарху. Стомленая жанчына вырашыла аддаць перавагу

таму, хто меў шанцаў менш за ўсіх – сяміградскаму (трансільванскаму) ваяводзе Стэфану Баторыю

(1576 – 1586), які быў на дзесяць год маладзейшым за Ганну. Менавіта яго шляхта абрала каралём і

вялікім князем. Не апошнюю ролю адыгралі ў гэтым ваенныя здольнасці прэтэндэнта – у гэты час

Польшча і ВКЛ аказаліся ўцагнутымі ў крывапралітную і няўдалую

Лівонскую вайну (1558 – 1583). Выбар Ганны аказаўся ўдалым. Стэфан

застаўся ў гісторыі як моцны і справядлівы манарх. Пры ім захоўвалася

рэлігійная талерантнасць, была праведзена судовая рэформа, у 1579 г.

заснавана Віленская езуіцкая акадэмія – першая ВНУ ў ВКЛ, пераможна

завяршылася вайна з Маскоўскай дзяржавай. Аднак шчасце аказалася

нядоўгім. У 1586 г. Стэфан Баторый заўчасна памёр у Гародні. Рэч

Паспалітая засталася без гаспадара, а каралева Ганна без мужа.

Апошнія гады свайго жыцця Ганна Ягелонка прысвяціла

ўладкаванню сваіх уладанняў. Яе права на Пружаны ізноў было

пацверджана прывілеям караля Жыгімонта ІІІ Вазы (1587 – 1632) – сына

шведскага караля Юхана ІІІ Вазы і Катажыны Польскай (сястры Ганны).

Пры Ганне Ягелонцы горад атрымаў новы стымул для развіцця – каралева дазволіла праводзіць тут 2

кірмашы (потым – 4 кірмашы ў год) ў храмавыя святы – дні Святога Духа і Спаса. Святару было

дазволена гатаваць медавуху, продажам якой займаўся царкоўны стараста. Горад стаў цэнтрам

кафляной вытворчасці і выпуску чорнага глінянага посуду. На вываз таксама ішлі воск і футра.

Менавіта ў той час горад набыў кампактную радыяльна-веерную планіроўку, арыентаваную на

гандлёвую плошчу. Папярочных вуліц у Пружанах не існавала, так як прамежкі паміж забудовамі

займалі агароды.

Стэфан Баторый

Page 8: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

8

Уладальніца горада была зацікаўлена ў павялічэнні сваіх прыбыткаў і

прыбыткаў гараджан. У адрозненні ад Ружан Пружаны з’яўляліся дзяржаўным

горадам, і менавіта кароль па звароту жыхароў і сваёй цёткі Ганны Ягелонкі надаў

яму прывілей на самакіраванне, так званае Магдэбургскае права, герб і пячатку,

якая дазваляла гараджанам без умяшальніцтва пасрэднікаў ажыццяўляць

маёмасныя і гандлёвыя аперацыі. Гэты дакумент датаваны 6 мая 1589 г.

Магдэбургскае права давала гараду самакіраванне, судовую незалежнасць,

падатковыя ільготы, права валодання зямлёй, ільготы ў рамеснай і гандлёвай

дзейнасці, вызваляла ад ваеннай павіннасці, дазваляла секчы дрэвы на будоўлю,

лавіць рыбу. Аднак гараджане мелі і абавязкі. Кожны гарэлачны, мядовы і піўны

шынок плаціў у дзяржаўны скарб 1 копу літоўскіх грошай (капчызну), а за права

гандлю гарэлкай горад плаціў асобны падатак – 100 злотых. Усе дзяржаўныя

падаткі збіраліся войтам і адсылаліся ў дзень Святога Марціна ў Кобрынскую

эканомію – феадальнае ўладанне, якое задавальняла патрэбы вялікага князя і яго

двара. Гараджане абавязаны былі выконваць падводную павіннасць –

прадастаўляць па загаду магістрата ці службовых асоб падводы. У горадзе з’явіліся яткі (крамы) –

месцы гандлю, гандлёвыя дні, меры вагі. Прыбыткі ад іх дзейнасці ішлі ў гарадскую казну. Яна

папаўнялася і за кошт сялян, якія плацілі падаткі наглядчыку пры ўваходзе ў горад. Галоўным органам

гарадскога кіравання з’яўляўся магістрат, які змяшчаўся ў спецыяльным будынку ратушы. Магістрат

складаўся з рады (орган гарадской улады) і лавы (суд па крымінальных справах). На чале горада быў

войт і яго намеснік – лентвойт, якія прызначаліся вялікім князем. Войт і лентвойт былі кіраўнікамі

заканадаўчай улады ў горадзе, яны кіравалі ўнутранымі справамі, збіралі падаткі і размяркоўвалі

павіннасці, судзілі мяшчан. Выбарнай асобай у горадзе быў бурмістр, які

ўзначальваў раду. У Пружанах першым войтам быў прызначаны шляхціц

Барталамей Мазавецкі. Гарадскія ўлады праводзілі работы па

добраўпарадкаванню. Так вуліцы былі вымашчаны дрэвам. Магчыма, рэшткі такой

старажытнай вуліцы былі знойдзены пад час будаўнічых работ на вуліцы

Тармасава летам 2003 г.

Аднак гарадское права распаўсюджвалася не на ўсіх жыхароў. У гарадах

існавалі так званыя юрыдыкі – месцы, дзе пражывалі шляхціцы ці святары са сваімі

прыгоннымі сялянамі. Такія людзі падначальваліся толькі свайму гаспадару.

Юрыдыка ў Пружанах змяшчалася ўздоўж сучаснай вул. Тармасава.

Асаблівае становішча займалі яўрэі, якія пражывалі ў асобнай частцы горада сваёй абшчынай –

кагалам. Распараджэнні магістрату яны выконвалі, а суд вяршылі на аснове свайго звычаёвага права.

Кагал нёс адказнасць перад уладамі за сваіх членаў, плаціў падаткі, сачыў за дастойнымі паводзінамі

суайчыннікаў, забяспечваў рэлігійнай літаратурай, ажыццяўляў кантроль над сінагогай, вёў нагляд за

Беларуская шляхцянка

ў адзенні XVII ст.

Стары яўрэй

Page 9: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

9

хворымі і наймаў лекараў, бабак-павітух, меў свае могілкі (рэшткі

знаходзяцца на вул. Горына-Каляды). Кагалы ВКЛ падпарадкоўваліся

больш высокай інстанцыі – Вааду. Пружанскі кагал падпарадкоўваўся

Берасцейскаму Вааду. Сходы ваада праходзілі ў розных гарадах.

Напрыклад, у 1623 г. сесіія Ваада праходзіла ў Пружанах. Менавіта тут

было прынята рашэнне заўсёды праводзіць сесіі ў Пружанах. Аднак гэтае

рашэнне было парушана, у тым ліку з-за аб’ектыўных прычын (у

сярэдзіне XVII ст. горад быў зруйнаваны). Ваад 1623 г. у Пружанах быў

першым і апошнім. У 1644 г. ярэі ВКЛ атрымалі ад караля Уладзіслава

IV (1632 – 1648) прывілей і дазвол сяліцца ў дзяржаве. Пружанскім

яўрэям дазвалялася набываць дамы і пляцы на рынку, рабіць віно, варыць

піва і мёд, весці гандаль, займацца рамяством, будаваць сінагогі і не

плаціць некаторыя падаткі. Прывілей пацвердзіў кароль Ян ІІ Казімір

(1648 – 1668)1672) у 1650 г., аднак забараніў купляць новыя плошчы пад сінагогі. Гэтыя правы

пацвярджалі і наступныя каралі Рэчы Паспалітай – Ян ІІІ Сабескі (1674 – 1696) у 1677 г. і Аўгуст ІІ

Моцны Саксонскі (1697 – 1733) у 1698 г. Прывілеі яўрэям даваліся не задарма. Дзяржава была

зацікаўлена ў іх капіталах, гандлёвых сувязях, фінансавых магчымасцях. У той час, калі ў Еўропе ішлі

ганенні на яўрэяў, ВКЛ – рэлігійна талерантная дзяржава, прыняла іх і, дзякуючы іх здольнасцям,

змагла палепшыць сваё эканамічнае становішча і выйсці на еўрапейскі рынак. Амаль усе гандлёвыя

аперацыі ў ВКЛ ажыццяўлялі яўрэі. Захаваліся запісы Берасцейскай мытні 1583 г., дзе гаворыцца аб

пружанскіх купцах Іллі Хаімовічу і Якаву Машкевічу, якія вязлі на продаж у Люблін воск, шкуры

гарнастаяў, выдраў, ласкаў.

