nastaunik 8(1092)

4
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Аўторак, 31 мая 2011 года № 8 (1092) Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4 П АДВЕДЗЕНЫ вынікі круглагадовай спартакіяды БДПУ 2010–2011 навучальнага года. Нагадаем, што зборныя факультэтаў спаборнічалі ў 11 відах спорту, пры чым у чатырох (баскетболе, валейболе, шахматах і настольным тэнісе) за перамогу змага ліся адразу дзве каманды – мужчынская і жаночая. Згодна з Палажэннем аб правядзенні ўніверсітэцкай спартакіяды ў разлік браліся толькі восем лепшых вынікаў, а спартсмены факультэта фізічнага выхавання ўдзельнічалі ў спаборніцтвах паза конкурсам. Тройка мацнейшых выглядае так. «Золота» заваяваў факультэт дашкольнай адукацыі, «срэбра» – факультэт прыродазнаўства, «бронзу» – факультэт сацыяльнапедагагічных тэхналогій. Віншуем таксама зборныя ФПА, матфака, фізфака (4–6 месцы адпаведна). Аляксандр ТОЛКАЧ, дырэктар спартыўнага клуба «Педагог» А пачалося ўсё ў 2006м годзе, калі Кацярына, трэ цякурсніца тагачаснага факультэта беларускай філалогіі і культуры, вый грала конкурс сацыяль ных праектаў. Натхнёная поспехам, дзяўчына арга нізавала першы конкурс ны паказ, у якім прынялі Міжнародны конкурс моды, фота і авангарднага мастацтва DзіKaVaTa ў юбілейны, пяты раз выйшаў на подыум БДПУ. DзіKaVaTa прайшла шлях ад факультэцкага мерапрыемства да маштабнага міжнароднага праекта і за пяць гадоў паспела здабыць сабе добрую славу ў асяроддзі прадстаўнікоў дызайнерскага мастацтва. Аўтар і арганізатар конкурсу Кацярына АЎСЕЙЧЫК сваім прыкладам паказала, што пры падтрым цы роднага ўніверсітэта магчыма ажыццявіць самыя смелыя творчыя планы і задумкі. Сустракаюць па адзенні! Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: прафесара кафедры (д.н., 22 разр. АТС) агульнай біялогіі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) паліталогіі і права, рускай і зарубежнай літаратуры, агульнай і дашкольнай педагогікі, лагапедыі (2), сацыяльнай педагогікі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) замежных моў (0,75), агульнай і дашкольнай педагогікі, узроставай і педагагічнай псіхалогіі, агульнай і педагагічнай псіхалогіі, прыкладной псіхалогіі, тэорыі і методыкі фізічнай культуры, эканаміч най геаграфіі і аховы прыроды; выкладчыка кафедры (18 разр. АТС) фізічнага выхавання і спорту (2). Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 2264659. Днямі ў актавай зале БДПУ адбыў ся Злёт удзельні каў 46га Зорнага паходу, які ў гэ тым годзе прай шоў пад дэвізам «Беларусь – зорны край» і парадаваў сваімі справамі шэсць раёнаў Бела русі – Мядзельскі, Барысаўскі, Клецкі, Слуцкі, Капыльскі і Брас лаўскі. Апошнія НАС АБ’ЯДНАЛІ ЗОРНЫЯ МАРШРУТЫ Каб адчуць сябе сапраўднай зоркай, зусім не абавязкова пакараць эст радныя пляцоўкі, забаўляючы гледачоў спевамі, скокамі або толькі ад ным сваім выглядам. Зорную славу можна здабыць таксама і добрымі справамі, якія застаюцца ў памяці людзей, як правіла, на больш доўгі час. Менавіта такія справы вось ужо на працягу сарака шасці гадоў ро бяць «зорнікі» БДПУ, вандруючы па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. З сабой яны прыносяць пазітыўны настрой і душэў ны запал, дораць іх дзецям, ветэранам і ўсім тым, хто не застаецца абы якавым да творчасці і дабрачыннасці. чатыры студэнтамі«зорн ікамі» былі наведаны ўпер шыню. Кожная добрая справа патрабуе ўзнагароды, таму па традыцыі былі ад значаны лепшыя байцы атрадаў. Імі сталі Васіль Данільчанкаў і Дзмітрый Засімовіч (зводны атрад «ТрыЛогія» факультэта псіхалогіі і факультэта беларускай і рускай філа логіі), Анастасія Булыча ва і Вольга Фесенка (звод ны атрад «Дзеці Эйнш тэйна» матэматычнага і фізічнага факультэтаў), Дзмітрый Цяслюкевіч і Вікторыя Кавальчук (зводны атрад «Нашчадкі» гістарычнага факультэта і факультэта прыродазнаў ства), Яна Чэча і Аляксандр Бурак (зводны атрад «Ёсць кантакт» факультэтаў па чатковай адукацыі і фізічнага выхавання), Ган на Шымановіч і Яўгеній Га лавацкі (зводны атрад фа культэтаў дашкольнай аду кацыі і сацыяльнапедага (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.) Спартыўны навігатар (Пачатак. Заканчэнне на стар.4.) МОЛАДА – НЕ ЗЕЛЕНА! ГАНАРОВА. ЦІКАВА. ВЫГАДНА. БЫЦЬ ДРУЖЫННІКАМ– ГЭТА ПРЭСТЫЖНА Аддзел кадраў Журы конкурсу. У цэнтры – К. Аўсейчык

Upload: nastaunik-gazeta

Post on 30-Mar-2016

236 views

Category:

