Праз прызму часу

Post on 12-Jul-2015

90 Views

Category:

Education

1 Downloads

Preview:

Click to see full reader

TRANSCRIPT

Аўтары навуковага выдання:дацэнт кафедры грамадскіх навук Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, кандыдат культуралогіі Павел Казіміравіч Банцэвіч і дацэнт кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навукРуслан Канстанцінавіч Казлоўскі

Прэзентацыя адной кнігі

У манаграфіі аўтары разглядаюць

актуальныя праблемы ў сучаснай культуралогіі, філасофіі і літаратуразнаўстве, комплексна аналізуюць перыяд ХХ стагоддзя ў беларускай літаратуры ў святле сучасных навуковых тэорый і канцэпцый і ў новай інтэрпрэтацыі.

ПРАЗ ПРЫЗМУ ЧАСУ: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХХ СТАГОДДЗЯ

Ў КАНТЭКСЦЕ НАВУКОВЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ

Сваё навуковае выданне аўтары прысвячаюць беларускай літаратуры ХХ стагоддзя і асноўную тэматыку сваіх даследаванняў раскрываюць перад чытачамі ва ўводзінах да манаграфіі, дзе падкрэсліваюць што зробленае імі даследаванне “…ўзбагачае нацыянальную культуралагічную і літаратуразнаўчую навуку ў сферы інтэрпрэтацыі класічнай мастацкай спадчыны.”

З анатацыі да манаграфіі:Вынікі і палажэнні манаграфіі актуальныя для тэарэтычных і навукова-практычных даследаванняўу галіне культуралогіі, філасофіі, літаратуразнаўства, этналогіі, славістыкі, могуць выкарыстоўвацца ў вучэбным працэссе вышэйшых навучальных устаноў,пры падрыхтоўцы магістарскіх, кандыдацкіх, доктарскіх дысертацый. Кніга прызначана і для больш шырокага кола чытачоў: настаўнікаў школ, супрацоўнікаў устаноў культуры, навучэнцаў каледжаў, гімназій і ліцэяў – усіх, хто цікавіцца праблемамі вывучэння сучаснай беларускайкультуры і літаратуры.

• Празаічная мініацюра як жанр мастацкай літаратуры• Станаўленне малых празаічных жанраў у

беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя• Празаічная мініацюра ў творчасці Змітрака Бядулі• Максім Гарэцкі як адзін з заснавальнікаў традыцыі

беларускай празаічнай мініацюры• Мініацюра ў прозе Барыса Сачанкі. Эстэтычнае ў

мастацкай канцэпцыі малых празаічных жанраў• Мініацюра ў прозе Янкі Брыля• Сутнастна-змястоўная і фармальная

разнастайнасць мініацюр у беларускай прозе канца ХХ стагоддзя

БЕЛАРУСКАЯ ПРАЗАІЧНАЯ МІНІАЦЮРА – Першы раздзел манаграфіі прысвечаны рэпрэзентатыўнаму

жанру беларускай літаратуры – мініацюры ў прозе.Ён уключае наступныя падраздзелы:

У першым разделе манаграфіі аўтары раскрываюць перад чытачом асаблівасць малых жанраў прозы, іх сутнасць і філасоўскую ёмістасць. Падкрэсліваюць тое, што ўсе гэтыя шматлікія невялічкія апавяданні, абразкі, мініацюры складаюць значны масіў майстроў беларускай прозы ХХ стагоддзя.Асобнымі рысамі азначана творчасць, жыццёвы шлях З.Бядулі, Б.Сачанкі, М.Гарэцкага і Я.Брыля, якім аўтары прысвяцілі трэці, чацверты, пяты і шосты падразделы раздела I-га сваёй навуковай працы.

БЕЛАРУСКАЯ ПРАЗАІЧНАЯ МІНІАЦЮРА – разглядаецца у творах пісьменнікаў і мастакоў малых жанраў беларускай прозы: Цёткі (Алаізы Пашкевіч) , Сяргея Палуяна, Цішкі Гартнага і асабіста Змітрака Бядулі , Барыса Сачанкі, Максіма Гарэцкага, Янкі Брыля.

• Асоба і народ: праблема адраджэння нацыянальнай эліты і пошукі свайго народу ў мастацкай творчасці У. Караткевіча

• Рэабілітацыя беларускай гісторыі і культуры ў творчасці У.Караткевіча

• Мастацкая інтэрпрэтацыя біблейскага сюжэту і ўвасабленне нацыянальнага ідэалу ў рамане “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”

• Актуалізацыя праблемы культурнай ідэнтычнасці ў нарысе “Зямля пад белымі крыламі”• Асветніцка-дадыктычны характар і маральна-

патрыятычная скіраваннасць публіцыстыкі У.Караткевіча

Т ВОРЧАЯ СПАДЧЫНА У.КАРАТКЕВІЧАЎ СВЯТЛЕ СУЧАСНАЙ

КУЛЬТУРАЛАГІЧНАЙ ДУМКІ – другі раздзел манаграфіі, які ўключае падраздзелы:

Падрабязна і паслядоўна ў дадзеным раздзеле прааналізавана творчасць У.Караткевіча, яго мастацкі самабытны талент, які так ярка адлюстраваны ў творах пісьменніка і як адзначаюць самі аўтары, што “…пісьменнік намагаўся фарміраваць у беларусаў пачуцці самапавагі, самакаштоўнасці, годнасці, страчаныя за трыста гадоў знаходжання ў складзе іншых дзяржаў, падкрэсліваў немагчымасць існавання чалавека па-за культурай і гісторыяй, па-за ўсведамленнем уласнай велічы і самабытнасці.” (Банцевіч, П. К., Казлоўскі, Р. К. Праз прызму часу: беларуская літаратура ХХ стагоддзя ў кантэксце навуковых даследаванняў : манаграфія – Гродна, 2012. – Разд. II. – С.155.)

Увесь другі раздел навуковага выдання аўтары цалкам прысвяцілі

ЛІТАРАТУРНАЙ СПАДЧЫНЕ У.КАРАТКЕВІЧА

Манаграфія выдадзена і паліграфічна выкананаУстановай адукацыі

“Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт” тыражом у 100 экз.

Хадатчук Надзея Пятроўна Дырэктар бібліятекі УА «Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт»

Телефон: +(375) (152) 77-14-01 Е-mail: bi@ggau.by

www.ggau.by/lib

!Дзякуй за ўвагу Да новых сустрэч

з новымі кнігамі на нашых віртуальных кніжных

!выставах

top related