Аднак хутка эканамічны росквіт Пружан завяршыўся. Вялікія

страты нанесла Пружанам руска-польская вайна 1654 – 1667 г.г., якая ў

беларускай гісторыі атрымала назву “Патоп” (з-за таго, што на Беларусі

загінула палова насельніцтва). Пружаны былі разбураны, у горадзе

застаўся ўсяго 91 “дым” (дом). Адначасова ішла вайна са Швецыяй (1656

– 1660), якая таксама ўнесла “уклад” у зруйнаванне горада і наваколля.

Пацярпелі і культавыя пабудовы. Толькі ў 1689 г. на Горцы была

адноўлена праваслаўная царква шляхціцам Булгарыным. Пад час

Паўночнай вайны (1700 – 1721) са Швецыяй Пружаны ізноў пацярпелі –

засталася 1/5 пабудоў. Праз горад у 1708 г. прайшлі войскі Карла ХІІ

Шведскага, якія знішчылі каралеўскі двор і сад (яго аднавілі ў 1738 г.). Не

гледзячы на тое, што пасля вайны 28 верасня 1748 г. кароль Аўгуст ІІІ Саксонскі (1733 – 1763)

пацвердзіў прывілеі горада і прызначыў яго ўладальніцай сваю жонку Канстанцыю Марыю Жазэфіну

Аўстрыйскую (1699 – 1757), ён ужо не быў такім як раней. Кірмашы насілі ў асноўным мясцовы

Генрых Валуа

Аўгуст III Саксонскі

Page 10: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

10

характар, дзе прадавалася сельскагаспадарчая прадукцыя і рамесныя вырабы местачковых майстроў.

Пружаны перасталі прыносіць прыбытак і кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764

– 1795) ў 1776 г. пазбавіў горад Магдэбургскага права. Кіраўніком горада стаў стараста, былі

ўведзены павіннасці. У 1791 г. у Пружанах налічвалася 351 “дым” і 2094 жыхароў. Аднак мірныя гады

далі сябе знаць – горад паступова аднавіўся. У 1791 г. яму было вернута права на самакіраванне. У той

час Пружаны спецыялізаваліся на продажы збожжа, жывёлы і гарэлкі.

Аднак дні Рэчы Паспалітай былі ўжо злічаны. Больш моцныя суседзі – Расійская і Аўстрыйская

імперыі і Прусія падзялілі палітычна слабую Рэч Паспалітую. У выніку трэцяга падзелу 1795 г.

тэрыторыя Заходняй Беларусі (Пружаншчына таксама), якая называлася Літвой, ўвайшла ў склад Расіі.

Зразумела, што былыя каралеўскія ўладанні – Пружаны і ваколіцы папоўнілі дзяржаўны зямельны

рэзерв Расіі. Менавіта з такіх уладанняў імператрыца Кацярына ІІ (1764 – 1796) раздавала землі сваім

верным прыбліжаным.

У 1795 г. Пружанская воласць з 5700 сялянскімі душамі (улічваліся

толькі мужчыны) была падаравана актыўнаму ўдзельніку задушэння

нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. генерал-фельдмаршалу

Пятру Румянцаву-Задунайскаму (1725 – 1796). Гэта быў выдатны

палкаводзец, які асабліва праславіўся ў руска-турэцкай вайне 1768 – 1774

г.г. і за гэта да яго прозвішча быў далучаны дадатак “Задунайскі”. Хутчэй

за ўсё, П. Румянцаў ніколі не бываў у сваёй новай сядзібе ў Пружанах.

Пасля яго смерці права валодання пружанскімі маёнткамі перайшло да

старэйшага сына Мікалая Румянцава, які прадаў гэтую маёмасць

мясцовым заможным шляхціцам Трэмбіцкім, Булгарыным, Влодкам,

Ягміным. Пружаны былі куплены тайным саветнікам Паўлам Ягміным

(1747 – 1808). Лёс Ягміна быў даволі бурным. Яшчэ ў часы Рэчы Паспалітай ён меў вялікія пасады:

быў берасцейскім вайсковым камісарам, кобрынсім маршалкам, віцэ-адміністратарам каралеўскіх

уладанняў Брэсцкай эканоміі. Карыстаўся павагай караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і быў

наглядальнікам каралеўскіх уладанняў у Брэсцкай эканоміі. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай

(1793 г.) падтрымаў прагрэсіўна

настроеную шляхту, якая са зброяй у

руках стала на абарону сваёй радзімы, –

удзельнічаў у нацыянальна-

вызваленчым паўстанні 1794 г. пад

кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. У

паўстанні 1794 г. прымаў удзел і другі

заможны шляхціц з Пружаншчыны –

Ігнацы Ляжэнскі (у войску паўстанцаў

Пётр Румянцаў

План Пружан: 1) гандлёвыя рады; 2) сабор Аляксандра Неўскага; 3)

жылая забудова; 4) сядзіба.

Page 11: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

11

меў чын паручніка пяхоты), які быў ўладальнікам маёнтка Аранчыцы. Пасля падаўлення паўстання

Кацярына ІІ зрабіла шырокі жэст – яна даравала ўдзел у паўстанні тым, хто прынёс ёй прысягу на

вернасць. Сягод такіх шляхціцаў былі П. Ягмін і І. Ляжэнскі, якіх не закранулі наступствы паўстання.

Ягміну нават было дазволена набыць новую зямельную маёмасць, чым ён і скарыстаўся, набыўшы ў М.

Румянцава Пружаны. Потым Пружаны перайшлі да шляхецкага роду Швыкоўскіх.

Далучаныя да Расіі пружанскія землі

ўваходзілі ў склад Слонімскай губерні, а з

1797 г. – Літоўскай. Паводле новай

тэрытарыяльна-адміністрацыйнай рэформы

імператара Аляксандра І 1801 – 1803 г.г.

Літоўская губерня падзялялася на

Гарадзенскую і Віленскую, якія разам з

Менскай стваралі Літоўскае генерал-

губернатарства.

У час гэтых змяненняў Пружаны

заставаліся павятовым горадам. На мяжы

XVIII – XIX ст.ст. у Пружанах пражывала

7634 чалавек – 3701 мужчын і 3933 жанчын.

Пасля далучэння да Расіі змянілася

кіраванне горадам. На горад

распаўсюджвалася “Грамата на правы і

выгады гарадам Расійскай імперыі” 1785 г.

Паводле граматы ўладу ў горадзе ажыццяўляў

магістрат (дума) на чале з

бурмістрам і гараднічым (узначальваў

выканаўчыю ўладу). Гараднічы

прызначаўся царскім ўрадам з

афіцэраў-адстаўнікоў. Сакратарскія

функцыі выконваў пісар. У Пружанах

змяшчалася і павятовае праўленне на

чале з капітанам-спраўнікам. Важнае

значэнне меў дваранскі сход на чале з

прадвадзіцелем (маршалкам). У 1805 і

1807 г.г. прадвадзіцелем дваранства

Пружанскага павета быў Піліп

Кржаноўскі, у 1808 г. – Віктар

Page 12: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

12

Віславух (уладальнік маёнтка Зяновіль (Ляжайка)), а 1812 г. – Іосіф Булгарын. Купцы горада мелі права

на стварэнне сваіх прафесійных аб’яднанняў – гільдый.

Значную частку жыхароў Пружан складалі яўрэі. Справа ў тым, што урадам Кацярыны ІІ у 1794

г. была ўведзена “мяжа яўрэйскай аселасці”. Яўрэям дазвалялася сяліцца ў гарадах, займацца

рамяством і гандлем, але забаранялася валодаць зямлёй і займацца земляробствам. Ім дазвалялася

запісваца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што яны будуць плаціць падаткі ў двайным памеры

ў параўнанні з хрысціянамі.

Шляхта атрымала такія ж правы як і расійскае дваранства паводле “Даравальнай граматы

дваранству” 1785 г. – трымаць зямлю з залежнымі сялянамі, займаць дзяржаўныя пасады, не плаціць

падаткі, не падвяргацца цялесным пакаранням. Зразумела, што

ранейшыя “залатыя шляхецкія вольнасці” скасоўваліся. Католікам

(большасць шляхты) дазвалялася свабодна адпраўляць свой культ,

праўда, забаранялася перацягваць на свой бок праваслаўных і

уніятаў (да 80 % беларусаў складалі уніяты). Такімі

мерапрыемствамі царскі ўрад жадаў стварыць сабе апору ў новым

краі.

