a monograph dedicated to the ilinich family
TRANSCRIPT
М-1. Грамадсказначныя праекты
Выданне манаграфіі “Род Іллінічаў у ВКЛ у ХV–ХVІ ст.: радавод, гербы, уладанні”
ISBN 978-985-90361-2-5
www.mirzamak.by
Прадукт - калектыўная манаграфія “Род Іллінічаў у ВКЛ у ХV–ХVІ ст.: радавод, гербы, уладанні”
Аўтар - Рагнеда Аляхновіч, Сяргей Рыбчонак, Аляксей Шаланда
Праблема – адсутнасць грунтоўнай абагульняючай навуковай працы, прысвечанай роду Іллінічаў
Мэта - даць магчымасць усім, хто імкнецца пазнаць глыбей гісторыю Беларусі, мець навуковую, абгрунтаваную аснову для вывучэння старажытнага беларускага шляхецкага роду Іллінічаў
Замоўца – установа “Музей “Замкавы комплекс “Мір”
ISBN 978-985-90361-2-5
www.mirzamak.by
Ідэя - калектыўная манаграфія Рагнеды Аляхновіч, Сяргея Рыбчонка і Аляксея Шаланды “Род Іллінічаў у ВКЛ у ХV–ХVІ ст.: радавод, гербы, уладанні” прысвечаная гісторыі старажытнага беларускага шляхецкага роду Іллінічаў, прадстаўнікі якога на працягу ХV–ХVІ ст. уваходзілі ў Паны-Раду Вялікага Князя Літоўскага, аказвалі значны ўплыў на ўнутраную і знешнюю палітыку Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, пакінулі значны след у беларускай культуры. Маючы тытул графа на Міры, Іллінічы з’яўляліся будаўнікамі і першымі ўладальнікамі Мірскага замка. Разглядаюцца такія аспекты, звязаныя з гісторыяй Іллінічаў, як генеалогія, геральдыка і маёмасны стан, а таксама даюцца грунтоўныя жыццяапісанні славутых прадстаўнікоў роду.
ISBN 978-985-90361-2-5
www.mirzamak.by
Ажыццяўленне - аўтарам удалося папрацаваць і прааналізаваць не толькі архіўны матэрыял Беларусі, але і Літвы і Польшчы і такім чынам, удалося сабраць большасць архіўных крыніц па тэме даследавання.
Вынікі – манаграфія мае высокую навуковую вартасць. Былі атрыманы станоўчыя рэцэнзіі ад доктара гістарычных навук, галоўнага навуковага супрацоўніка аддзела Гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Г.Я. Галенчанка і кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры грамадскіх навук Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта В.В. Галубовіча. Калектыву ўдалося стварыць унікальны навуковы прадукт, дзе ўпершыню ўводзяцца ў навуковы зварот важныя дакументы, факты, выявы пячатак з гербамі, падрабязна прасочваюцца шляхі атрымання, куплі і продажу зямель і рухомай маёмасці Іллінічаў. Кніга выйшла з друку у маі 2015 г., тыраж скаў 500 асобнікаў.
ISBN 978-985-90361-2-5
www.mirzamak.by
Дзякуй за ўвагу!
www.mirzamak.by