ocnt.iptel.by · web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў...

49
Установа “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці. Гісторыя і сучаснасць Да 80-годдзя ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”

Upload: others

Post on 20-Aug-2020

3 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

Установа “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”

Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці. Гісторыя і сучаснасць

Да 80-годдзя ўстановы“Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”

2020 годг. Гомель

Page 2: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці. Гісторыя і сучаснасть. Да 80-годдзя ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”/ Л. Г. Мельнікава. – Гомель: Установа “Гомельскі АЦНТ”, 2020. – 36 с.

2

Page 3: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

Адпавядаем свайму часуПогляд у будучыню, перспектывы развіцця, творчыя мэты

Прыярытэтныя накірункі работы – рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры, зберажэнне і распаўсюджванне традыцыйнай народнай мастацкай культуры і культурных каштоўнасцей прадстаўнікоў усіх нацыянальнасцей, якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

Што датычыцца традыцыйнай народнай культуры, то гэта кансультацыйна-метадычная дапамога ў накірунку нематэрыяльнай культурнай спадчыны – па падтрымцы і папулярызацыі элементаў, далейшае іх вызначэнне і падрыхтоўка прапаноў аб наданні новым статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Правядзенне фальклорных экспедыцый, маніторынгу на пацвярджэнне жыццяздольнасці фальклорна-абрадавых традыцый.

Вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне інфармацыі па рэалізацыі інавацыйных праектаў у сферы традыцыйнай культуры на тэрыторыі вобласці з мэтай стымулявання працэсаў самаарганізацыі культурнага жыцця на вёсцы, захавання і папулярызацыі лакальнай традыцыйнай культуры як асновы ўнікальнасці рэгіёну і развіцця этнатурызму.

У перспектыве – правядзенне маніторынгу культурна-турыстычнай актыўнасці. Для далейшага вывучэння і папулярызацыі традыцыйнай культуры – супрацоўніцтва з арганізацыямі навукі і адукацыі, сродкамі масавай інфармацыі, інтэрнэт-парталамі.

3

Page 4: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці. Гісторыя і сучаснасць

Ішоў 1939 год. Першы год трэцяй савецкай пяцігодкі, належнае месца ў якой занялі праблемы працягу культурнай рэвалюцыі ў краіне. Асаблівая ўвага надавалася развіццю самадзейнай творчасці народа. Гэтаму садзейнічала хуткае павелічэнне колькасці клубных устаноў, асабліва на вёсцы, цяга людзей да асветы, культуры, да праяўлення сваіх здольнасцей, сваіх талентаў.

У дапамогу ім ствараліся спецыяльныя ўстановы культуры. У іх ліку і абласныя дамы народнай творчасці.

У Беларусі такія ўстановы культуры былі створаны ў адпаведнасці з пастановай Савета народных камісараў БССР “Аб арганізацыі абласных дамоў народнай творчасці”, прынятай напачатку 1939 года. У пастанове адзначалася, што такія Дамы павінны стаць навукова-метадычнымі ўстановамі дзяржаўна-грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў), якія ажыццяўляюць дапамогу грамадзянам, установам у галіне культурна-асветніцкай работы і народнай творчасці.

Першы крок аказаўся кароткім. Няшмат часу давялося працаваць Гомельскаму абласному дому народнай творчасці (далей – АДНТ) у даваенны перыяд. Фактычна гэта быў час яго стварэння, станаўлення. У гады Вялікай Айчыннай вайны былі страчаны ўсе яго архіўныя матэрыялы. Але з перыядычных выданняў і расказаў старажылаў мы ведаем, што АДНТ зрабіў нямала па вырашэнні тых задач, якія ставіліся перад ім пастановай Саўнаркама рэспублікі. З дапамогай супрацоўнікаў АДНТ было створана нямала новых калектываў мастацкай самадзейнасці. Многія з іх потым сталі вядомымі ў вобласці, рэспубліцы і на ўсёй постсавецкай прасторы. Найбольш здольныя і таленавітыя выканаўцы даваеннай самадзейнай сцэны – музыкі, танцоры, спевакі, харысты, а таксама мастакі, умельцы – сталі потым прафесіяналамі ў сваёй справе.

