Transcript
Page 1: Складазлучаныя сказы
Page 2: Складазлучаныя сказы

складаныя сказы, у якіх сэнсава-граматычныя адносіныпаміж часткамі афармляюцца з дапамогай інтанацыіі злучальных злучнікаў:– спалучальных– супраціўных– размеркавальных

Складаназлучаныя сказы

[ ], а, ці, то-то [ ].

У складаназлучаным сказеможа быць дзве сэнсава-граматычныя часткі,тры і больш:

Зязюля век людзям лічыла, а сонца цешылася з ніў (Я. Купала).Ніхто рэдактару не дапамагаў, і яму прыходзіласявельмі цяжка, але ён гнуў сваю лінію і ні на якія кампрамісы не ішоў (Я. Колас).

Page 3: Складазлучаныя сказы

Спалучальныя –адначасовасць ці паслядоўнасць,

прычына ці вынік падзей, фактаў, з’яў

Сэнсавыя адносіныЗлучнікі, што садзейнічаюць іх выражэнню, схемы сказаў

Супраціўныя –супастаўленне ці супрацьпастаўленне,

абмежаванне падзей, фактаў, з’яў

Размеркавальныя –чаргаванне,

магчымасць аднаго факта ці з’явы з ліку названых

і, ды (у значэнні і), ні-ні[ ], і [ ].

а, але, ды (у значэнні але),аднак, затое

[ ], а [ ].

ці-ці, або-або, то-то, не то- не то, ці то ці то

то [ ], то [ ].

Page 4: Складазлучаныя сказы

Сэнсава-граматычныя часткі ў складаназлучаным сказе аддзяляюцца адна ад другой коскай:За акном над хутарамі ноч, і маўчаць за возерам таполі.(П. Трус).

Калі другая частка складаназлучанага сказа паказвае вынік, супрацьпастаўленне, хуткую змену падзей, тады на мяжы частак перад злучнікам замест коскі ставіцца працяжнік:

Прайшло некалькі хвілін – і ў начным паветры пачуўся гучны трэск (В. Вольскі).

Калі сэнсава-граматычныя часткі складаназлучанага сказа знаходзяцца ў цеснай узаемасувязі, тады на мяжы частак можа ставіцца коска або працяжнік:

Дыхнула вясна, і зямля стала вясёлая (К. Чорны).Дыхнула вясна – і зямля стала вясёлая.

Калі часткі маюць ускладненую будову і свае знакі прыпынку, а сэнсавая сувязь паміж імі аслаблена, яны раздзяляюцца кропкай з коскай:

Вечарам, перад самым заходам сонца, над зямлёй быццам навісаў невідочны цяжар; і павевы ветру, насычаныя пахамі расцвіўшай грэчкі і свежаскошанага сена, былі густыя,

цягучыя (Т. Хадкевіч).

Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах

Калі ў складаназлучаным сказе з адным спалучальным ці размеркавальным злучнікам ёсць агульны даданы член, пабочнае слова або часціца, коска паміж сэнсава-граматычнымі часткамі не ставіцца:

Тут раслі яліны і трапяталі бярозы (К. Чорны).Няхай гудзе вецер і сыпле снег (У. Мяжэвіч).


Top Related