Documents


10 download

DESCRIPTION

news BSPU of name M Tank

TRANSCRIPT

Page 1: nastaunik 8(1092)

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Аўторак, 31 мая 2011 года № 8 (1092)

Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4

ПАДВЕДЗЕНЫ вынікі круглагадовай спартакіяды БДПУ 2010–2011 навучальнагагода. Нагадаем, што зборныя факультэтаў спаборнічалі ў 11 відах спорту, пры"

чым у чатырох (баскетболе, валейболе, шахматах і настольным тэнісе) за перамогу змага"ліся адразу дзве каманды – мужчынская і жаночая. Згодна з Палажэннем аб правядзенніўніверсітэцкай спартакіяды ў разлік браліся толькі восем лепшых вынікаў, а спартсменыфакультэта фізічнага выхавання ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па"за конкурсам.

Тройка мацнейшых выглядае так. «Золота» заваяваў факультэт дашкольнай адукацыі,«срэбра» – факультэт прыродазнаўства, «бронзу» – факультэт сацыяльна"педагагічныхтэхналогій. Віншуем таксама зборныя ФПА, матфака, фізфака (4–6 месцы адпаведна).

Аляксандр ТОЛКАЧ,дырэктар спартыўнага клуба «Педагог»

А пачалося ўсё ў 2006"мгодзе, калі Кацярына, трэ"цякурсніца тагачаснагафакультэта беларускайфілалогіі і культуры, вый"грала конкурс сацыяль"ных праектаў. Натхнёнаяпоспехам, дзяўчына арга"нізавала першы конкурс"ны паказ, у якім прынялі

Міжнародны конкурс моды, фота і авангарднага мастацтва DзіKaVaTaў юбілейны, пяты раз выйшаў на подыум БДПУ. DзіKaVaTa прайшлашлях ад факультэцкага мерапрыемства да маштабнага міжнароднагапраекта і за пяць гадоў паспела здабыць сабе добрую славу ў асяроддзіпрадстаўнікоў дызайнерскага мастацтва. Аўтар і арганізатар конкурсуКацярына АЎСЕЙЧЫК сваім прыкладам паказала, што пры падтрым�цы роднага ўніверсітэта магчыма ажыццявіць самыя смелыя творчыяпланы і задумкі.

Сустракаюць па адзенні!

Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРСна замяшчэнне пасад прафесарска�выкладчыцкага складу

з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам:

прафесара кафедры (д.н., 22 разр. АТС) агульнай біялогіі;дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) паліталогіі і права, рускай і зарубежнай

літаратуры, агульнай і дашкольнай педагогікі, лагапедыі (2), сацыяльнай педагогікі;старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) замежных моў (0,75), агульнай і

дашкольнай педагогікі, узроставай і педагагічнай псіхалогіі, агульнай і педагагічнайпсіхалогіі, прыкладной псіхалогіі, тэорыі і методыкі фізічнай культуры, эканаміч"най геаграфіі і аховы прыроды;

выкладчыка кафедры (18 разр. АТС) фізічнага выхавання і спорту (2).

Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы.Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе:

г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226%46%59.

Днямі ў актавайзале БДПУ адбыў"ся Злёт удзельні"каў 46"га Зорнагапаходу, які ў гэ"тым годзе прай"шоў пад дэвізам«Беларусь – зорныкрай» і парадаваўсваімі справамішэсць раёнаў Бела"русі – Мядзельскі,Б а р ы с а ў с к і ,Клецкі, Слуцкі,Капыльскі і Брас"лаўскі. Апошнія

НАС АБ’ЯДНАЛІЗОРНЫЯ МАРШРУТЫ

Каб адчуць сябе сапраўднай зоркай, зусім не абавязкова пакараць эст�радныя пляцоўкі, забаўляючы гледачоў спевамі, скокамі або толькі ад�ным сваім выглядам. Зорную славу можна здабыць таксама і добрымісправамі, якія застаюцца ў памяці людзей, як правіла, на больш доўгічас. Менавіта такія справы вось ужо на працягу сарака шасці гадоў ро�бяць «зорнікі» БДПУ, вандруючы па месцах баявой і працоўнай славыбеларускага народа. З сабой яны прыносяць пазітыўны настрой і душэў�ны запал, дораць іх дзецям, ветэранам і ўсім тым, хто не застаецца абы�якавым да творчасці і дабрачыннасці.

чатыры студэнтамі"«зорн"ікамі» былі наведаны ўпер"шыню.

Кожная добрая справапатрабуе ўзнагароды,таму па традыцыі былі ад"значаны лепшыя байцыатрадаў. Імі сталі ВасільДанільчанкаў і ДзмітрыйЗасімовіч (зводны атрад«ТрыЛогія» факультэта

псіхалогіі і факультэтабеларускай і рускай філа"логіі), Анастасія Булыча"ва і Вольга Фесенка (звод"ны атрад «Дзеці Эйнш"тэйна» матэматычнага іфізічнага факультэтаў),Дзмітрый Цяслюкевіч іВікторыя Кавальчук(зводны атрад «Нашчадкі»гістарычнага факультэта і

факультэта прыродазнаў"ства), Яна Чэча і АляксандрБурак (зводны атрад «Ёсцькантакт» факультэтаў па"чатковай адукацыі іфізічнага выхавання), Ган"на Шымановіч і Яўгеній Га"лавацкі (зводны атрад фа"культэтаў дашкольнай аду"кацыі і сацыяльна"педага"(Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)

•Спартыўны навігатар

(Пачатак. Заканчэнне на стар.4.)

