УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама...

12
Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі, амбасады краін Еўрапейскага Саюза ў Беларусі пры падтрымцы Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама прадстаўляюць 10 – 16 мая 2013 года Кінатэатр «Победа» (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 20) Уваход вольны. Квіткі можна атрымаць у кінатэатры ў дзень паказу за гадзіну да яго пачатку З НАГОДЫ ДНЯ ЕЎРОПЫ Фестываль еўрапейскага кiно

Upload: others

Post on 01-Feb-2021

2 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

  • Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі, амбасады краін Еўрапейскага Саюза ў Беларусіпры падтрымцы Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь іУП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама

    прадстаўляюць

    10 – 16 мая 2013 годаКінатэатр «Победа»(Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 20)

    Уваход вольны. Квіткі можна атрымаць у кінатэатры ў дзень паказу за гадзіну да яго пачатку

    З НАГОДЫ ДНЯ ЕЎРОПЫ

    Фестывальеўрапейскага кiно

  • Шаноўныя гледачы,

    9-га мая ў Еўрапейскім Саюзе адзна-чаецца як Дзень Еўропы, таму што менавіта 9-га мая ў 1950 года Рабэр Шу-ман, міністр замежных спраў Францыі, выступіў са сваёй гістарычнай дэ-кларацыяй, якая фактычна стала да-рожнай мапай мірнай рэарганізацыі еўрапейскага кантынента пасля Другой сусветнай вайны.

    Фестываль еўрапейскага кіно, прыс-вечаны Дню Еўропы, ужо стаў до-брай традыцыяй. Сёлета мінчан за-прашаюць на кінапрагляды амбасады дванаццаці краін Еўрапейскага Саюза, Польскі інстытут, Інстытут iмя Гётэ і міністэрства культуры Беларусі. Дзя-куй калегам-дыпламатам, кінатэатру

    «Победа» і міністэрству за дапамогу і супрацоўніцтва.

    Так сталася, што ў сёлетняй праграме паказаў фільмы вельмі новыя, ство-раныя на працягу апошніх двух-трох гадоў. Яны зусім розныя па тэматыцы, па настроі, па вастрыні і падыходах да мастацкага даследвання прыроды ча-лавека і чалавечага выбару. Разнапла-навасць, разнастайнасць культурнага і асабістага досведу і падыходаў аўтараў да сваёй творчасці, іх нязменная і ўніверсальная чалавечнасць – выдат-нае ўвасабленне дэвізу Еўрапейскага Саюза - In varietate concordia. Дзякую за ўвагу і жадаю вам прыемных праглядаў.

    З павагай,Майра Мора, Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі

  • Расклад паказаў (Фестываль еўрапейскага кіно, 10-16 мая 2013 года)

    Пятніца 10 мая 18:30 Лапландская адысея (Napapiirin sankarit) Фінляндыя, Швецыя, Ісландыя (01:36)

    Пятніца 10 мая 21:00 Баторы (Báthory) Славакія (02:21)

    Субота 11 мая 16:30 Кукі вяртаецца (анімацыйны) (Kuky se vrací) Чэхія (01:35)

    Субота 11 мая 18:30 Скрадзеныя (Stolen) Вялікабрытанія (01:30)

    Субота 11 мая 21:00 Нявіннасць (Nevinnost) Чэхія (01:38)

    Нядзеля 12 мая 18:30 Вежа матылёў, якія спяць (Miegančių drugelių tvirtovė) Літва (02:00)

    Нядзеля 12 мая 21:00 Ровар майго бацькі (Mój rower) Польшча (01:30)

    Панядзелак 13 мая 18:30 Пакаленне 1000 еўра (Generazione mille euro) Італія (01:41)

    Панядзелак 13 мая 21:00 Рукі ў паветры (Les mains en l’air) Францыя (01:30)

    Аўторак 14 мая 18:30 Філантропія (Filantropica) Румынія (01:50)

    Аўторак 14 мая 21:00 Вяселле ў Бесарабіі (Nunta in Basarabia) Румынія, Р. Малдова, Люксембург (01:32)

    Серада 15 мая 18:30 Да прыгожага (Till det som är vackert) Швецыя (01:37)

    Серада 15 мая 21:00 Ліла, Ліла (Lila, Lila) Германія, Швейцарыя (01:44)

    Чацвер 16 мая 18:30 У тумане (In the fog) Беларусь, Германія, Латвія, Расія, Нідерланды (02:07)

  • Лапландская адысеяNapapiirin sankaritФінляндыя, Швецыя, Ісландыя, 2010, 96 хв.