1803 г. датуецца першы план Пружан. Паводле яго вядома,

што найбольш старой часткай горада з’яўляліся адрэзкі вуліц

Кобрынскай (цяпер Савецкая) і Слонімскай (цяпер Камсамольская) і

на поўнач поймы Мухаўца і рэк Вец і Муха. Тут былі размешчаны

асноўныя мураваныя пабудовы – касцёл, плябанія (дом ксёндза),

уніяцкая царква, гродскі і павятовы суды. На перакрыжаванні вуліц

Кобрынскай і Слонімскай была гандлёвая плошча з гандлёвымі

радамі (на 22 крамы) і ратушай. Бдаўніцтва вялося даволі актыўна,

так як у 1800 г. большая частка горада была знішчана пажарам.

Пажар 1810 г. знішчыў старажытную царкву Святой Параскевы

(пабудавана ў XVI ст.). Частка вуліц у 1802 г. была выбрукавана

камянямі, якія па дазволу гараднічага браліся з падмуркаў

разбуранага каралеўскага замка. У 1810 г. частка пабудоў (12 жылых

дамоў і 6 гаспадарчых пабудоў) была распрацавана гродзенскім

архітэктарам Лянчоўскім.

Праз нашу мясцовасць пракацілася вайна з Напалеонам, які

12 (24) чэрвеня 1812 г. фарсіраваў р. Нёман і ўступіў у межы

Расійскай імперыі. Ужо 10 ліпеня Пружаншчына стала арэнай

баявых дзеянняў. З-за нядальнабачнай палітыкі расійскага ўрада, войскі адступалі. На Пружаншчыне у

баі ўступілі арміі: 2-я пад кіраўніцтвам Баграціёна (штаб змяшчаўся ў Ваўкавыску) і 3-я – Тармасава

П. Баграціён

А. Тармасаў

Page 13: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

13

(штаб знаходзіўся ва украінскім горадзе Луцку). Яшчэ да вайны па службовых справах гэтыя генералы

сустракаліся ў Пружанах. Вядома, што два тыдні яны гасцявалі ў доме прадвадзіцеля пружанскага

дваранства І. Булгарына. 20 ліпеня пасля бітвы каля в. Галоўчыцы рускія вымушаны былі адступіць.

Армія Тармасава 15 ліпеня нанесла паражэнне аўстрыйскаму корпусу генерала К. Шварцэнберга каля

Белавежскай пушчы, а яе авангард заняў Пружаны. Аднак ужо 22 ліпеня Тармасаў вымушаны быў

адступіць і рухацца ў бок вёскі Гарадзечна. Тут 31 ліпеня 1812 г. адбылася вялікая бітва паміж арміяй

Тармасава (каля 18 тыс. чал.) і французскімі сіламі – аўстрыйскім корпусам К. Шварцэнберга і

саксонскім Ж. Л. Рэнье (каля 40 тыс. чал.). Гэтая бітва атрымала назву Гарадзечненсая і была адной з

самых буйных на Беларусі. Рускія вымушаны былі

адступіць на Валынь. Запіс аб гэтай бітве быў

высечаны на мармуровай пліце ў храме Хрыста

Выратавальніка ў Маскве. І сёння імя генерала

Тармасава захоўваецца ў памяці пружанцаў. У яго

гонар названа адна з вуліц горада. На

Пружаншчыне дзейнічалі ў верасні – кастрычніку

1812 г. войскі П. Чычагава, якія падчас выгнання

Напалеона з Расійскай імперыі ў лютым злучыліся

з асноўнымі сіламі рускіх войскаў.

Цікавая сітуацыя склалася ў адносінах да

французаў. Пружаны былі імі заняты да сярэдзіны ліпеня 1812 г. Французы прымусова набіралі з сялян

і гараджан рэкрутаў у сваю армію. А многія прадстаўнікі шляхты дабраахватна перайшлі на бок

напалеонаўскай арміі. Такія людзі прызначаліся акупацыйнымі ўладамі для кіравання мясцовымі

органамі, што сачылі за выкананнем распараджэнняў французаў. Многія шляхціцы спадзяваліся, што

Напалеон возьме пад апеку захопленыя землі і адновіць самастойнасць ВКЛ і таму прыносілі прысягу

яму на вернасць, стваралі ўзброеныя атрады і ўступалі ў французскую армію. Беларусь французы

раздзялілі на прэфектуры і падпрэфектуры-дыстрыкты (існавалі на месцы былых паветаў).

Падпрэфектам Пружанскага павета стаў былы прадвадзіцель дваранства Іосіф Булгарын. Цікава, што

пасля вайны ён не толькі здолеў апраўдацца перад расійскімі ўладамі, але і атрымаў узнагароду – ордэн

Уладзіміра 4-й ступені.

У час вайны 1812 г. Пружаны былі разбураны. Многія гараджане пакінулі свой горад, так як

былі пазбаўлены вайной сродкаў для існавання. Сітуацыя ўскладнялася тым, што стаяла зіма –

прадукты адсутнічалі, жытлы былі спалены, фураж і скаціна адабраны французскай і рускай арміямі. У

пачатку 1813 г. з Ваўкавыскага павета на Пружаншчыну прыйшла “гнилая горячка” (тыф), якая

пачалая з-за вялікай колькасці непахаваных трупаў салдат. У 1817 г. у Пружанах засталося толькі 824

жыхары і 242 драўляныя дамы. Спадзяванні на палягчэнне падатковага прыгнёту пасля вайны не

спраўдзіліся, людзі працягвалі бяднець і разарацца. У 1819 – 1823 г.г ў Пружанскім павеце адбыліся

Вуліца Тармасава. Пачатак XX ст.

Page 14: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

14

хваляванні сялян, незадаволеных палітыкай

царскага чыноўніцтва. Сяляне адмаўляліся

выконваць павіннасці, не з’яўляліся на допыты,

узбройваліся каламі, а ў выпадку небяспекі

хаваліся ў навакольных балотах і лясах.

Асабліва актыўным былі выступленні ў

мястэчку Мальча Пружанскага павета (там яны

з перапынкамі адбываліся з 1805 г.). Для іх

падаўлення былі нават выкліканы войскі і

паліцыя. У гэты ж час у горадзе быў

пабудаваны першы цагляны будынак – турма.

Час ішоў і жыццё ў горадзе паступова

адраджалася . Ужо ў 1825 г. у Пружанах

пражывала 1893 чалавекі (1046 мужчын і 847

жанчын). Мелася 3 купцы, сярод якіх

найбольшымі прыбыткамі вылучаўся ўладар

некалькіх пружанскіх крамаў Б. Перлштэйн. У

горадзе было 3 цагляных дамы, 236 драўляных

хат, 3 царквы, 2 навучальныя ўстановы, 1

багадзельня, 1 завод, 12 крамаў, 40 пітных

устаноў, 1 лазня, 2 сады. Пружанскія гандляры

жадалі пабудаваць шэраг новых лавак паміж

старым і гаўптвахтай (знаходзілася на месцы

сучаснага кінатэатра “Спадарожнік”), аднак ім

адмовілі. Тут была зроблена шырокая вуліца і

ўстаноўлены грамадскі калодзеж. Цікавы факт:

менавіта ў гэты час – у пачатку 1825 г. –

праездам у нашым горадзе быў сябра А.С.

Пушкіна будучы дзекабрыст В. Кюхельбекер.

Ён накіроўваўся ў Варшаву.

Закранула Пружаншчыну і такая падзея

як нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў

Польшчы, Літве і Беларусі 1830 – 1831 г.г., якое

мела на мэце адраджэнне незалежнасці Рэчы

Паспалітай. На тэрыторыі Пружаншчыны, Кобрыншчыны і Піншчыны дзейнічалі атрады пад

кіраўніцтвам Тытуса Пуслоўскага, які быў уладальнікам Плянты (на тэрыторыі Пружанскага павета). З

На паштовым тракце. Малюнак XIX ст.

Піваварны завод Л. Памяранца

Піваварны завод Л. Памяранца. Сучасны выгляд.

Page 15: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

15

Белавежскай пушчы на Пружаншчыну ўвайшлі

польскія паўстанцкія атрады генерала Хлапоўскага.

Некаторая частка шляхты падтрымала яго, за што ў

будучым была пазбаўлена маёнткаў і пакарана.