МОЛАДА –НЕ ЗЕЛЕНА!

ГАНАРОВА.ЦІКАВА.

ВЫГАДНА.

БЫЦЬДРУЖЫННІКАМ –

ГЭТАПРЭСТЫЖНА

•Аддзел кадраў

Журы конкурсу. У цэнтры – К. Аўсейчык

Page 2: nastaunik 8(1092)

2 31 мая 2011 г.

•Канферэнц зала

На пленарным пасяджэнні прагучалідаклады вядучых навукоўцаў нашагаўніверсітэта, аўтарытэтных даследчыкаўу пэўных галінах сучаснай навукі. Выс"тупленне начальніка Цэнтра развіцця пе"дагагічнай адукацыі БДПУ, доктара пе"дагагічных навук Г.В. Торхавай былопрысвечана праблемам фарміраванняіндывідуальнага стылю прафесійнай дзей"насці як дэтэрмінанце якасці ўніверсітэц"кай падрыхтоўкі спецыяліста.

З цікавасцю маладыя вучоныя ўспры"нялі даклад загадчыка кафедры эканаміч"най тэорыі і эканамічнага выхавання, док"тара эканамічных навук, прафесара Л.М.Давыдзенка. Вучоны раскрыў сутнасць пра"цэсу інстытуцыяналізацыі рынку інавацыйу Беларусі і іх дзяржаўнай падтрымкі.

Выступленне загадчыка кафедры асноўспецыяльнай педагогікі і псіхалогііБДПУ, кандыдата біялагічных навук, да"цэнта В.В. Радыгінай нікога не пакінулаабыякавым. Вераніка Валер’еўна раска"

Майскімі днямі ў БДПУ прайшла штогадовая навукова�практычная канферэнцыя маладых вучоных «Аду�кацыя і навука ў Беларусі: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця ў ХХІ стагоддзі». Ініцыятыва яеправядзення ўзнікла ў членаў Савета маладых вучоных у 2008 годзе і была падтрымана кіраўніцтвам нашагаўніверсітэта. У сёлетняй, чацвёртай па ліку, канферэнцыі прымалі ўдзел больш за 80 чалавек – аспіранты івыкладчыкі без навуковай ступені да 30 год, кандыдаты навук да 35 год. Большасць з іх вучыцца або працуе ўБДПУ. Нягледзячы на тое, што канферэнцыя мае статус універсітэцкай, у гэтым годзе да нас далучыліся не�калькі маладых вучоных з БДУ, БДУКіМ і Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Канферэнцыя вызначаласяразнастайнасцю тэм, якія зак"раналіся навукоўцамі. Многія

Мінск�Вільнюс:КАМУНІКАЦЫІ БЕЗ МЕЖАЎ

Свята Дня факультэта беларускай і рускай філалогіісупала з правядзеннем ІІІ Міжнароднай навуковай кан�ферэнцыі «Мова і міжкультурныя камунікацыі». Гэтаяканферэнцыя вылучаецца сярод падобных мерапрыем�стваў тым, што праходзіць на базе адразу дзвюх ВНУ –Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імяМаксіма Танка і Вільнюскага педагагічнага ўніверсітэ�та. Форум сабраў больш за 200 даследчыкаў з 14 краінблізкага і далёкага замежжа – Беларусі, Літвы, Расіі,Украіны, Казахстана, Азербайджана, Грузіі, Латвіі, Эс�тоніі, Польшчы, Кітая, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША.

Молада – не зелена!

зала пра магчымасці ўдзелу маладых ву"чоных у міжнародных і рэспубліканскіхнавуковых праектах і грантах, прэзента"вала ўласны багаты вопыт удзелу ў па"добных праграмах, якія забяспечваюцьпавышэнне якасці жыцця асоб з асаблі"васцямі псіхафізічнага развіцця.

Да тэмы сацыялізацыі моладзі ў сваімдакладзе звярнуўся аспірант кафедры пе"дагогікі БДПУ М.В. Кулькоў. Выкарыс"тоўваючы наглядныя сродкі, выступоўцапаказаў патэнцыял ваенна"патрыятыч"ных клубных фарміраванняў як фактарасацыялізацыі падлеткаў.

Вынікі пленарнага пасяджэння падвёўкуратар Савета маладых вучоных, прарэк"тар па навуковай рабоце, доктар палітыч"ных навук В.В. Бушчык. Ён выказаў спа"дзяванне, што для маладых вучоных удзелу канферэнцыі стане стымулам да актыў"най даследчай працы.

Работа канферэнцыі працягвалася ўшасці секцыях, якія ўпершыню былі ар"

ганізаваны ў фармаце «круглых сталоў».Па словах удзельнікаў, гэта дазволіластварыць атмасферу ўзаемнай зацікаўле"насці і даверу.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў секцыі пе"дагогікі былі праблемы інавацыйнай пад"рыхтоўкі будучых педагогаў, пытаннікаштоўнаснага падыходу да навучання івыкарыстання сучасных выхаваўчых тэх"налогій. У дыскусіі, якая адбылася паміжудзельнікамі секцыі гуманітарных і сацы"яльных навук, абмяркоўваліся праблемычалавека як суб’екта сацыяльнай твор"часці, фарміравання асобы ў ХХІ ст.