У пасляваенны час работа АДНТ яшчэ больш актывізавалася. Шырэйшымі сталі тэматыка і поле дзейнасці. Але не хапала работнікаў клубных устаноў. Спецыялістам АДНТ даводзілася самім удзельнічаць у стварэнні калектываў мастацкай

4

Page 5: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

самадзейнасці і нярэдка станавіцца іх мастацкімі кіраўнікамі. З іх дапамогай у 1947–1948 гадах – на чале з дырэктарам тав. Бухавецкім – такія калектывы былі створаны на многіх прадпрыемствах г. Гомеля: заводах “Гомсельмаш” (сучаснае ААТ “Гомсельмаш”), імя С.М. Кірава (ААТ “СтанкаГомель”), лікёра-водачным (ААТ “Гомельскі лікёра-водачны завод “Радамір”), “Ізапліт” (філіял “Гомельшпалеры” ААТ “ЦБК-Кансалт”); на лесакамбінаце (ААТ “Гомельдрэў”) і ў аблбудтрэсце (Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга ААТ “Гомельпрамбуд”).

У перыяд падрыхтоўкі святкавання найбольш значных дат у жыцці Беларускай ССР і ўсяго Саюза аб’яўляліся месячнікі па канцэртным абслугоўванні жыхароў вобласці.

З мэтай актывізацыі і далейшага развіцця мастацкай самадзейнасці сярод розных узроставых груп насельніцтва праводзіліся раённыя, гарадскія і абласныя агляды.

У першыя пасляваенныя гады для артыстаў самадзейнай сцэны не хапала касцюмаў і абутку. Таму супрацоўнікі АДНТ стварылі касцюмерную майстэрню, у якой выраблялі і рамантавалі мужчынскія і жаночыя боты, чаравічкі для беларускіх народных танцаў, шаравары, гімнасцёркі, блузкі, сарочкі, фартухі.

Яшчэ больш актывізавалася дзейнасць АДНТ у 1949 годзе. Гэта быў год яго дзесяцігадовага юбілею. Узначальваў калектыў Сяргей Паўлавіч Астравумаў. У даваенны час ён пачынаў свой творчы шлях у драмгуртках. Потым працаваў артыстам прафесійнай сцэны. У гады Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Паўлавіч у складзе агітбрыгады акцёраў тэатра, у якім раней працаваў, абслугоўваў воінаў Савецкай Арміі і накапіў у гэтай справе значны вопыт, які ўкараняў і ў часы мірнага жыцця. Калі ў 1947 годзе ў час жніва такіх агітбрыгад працавала ў вобласці 25, то ў 1949 годзе ў час вяснова-палявых работ – 87, а на жніве – 69. Яны далі 800 канцэртаў для больш за 70000 працаўнікоў палёў. Як акцёр-тэатрал ён дапамог ажывіць працу існуючых самадзейных драматычных калектываў, стварыць шмат новых. Іншыя калектывы мастацкай самадзейнасці ўзняліся на больш высокую ступень у сваёй працы. Гэта ў першую чаргу можна сказаць аб калектывах Гомельскага чыгуначнага клуба імя У.І. Леніна, Азершчынскага дома культуры Рэчыцкага раёна, шклозавода і іншых.

5

Page 6: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

Усяго ж калектывы мастацкай самадзейнасці Гомельшчыны далі ў 1949 годзе 3700 канцэртаў. І гэта ў чацвёртым пасляваенным годзе!

Гэта быў багаты год і на іншыя культурна-масавыя мерапрыемствы. Вось толькі назвы некаторых з іх: агляд духавых аркестраў, месячнік абслугоўвання воінскіх часцей і падраздзяленняў, семінар запявалаў, выступленні зводных хароў у Дзень Перамогі, агляд чытальнікаў на лепшае выкананне твораў савецкіх пісьменнікаў і паэтаў. Шырока было адзначана 150-годдзе з дня нараджэння А. С. Пушкіна, гэтай даце прысвячаліся спецыяльныя вечары, канцэрты.

У той час у Гомелі нарадзілася выдатная традыцыя выступленняў у летні перыяд па суботах і нядзелях на адкрытай эстрадзе Гомельскага парка культуры і адпачынку імя А. В. Луначарскага калектываў мастацкай самадзейнасці горада і вобласці. На канцэрты, якія былі бясплатныя і працягваліся амаль увесь дзень, прыходзіла многа гамяльчан, прыязджалі аматары эстрады з бліжэйшых вёсак, самадзейныя артысты з іншых калектываў, каб павучыцца, пераняць лепшае. Яны садзейнічалі паляпшэнню рэпертуару, росту майстэрства калектываў, зацікаўленасці насельніцтва, асабліва моладзі. Традыцыя летніх канцэртаў на адкрытай пляцоўцы ў Гомельскім парку існуе і зараз і прадаўжае адыгрываць станоўчую ролю ў развіцці аматарскай творчасці.

