Грыбы
Post on 12-Aug-2015
32 Views
Preview:
TRANSCRIPT
Што такое грыбы?Грыбы – гэта асобнае царства жывой прыроды.
Грыбы – гэта не расліны, але і не жывёлы.
Любы грыб мае аднолькавую будову: складаецца з пладовага цела і грыбніцы – тонкіх нітачкаў-
карэньчыкаў.
Грыбніца жыве вельмі доўга. У глебе яна пераносіць засуху і холад, а калі досыць вільгаці і цяпла над
паверхняй, то з часам з яе ўтвараюцца шчыльныя пладовыя целы са спорамі, з іх потым вырастаюць
новыя ніткі грыбніцы.
Капялюшык у баравіка гладкі, розных адценняў: бялёсы, светла-шэры, буры, карычневы. Знізу баравік губчаты. Ножка белая, жаўтлявая ці карычняватая. Мякаць на
заломе колер не змяняе.
Баравік
ядомы
Капялюшык у гэтага грыба гладкі, карычневы.
Ножка яго ўверсе пакрыта малюнкам у выглядзе сетачкі.Мякаць грыба на
заломе хутка чырванее.
Жоўцевы грыб
атрутны
Капялюшык бураваты, жоўта-карычневага колеру, з дробнымі лускавінкамі. Знізу капялюшык
пласціністы, жоўта-белы з бураватымі плямкамі. Ножка з белым колцам, унізе цямней.
Капялюшык яркі, аранжава-жоўты ці чырванаваты, без
лускавінак. Пласцінкі не белыя, а жоўта-зялёныя. Ножка
гладкая, без колца.
Ілжывыя
Апенькі
Як адрозніць?
Капялюшык-варонка з няроўнымі, хвалістымі краямі. Пласцінкі вузкія. Капялюшык
паступова пераходзіць у ножку. Колер усяго грыба светла-жоўты
ці бледна-аранжавы.
Капялюшык-варонка з роўнымі, акуратнымі краямі. Увесь грыб
аранжавы ці ярка-чырвоны.
Як адрозніць?
Лісічкі Ілжывыя
Падбярозавік – гэта грыбок, які расце
хутка-хутка. Яго маса за суткі
павялічваецца амаль на 10 г, а вышыня – 4 см. жыве гэты грыб
усяго 10 сутак. У прыродзе існуе каля
12 відаў падбярозавікаў.
Ядомыя грыбыПАДБЯРОЗАВІК
Адметнасць падасінавіка
заключаецца ў тым, што яго не
пераблытаеш з атрутным грыбом –
ён ні на каго не падобны. Расце гэты
грыбок з першай паловы чэрвеня да
кастрычніка.
Ядомыя грыбыПАДАСІНАВІК
Рыжык – гэта прыгожы, яркі,
аранжава-чырвоны грыбок са смалістым
пахам. На зломе ў сапраўднага
рыжыка выдзяляецца
млечны сок. Расце ў жніўні-кастрычніку.
Ядомыя грыбы
РЫЖЫК
Сваю назву маслёнак атрымаў з-
за маслістага і слізкага
капялюшыка. Адметныя рысы – клейкая, слізкая
скурка капялюшыка, якая лёгка
здымаецца, і кольца на ножцы.
Ядомыя грыбы
МАСЛЯТЫ
Сыраежкі адныя з самых вядомых ядомых грыбоў.
Капялюшыкі сыраежак
бываюць розных колераў:
ружавата-чырвонага,
жоўтага, зялёнага, шэрага.
Ядомыя грыбы
СЫРАЕЖКІ
o Грыбы ўсмоктваюць з глебы ваду і дзеляцца ёю з дрэвамі.
o Грыбы – гэта санітары лесу: яны дапамагаюць раскладаць старое лісце і памёршыя ствалы дрэваў.
o Грыбы – гэта ежа для жывёлаў. Не толькі ядомыя, але і некаторыя атрутныя грыбы служаць для іх ежай.
Роля грыбоў у прыродзе
Правілы збору грыбоў1. Не вырывайце, каб не
разбурыць грыбніцу.2. Выкручвайце грыбок,
а не зразайце. 3. Ніколі не збірайце
тыя грыбы, у якіх сумняецеся.
4. Не збірайце грыбы ўздоўж дарог.
5. Не збірайце старыя грыбы.
top related