Цікавыя выступленні аспірантаў і вык"ладчыкаў гістфака прагучалі ў секцыі сус"ветнай і айчыннай гісторыі. У ходзе іх аб"меркавання адбыўся абмен поглядамі панайбольш актуальных праблемах сучаснайгістарычнай навукі. Удзельнікі секцыі філа"логіі і міжкультурных камунікацый прад"ставілі шэраг паведамленняў, якія даз"волілі атрымаць цэласнае ўяўленне пра стан

навуковых даследаванняў у галінелінгвістыкі і літаратуразнаўства.

Зацікаўленая гутарка адбывалася ў хо"дзе «круглага стала» секцыі псіхалогіі, са"цыяльнай работы і пытанняў спецыяль"най адукацыі. Па словах яго мадэратара,кандыдата сацыялагічных навук В.А.Янчук, падчас дыскусіі маладыя навукоў"цы не толькі распавялі пра асноўныякірункі ўласных даследаванняў, азнаёмі"ліся з вопытам калег, але і ўсталявалі аса"бістыя кантакты, атрымалі адказы нахвалюючыя пытанні практыкаарыента"ванага характару. Актуальныя пытанніпрыродазнаўчых і фізіка"матэматычныхнавук былі разгледжаны ў ходзе работыадпаведнай секцыі. Неабходна адзначыцьдастаткова высокую ступень практычнайскіраванасці даследчыцкіх прац, што ібыло прадэманстравана ў ходзе работы«круглага стала» па гэтых навуках.

Падсумоўваючы вынікі канферэнцыі,можна з упэўненасцю сцвярджаць, штоколькасць і, самае галоўнае, якасць наву"ковых даследаванняў маладых вучоныхбудуць пастаянна павышацца і станоўчаўздзейнічаць на якасць адукацыйнагапрацэсу нашай альма"матар.

А. КОРЗЮК,загадчык кафедры дапаможных

гістарычных дысцыпліні методыкі выкладання гісторыі,

старшыня Савета маладыхвучоных БДПУ

гічных тэхналогій), Ксенія Не"крашэвіч і Віталіна Бідзюк (звод"ны атрад факультэтаў спецыяль"най адукацыі і эстэтычнай аду"кацыі). Званне «Лепшы зорныатрад 2011 года» атрымаў звод"ны атрад факультэта дашколь"най адукацыі і сацыяльна"педа"гагічных тэхналогій.

Усе факультэты былі адзнача"ны спецыяльным падарункам адрэктарата – сертыфікатам на эк"скурсійную паездку па Беларусі.Але гэта не ўсе прыемныя сюрп"рызы. Творчыя калектывы Бары"саўскага раёна аздобілі мерапры"емства сваімі выступленнямі.Увазе гледачоў была прадстаўле"на багатая праграма з удзеламансамбляў «Дубравушка», «Ані"ма», «Раўніца», «Медуніца», «Да"руна» і інш.

Такім чынам, яшчэ адзін Зор�ны паход пакінуў пасля сябе доб�рую славу. Безумоўна, яна і на�далей будзе падтрымліваць«зорную» традыцыю: кожныстудзень выпраўляцца ў ванд�роўкі па розных мясцінах Бела�русі дзеля высокай мэты – несцібясконцы пазітыў.

Наталія ПЯТРОЎСКАЯ

НАС АБ’ЯДНАЛІЗОРНЫЯ

МАРШРУТЫ

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 2.)

ўдзельнікі падкрэслівалі важ"насць праблемы міжкультур"ных камунікацый ва ўмовах

«свету без межаў», неабход"насць фарміравання павагі дазвычаяў і традыцый розныхнародаў. Тэзісы навуковыхдакладаў апублікаваны ўзборніку матэрыялаў канфе"рэнцыі «Мова і міжкультур"ныя камунікацыі» (Мінск:БДПУ, 2011).

Тэарэтычныя палажэнні,звязаныя з узнятай праблема"тыкай, былі прадстаўлены надвух пленарных пасяджэннях,якія праходзілі ў Мінску іВільнюсе.

Аналіз навуковых артыку"лаў, а таксама водгукаў удзель"нікаў канферэнцыі дазваляюць

зрабіць выснову адносна знач"насці і актуальнасці пастаўле"ных праблем, а таксама высо"кага навуковага патэнцыялупрачытаных дакладаў. Уд"зельнікі канферэнцыі выказаліўпэўненасць у неабходнасці да"лейшых навуковых даследаван"няў у галіне міжкультурныхкамунікацый, якія дэманстру"юць узаемасувязь і ўзаемадзе"янне моў і культур ва ўмовахнавукова"тэхнічнага прагрэсу іглабалізацыі.

В. СТАРЫЧОНАК,дэкан факультэта

беларускай і рускайфілалогіі

Page 3: nastaunik 8(1092)

31 мая 2011 г. 3

У адпаведнасці з Праграмай, прынятай 1"м з’ездам РГА «БелаяРусь», асноўнымі напрамкамі сваёй дзейнасці пярвічная арганіза"цыя БДПУ лічыць:

√ Дасягненне грамадскай згоды ў забеспячэнні будучыні Беларусі,яе месца і ролі ў свеце, фаміраванне актыўнай грамадскай пазіцыікожнага грамадзяніна краіны.

√ Удзел у рэалізацыі сацыяльных праектаў, накіраваных на павы"шэнне якасці жыцця грамадзян, умацаванне здароўя нацыі, падт"рымку сям’і, развіццё адукацыі, навукі і культуры.

√ Падтрымку моладзі, стварэнне спрыяльных умоў для яе канст"руктыўнай самарэалізацыі, выхаванне ініцыятыўных, таленавітых,творчых маладых людзей.