    Рэжысёр: Доме Карукоскі

    Ролі выконваюць: Памела Тола, Юсі Ва-танен, Яспер Пякенен, Ціма Лавікайнен, Конста Мякеля, Сініка Мокіла, Эркі Хета, Аска Салман, Кары Кетанен, Міія Нууціла, Анна-Лена Хяркенен.

    Камедыя пра няўдачніка Яне, які проці ночы выправіўся з двума прыяцелямі ў вымуша-нае падарожжа, пераадольваючы пасткі, бар’еры і спакусы.

    18:3010 мая

    Пятніца

    БаторыBáthoryСлавакія, Чэхія, Венгрыя, Вялікабрытанія, 2008, 140 хв.

    Рэжысёр: Юрай Якубіска

    Ролі выконваюць: Анна Фрыл, Карэл Радэн, Вінсент Рыган, Ханс Мэцісан, Дзіна Горватава

    Касцюмны фільм пра таямніцы венгерскай графіні Элізабэт Баторы – ці то Дракулы ў спадніцы, ці то нявіннай ахвяры забабонаў мяжы 16–17-га стагоддзяў.

    21:0010 мая

    Пятніца

  • Кукі вяртаецца (анімацыйны)Kuky se vracíЧэхія, 2010, 95 хв.

    Режысёр: Ян Сверак

    Ролі выконваюць: Здэнек Сверак, Іржы Махачак, Іржы Лабус, Ондржэй Ветхі, Іржы Шміцэр, Вацлаў Постранецкі

    Узнагароды і прэміі: 2010 – спецыяльны прыз журы на Міжнародным кінафестывалі ў Карлавых Варах (Чэхія)

    Фільм-фантазія пра неверагодныя пры-годы мядзведзіка Кукі – улюбёнай цацкі шасцігадовага хлопчыка, які пакутуе на астму.

    16:3011 мая

    Субота

    СкрадзеныяStolenВялікабрытанія, 2011, 90 хв.

    Рэжысёр: Джасцін Чэдвік

    Ролі выконваюць: Даміян Льюіс, Інакенці Віткевіч, Глорыя Оевумі, Хай Пэм, Анна Крыпа, Джэніфер Брукс

    Дэтэктыў з вытанчаным псіхалагічным малюнкам. Гнаныя страхам падлеткі Раз-мары, Кім Пак і Джордж апынуліся ў тупіку, стаўшы жывым таварам у руках бессардэч-ных дзялкоў.

    18:3011 мая

    Субота

  • НявіннасцьNevinnostЧэхія, 2011, 98 хв.

    Рэжысёр: Ян Гржэбэйк

    Ролі выконваюць: Ондржэй Ветхі, Анна Гейслерава, Лудэк Мунзар, Гінэк Чэрмак, Даніэль Чэйзэль, Міраслаў Гануш, Анна Лінгартава, Алена Мігулава, Зіта Мораўкава

    Узнагароды і прэміі: 2011 – прэмія «Чэшскі леў» Чэшскай акадэміі кіно і тэлебачання за найлепшую жаночую ролю (Анна Гейслера-ва), найлепшую мужчынскую ролю другога плана (Гінэк Чэрмак).

    Рэспектабельны чалавек – паважаны лекар і ўзорны сем’янін – раптам апынаецца за кратамі і абвінавачваецца ў цяжкім злачынстве. Герой нібы балансуе над прорвай паміж праўдай і хлуснёй, любоўю і нянавісцю, спачуваннем і помстай.

    21:0011 мая

    Субота

    Вежа матылёў, якія спяцьMiegančių drugelių tvirtovėЛітва, 2012, 120 хв.