Актыўна ўдзельнічаў у барацьбе за свабоду сваёй

Айчыны Леан Зянковіч (1808 – 1870) – уладальнік

маёнтка Ляхі каля Пружан. Паўстанне пацярпела

паражэнні. Для навядзення і падтрымання парадку ў

Пружаны і павет быў пераведзены Іркуцкі полк з

коннай артылерыяй і 2-ая дывізія гусараў.

У 1834 г. яўрэйскі прадпрымальнік Лей

Памяранец адкрыў у горадзе півавараны завод. У гэты час тут меліся 13 вуліц, толькі адна з якіх была

брукаваная, небрукаваная плошча, 4 драўляныя масты, 4 могілак – адныя вельмі старажытныя з

надмагіллямі-камянямі, а яшчэ праваслаўныя, каталіцкія і яўрэйскія. У справаздачы гараднічага за 1835

г. адзначалася, што ў горадзе была 1 школа, дзе працавала 5 настаўнікаў і вучыўся 61 хлопчык. У

Пружанах праводзіліся 4 кірмашы ў год, на якіх гандлявалі збожжам, сенам, дровамі, буйной рагатай

жывёлай і коньмі мясцовай пароды, драўляным і

гліняным посудам, папяровымі і суконнымі таварамі,

малочнымі прадуктамі, але пераважаў гандаль

вінаграднымі вінамі і гарэлкай. Існавала 44 крамы (іх

пабудавалі замест згарэўшых у 1823 г.): 14 з

“красным” таварам, 4 хлебных, 5 жалезных, 10

скураных, 2 шкляных, 2 фарфоравых, 1 канатная, 2

маскатэльных (продаж фарбаў, клею і г.д.); 45 пітных

дамоў, 4 вінныя склепы. Меўся 1 гарбарны завод, на

якім працавала 35 краўцоў і 30 шаўцоў. На гэтым

заводзе выраблялі ялавыя, конскія, цялячыя,

сырамятныя падэшвенныя шкуры. Гатовая прадукцыя

прадавалася на мясцовым рынку і вывозілася ў

Варшаву і Беласток. Купцоў 3-й гільдыі пражывала 63

чалавекі. Развівалася рамяство –працавала 10 кавалёў,

1 слесар, 90 ганчароў, 3 рымары, 3 гадзіннікавыя

майстры, 14 цесляроў, 6 печнікоў, 35 краўцоў, 30

абутнікоў. У гэты час у горадзе знаходзілася 414

дамоў (3 каменныя). У 1836 г. у Пружанах было

адкрыта мяшчанскае вучылішча.

Дваранскае вучылішча

Будынак паліцыі

Былы будынак паліцыі. Сучасны выгляд.

Page 16: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

16

Рост горада і яго дабрабыту працягваўся і далей.

У Дзяржўным архіве Гродзенскай вобласці захоўваюцца

“Статыстычныя даведкі аб стане горада Пружаны на

1838 год”. Яны паведамляюць, што ў той час Пружаны

мелі плошчу 1398 дзесяцін. Было 3 забрукаваныя

вуліцы: Новасялецкая (сучасная Р. Шырмы), Рынкавая і

частка Кобрынскай. Яны злучалі горад з Дзярэчынскім і

Зарэцкім кварталамі. Астатнія з-за недахопу сродкаў

засталіся грунтовымі. Дзейнічала 4 драўляныя масты.

Вадаправод і каналізацыя адсутнічалі. На цэнтральнай

плошчы знаходзілася мураваная гаўптвахта, пажарная ахова, прыватныя гандлёвыя рады з гасцінным

дваром, турма і павятовае казначэйства. Астатнія 562 дамы былі драўлянымі, многія пакрытыя

саломай. Гарадской казне належалі 4 драўляныя будынкі, дзе змяшчаліся 3 салдацкія варты і магазін. У

горадзе былі гарбарны і медны заводы, 9 кузняў, 9 млыноў (малолі муку, ачышчалі крупы, рыхтавалі

алей), бойня і грамадская лазня. Валодаў усімі гэтымі прадпрыемствамі купец 3-й гільдыі Янкель

Гольдберг. Прадпрымальніку Лею Памяранцу належала 47 піўных, 4 шынкі, 12 заезных корчмаў з

гасцявымі пакоямі, 5 вінных склепаў (у 1860 г. – 99). У горадзе пражывала 7 купцоў 2-й і 27 – 3-й

гільдыі. Заезджых жа купцоў было мала – да 10 чалавек ў год. Пераважна гэта былі купцы з

Маскоўскай, Уладзімірскай і Цвярской губерняў, якія знаходзіліся ў горадзе не больш за 3 дні. Яны

гандлявалі тут паперай і швейнымі таварамі, чаем,

цукрам, цукеркамі, ікрой, дыванамі, палатном. Адмоўна

сказвалася на развіцці горада адсутнасць гандлёвага

шляху, які праходзіў праз Лінова. Колькасць жыхароў

складала 3908 чалавек (2119 мужчын і 1789 жанчын), з

іх 15 святароў, 7 іншых царкоўных служак, 10

ганаровых грамадзян. Замест мяшчанскага 3 студзеня

1838 г. было адкрыта дваранскае вучылішча, якое

размяшчалася ў доме Іцкі Гольдберга па заключанаму

кантракту з платай яму ў год 600 рублёў срэбрам. У вучылішчы было 10 настаўнікаў і 130 вучняў. 26

верасня гэтага ж года была адкрыта бальніца для былых ваеннаслужачых на 12 – 20 ложкаў, якая

размяшчалася ў доме Сімяона Гольдберга. Асаблівай павагай карыстаўся ўрач гэтай бальніцы

Канстанцін Пацэвіч (валодаў кавалкам зямлі каля сучаснага палацавага парку). Яго нашчадкі жылі ў

Пружанах да 1939 г. і таксама займаліся лекарскай практыкай. У гонар аднаго з іх – Аўгуста Пацэвіча

– была названа цэнтральная вуліца горада (цяпер Савецкая). Існавала таксама і ваенная аптэка,

адкрытая ў 1828 г. У 3 вярстах за горадам знаходзіўся цагельны завод купца 3-й гільдыі Лейбы

Арабніцкага. Гораду належаў капітал у 8000 рублёў, які захоўваўся пад працэнты ў Гродзенскім

Будынак казначэйства і турмы

Вуліца Пацэвіча. Пачатак XX ст.

Page 17: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

17

прыказе апекавання.

4 лістапада 1846 г. пружанскім мяшчанам было дазволена выбіраць са свайго асяроддзя

прадстаўнікоў для вынясення прыгавораў ад усяго мяшчанскага саслоўя па мясцовых грамадскіх

справах. Наогул, для кіравання гарадскім гаспадарствам у горадзе існавалі магістрат, сіроцкі суд,

гарадскі дэпутацкі сход, кватэрная камісія. У 1854 г. прадвадзіцелем пружанскай шляхты з’яўляўся

ўладальнік мясцовага маёнтка Валенцій Швыкоўскі (1817 – 1902), а да яго – Марачэўскі.

У сярэдзіне ХІХ ст. горад разросся. Так у 1857 г. яго насельніцтва складала 5667 чалавек, у тым

ліку 2908 яўрэяў. У нашым горадзе ўпершыню ўзнікла праблема занятасці. Таму частка мяшчан была

вымушана займацца сельскай гаспадаркай і адыходнымі промысламі. У Пружанах пражывала 22

купцы, больш за 200 ганчароў, 40 краўцоў, каля 40 шаўцоў, 10 кавалёў, 20 цесляроў, 10 рамеснікаў

іншых спецыяльнасцей. Сярод прадпрыемстваў трэба назваць гарбарны, піваварны, цукровы,

маслабойны, тытунёвы, мукамольны, мылаварны заводы і бровар, на кожным з якіх працавала ад 2 да

15 рабочых. Большасць гэтых прадпрыемстваў належала сям’і Гольдбергаў.

Скарачэнне насельніцтва адбылося ў 1858 г. , калі з-за эпідэміі ў горадзе памерла 16 % жыхароў,

што сведчыць аб нізкім узроўні арганізацыі аховы здароўя ў горадзе. На наступны год прырост

насельніцтва склаў усяго 0,06 %.