√ Грамадзянскі кантроль у мэтах садзеяння кіраўніцтву краіны папапярэджанні, выяўленні і пераадоленні недахопаў у рабоце органаўдзяржаўнага кіравання.

Менавіта на рэалізацыю гэтых палажэнняў накіравана работа чле"наў пярвічнай арганізацыі і арганізацыі ў цэлым.

Так, у лютым 2010 г. сумесна з упраўленнем выхаваўчай работы змоладдзю БДПУ членамі пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь»праведзены маладзёжна"патрыятычны праект «45"ы зорны паход памесцах баявой і працоўнай славы беларускага народа», у студзені–маі – конкурс «Лепшы куратар студэнцкай групы БДПУ». VIP"флэш"памяццю на 4 Гб былі ўзнагароджаны фіналісты конкурсу: М.І. Бы"чанок, выкладчык кафедры алігафрэнапедагогікі, куратар 101"й гру"пы факультэта спецыяльнай адукацыі і А.Х. Уазіз, выкладчык ка"федры прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, куратар 103"й групыматэматычнага фаультэта.

Пярвічная арганізацыя БДПУ прыняла актыўны ўдзел у мерапры"емствах па падрыхтоўцы і святкаванні гадавіны перамогі савецкаганарода ў Вялікай Айчыннай вайне.

Члены пярвічнай арганізацыі – дэканы факультэтаў – на працягу ўсягогода арганізоўваюць правядзенне адзіных дзён інфармавання ў студэнцкіхгрупах і на кафедрах, штогод вясной – факультэцкіх «Дзён здароўя».

Група членаў пярвічнай арганізацыі актыўна ўдзельнічала ў га"радскіх мерапрыемствах, прысвечаных 66"й гадавіне вызваленняРэспублікі Беларусь ад нямецка"фашысцкіх захопнікаў («Праспява"ем гімн разам»).

Сумесна з пярвічнай арганізацыяй БРСМ арганізуюцца і право"дзяцца маладзёжныя праекты.

У першым семестры член Савета пярвічнай арганізацыі БДПУ В.Д.Старычонак і член пярвічнай арганізацыі БДПУ І.П. Кудраватых ар"ганізавалі і правялі сярод студэнтаў агульнаўніверсітэцкі конкурсаратарскага майстэрства «Цыцэроній».

Самы актыўны ўдзел пярвічная арганізацыя БДПУ РГА «БелаяРусь» прымае ў падрыхтоўцы і правядзенні кампаній па выбарах уорганы ўлады ўсіх узроўняў і па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Бе"ларусь. Так, з ліку членаў арганізацыі былі вылучаны назіральнікіна выбарчыя ўчасткі па выбарах 25 красавіка і 19 снежня 2010 г. Гэтапрадстаўнікі гістфака, факультэта беларускай і рускай філалогіі, ФСАі агульнаўніверсітэцкай кафедры педагогікі. Як заўсёды, члены пяр"вічнай арганізацыі паспяхова выканалі ўскладзеныя на іх абавязкі.

Першасная арганізацыя БДПУ РГА «Белая Русь» бачыць асноў"ную мэту сваёй работы перш за ўсё ў стварэнні спрыяльных умоў дляканструктыўнай самарэалізацыі моладзі. Менавіта на гэта накірава"ны ўсе мерапрыемствы, якія намі арганізуюцца.

Ю. БЫКАДОРАЎ,старшыня першаснай арганізацыі БДПУ РГА

«Белая Русь»

Пярвічная арганізацыя БДПУ Рэспубліканскага гра�мадскага аб’яднання «Белая Русь» створана ў студзені2008 г. Сёння налічваецца 96 членаў аб’яднання, сяродякіх дэканы факультэтаў, загадчыкі кафедраў, вядучыяпрафесары, дацэнты, выкладчыкі, прадстаўнікі ўпраў�ленняў універсітэта.

Сацыяльная падтрымка работ"нікаў БДПУ дзякуючы сумеснымнамаганням рэктарата і прафка"ма ажыццяўляецца на належ"ным узроўні. Па лініі прафсаюз"нага камітэта членам прафсаюзарэгулярна аказваецца матэры"яльная дапамога ў выпадках,прадугледжаных Калектыўнымдагаворам. Дарэчы, прафкам ра"ботнікаў нашай ВНУ з’яўляеццапрадстаўніком працоўнага калек"тыву і ўдзельнічае ў распрацоў"цы і падпісанні Калектыўнага да"гавора паміж работнікамі ўнівер"сітэта і БДПУ.

Па ініцыятыве ППА ва ўнівер"сітэце штогод праводзіцца спар"такіяда сярод работнікаў, якаяаб’ядноўвае калектывы факуль"тэтаў. Узнагароджваюцца пера"можцы як у асабістым, так і ўкамандным заліках. ППА работ"нікаў часткова кампенсуе расхо"ды па набыцці абанементаў у ба"сейн для членаў прафсаюза(больш чым 50 %).

Прафкамам вядзецца ўлік работ"нікаў, якія маюць патрэбу ў паляп"шэнні жыллёвых умоў. На сён"няшні дзень іх 207 чалавек. Сумес"на з рэктаратам прафкам рэгуляр"на хадайнічае перад Мінгарвыкан"

ГАНАРОВА. ЦІКАВА. ПЕРСПЕКТЫЎНААсноўнай мэтай дзейнасці першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў нашай ВНУ

з’яўляецца ахова сацыяльных і працоўных правоў членаў прафсаюза.