У 50-х гадах супрацоўнікі АДНТ праяўлялі ўсё новыя і новыя ініцыятывы ў сваёй дзейнасці. На іх рахунку таго часу – перасоўная выстава выяўленчага мастацтва, раённыя і абласныя агляды мастацкай самадзейнасці, наладжванне абменных канцэртаў, дапамога ў далейшым развіцці дзіцячай мастацкай самадзейнасці, удасканаленне метадычнай дапамогі культработнікам на месцах, кансультацыі па розных пытаннях і многае іншае.

Развіццю мастацтва народа ў тыя гады ў многім садзейнічала падрыхтоўка да Усесаюзнага агляду мастацкай самадзейнасці. Вялікі поспех на аглядзе выпаў на долю народнага ансамбля песні і танца Гомельскага Палаца культуры і тэхнікі чыгуначнікаў імя У. І. Леніна. Многае для гэтага зрабіў мастацкі кіраўнік і балетмайстар ансамбля Аляксандр Аляксеевіч Рыбальчанка. Гэта быў далёка не апошні поспех у яго дзейнасці, за якую ён быў

6

Page 7: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

удастоены званняў “Народны артыст БССР” і “Ганаровы грамадзянін горада Гомеля”. Наогул, патрэбна адзначыць, што гэты таленавіты энтузіяст самадзейнай сцэны многае зрабіў для развіцця народнага мастацтва не толькі ў Гомелі і вобласці, але і ў рэспубліцы.

Найбольш распаўсюджаным і масавым відам мастацкай самадзейнасці былі харавыя спевы. Адзін з самых вядомых харавых калектываў таго часу – Азершчынскі народны хор Рэчыцкага раёна пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Таццяны Карнееўны Лапацінай, які яна стварыла яшчэ у 1936 годзе. Гэты хор, як адзін з лепшых у БССР, прымаў удзел у першай (1940 г.) і другой (1955 г.) Дэкадах беларускага мастацтва і літаратуры ў г.  Маскве.

Падчас кіраўніцтва Івана Ульянавіча Капоці (1962–1965 гады) пры АДНТ працавалі дзесяцімесячныя курсы харэографаў. Многія выпускнікі сталі потым выдатнымі майстрамі сваёй справы, узначалілі харэаграфічныя калектывы, дабіліся выдатных поспехаў. Гэта ў першую чаргу можна сказаць пра выпускніка курсаў Мікалая Конанавіча Котава, які пасля навучання быў накіраваны на працу ў Тураўскі гарадскі дом культуры Жыткавіцкага раёна. Там ён стварыў танцавальны калектыў, які неўзабаве стаў вядомым на ўсю Беларусь. Нямала выпускнікоў гэтых курсаў пры АДНТ сталі потым артыстамі прафесійнай сцэны.

У гэтыя гады пры АДНТ была свая агітбрыгада, якая выступала на вечарах АДНТ, у абласной бібліятэцы, на Першай гарадской камсамольскай канферэнцыі, выязджала ў раёны вобласці.

Са студзеня 1963 г. пачаў сваю працу гомельскі фотаклуб, створаны Гомельскім АДНТ і абласным аддзяленнем Саюза журналістаў БССР. Мэта яго дзейнасці – далучэнне аматараў фатаграфіі да жыцця народа, паляпшэнне якасці фота. У фотаклубе займаліся ад 25 да 40 чалавек. Многія з яго членаў удзельнічалі ў абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставах. Першая выстава адбылася ў маі 1963 г. На ўдзел у ёй было пададзена каля 250 фотаздымкаў, адабрана для экспанавання 102 работы 32 фотааматараў, у тым ліку 17 членаў фотаклуба, якія пасля паказалі свае работы на рэспубліканскай выставе “Прырода роднага краю”. З іх 7 былі адзначаны каштоўнымі падарункамі, дыпломамі,

7

Page 8: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

граматамі. Пасля фотаклуб прадоўжыў сваю дзейнасць у Доме культуры чыгуначнікаў.

У верасні 1963 г. у г. Гомелі была праведзена першая абласная выстава нагляднай агітацыі сельскіх культустаноў, у якой прынялі ўдзел усе раёны вобласці. З прадстаўленых 200 плакатаў, стэндаў, пано, сатырычных газет і іншых відаў нагляднай агітацыі былі адабраны 160 экспанатаў. Станоўча былі адзначаны работы сельскіх клубаў і бібліятэк.