    Рэжысёр: Альгімантас Пуйпа

    Ролі выконваюць: Яніна Лапінскайце, Гедрэ Гедрайтыце, Элзе Гудавічуце, Мігле Палікевічуце,Вітаўтас Балсіс, Мігле Касінскайце

    Заможная Моніка – дама бальзакаўскага ўзросту – шчаслівая ў шлюбе з маладым чалавекам. З спагады яна прапануе сваю вілу незнаёмым дзяўчатам, чым правакуе не толькі хітраспляценне лёсаў, але драму любові-нянавісці.

    18:3012 маяНядзеля

  • Ровар майго бацькі Mój rowerПольшча, 2012, 94 хв.

    Рэжысёр: Пётр Тшаскальскі

    Ролі выконваюць: Артур Жміеўскі, Міхал Урбаняк, Кшыштаф Хадароўскі, Ганна Не-хрэбецка

    Узнагароды і прэміі: 2012 – прыз за найлепшы сцэнар на Нацыянальным кінафестывалі ў Гдыні (Польшча).2012 – прыз глядацкіх сімпатый на XIX Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» (Беларусь)

    Ад сямідзесяцігадовага Улодэка сыходзіць жонка. Улодэк трапляе ў шпіталь, дзе яго на-ведваюць сын і ўнук-падлетак. Сын Павел – вядомы піяніст і жыве ў Берліне. Унук Мацэк – студэнт, жыве ў Лондане са сваёй маці. Павел і Мацэк даўно не размаўляюць адно з адным, але аб’ядноўваюцца, каб вярнуць сваю маці і бабулю дадому...

    21:0012 маяНядзеля

    Пакаленне 1000 еўраGenerazione mille euroІталія, 2009, 101 хв.

    Рэжысёр: Масіём Венье

    Ролі выконваюць: Алесандра Тыберы, Валентына Ладавіні, Караліна Крэшэнціні, Франчэска Брэндзі, Франчэска Інаўдзі, Паўло Віладжыо, Стэфан Бое, Рабэрта Сітран, Наталіна Баласа

    Па-італьянску вытанчаная рамантычная гісторыя бліскучага трыццацігадовага Матэа, які апынуўся ў класічным любоўным трохкутніку з бландынкай і брунэткай.

    18:3013 мая

    Панядзелак

  • Рукі ў паветрыLes mains en l’airФранцыя, 2010, 90 хв.

    Рэжысёр: Рамэйн Гупіл

    Ролі выконваюць: Валерыя Бруні-Тэдэскі, Лінда Дудаева, Лука Масэт, Іпаліт Жырардо.

    Фільм-успамін чачэнкі Міланы пра парыж-скае жыццё, школу і раптоўнае сталенне сяброў-падлеткаў «нефранцузскага паход-жання».

    21:0013 мая

    Панядзелак

    ФілантропіяFilantropicaРумынія, 2002, 110 хв.

    Рэжысёр: Нікалае Каранфіл

    Ролі выконваюць: Мірча Дзьякану, Мара Нікалеску, Георге Дыніца

    Узнагароды і прэміі: 2002 – Прыз маладо-га еўрапейскага журы на Міжнародным кінафестывалі фільмаў пра каханне ў Мансе (Бельгія). 2002 – Прыз глядацкіх сімпатый на Парыжскім міжнародным кінафестывалі (Францыя). 2002 – Спецыяльны прыз журы на Міжнародным кінафестывалі фільмаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы ў Вісбадэне (Германія)

    Чорная камедыя пра «падман, які ўзвышае нас», - падман гламуру, кахання, жабрацтва і дабрачыннасці.

    18:3014 маяАўторак

  • Вяселле ў Бесарабіі Nunta in BasarabiaРумынія, Р. Малдова, Люксембург, 2009, 92 хв.

    Рэжысёр: Нап Тоадэр

    Ролі выконваюць: Улад Ложыган, Вікторыя Бобу, Канстанцін Фларэску, Ігар Карас-Раманаў, Ён Скутэлніку

    Узнагароды і прэміі: 2009 – спецыяльны прыз журы на Талінскім міжнародным кінафестывалі «Цёмныя ночы»

    Дырыжор з Бухарэста і піяністка з Кішынёва гуляюць вяселле ў Бесарабіі. Аднак урачыстасць ператвараецца ў процістаянне культур, якое пагражае разбурыць каханне маладых.

