Урокі партнёрства: Кароткія ўводзіны ў міжнародныя...
Post on 15-Apr-2017
321 Views
Preview:
TRANSCRIPT
Урокі партнёрства“Кароткія ўводзіны ў міжнародныя
праекты ГА “Цэнтр “Трэці сектар”
Гродна, 19 снежня 2013 г.
Урок 1: Тут апроч нас яшчэ нехта ёсць!
Ад моманту заснавання арганізацыі думайце пра партнёрства як рэсурс, які зробіць вас мацнейшымі!
1997 г. Пачатак першай доўгатэрміновай праграмы - “Школа маладога журналіста”.
1998 г. Першы міжнародны праект арганізацыі па навучанні маладых журналістаў (Шчэцін, Польшча).
Урок 2: Пачынайце з таго, што вам па сілах
І будзьце амбітнымі: кожны наступны крок мае развіваць дасягнутае!
Урок 3: Рабіце гэта сістэмнаПрыдуманая на Форуме
Еўрарэгіёна “Нёман” ідэя развіцця міжнароднага супрацоўніцтва вылілася ў:
❏ ПоЛіБелКа-1 (2003)❏ ПоЛіБелКа-2 (2006)❏ ПоЛіБелКа-3 (2010)
Урок 4: Карыстайцеся набытымі сувязямі для рэалізацыі новых праектаў
Дзякуючы набытым на розных міжнародных мерапрыемствах персанальным кантактам намі былі рэалізаваныя дзесяткі карысных і крэатыўных ідэяў.
Урок 5: Едзьце ў госці!Не шкадуйце часу для
вывучэнне лепшага замежнага досьведу. Вучыцеся ў лепшых!
Урок 6. Прыймайце гасцей!Насуперак розным “страхам”, многія міжнародныя мерапрыемствы можна (і трэба!) праводзіць у Беларусі!
Урок 7: Супрацоўнічайце на-роўных!
❏ Пазбягайце “гарачых” прапановаў ад замежных партнёраў, з якімі раней не працавалі.
❏ Не пагаджайцеся на заранёў невыканальныя праекты!
❏ Дакладна спраўджвайце сваю ролю ў праекце і яго каштарыс.
❏ Не станавіцеся “турфірмай”.❏ Дзяліце пароўну “прадукты”
праекта (публікацыі і г.д.)❏ Дбайце пра рэпутацыю краіны і
арганізацыі!
Урок 8: Карыстайцеся магчымасцямі міжнародных праграм
Нашыя валанцёры з Аўстрыі дапамагаюць нам у працы са сталымі людзьмі, у перакладзе матэрыялаў на замежныя мовы, у пошуку новых партнёраў. Усяго за апошнія некалькі год мы прынялі ў сябе каля 20 валанцёраў з еўрапейскіх краін.
Урок 9. Дакументуйце цікавыя міжнародныя праекты! ❏ Фотагалерея на Flickr
❏ Бясплатны блог праекта на Blogger альбо Tumblr
❏ Інтэрактыўная мапа праекта на GoogleMaps❏ Уласны канал на Youtube
Гэта толькі невялікая колькасць простых у выкарыстанні і папулярных у Еўропе інтэрнэт-сервісаў, якія дазволяць вам фіксаваць самыя цікавыя падзеі вашых міжнародных праектаў.
Урок 10: Не чакайце, што вас “знойдуць”
Калі вашая “заліковая праектная кніжка” пакуль не працуе на вас - не спадзявайцеся, што прапановы міжнароднага партнёрства будуць сыпацца на вас маннай нябёснай:) Не саромейцеся пісаць пра сябе (на розных мовах!), рэгістравацца ў міжнародных базах звестак і г.д.
Пазакласная хвілінка: Вучыцеся пісаць праекты:)
top related