У 60-х гадах установы культуры цесна супрацоўнічалі з установамі адукацыі. Менавіта да тых часоў адносіцца пачын педагогаў многіх школ Гомельшчыны і рэспублікі ў аказанні дапамогі ў рабоце клубных устаноў, асабліва вясковых. Справа ў тым, што на вёсцы ішло інтэнсіўнае будаўніцтва сельскіх устаноў культуры, бурна развівалася мастацкая самадзейнасць, павялічвалася колькасць розных гурткоў. Падрыхтоўка кадраў культработнікаў адставала ад патрабаванняў часу. Вось і пайшлі многія вясковыя настаўнікі на грамадскіх пачатках дапамагаць культасветнікам, што прыкметна ажывіла працу многіх культустаноў.

Вялікая работа была праведзена калектывам АДНТ у перыяд падрыхтоўкі і правядзення Дэкады самадзейнага мастацтва Беларускай ССР, якой папярэднічаў абласны агляд-конкурс самадзейнага мастацтва. Падрыхтоўка да Дэкады пачалася з павышэння кваліфікацыі кадраў культработнікаў. Метадысты і кансультанты АДНТ зрабілі каля 180 выездаў у раёны для аказання дапамогі клубным работнікам, кіраўнікам мастацкай самадзейнасці. Перад правядзеннем Дэкады было вырашана адкрыць пры АДНТ абласную народную філармонію, якая садзейнічала росту культуры жыхароў вобласці. З’яўленню новых самадзейных калектываў спрыяў прыняты на адной з нарад баяністаў раённых дамоў культуры і дырэктараў музычных школ зварот да ўсіх музыкантаў вобласці з просьбай узяць да сябе на навучанне па адным чалавеку, які навучыўся б іграць на баяне. У выніку ў перыяд падрыхтоўкі да Дэкады ў вобласці было створана каля 200 новых калектываў мастацкай самадзейнасці з агульнай колькасцю ўдзельнікаў 2265 чалавек.

У сярэдзіне 60-х гадоў народныя хары Азершчынскага дома культуры Рэчыцкага раёна і Прыбыткаўскага сельскага клуба Гомельскага раёна, агітбрыгада Рагачоўскага раённага дома

8

Page 9: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

культуры, ансамбль танца “Прыпяць” Тураўскага гарадскога дома культуры Жыткавіцкага раёна і іншыя творчыя калектывы з поспехам прадэманстравалі свае таленты ў творчым справаздачным канцэрце калектываў мастацкай самадзейнасці БССР на Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі СССР у г. Маскве. Аўтарытэтнае журы высока адзначыла рэпертуар калектываў і выканальніцкае майстэрства іх удзельнікаў.

Па ініцыятыве і з актыўным удзелам работнікаў АДНТ у вобласці праводзілася і шмат іншых культурна-масавых мерапрыемстваў, укараняліся новыя формы працы па развіцці мастацкай самадзейнасці: тэатральныя тыдні, конкурсы індывідуальных выканаўцаў, дэкады народнай творчасці. Трэба адзначыць правядзенне конкурсу самадзейных кампазітараў і паэтаў. Працавалі народныя ўніверсітэты культуры, сельскагаспадарчых, педагагічных і эканамічных ведаў. Наладжваліся агляды аграхімічных кабінетаў, якія працавалі тады пры многіх сельскіх дамах культуры і клубах. Праводзілася іншая работа.

Так, у 1964 г. для культасветустаноў Гомельшчыны быў характэрны рух за найменне “Клуб выдатнай работы”. Немалы ўклад у гэта ўнеслі работнікі АДНТ. На пасяджэнні савета абласнога ўпраўлення культуры былі разгледжаны характарыстыкі на першую групу лепшых сельскіх клубаў. За дасягнутыя поспехі ў рабоце найменні “Клуб і бібліятэка выдатнай работы” і “Клуб выдатнай работы” былі прысвоены 32 установам культуры вобласці, сярод іх: Яромінскі сельскі клуб Гомельскага раёна, Сцяпнянскі і Майскі сельскія клубы Жлобінскага раёна, Бялёўскі сельскі клуб Жыткавіцкага раёна. У 1964 г. абласным упраўленнем культуры была заснавана “Кніга гонару”, куды запісваліся клубы і бібліятэкі, уганараваныя гэтага наймення.