У сярэдзіне ХІХ ст. у горадзе з’явіўся новы

палац Швыкоўскіх, было 577 дамоў, 60 крамаў, 1

бальніца, 5 яўрэйскіх школ, 2 цэрквы і 2 касцёлы, 9

сінагог. Аднак Пружаны выглядалі не вельмі

прывабна. Вось як апісвае наш горад Павел Баброўскі

ў “Материалах географии и статистики России”:

“…На главной улице (от Кобринского въезда к дому

Швыковского) находится каменный дом

присутственных мест, лавки, рынок, 2 церкви,

тюремный замок и лучшие заезжие дома. Прочие

улицы дурно построены и содержатся грязно... В течение 10 лет (1848 – 1857) в городскую казну

поступило 11 тысяч 460 рублей 84 копейки. Таких незначительных доходов не представляет ни один

уездный город в Гродненской губернии...”. Прычынай малой прыбытковасці горада з’яўлялася тое, што

ён працаваў у асноўным на ўнутраныя патрэбы, ніякія шляхі зносін, акрамя паштовага тракту не

праходзіла праз Пружаны. Не гледзячы на беднасць ў сярэдзіне ХІХ ст. у горадзе кожную зіму

адбываліся аматарскія тэатральныя пастаноўкі. Ладзіліся яны ў асноўным сіламі мясцовай шляхты.

Была адкрыта першая публічная бібліятэка.

Большая частка Пружан у той час знаходзілася на правым беразе р. Мухавец. У 1865 г. у горадзе

налічвалася 542 рамеснікі, з якіх ганчароў – 106, кавалёў – 22. Дзейнічала 271 майстэрня. У канцы ХІХ

ст. працавала ўжо каля 700 рамеснікаў і 14 дробных прадпрыемстваў, дзе налічвалася да 15 рабочых. У

Будынак аптэкі

Page 18: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

18

горадзе налічвалася 40 купцоў. Кожную нядзелю і чацвер ў горадзе праводзіліся базары, а кірмашы

ладзіліся 2 разы ў год – 6 жніўня (у дзень Святога Духа) і 28 кастрычніка. Гандлявалі жывёлай, хлебам

і сельскагаспадарчымі прыладамі працы.

“Прамысловыя прадпрыемствы горада Пружаны ХІХ ст.”

Назва прадпрыемства Гады

існавання

Уладальнік Колькасць

рабочых (чал.)

Піваварны завод 1834 - ? Л. Памяранец

Піваварны завод 1897 – 1881 В. Швыкоўскі 6

Піваварны завод 1884 – 1913 Мінц 15

Спіртавы завод 1897 – 1908

Гарбарны завод пач. ХІХ ст. Я. Гольдберг

Медны завод пач. ХІХ ст. Я. Гольдберг

Цагельны завод пач. ХІХ ст. Л. Арабніцкі

Цукровы завод сяр. ХІХ ст. Я. Гольдберг 5 – 15

Маслабойны завод сяр. ХІХ ст. Я. Гольдберг 5 – 15

Тытунёвы завод сяр. ХІХ ст. Я. Гольдберг 7

Мукамольны завод сяр. ХІХ ст. Я. Гольдберг 5 – 15

Бровар сяр. ХІХ ст. Я. Гольдберг 5 – 15

Мылаварны завод сяр. ХІХ ст. Я. Гольдберг 5 – 15

Гільзавая мануфактура 1895 45

Цагельная мануфактура 1898 100

Запалкавая фабрыка 1881

Запалкавая фабрыка 1881

Свечкавая фабрыка 1881

Свечкавая фабрыка 1881

Свечкавая фабрыка 1881

“Колькасны і рэлігійны склад насельніцтва горада Пружаны ў XVI – ХІХ ст.ст.”

Год Колькасць насельніцтва Рэлігны склад

Праваслаўныя Католікі Іўдзеі Мусульмане

1563 1250

1650 2000

1791 2094

1801 7634

1811 900 374

1817 824

1825 1893

1832 1989

1835 3219 1857

1838 3908

1841 4418

1857 5667 2908

1861 6248 1187

1865 654 2606

1870 404

1878 7044 1746 543 4750 5

1895 9025

1896 8659 2217 537 5845

1897 7635 2024 485 5080

Page 19: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

19

“Нацыянальны склад насельніцтва Пружанскага павета ў 1860 годзе”

Нацыянальнасць Колькасць

Палякі 6 тыс. чал.

Яўрэі 6 тыс. чал.

Ліцвіны-католікі 5 тыс. чал.

Ліцвіны-праваслаўныя 22 тыс. чал.

Беларусы і ўкраінцы 30 тыс. чал.

Рускія 307 чал.

Колькасны склад родавай шляхты павета ў 1860 г. складаў 1755 чал., а асабістай – 40 чал. У

1860 г. у Пружанскім павеце дзейнічала 4 касцёлы (12 тыс. прыхаджан), 54 царквы (52 тыс. вернікаў),

2 мураваныя сінагогі, 20 яўрэйскіх малітоўных школ (ёшыботаў), 2 пратэстанцкія дамы малітвы.

Гаспадарка была прадстаўлена 217 млынамі, 17 цагельнямі, 14 броварамі. У павеце было 8 мястэчак –

Белавеж, Бяроза, Малеч, Нараўка, Сялец, Тэўлі, Шарашова.

Насельніцтва павета ў 1878 г. складала 96865 жыхароў: 755 шляхціцаў, 222 асобы духоўнага

звання, 9920 гараджан, 102 іншаземцы, 315 каланістаў. Рэлігійная карта павета ўяўляла сабой

наступнае: 67735 праваслаўных, 12302 католікі, 397 баптыстаў, 9369 іўдзеяў.

“Нацыянальны склад насельніцтва горада Пружаны па перапісу 1897 г.”

Нацыянальнасць Мужчыны Жанчыны

Вялікаросы 241 202

Маларосы 5 6

Беларусы 931 931

Палякі 96 129

Літоўцы 1

Жмудзіны 1 1

Французы 3

Немцы 3 3

Яўрэі 2428 2651

Маніфест расійскага імператара Аляксандра

ІІ ад 19 лютага 1861 года адмяніў прыгоннае

права, якое панавала ў XV – XIX ст.ст. і прывяло

да глыбокага эканамічнага і сацыяльнага крызісу

грамадства. Прыгоннае права стала тормазам

далейшага развіцця дзяржавы. Яно не толькі

прывяло да збяднення сялянства, але і шляхты, не

давала магчымасці развівацца прамысловасці,

выклікала шырокі сялянскі рух супраціўлення

феадальна-прыгонніцкім парадкам. “Царскае слова” было зачытана ў пружанскіх цэрквах. Аднак

спадзяванні людзей не спраўдзіліся. Маніфест насіў палавінчаты характар. Уся зямля засталася ў руках

былых уладальнікаў – памешчыкаў-шляхціцаў, а сяляне, якія атрымалі грамадзянскія правы, павінны

Старая вуліца ў Пружанах канца XIX ст.

Page 20: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

20

былі яе выкупляць за вялікія грошы і яшчэ 9 год працаваць на паноў. Зразумела, што сялянства

палічыла сябе падманутым. Простыя людзі былі ўпэўнены, што паны, каб захаваць сваю ўладу,

падмянілі сапраўдны царскі дакумент. Рух незадаволенасці ўзняўся адразу. Сяляне не жадалі слухаць

ні прадвадзіцеля мясцовай шляхты, ні святароў. Гродзенскі губернатар Шпеер пісаў у сваім данясенні ў

Вільню 25 сакавіка 1861 года аб сялянскіх выступленнях супраць Маніфеста ў

памешчыцкіх маёнтках на Пружаншчыне. Пачаліся хваляванні ў вёсках, нават у

маёнтках прадвадзіцеля дваранства В. Швыкоўскага. Губернатар патрабаваў, каб

як мага хутчэй для навядзення парадку на Пружаншчыну быў прысланы батальён

войск. Выступленні ў Пружанскім павеце ўсхвалявалі ўсю Гродзеншчыну. Накал

падзей нарастаў. У канцы сакавіка 1861 г. на рынкавай плошчы ў Пружанах

сабралася каля 300 сялян з навакольных вёсак, арганізаваў якіх адстаўны салдат

Падольскага пяхотнага палка Сільвестр Барушка. Яны заяўлялі, што “...не

намерены служить более, как по 2 дня в неделю, сгонов же и ночных караулов не

будут вовсе отбывать”. У горад былі ўведзены салдаты, пачаліся арышты. Аб

выпадках сялянскай непакорнасці сведчыць пастанова Пружанскага земскага суда

па справе (зафіксавана пад № 106 ад 14 красавіка 1861 г.) аб адмове сялян

выконваць павіннасці. Для разгляду гэтай справы 3 красавіка ў Пружаны

прыязджаў гродзенскі віцэ-губернатар. На лаве падсудных акзаліся 320 сялян і С.