Не звацца,а з’яўляцца

У нашым універсітэце працуюць пярвічныя арганізацыі самых буйных грамадскіх аб’яднанняў краіны. Яны робяць наша жыццё больш цікавым іразнастайным, садзейнічаюць творчай самарэалізацыі, дбаюць пра ахову сацыяльных і працоўных правоў сваіх членаў. Мы упэнены, што пазнаёміў�шыся з іх дзейнасцю, чытачы «Н» прымуць прашэнне далучыцца да грамадскага руху нашай alma mater.

камам аб вылучэнні кватэр работ"нікам універсітэта праз сістэму

ЖБК. Так, напачатку 2011 г. уні"версітэту было выдзелена 9 кватэру мікрараёнах Чырвоная Горка іМасюкоўшчына.

Прафкам універсітэта для сваіхчленаў рэгулярна арганізоўваеэкскурсіі па Беларусі і за яемежы. Члены прафсаюза аплоч"ваюць толькі 50 % іх кошту. Так,зусім нядаўна, 28 мая, адбыласяпаездка ў Смаленск (Расія).

Для дзяцей супрацоўнікаў мыарганізуем навагоднія ранішнікіз незабыўнымі прадстаўленнямі іпадарункамі. Мы ўшаноўваемюбіляраў, віншуем ветэранаў Вя"

лікай Айчыннай вайны, працы здзяржаўнымі святамі; набываем

тэатральныя білеты, праводзімдні здароўя на факультэтах і г.д.

Членам прафсаюза па іх жа"данні аказваецца бясплатнаякваліфікаваная юрыдычная да"памога намаганнямі юрыдыч"ных служб Цэнтральнага камі"тэта Беларускага прафсаюза ра"ботнікаў адукацыі і навукіМінскага гарадскога аб’яднанняарганізацый прафсаюзаў.

Быць членам прафсаюза прэс�тыжна, цікава і перспектыўна!

А. ВАБІШЧЭВІЧ,старшыня прафкама

работнікаў БДПУ

Зусім нядаўна члены «БРСМ» гістарычнага фа"культэта разам з валанцёрскім клубам «Данка» ар"ганізавалі паездку ў школу"інтэрнат №7 сталіцы зпраграмай «Вясновы настрой». Студэнтам сапраўдыўдалося падняць дзеткам настрой з дапамогай кан"цэртнай праграмы, а таксама конкурсаў і гульняў.

Красавіцкімі днямі на базе СШ № 164 г. Мінскапраходзіла V справаздачна"выбарчая канферэнцыяраённага Маскоўскага камітэта ГА «БРСМ». У рам"ках мерапрыемства была арганізавана валанцёрс"кая акцыя «Падары радасць дзецям», у ходзе якоймы сабралі вялікую колькасць цацак, канцы"лярскіх прылад і развіваючых гульняў. Усё гэта

Актыўная жыццёвая і грамадзянская пазіцыя, неабыякавасць, імкненне дапамагацьтым, хто знаходзіцца побач, – такімі словамі можна ахарактарызаваць членаў пярвіч�най арганізацыі ГА «БРСМ». Адзін з напрамкаў нашай дзейнасці – валанцёрская рабо�та з дзецьмі ў гарадскіх прытулках, бальніцах і медыцынскіх установах г. Мінска.

У СЭРЦЫ КОЖНАГАЁСЦЬ МЕСЦА ДАБРЫНІ

актывісты арганізацыі перадалі ў дзіцячыя дамысямейнага тыпу Маскоўскага раёна г. Мінска.

На працягу ўсягогода студэнты на"шага ўніверсітэтааказваюць паста"янную шэфскуюдапамогу інваліду"калясачніку Л.Э.Галась, якая пра"жывае ў Фрун"зенскім раёне стал"іцы. Актыў пер"шаснай арганіза"цыі ФДА дапама"гае Людміле Эдуар"даўне ва ўборцы кватэры, суправаджае на гарадс"кія і рэспубліканскія мерапрыемствы. Разам з на"шымі студэнтамі Людміла Эдуардаўна наведваевыстаўкі, канцэрты і тэатры.

Вучыцеся добрым справам разам з намі!А. НАВАСАД,

сакратар ПА ГА «БРСМ»

Валанцёры ў дзіцячым домесямейнага тыпу

Студэнты гістфака падчас акцыі«Падары радасць дзецям»

Page 4: nastaunik 8(1092)

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік — Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны

універсітэт імя Максіма Танка».Пасв. аб рэгістр. № 557.

220030, г. Мінск,вул. Савецкая, 18, п. 127.

226�40�19

e�mail:[email protected]

РэдактарТ. А. БАШМАКОВА

Выходзіць раз у два тыдніна беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.Распаўсюджваеццаў вучэбных карпусах

і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукаванаў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».

ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009.220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.

Тыраж 1000 экз. Зак. № 333.Падпісана ў друк 31.05.2011 г. у 9.00.i

ўдзел дзесяць маладых дызайне"раў з розных факультэтаў БДПУ.Ужо тады DзiKaVaTa выклікалазацікаўленасць у многіх людзей,якія працуюць у сферы высокаймоды. З кожнымгодам павялічва"лася колькасцьудзельнікаў, рас"ла прэстыжнасцьконкурсу, шыры"лася яго геагра"фія.

