2010
2015
2019
2025
2045
20 МЛН ВIДАЎ
2,5 МЛН0,5 МЛН
BARCODE 500K20 краiн
BIOSCAN>30 краiн
PLANETARYBIODIVERSITYMISSION>50 краiн
СКАНАВАННЕ ЖЫЦЦЯ АХОП ВІДАВОЙ РАЗНАСТАЙНАСЦІ ХРАНАЛОГІЯ
Вырашыць задачу планетарнага маштабуНаша планета незваротна змяняецца: знікаюць натуральныя ландшафты, парушаецца рэжым ападкаў, адступаюць ледавікі, закісляюцца акіяны. Змены ў навакольным асяроддзі і антрапагенны ўплыў вядуць да радыкальнай перабудовы і дэградацыі экасістэм ва ўсім свеце, што пагражае не толькі біясферы, але і цывілізацыі. Для распрацоўкі дзейсных прыродаахоўных мер і прадухілення экалагічных катастроф неабходна мець магчымасць адсочваць стан біяразнастайнасці ў рэальным часе і ў планетарным маштабе. Гэту задачу можна вырашыць, калі перайсці ад традыцыйных марфалагічных падыходаў у вызначэнні вiдаў да пабудовы сучасных лічбавых сістэм дыягностыкі на аснове ДНК. Сёння гэта стала магчымым, дзякуючы падліку магутнасці секвенатараў, знiжэнню кошту малекулярнага аналізу і развіццю вылічальных тэхналогій.
ДНК-баркодзінг дазваляе дакладна вызначыць вiдавую прыналежнасць любога арганізма падчас хуткага і дакладнага малекулярнага аналізу. Дзякуючы гэтаму, стала магчымым “сканаваць” відавы склад масавых і калекцыйных збораў, выкарыстоўваючы вiдавую разнастайнасць арганізмаў як індыкатар змены навакольнага асяроддзя. Укараненне новых тэхналогій секвенавання ДНК зробіць гэты аналіз даступным не толькі навукоўцам, але таксама прыватным і дзяржаўным арганізацыям і нават аматарам прыроды. У выніку чалавецтва атрымае магчымасць ладзіць шырокамаштабную колькасную ацэнку структуры цэлых экасістэм і ствараць інфармацыйную базу для фарміравання стратэгій захавання біяразнастайнасці ва ўсім свеце.
Міжнародная арганізацыяМіжнародны кансорцыум “Баркод жыцця” (iBOL) — гэта аб’яднанне навукова-даследчых арганізацый, якое ўключае 30 нацый і працягвае павялічвацца. Ён заклаў асновы пабудовы сістэмы генетычнага біяманіторынгу яшчэ ў 2010 годзе. Першая фаза праекта кансорцыума, БАРКОД 500Т (BARCODE 500K), была завершана да пачатку 2015 года, з фінансаваннем у 125 млн. долараў, і гэта дазволіла стварыць даведачную бібліятэку ДНК-штрыхкодаў па 500 тыс. відаў. У студзені 2019 г. iBOL запусціць праект БIЯСКАН (BIOSCAN) - сямігадовую фазу коштам $180 млн. У рамках праекта будзе вывучаны склад відавых комплексаў у 2500 месцах па ўсёй планеце і папоўнена даведачная база дадзеных, неабходная для інтэрпрэтацыі атрыманых вынікаў.
Наша разуменне фізічнага свету зрабіла рух наперад з укараненнем лічбавага абсталявання. Сёння сістэмы геапазіцыянавання дазваляюць вызначыць дакладнае геаграфічнае становішча, а спадарожнікі фіксуюць найменшыя змены на паверхні планеты. Аналагічным чынам, масавае ўкараненне сістэм генетычнай дыягностыкі ператворыць наша разуменне біясферы, што дазволіць дакладна ацэньваць прасторава-часавы стан экасістэм у небывалым маштабе. БIЯСКАН закладзе аснову ПЛАНЕТАРНАЙ МІСІІ ПА БІЯРАЗНАСТАЙНАСЦІ (PLANETARY BIODIVERSITY MISSION), якая завершыць глабальную інвентарызацыю разнастайнасці жыцця і запусціць сусветную сістэму біяманіторынгу.