Барушка, які на судзе выступіў з прамовай супраць прыгнятальнікаў і заклікаў прысутных абяззброіць

варту. Прыгавор быў суровы – частка сялян аказалася ў пружанскай турме.

Не абмінула Пружаны нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1863 – 1864 г.г. пад кіраўніцтвам К.

Каліноўскага. Вядома, што сам К. Каліноўскі таксама бываў у Пружанах напярэдадні паўстання. Аб яго

паездцы ў Брэст, Пружаны і Кобрын даносіла паліцыя (“в Пружаны и в Кобрин и ещё бог знает

куда”). Цэнтральны нацыянальны камітэт у Варшаве 21 студзеня 1863 г. выдаў маніфест з заклікам да

паўстання і 2 аграрныя маніфесты, паводле якіх сяляне надзяляліся зямлёй, якой карысталіся. Літоўскі

правінцыяльны камітэт у Вільні падтрымаў яго заклік. Паўстанцы мелі на мэце аднаўленне Рэчы

Паспалітай. Першыя паўстанцкія атрады

з’явіліся на Пружаншчыне зімой 1863 г. пад

кіраўніцтвам Рамана Рагінскага, Станіслава

Сангіна, Валерыя Урублеўскага, Фларыяна

Ажэшкі, Рамуальда Траўгута, Адольфа

Белакоза, Францішка Юндзілы, Густава

Стравінскага (Млотака), Ф. Влодэка (яго атрад

быў сфарміраваны з ураджэнцаў Пружанскага

павета ў красавіку 1863 г.). Ужо на світанку 13

лютага атрады ў складзе 100 чалавек пад

Кастусь Каліноўскі

Рамуальд Траўгут М. Мураўёў

Page 21: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

21

кіраўніцтвам С. Сангіна і Р. Рагінскага захпілі Пружаны. Яны абяззброілі і забілі 3 вартавых, паранілі

10 чалавек, забралі з цэхгцўза ўсю зброю, амуніцыю, 1720 патронаў, увесь порах, у казначэйстве ўзялі

10808 рублёў 85 капеек, выпусцілі з турмы ўсіх зняволеных і распусцілі рэкрутаў, напалі на дом

гараднічага. Гарднічы быў арыштаваны і паўстанцы спабавалі дабіцца ад яго месца змяшчэння

парахавога складу. Гарадскія ўлады аказаліся не ў сілах даць адпор паўстанцам. Начальнік пружанскай

каманды ўнутранай варты ўцёк з горада, пераапрануўшыся ў сялянскае адзенне. Да паўстанцаў у

Пружанах далучыліся 2 дабраахвотнікі. Пагрузіўшыся на падводы інсургенты рушылі ў бок Кобрына.

Наогул, Пружаншчына, у прыватнасці Белавежская пушча, была месцам дыслакацыі штаба

паўстанцкага руху і вялікага атраду ў 400 чалавек. Жыхары горада чула адносіліся да паўстанцаў. У

радах інсургентаў аказаўся пружанскі шляхціц Палькоўскі. Мясцовыя ўлады арыштавалі яго

састарэлую маці і 2 сясцёр. Пад выглядам збору сродкаў на пружанскі касцёл, які будаваўся ў гэты час,

памешчыкі і духавенства збіралі грошы для

паўстанцаў, а пружанскі ксёндз Гансеўскі

хаваў іх. За такую дзейнасць пасля разгрому

паўстання Гансеўскі быў арыштаваны і

высланы ў Архангельскую губерню. С. Сангін

загінуў 15 лютага 1863 г. каля в. Рэчыца

Пружанскага павета. Паўстанцы дзейнічалі на

тэрыторыі ўсяго сучаснага раёна. 23 мая быў

ажыццёўлена рэйд інсургентаў (паўстанцаў) з

Ваўкавыска ў Пружаны. Вялікі неспакой

выклікала становішча ў Белавежскай пушчы, куды імкнуліся атрады паўстанцаў. Пружанскі павятовы

ваенны начальнік у данясенні ад 2 чэрвеня 1863 г. прасіў камандзіра Высока-Літоўскага атрада

прыслаць войса ў мястэчка Белавеж, каб перадухіліць усталяванне кантролю над пушчай паўстанцамі.

Становішча атрадаў патрыётаў ускладнялася тым, што ў лютым 1863 г. у Гродзенскай губерні было

ўведзена ваеннае становішча. Урад зрабіў захады, каб падарваць базу падтрымкі паўстанцаў. Так

абяцалася памілаванне тым, хто дабраахвотна

складзе зброю. Сялянам, якія выдадуць

удзельнікаў узброенага выступлення, урад

прапаноўваў землю паўстаўшых. Ужо летам

1863 г. паўстанне пайшло на спад і было

зразумела, што яно правалілася. Да зімы 1863

г. ў Пружанскім павеце супраціўленне было

спынена.

Урад жорстка расправіўся з

ўдзельнікамі нацыянальнага паўстання. Многія

Старая вуліца ў Пружанах пачатку XX ст.

Жылая забудова на вуліцы Хватка. Канец XIX ст.

Page 22: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

22

былі прыгавораны да ссылкі ў Сібір, а найбольш актыўныя пакараны смерцю. Да 20 гадоў катаргі быў

прыгавораны Р. Рагінскі (яго атрад быў разбіты ў Слуцкім павеце), Ф. Ажэшка, якога арыштавалі ў

Пружанскім павеце ў ліпені 1863 г., быў высланы ў Томск, у горад Кунгур Пермскай губерні высланы

ўладальнік маёнтка Доўгае Люцыян Крашэўскі, быў пазбаўлены свайго маёнтка Стараволя Юльян

Жукоўскі – бацька будучага выдатнага мастака-пейзажыста Станіслава Жукоўскага, высланы ў Сібір

сын уладальніка вёскі Нямковічы на Пружаншчыне Севярын Пацэвіч. Як “небяспечнага для

палітычнага парадку” царскія ўлады пазбавілі права жыць у краі Юзафа Ігнацы Крашэўскага,

вымушаны быў пакінуць свае ўладанні, адабраныя дзяржавай, і выехаць за мяжу В. Швыкоўскі, якога

падазравалі ў сувязях з паўстанцкім Польскім нацыянальным урадам. За падтрымку паўстанцаў царскія

войскі жорстка расправіліся з жыхарамі вёскі Піняжкі. Сялян выселілі ў аддаленыя губерні Расіі, іх

маёмасць распрадалі з аўкцыёна, а саму вёску

спалілі.

У параўнанні з іншымі паветамі

Гродзенскай губерні на Пружаншчыне не вельмі

вялікім быў уплыў каталіцкай царквы, але пасля

паўстання царскі ўрад зрабіў усё, каб уплыў

каталіцызму знішчыць наогул. Пачалася хваля

русіфікацыі. У 1865 г. узнік Часовы Пружанскі

камітэт для ўздыму і ўсталявання праваслаўнай

царквы на чале з кіраўніком горада і павета

капітанам Элісам. Недабудаваны цагляны

пружанскі касцёл, будаўніцтва якога пачалося ў

1857 г., было вырашана перабудаваць у

праваслаўную царкву. Лёс яе склаўся трагічна.

Негледзячы на пратэсты прыхаджан-каталікоў на

чале з ксёндзам Гансеўскім і шляхціцам

Малахоўскім і іх звароты нават да цара, гэтае

рашэнне не адмянілі. Акты касцёлаў пасля 1864 г.

на працягу некалькіх гадоў паведамлялі сотні

прозвішчаў сялян і гараджан, якія перайшлі ў

праваслаўе.

Адмена прыгоннага права 1861 г. і

паскарэнне агаранай рэформы пасля паўстання 1863 – 1864 г.г. (скарачэнне выкупных плацяжоў на 20

%, адмена стану “часоваабавязаных” і г.д.) прывялі да хутчэйшага сацыяльна-эканамічнага развіцця

Пружаншчыны. Хаця значная частка зямлі ўсё роўна належала шляхце. Так, у 1877 г. прыватным

Жылая забудова на вуліцы Хватка. Пачатак XX ст.

Жылая забудова на вуліцы Хватка (Леніна).

Сучасны выгляд.

Page 23: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

23

уласнікам належала 29,3 % зямлі, самымі буйнымі сярод іх былі памешчыкі Швыкоўскія, Быхаўцы,

Трэмбіцкія, Віславухі, Дзяконскія.

Значна павялічылася ў канцы ХІХ ст.