Сёлетняе ме"р а п р ы е м с т в апрайшло з разма"хам. Яго прагра"ма прадугледжва"ла паказ саракасямі калекцый, якія прадстаўля"ліся ў трох намінацыях: «Pret"a"porter», «Авангард», «Дзіця"чыя і падлеткавыя калекцыі».Сярод удзельнікаў – дызайнерыз розных гарадоў Беларусі, а так"сама з блізкага і далёкага замеж"жа (Маскоўскі гарадскі педагагі"чны ўніверсітэт, Вільнюскі педа"гагічны ўніверсітэт; дызайнер зГерманіі Юлія Лебедзева"Кла"пец). Актыўны ўдзел у конкурсепрынялі прадстаўнікі Беларус"кай дзяржаўнай акадэміі мас"тацтваў, Нацыянальнага цэнтрамастацкай творчасці дзяцей і мо"ладзі, Інстытута сучаных ведаўімя Шырокава і г.д. Гонар нашайalma mater абаранялі Дар’я Зе"

У абавязкі членаў ТДД ува"ходзіць таксама забеспячэнне пра"вапарадку ва ўніверсітэце і на пры"леглай да яго тэрыторыі, папярэд"жанне ўжывання алкагольныхнапояў і курэння ў студэнцкім ася"роддзі, выкананне Правілаў унут"ранага распарадку БДПУ.

У дадатак да асноўных функ"цый члены патрульна"паставогаатрада ажыццяўляюць кант"рольна"прапускны рэжым у ву"чэбных карпусах, а члены маб"ільнага атрада забяспечваюцьправапарадак і прапускны рэ"жым падчас правядзення маса"вых універсітэцкіх і гарадскіхмерапрыемстваў, ахоўваюць гра"мадскі парадак у Маскоўскім ра"ёне сталіцы.

Склад ТДД штогод абнаўляец"ца. Прыём студэнтаў у дружынуажыццяўляецца на добраахвот"най аснове ў індывідуальным па"радку па асабістай заяве. Дружын"нікам можа стаць студэнт БДПУ,які дасягнуў 18"гадовага ўзросту іздольны па сваіх дзелавых і ма"ральных якасцях, стане здароўявыконваць задачы па ахове пра"вапарадку. Усім жадаючым неаб"ходна прыйсці ў штаб дружыны,які размешчаны ў кабінеце гра"мадскіх арганізацый (вул. Савец"кая, 18, вучэбны корпус № 3, каб.129), або патэлефанаваць па ну"мары 227"83"28. Набор у дружынуажыццяўляецца ў канцы наву"чальнага года, каб у верасні новысклад ТДД мог прыступіць да вы"канання сваіх абавязкаў.

Работнікі праваахоўных орга"наў, супрацоўнікі службы аховыі бяспекі БДПУ рэгулярна запра"

Быць дружыннікамБДПУ – гэта прэстыжна

Тэрытарыяльная добраахвотная дружына створаназагадам рэктара БДПУ ў сакавіку 2005 г. Яе асноўнаязадача – ахова прававога і грамадскага парадку на тэры�торыі Маскоўскага раёна г. Мінска, прафілактыка пра�вапарушэнняў, забеспячэнне пажарнай бяспекі, ахова на�вакольнага асяроддзя, навучанне грамадзян асновам бяс�печных паводзін і г.д.

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 1.)

шаюцца на сустрэчы з членамідружыны. Акрамя таго, з мэтайпавышэння эфектыўнасці дзей"насці тэрытарыяльнай добраах"вотнай дружыны праводзяццавучэбныя семінары. На чарговысемінар, які адбыўся 14 мая, дастудэнтаў прыйшоў старшыінспектар ААПП МаскоўскагаРУУС г. Мінска, капітан міліцыіА.С. Бакач. Падчас гутаркі адбы"лася дэманстрацыя вучэбна"мета"дычнага відэафільма з рэкамен"дацыямі па папярэджанні права"парушэнняў. Ад загадчыка ка"федры асноў медыцынскіх ведаўпрафесара У.П. Сытага і дацэнтагэтай жа кафедры С.Н. Чыгірастудэнты даведаліся, як аказацьпацярпеламу даўрачэбную дапа"могу. Дружыннікі мелі магчы"масць адпрацаваць на манекенепрыёмы першай дагамогі. У рам"ках семінара было праведзенатэсціраванне па асноўных нарма"тыўных дакументах, якія рэгла"ментуюць дзейнасць ТДД БДПУ.Мерапрыемства завяршыласяшанаваннем тых, хто вызначыў"ся ў бягучым навучальным год"

зе. За добрасумленную працу дру"жыннікі былі матэрыяльна за"ахвочаны з боку рэктарата.

Работа ў дружыне садзейні�чае атрыманню жыццёвага во�пыту, а ўкамплектаванасцьатрада студэнтамі розных фа�культэтаў спрыяе ўстанаў�ленню і актыўнаму развіццюміжфакультэцкіх сувязяў. Збоку кіраўніцтва БДПУ ства�раюцца ўсе ўмовы для якаснагавыканання дружыннікамі сваіхабавязкаў. На сённяшні дзень уТДД працуюць адказныя, заці�каўленыя і сур’ёзныя хлопцы ідзяўчаты, бо быць дружынні�кам БДПУ – гэта прэстыжна.

Алена ЖУРАЎСКАЯ,начальнік упраўлення

выхаваўчай работыз моладдзю

«Н»�даведка. За 2010 г. чле�ны ТДД БДПУ прынялі ўдзелу 120 універсітэцкіх, раённых,гарадскіх і рэспубліканскіх ме�рапрыемствах, ажыццявілі 91рэйд па Маскоўскім раёне і 29выхадаў сумесна з ППС.

