edcamp belarus

Post on 15-Apr-2017

74 Views

Category:

Education

6 Downloads

Preview:

Click to see full reader

TRANSCRIPT

EdCamp BelarusПершая (НЕ)канферэнцыя для настаунiкау

Што такое EdCamp?

Дэмакратычнае месца сустрэчыВыкладчыкі збіраюцца разам, каб абгаварыць пытанні, якія іх турбуюць больш за ўсё

Унікальная платформа прафесійнага ростуАдкрыты абмен педагагічным вопытам, супрацоўніцтва і вырашэнне агульных задач па прынцыпе «Give-Get» (Дай, калi можаш – Трымай, калi хочаш)

Суполка лепшых агентаў зменЭфектыўная мадэль для генеравання змяненняў у адукацыі на ўзроўні асобна ўзятай школы, рэгіёну і краіны ў цэлым - разам мы сіла!

Аператыунае планаванне

Праграма (НЕ)канференцыi загадзя не рыхтуецца. Раніцай першага дня графік і тэмы вызначаюцца усімі разам. Праз гэту спантаннасць план падзей максімальна адпавядае патрэбам удзельнікаў

Кожны можа стаць спiкерам

Калі вы наведваеце EdCamp, то маеце права выступiць. Усе неабыякавыя да развіцця адукацыi ў Беларусі, маюць магчымасць палепшыць сваю дасведчанасць ў атмасферы, якая аб'ядноўвае

Закон «аб двух нагах»

Удзельнікі самі вырашаюць, якія сесіі наведаць. Гэта спрыяе "адсеву" тых выступленняў, якія неактуальны для педагогаў або прэзентуюцца ў нецікавай форме

Бясплатнасць

Удзельнікі не плацяць за ўваход на EdCamp. Гэта гарантуе, што розныя педагогі - як са сталіцы, так і з рэгіёнаў - змогуць прыняць удзел

Незалежнасць

EdCamp праводзіцца для навучання адзін аднаго ў дэмакратычным асяроддзі. Педагогі маюць магчымасць свабодна выказваць свае думкі, не трапляючы пад чый-небудзь уплыў

Свабода iнiцыятывы

Кожны можа арганізаваць у сябе EdCamp – ад раённага ўпраўлення адукацыі, школы да грамадская арганізацыi альбо нефармальнай настаўніцкай суполкi

Прынцыпы EdCamp

Геаграфiя праекта EdCamp ўпершыню быў праведзены ў 2010 годзе натхнёнымі Эдукатор з ЗША.

На сённяшні дзень больш за 950 мерапрыемстваў у 26-ці краінах свету аб'ядналі 70000 настаўнікаў і розных стэйкхолдэраў навучальнага працэсу для супрацоўніцтва.

Па даследаваннях The World’s Top 10 Most Innovative Companies of 2015 in Education, фармат EdCamp займае 6-е месца ў сусветным рэйтынгу інавацыйных адукацыйных арганізацый

Ужо двойчы- у 2015 і 2016 гадах- нашы украінскія суседзі праводзілі у Харкаве EdCamp Ukraine. За 2 гады там сустрэлася больш за 700

удзельнікаў - ад настаўнікаў да вядомых спікераў.

Аналіз анкет абратнай сувязі паказаў вялікую зацікаўленасць у наступных мерапрыемствах, а таксама у рэгулярным правядзенні усеукраінскага

EdCamp Ukraine і міні-EdCamp па усей краіне і нават за яе межамі, напрыклад, у Грузіі. Менавіта таму было заснавана афіцыйнае украінскае аб’яднанне “EdCamp Ukraine”, над актыўнасцю якога зараз працуе вялікая

арганізатарская каманда.

Натхняльны вопыт EdCamp Ukraine

Арганiзатары EdCamp Belarus1) Global Shapers Minsk Hub

2) Таварыства Беларускай школы

Мы жадаем аднавіць прэстыжнасць прафесіі настаўніка, мы клапацімся аб адукаванасці нашых дзяцей, і мы верым у Беларусь, якая працуе на сваю лепшую будучыню, -усе гэта тыя сілы, што рухаюць намі у рэалізацыі даннага праекта.

Наша мэта - стварыць нефармальную творчую

пляцоўку для інтэрактыўных зносінаў найлепшых настаўнікаў

Беларусі, якія стануць праваднікамі аднаўлення нацыянальнай адукацыі.

I мы вельмі спадзяемся, што настаўніцкая (НЕ)канферэнцыя

стане запатрабаванай і рэгулярнай.

Мэтавая група

Вучнi i

студэнты

Настаунiкi

школ

Выкладчыкi ВНУ

СМI

Прыватныя

адукацыйныя цэнтры

Грамадскія

адукацыйныя арганіз

ацыі

Дзяржауныя

улады

У Беларусі сістэма адукацыі амаль не рэфармавалася з савецкіх часоў. У грамадстве з дапамогай СМІ падтрымліваюцца стэрэатыпы пра якасць савецкай мадэлі адукацыі і перавагі Беларусі, якая не дала разбурыць гэтую сістэму

Рынак працы патрабуе ад выпускнікоў навучальных установаў іншых якасцей і ведаў, якіх не можа даць састарэлая сістэма адукацыі. Настаўнікі вымушаны адпавядаць выклiкам часу, яны маюць патрэбу у развіцці і прафесійнай самарэалізацыі

Таму у Беларусі склалася унікальная сітуацыя, калі РЭФОРМА АДУКАЦЫІ ІДЗЕ ЗНІЗУ – яе ініцыятары самі настаўнікі, якім дапамагаюць бацькі, грамадскія арганізацыі і, часам, бізнэс-структуры

Абгрунтаванне

ПЛАН I ФАРМАТ (НЕ)КАНФЕРЭНЦЫI• Адначасовае правядзенне

мерапрыемстваў на чатырох паралельных пляцоўках клубу IMAGURU

• Формы мерапрыемстваў: майстар-класы, дыскусіi, лекцыі, кінапаказы, мiнітрэнінгі, прэзентацыі

• Форма арганізацыі – Open Space. Настаўнікі маюць самастойна вызначыцца з мерапрыемствам, якое яны могуць наведаць. За 2 дні плануецца правесці 16 адукацыйных мерапрыемстваў

ЧАКАНЫЯ ВЫНIКIГэтая падзея дапаможа настаўнікам далучыцца да сусветнага руху такога роду адукацыйных мерапрыемстваў, усвядоміць, што Беларусь – паўнавартасная частка Еўрапейскай адукацыйнай прасторы

павысіцца самаацэнка настаўнікаў і іх абазнанасць з сучаснымі адукацыйнымі тэндэнцыямі

Настаўнікі зразумеюць у поўнай меры сваю адказнасць за будучыню, наколькі важна дзейнічаць ужо тут і цяпер, не чакаючы больш спрыяльных умоваў

Калі рух EdCamp у Беларусі будзе развівацца, то школа нашай краіны будзе папаўняцца кваліфікаванымі, самадастатковымі прафесіяналамі, здольнымі браць на сябе адказнасць і ствараць атмасферу, каб навучанне для дзяцей

было карысным і прыносіла задавальненне.

The new Isaac Newton

made a discovery after

Edcamp Belarus in

2016

I, магчыма, аднойчы на увесь свет праславiцца

новы Iсаак Ньютан з

Беларусi, i вiной таму будзе ужо

зусiм iншы яблык.

Але гэта ужо зусiм другая

гiсторыя…

Дзякуй за увагу!

top related