ВынікПраз спалучэнне высокапрапускнога сенквенавання з магчымасцю ДНК-баркодзінга вызначаць віды арганізмаў, БIЯСКАН пачне дакументаваць дынаміку змены біямасы і разнастайнасці пад уздзеяннем такіх знешніх фактараў, як землекарыстанне, забруджванне і змяненне клімату. Гэтыя звесткі, сабраныя ў розных кропках планеты, якія прадстаўляюць спектр відаў раслін, жывёл і ўзроўняў антрапагеннага ўздзеяння, створаць інфармацыйную аснову для ацэнкі і мадэлявання змен у біясферы. Хоць зыходныя даследаванні ў рамках БIЯСКАНа будуць сканцэнтраваны на наземных біятопах, яны прывядуць да распрацоўкі методык, прыдатных таксама для даследавання прэснаводных і марскіх экасістэм.
КіраўніцтваiBOL
Мэнэджмэнт
Фінансаванне
Канф
эрэн
цыі
Даведачная база дадзеныхБіяманіторынг
Выкарыстанне
Супр
ацоў
ніцтва
Стратэгія
Навукова-даследчы кіруючы камі
тэт
Савет дырэктараў
Краіны-ўдзельніцы
Члены асацыяцыі
Савет дырэктараўНа працягу першых пяці гадоў існавання iBOL, яго савет дырэктараў уключаў прадстаўнікоў арганізацый, якія фінансуюць кансорцыум. У новай фазе праекта, у сувязі з неабходнасцю актыўнага далучэння арганізацый, неабходных для дасягнення пастаўленых навуковых мэт, савет быў рэструктураваны. Зараз у яго ўваходзяць вядучыя прадстаўнікі найбуйнейшых арганізацый у галіне біяразнастайнасці і геномікі. Савет выконвае стратэгічную функцыю, ацэньваючы рух наперад навукова-даследчай дзейнасці складальнікаў праекта і даючы рэкамендацыі па яе паскарэнні.
Навукова-даследчы кіруючы камітэт
У навукова-даследчы кіруючы камітэт (Scientific Steering Committee, SSC) уваходзіць па адным прадстаўніку ад кожнай краіны-ўдзельніцы. Яны распрацоўваюць і распаўсюджваюць такія асноўныя навукова-даследчыя накірункі праекта, як «сканаванне» відавога складу і ўзбагачэнне даведачнай базы дадзеных. Акрамя таго, яны
курыруюць практычнае ўкараненне ДНК-штрыхкадзiравання ў розных
галінах. Акрамя каардынацыі навуковых даследаванняў, камітэт кожныя два гады
арганізуе Міжнародную канферэнцыю “Баркод жыцця”. Ягоныя прадстаўнiкi збіраюцца штогод
для абмеркавання прагрэсу і карэкціроўкі планаў.
Краіны-ўдзельніцыКраіны-ўдзельніцы задзейнічаны ў выкананні задач кансорцыума. Яны прадстаўлены вядучымі даследчыкамі і супрацоўнікамі ключавых арганізацый у галіне вывучэння і аховы біяразнастайнасці як у нацыянальным, так і ў планетарным маштабе.
Дадатковая інфармацыя (на англiйскай):Вэб-сайт iBOL.org
Электронная пошта [email protected]
АргенцінаАўстраліяАўстрыяБеларусьБразілія
ГерманіяЗлучанае КаралеўстваЗлучаныя ШтатыІндыяКалумбія
КанадаКітайКоста РыкаЛіванМексіка
НарвегіяНідэрландыНовая ЗеландыяПакістанПартугалія
Паўднёвая АфрыкаПеруПольшчаРумыніяСлавакiя
ТайландТурцыяФіліпіныФінляндыяФранцыя