гарадская тэрыторыя, якая атрымала развіццё вакол

старога цэнтра – рынкавай плошчы (на

перакрыжаванні сучасных вуліц Савецкай і

Камсамольскай). Змяніўся характар забудовы: на

змену старым драўляным гандлёвым радам

узводзяцца новыя цагляныя, так званыя “Белыя

лаўкі” ў 1896 г. па праекту Міхайлоўскага і Савіча.

Плошча змяніла сваю арыентацыю, расцягнуўшыся

ўздоўж галоўнай вуліцы – Кобрынскай (цяпер

Савецкая), якая павялічылася ў паўночным

накірунку, дзе завяршалася палацам і пейзажным

паркам. У 1895 г. уладальніцай пружанскага палаца

стала Вера Кляйнміхель. Самымі буйнымі вуліцамі

на той час былі Кобрынская (Кобрынская і

Савецкая), Хватка (частка вул. Леніна), Загор’е,

Дзярэчын (Бахарава), Сялецкая (Р.Шырмы), Горка,

Загародная (Альшэўскага), Броварная, Мяшчанская,

Забродская (Вінаградава), Патапаўка (Кірава), Зарэчная, Брэсцкая, Царкоўная. Важным элементам

галоўнай магістралі акрамя гандлёвых радоў стаў сабор Аляксандра Неўскага (1866 г.) і

Прачысценская царква. Да гэтага часу адносілася Прэабражэнская царква, пабудаваная з дрэва, на

гарадскіх могілках, якая згарэла ў канцы 90-х г.г. ХХ ст. Да сённяшняга дня захаваліся некаторыя

пабудовы таго часу – былое казначэйства і турма (каталіцкая нядзельная школа на вул. Савецкай),

паліцыя (жылы дом каля універмага), аптэка (цяпер Дом быту “Прэстыж”), некалькі двухпавярховах

жылых дамоў з лаўкамі (на вул. Савецкай), дваранскае вучылішча (цяпер вячэрняя школа), піваварны

завод Лея Памяранца (цяпер склад на вул. Кобрынскай), сінагога (майстэрні на вул. Тармасава),

капліца на каталіцкіх могілках, Міхайлаўскі касцёл (цяпер касцёл Узнясення Святой Дзевы Марыі).

У 1881 г. у Пружанах было 476 рамеснікаў (у большасці ганчары), якія пераважна жылі на

Горцы. Дзейнічала 90 магазінаў, пошта. Пружаны былі звязаны тэлеграфнай сувяззю з Брэстам,

Кобрынам і Ваўкавыскам.

Расла колькасць мануфактур, у 1890 г. у горадзе быў паравы млын. Пад 1897 г. упаміналася 14

дробных прадпрыемстваў. Наогул, у павеце дзейнічала 14 бровараў, 217 ветраных млыноў, 9

шкіпінарань і смалакурань, 5 клеевых фабрык, 4 прадпрыемствы па вытворчасці вапны, 17 цагляных

заводаў, 2 скураныя майстэрні. Нягледзячы на гэта, захоўвалася вялікая колькасць беспрацоўных. У

Гандлёвыя рады. Сучасны выгляд.

Гандлёвыя рады і рынкавая плошча. Пачатак XX ст.

Page 24: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

24

1890 г. у Пружанскім павеце іх налічвалася 14882. Пераважнай большасцю гэта былі сяляне, якія з-за

беднасці і малазямелля не маглі набыць зямлю ў прыватную

ўласнасць і перабіваліся часовымі заробкамі. Многія вымушаны

былі шукаць лепшай долі ў замежжы. Значную колькасць складалі

яўрэі-рабочыя. Цікава, што заможнае яўрэйства не пакідала ў бядзе

сваіх адзінаверцаў. Так у 1899 г. у Пружанах было створана

дабрачыннае Таварыства дапамогі бедным яўрэям.

Развіццю нашых зямель садзейнічала будаўніцтва чыгункі.

28 лістапада 1871 г. адбылося адкрыццё лініі Смаленск – Брэст

Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, якая праходзіла праз Аранчыцы.

Сярод гараджан ходзіць легенда, што чыгунка павінна была

прайсці праз Пружаны, але мясцовыя купцы адмовіліся будаваць

на свае сродкі вакзал. Многія сяляне працавалі на будаўніцтве

чыгункі. Па нацыянальнасці яны ў асноўным былі беларусамі.

Цікава, што Пружанскі павет выдзяляўся ў Гродзенскай губерні тым, што тут пражывала найбольш

беларусаў – 75,5 % (пасля Сакольскага, Ваўкавыскага і Слонімскага паветаў). Паводле ўсерасійскага

перапісу насельніцтва 1897 г. ў нашым горадзе пражывала 7635 жыхароў, з якіх 67,5 % яўрэяў, 25,6 %

праваслаўных, 6,2 % католікаў.

У канцы ХІХ ст. дзейнічалі 2 праваслаўныя царквы, 9 сінагог, 1 касцёл. Установы адукацыі былі

прадстаўлены павятовым вучылішчам, 2-класным прыходскім вучылішчам і 4 яўрэйскімі школамі.

Граматнасць гараджан у 1897 г. складала 43,4 %. Дзейнічала 6 бальніц, з якіх 3 належалі ваеннаму

ведамству. Праводзілася 5 кірмашоў у год. Наогул, у канцы ХІХ ст. Пружаны поўнасцю забяспечвалі

сябе жытам, пшаніцай, а гарох нават пастаўлялі ў Варшаву і Кёнігсберг, піваварны ячмень – у Вільню і

Беласток, воўну, мяса – у Брэст і Варшаву.

“Прамысловыя прадпрыемствы на тэрыторыі сучаснага Пружанскага раёна ў ХІХ ст.”

Назва

прадпрыемства

Месца Час існавання Уладальнік Колькасць

рабочых

Прадукцыя

Шклозавод в. Заполле кан. ХІХ ст. 107 чал. аконнае

шкло

Шклозавод в. Міхалін 1824 г. – кан.

ХІХ ст.

М. Аляксандраў 33 чал. посуд і

аконнае

шкло

Шклозавод в. Гута

Вінакурная

мануфактура

маёнтак Аранава 1888 – 1913 г.г. 14 чал. спірт

Вінакурная

мануфактура

маёнтак

Багуслаўцы

1890 – 1901 г.г. 7 чал. спірт

Вінакурная

мануфактура

вёска

Белавусаўшчына

1863 – 1913 г.г. Швыкоўскі 7 чал. спірт

Вінакурная вёска 1897 – 1913 г.г. Мяшчэрскі 12 чал. спірт

Прачысценская царква.

Page 25: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

25

мануфактура Галоўчыцы

Вінакурная

мануфактура

вёска Лінова 1863 – 1913 г.г. Трэмбіцкі 18 чал. спірт

Вінакурная

мануфактура

вёска Чахец 1863 – 1914 г.г. Дзяконскі 7 чал. спірт

Цагельны завод вёска Палянова ХІХ ст. Швыкоўскі цэгла

Сыраварня вёска

Белавусаўшчына

ХІХ ст. Швыкоўскі сыр, масла

Сыраварня вёска Аранчыцы ХІХ ст. Ляжэнскі сыр, масла

Цукровы завод вёска Доўгае ХІХ ст. Крашэўскі цукар

Вінакурны завод вёска Ляжайка ХІХ ст. Віславух спірт

Цукеркавая

фабрыка

вёска Папялёва канец ХІХ ст. Сатар цукеркі

(“сатаркі”)

Літаратура:

1. Амельянчук А. Толькі лічбы // Зара камунізму. 1988. 26 студзеня.

2. Арлоў У. Ілюстраваная гісторыя: Краіна Беларусь. – Марцін, Славакія., 2003. – 320 с.

3. Артушкевіч М. Гарадское кіраванне на Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. ст. // Беларускі

гістарычны часопіс. 1999. № 3. с. 57 – 60.

4. Атлас гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён: дадатак да 6-томнай “Энцыклапедыі

гісторыі Беларусі”. – Мн.,2004. – 160 с.

5. Барыс С. Сістэма кіравання паўстаннем 1863 – 1864 г.г. у Літве і Беларусі // Беларускі

гістарычны часопіс. 2003. № 7. с. 21 – 30.

6. Басін Я., Барыс С. Яўрэі і іудаізм на Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. 2000. № 2. с. 23 –

34.

7. Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 1994. – 800 с.

8. Брэстчына: Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў. – Мн., 1995. – 431 с.

9. Вуліца далёкага дзяцінства // Раённыя будні. 1992. 10 сакавіка.