Сустракаюць па адзенні!лянкова (калекцыя «Тайны са"ветнік») і творчы тандэм Святла"ны Івашынай і Вольгі Кісялевіч(калекцыя «Рыкон»).

«Дзікавата» дае магчымасцьпраявіць сябе не толькі маладым

дызайнерам, але імадэлям і фатогра"фам. Кожная калек"цыя – гэта цэласнытвор мастацтва,асобнае аўтарскаесветаўспрыманне.Кожнае дэфіле –гэта невялікае прад"стаўленне. Перад ва"чамі гледачоў раз"гортвалася сапраўд"нае шоу: мяняліадна адну калекцыі

мужчынскія, жаночыя і дзіцячыя– розныя па настро"ях, колеравых вы"рашэннях, часам зарыгінальных ма"тэрыялаў і з ціка"вымі аксэсуарамі.Многія мадэлі ды"зайнерскага адзен"ня маглі б з поспе"хам папоўніць гар"дэроб модніцБДПУ, а некато"рыя (перш за ўсёавангардныя) зак"ліканы проста дарыць эстэтычнаезадавальненне.

А вось члены журы не толькіатрымоўвалі асалоду ад яркага і

дынамічнага відовішча, але і выб"іралі самыя лепшыя калекцыі.Судзілі канкурсантаў людзі, якіяпа сваёй прафесійнай дзейнасці не"пасрэдна звязаны са светам моды:дызайнер Іван Айплатаў, мадэль"ер Вера Пашкоўская, стылістміжнароднага класа АляксандрКірынюк і інш. Ад БДПУ ў складжуры ўвайшлі Кацярына Аўсей"чык і прарэктар па навуковай ра"боце В.В. Бушчык. Лепшай фота"мадэллю па выніках глядацкага га"ласавання стаў Дзяніс Бурко; зван"не лепшай фотамадэлі атрымаліДар’я Рэут і Андрэй Нецвятаеў; леп"шыя мадэлі на подыуме – Натал"ля Кірсанава і Эмільян Арцюш"кевіч. У намінацыі «Авангард»гран"пры ўзялі нашы дзяўчаты зкалекцыяй «Рыкон», у намінацыі

«Дзіцячыя і пад"леткавыя калек"цыі» – ВольгаКардаш («Аэро"dream»), у наміна"цыі «Pret"a"porter» – гэты ждызайнер з калек"цыяй «Руанскі ор"дэн». Таксама ўкожнай з наміна"цый былі вызна"чаны па тры пры"завыя месцы.

Віншуем пераможцаў і жада"ем праекту DзiKaVaTa далейша"га росквіту!

Вераніка МАНДЗІК

Пайшла з жыцця Зінаіда Васільеўна Арцёменка, выдатны педагог, чулы чалавек. А яшчэ зусім нядаў"на, напярэдадні новага 2011 года, яна гасцінна сустракала нас у сваім доме, распытвала пра факультэт,перамены ў жыцці кожнага з нас, расказвала пра свае новыя кнігі. І вось яе няма… Нам, хто працаваўпобач з ёю на кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі больш як дваццаць гадоў, каму яна дапамагалапарадай і справай, каго падтрымлівала і апякала, у гэта пакуль што цяжка паверыць…

Зінаіда Васільеўна – ветэран педагагічнай адукацыі. Стаж яе працы ў сістэме сярэдняй і вышэйшайадукацыі складае 51 год. За шматгадовую плённую працу, актыўны ўдзел у грамадскім і навуковымжыцці Рэспублікі Беларусь З.В. Арцёменка ўзнагароджана шматлікімі граматамі, медалямі «За доблес"ную працу», «Ветэран працы», знакамі «Выдатнiк народнай асветы», «Выдатнік асветы СССР».

Скупыя радкі біяграфіі не дазваляюць раскрыць абаяльнасць асобы Зінаіды Васільеўны, святло ічуласць душы. А менавіта такой – дзейснай, нястомнай, клапатлівай – яна была. Светлая памяць прапедагога, чалавека, грамадзяніна, асобу з вялікай літары будзе жыць у сэрцах яе калег, вучняў і ўсіх тых,каму пашчасціла быць знаёмым з ёю.

Выкладчыкі кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі

На падставе артыкула 38 Дэкрэта Прэзідэнта Рэс�публікі Беларусь ад 17 верасня 2002 года № 28 заба�раняецца курэнне ў наступных месцах агульнагакарыстання:

— ва ўстановах аховы здароўя, культуры, адукацыі,спорту, на аб’ектах гандлю і бытавога абслугоўвання;

— на аб’ектах грамадскага харчавання, акрамятых, якія рэалізуюць тытунёвыя вырабы і маюцьпамяшканні з сістэмай вентыляцыі;

•Служба 101 паведамляе — у памяшканнях органаў грамадскага кіравання,мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, устаноў;

— на ўсіх вакзалах, у аэрапортах, падземных пе"раходах, на станцыях метрапалітэна;

— ва ўсіх відах грамадскага транспарту, вагонаўцягнікоў, на суднах, у самалётах (за выключэннемцягнікоў далёкага накіравання, суднаў і самалё"таў, у якіх прадугледжаны месцы, спецыяльнапрызначаныя для курэння).

В. ЦАРОЎ, старшы інспектар СПЧ�38Маскоўскага РАНС

СВЯТЛО ДУШЫ