    21:0014 маяАўторак

    Да прыгожага Till det som är vackertШвецыя, 2009, 97 хв.

    Рэжысёр: Ліза Лангсет

    Ролі выконваюць: Алісія Вікандэр, Самуэль Фролер, Ізабэла Альвеборг, Жазэфін Баўэр, Дорыс Функе, Ільва Галон, Элізабет Ёран-сан, Кім Лэнц

    Узнагароды і прэміі: 2010 – узнагаро-да Flash Forward Award за рэжысуру на Пусанскім міжнародным кінафестывалі (Паўднёвая Карэя). 2010 – узнагарода Explore Award за лепшы фільм на Генцкім міжнародным кінафестывалі (Бельгія). 2011 – узнагарода Guldbagge (“Залаты жук”) Шведскага інстытута кінематаграфіі за лепшую жаночую ролю (Алісія Вікандэр). 2011 – прыз імя Іва Мантана за лепшую жаночую ролю (Алісія Вікандэр) на Кіеўскім міжнародным кінафестывалі «Молодість» (Украіна). 2011 – прыз глядацкіх сімпатый на Міжнародным фестывалі еўрапейскага кіно VOICES (Расія)

    Юная Катарына воляй выпадку вырываецца з шэрай безвыходнай штодзённасці і апу-скаецца ва ўзнёсла-чароўны свет музыкі. Здаецца, што лёс спрыяе ёй, прыадчыняючы заслону перад новай прывабнай рэальнасцю.

    18:3015 мая

    Серада

  • Ліла, ЛілаLila, LilaГерманія, Швейцарыя, 2009, 104 хв.

    Рэжысёр: Алан Гспонер

    Ролі выконваюць: Даніэль Бруль, Ганна Герцшпрунг, Генры Гюбхен, Керстэн Блок

    Узнагароды і прэміі: 2011 – прыз за най-лепшы гульнявы фільм на міжнародным кінафестывалі ў Мінеапалісе (ЗША).

    Рамантычная камедыя аб чалавечых узаемаадносінах. Афіцыянт Дэвід, дамага-ючыся прыхільнасці каханай, прысвойвае рукапіс чужога рамана. Але тут з’яўляецца сапраўдны аўтар апублікаванага літаратурнага шэдэўра.

    21:0015 мая

    Серада

    У туманеIn the FogРасія, Германія, Нідэрланды, Латвія, Беларусь, 2012, 127 хв.

    Рэжысёр: Сяргей Лазніца

    Ролі выконваюць: Уладзімер Свірскі, Уладзіслаў Абашын, Сяргей Колесаў, Юлія Перэсільд

    Узнагароды і прэміі: 2012 – прыз ФІПРЭСІ за найлепшы фільм на 65-ым Міжнародным кінафестывалі ў Канах (Францыя). 2012 – Гран-пры VI Міжнароднага кінафестывалю «Зеркало» імя А. Таркоўскага (Расія). 2012 – Гран-пры за найлепшы фільм на IХ Ерэванскім Міжнародным кінафестывалі «Залаты абрыкос» (Арменія). 2012 – Галоўны прыз за найлепшы фільм на ІІІ Адэскім міжнародным кінафестывалі (Украіна). 2012 – Гран-пры «Золата Лістапада» за найлепшы фільм на XIX Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад” (Беларусь).

    Экранізацыя аднайменнай аповесці Васіля Быкава аб маральным выбары чалавека і невідавочнасці гераізму.

    18:3016 маяЧацверг

  • Фотавыстава «Жыццё валанцё-ра», якую можна ўбачыць у фае кінатэатра «Победа», складаец-ца са здымкаў, пры дапамозе якіх валанцёры – удзельнікі праектаў Еўрапейскай валанцёрскай службы – імкнуцца падзяліцца з калегамі і будучымі валанцёрамі ўражаннямі і досведам. А такса-ма распавесці пра краіны, гара-ды і людзей, часткай жыцця якіх яны сталі праз ажыццяўленне сваіх праектаў.

  • 10 – 16 мая 2013 года

    Мінск, кінатэатр«ПОБЕДА»

    (вул. Інтэрнацыянальная, 20)

    8 (017) 203 77 66

    ��������������������

    ��������