10. Гісторыка-культурная спадчына Пружанскага раёна (гістарычнае мінулае, помнікі археалогіі,

гісторыі, культуры і архітэктуры). – Брэст., 1996. – 32 с.

11. Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 1. Старажытная Беларусь. – Мн., 2000. – 351 с.

12. Гісторыя Беларускай ССР: у 5 т. Т. 1. – Мн., 1972. – 632 с.

13. Грицкевич А. П. Частновладельческие города Белоруссии в XVI – XVIII в.в.: социально-

исторические исследования истории городов. – Мн., 1975. – 248 с.

14. Грышкевіч В. Адбудуем царкву на могілках // Раённыя будні. 1996. 24 лютага.

15. Дулько М. Воласць, павет, раён // Зара камунізму. 1990. 13 студзеня.

16. Егоров Ю. Градостроительство Белоруссии. – Мн., 1954. – 283 с.

17. Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном,

экономическом и бытовом значении: Литовское и Белорусское Полесье: Репринтное

воспроизведение издания 1882 года. – Мн., 1993. – 550 с.

18. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Брэсцкая вобласць. – Мн., 1984. – 340 с.

19. Здановіч І. “...Умыслил збудовати цэрков...” // Зара камунізму. 1988. 16 студзеня.

20. Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі: у 2 ч. – ч. 1. – Мн., 1995. – 221 с.

21. Іофе Э. Яўрэі на Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. 1996. № 3. с. 56 – 68.

22. Каўрыга В. Адкуль пайшлі Пружаны? // Зара камунізму. 1988. 23 лютага.

23. Корчак-Міхалеўскі С. Бона Сфорца, каралева польская // Раённыя будні. 1994. 25 студзеня.

24. Літвінскі А. У плыні сцюдзёнай Бярэзіны // Беларуская мінуўшчына. 1993. № 5 – 6. с. 43 – 46.

25. Малышэўскі Ю. Дабучын – Пажарла – Пружаны // Зара камунізму. 1988. 23 чэрвеня.

26. Масленицына И. А. Кавалеры и дамы белорусского Ренессанса. – Мн., 2000. – 192 с.

27. Масленицына И. А. По рыцарским законам. – Мн., 2001. – 208 с.

Page 26: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

26

28. Масляніцына І. Абрыдлая жонка // Зара камунізму. 1990. 6 снежня.

29. Масляніцына І. Вандроўка каралевы // Зара камунізму. 1989. 21 снежня.

30. Масляніцына І. Востраў веча // Зара камунізму. 1990. 11 лістапада.

31. Масляніцына І. Прыгавораны да знішчэння // Зара камунізму. 1989. 23 лютага.

32. Масляніцына І., Багадзяж М. Жанчыны ў гісторыі Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс.

2005. № 2. с. 32 – 37.

33. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба:

Гродненская губерния. Часть вторая / составил подполковник П. Бобровский. – СПб., 1863. –

1100 с.

34. Машкала І. Легенда ці рэальнасць? // Зара камунізму. 1989. 12 мая.

35. Машкала І., Каўрыга В. Пяць стагоддзяў горада // Зара камунізму. 1988. 9 ліпеня.

36. Машкала І. У годзе 1838-м ... // Зара камунізму. 1988. 24 верасня.

37. Машкала І. І ўзнёсся над Пружанамі храм ... // Раённыя будні. 1991. 12 верасня.

38. Моя пружанская землица! – Барановичи., 1999. – 34 с.

39. Народная культура Беларусі: Энцыклапедыя. – Мн., 2002. – 432.

40. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 частках. Частка 1. – Мн., 1994. – 527 с.

41. Нестерчук Л. Отечественная война 1812 г. на Брестчине. – Брест., 1990. – 60 с.

42. Несцярчук Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х – ХХ ст.ст. – Мн., 2002. – 336 с.

43. Падгайская Л. Роля паўстанняў 1794, 1830 – 1831 і 1863 – 1864 г.г. у фарміраванні ўяўленняў

пра беларуска-літоўскую шляхту // Беларускі гістарычны часопіс. 2003. № 7 с. 3 – 11.

44. Память: историко-документальная хроника Пружанского района. – Мн., 1992. – 456 с.

45. Панюціч А. Падарожжа ў мінулае // Зара камунізму. 1987. 14 лістапада.

46. Панюціч А. Парахнеюць крыжы, толькі памяць жывая ... // Раённыя будні. 1994. 30 жніўня.

47. Паўлоўскі А., Лукашэвіч А. “Лятучы” казачы корпус атамана М.І. Платава на ахове заходняй

мяжы расійскай імперыі (красавік – чэрвень 1812 г.) // Беларускі гістарычны часопіс. 1005. № 1.

с. 57 – 67.

48. Прамысловыя прадпрыемствы дарэвалюцыйнай Беларусі. – Мн., 1988. – 324 с.

49. Пружаны. – Мн., 1990. – 12 с.

50. Пянко М. Дапамагалі паўстанцам // Зара камунізму. 1988. 10 верасня.

51. Пянко М. Паўстанцы Каліноўскага // Зара камунізму. 1988. 4 жніўня.

52. Пярвышын У. М. Пружанскі “палацык”: Гісторыка-архітэктурны нарыс. – Мн., 1992. – 80 с.

53. Рачко В. Ці знаў, браткі, хто з вас Патапа? // Раённыя будні. 1994. 24 верасня.

54. Рябков А. Западная Беларусь в войне 1812 года (в документах канцелярии Гродненского

губернатора) // Радавод. 1998. № 2. с. 57 – 61.

55. Сосна У. Дзяржаўныя сяляне на Беларусі ў канцы XVIII – першай трэці ХІХ ст.ст. // Беларускі

гістарычны часопіс. 1996. № 2. с. 58 – 72.

56. Сосна У. Царскія падараванні сялян на Беларусі і іх сацыяльна палітычныя наступствы //

Беларускі гістарычны часопіс. 1999. № 2. с. 14 – 19.

57. Супрун В. За смугою часу (Даследаванні і меркаванні). – Мн., 1994. – 144 с.

58. Сядова І. “Польскія” Пружаны // Раённыя будні. 1993. 19 чэрвеня.

59. Тарасаў К. Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны. – Мн.,1993. – 270 с.

60. Федорук А.Т. Старинные усадьбы Берестейщины. – Мн., 2004. – 576 с.

61. Функ Ю. Яўрэйская дабрачыннасць на Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст.ст. // Беларускі

гістарычны часопіс. 1999. № 1. с. 63 – 70.

62. Церахава В. Пружаны: Гістарычны нарыс. – Пружаны., 2004. – 52 с.

63. Цітоў А. Гарадская геральдыка Беларусі. – Мн., 1989. – 207 с.

64. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў. Мн., 1998. – 287 с.

65. Чантурия В. А. Памятники архитектуры и градостроительства Белоруссии. Мн., 1986. – 240 с.

66. Чепко В. В. Города Белоруссии в первой половине ХІХ века: Экономическое развитие. – Мн.,

1981. – 143 с.

67. Шаўчэня М. Сацыяльна-прававы статус беларускага купецтва ў апошняй трэці XVIII – першай

трэці ХІХ ст.ст. // Беларускі гістарычны часопіс. 2003. № 3. с. 47 – 52.

68. Швед В. Вялікае княства Літоўскае ў 1812 г. // Беларускі гістарычны часопіс. 2000. № 3. с. 9 –

16.

Page 27: Пракаповіч Н.С. Пружаны: экскурс у гісторыюshereshevo-school.pruzhany.by/wp-content/uploads/2015/01/...пераехаць, аднак толькі

27

69. Шульман М. З глыбіні вякоў да нашых дзён // Зара камунізму. 1988. 13 студзеня – 6 лютага.

70. Шульман М. Пружаны: новае аб старым // Раённыя будні. 1995. 9 верасня.

71. Шульман М. Што было ў горадзе пры гараднічым // Раённыя будні. 1996. 30 лістапада.

72. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 тамах. Т. 5. – Мн., 1999. – 592 с.

73. Якимович Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI – середины XVII веков. – Мн., 1991. – 366 с.

74. Яніцкая М. Беларускае мастацкае шкло ХІХ – пачатку ХХ ст.ст. – Мн., 1984. – 143 с.

75. Jedna puszcza: przyroda i ludzie. – Prużany. – Kamieniec. – Świsłocz. – Hajnόwka. – 2004. – 24 s.

76. Rozanów M. Powiat Prużański. – Prużana., 1935. – 94 s.