У другой палове 60-х гадоў калектыў АДНТ узначальваў Леанід Арцёмавіч Рудзькоў. На змену яму ў 70-х гадах прыйшоў Леанід Арцёмавіч Іваноў. Яго спецыяльнасць – харэаграфія. Гэта ў многім паўплывала на дзейнасць АДНТ. У вобласці прыкметны рух набыло развіццё харэаграфічнага самадзейнага мастацтва, якое раней з-за адсутнасці спецыялістаў адставала, напрыклад, ад харавога. Харэаграфія не толькі пашырылася, але і ўзнялася на новую ступень.

9

Page 10: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

Дзякуючы аказанню кансультацыйна-метадычнай дапамогі спецыялістаў АДНТ у 60–70-х гадах прыкметна актывізавалася творчая дзейнасць калектываў мастацкай самадзейнасці, узрос прэстыж самадзейнага мастацтва як моцнага сродку творчага развіцця і самавыяўлення асобы. Шырокай папулярнасцю ў вобласці карысталіся: народны хор (кіраўнік С. Бялко) і народны ансамбль танца “Прыпяць” (кіраўнік М. Котаў) Тураўскага гарадскога дома культуры Жыткавіцкага раёна; Прыбыткаўскі народны хор (кіраўнік – заслужаны дзеяч культуры БССР Ф. Пятрэнка) Гомельскага раёна; Азершчынскі народны хор (кіраўнік М. Сакалоў) Рэчыцкага раёна; народны хор Залескага сельскага клуба (кіраўнік Р. Гейфман) Чачэрскага раёна; агітбрыгада Рагачоўскага раённага дома культуры (кіраўнік К. Катлінскі); ансамбль песні і танца Петрыкаўскага раённага дома культуры (кіраўнік І. Каленік) і іншыя. Свае дасягненні гэтыя калектывы паказвалі на абласных і рэспубліканскіх аглядах мастацкай самадзейнасці.

У 80-ых гадах абласны дом народнай творчасці атрымаў новую назву – Гомельскі абласны навукова-метадычны цэнтр народнай творчасці і культасветработы (далей – АНМЦНТ). Дырэктарам установы ў 1982 годзе стала Галіна Сцяпанаўна Шведава, якая займала гэту пасаду на працягу 17 гадоў – да 1999 г. Дэвізам у працы калектыву АНМЦНТ у той час было “Ператварыць энергію задум у энергію канкрэтных спраў”. У гэты перыяд атрымалі далейшае развіццё клубная справа, аматарская творчасць, традыцыйная народная культура.

Ва ўстановах культуры адбыліся новыя якасныя змены ў формах і змесце працы. Маецца на ўвазе, у першую чаргу, новая тыпалогія ў рабоце культустаноў вобласці, стварэнне цэнтралізаваных клубных і бібліятэчных сістэм, культурна-спартыўных комплексаў. У АНМЦНТ гэты напрамак курыравала Валянціна Сяргееўна Рубан. Яна працавала ў цэнтры больш за два дзесяцігоддзі. У 60-я гады, пасля заканчэння дзесяцімесячных курсаў харэографаў пры АДНТ, загадвала паходным аўтаклубам пры ўстанове. На пасадзе загадчыка аддзела культасветработы у 80-х гадах ёй давялося не толькі распрацоўваць новыя праекты дзейнасці культустаноў вобласці, але і самой вывяраць іх на практыцы. Многае ў гэтым накірунку было зроблена ў Акцябрскім,

10

Page 11: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

Жлобінскім, Жыткавіцкім, Мазырскім, Рагачоўскім, Рэчыцкім, Светлагорскім, Хойніцкім, Чачэрскім і іншых раёнах вобласці.

Напрыклад, у Светлагорскім раёне вызначалася ў працы Баравікоўская цэнтралізаваная клубная сістэма (далей ЦКС). Згуртаваўшы сілы культработнікаў, аб’яднаўшы матэрыяльныя і грашовыя сродкі, культасветнікі прыкметна ажывілі культурна-масавую работу па абслугоўванні жыхароў зоны клубнага аб’яднання. Больш цікавымі і змястоўнымі сталі канцэрты самадзейных артыстаў, вечары, прысвечаныя канкрэтным працоўным калектывам, перадавікам і наватарам сельскагаспадарчай вытворчасці. Пры аб’яднанні ў раённым доме культуры працавалі мастацка-агітацыйныя брыгады, якія шмат зрабілі па абслугоўванні насельніцтва па месцы жыхарства і працы. З’явіўся і такі від культурнага абслугоўвання, як “Свята вёскі”.

Дайшлі тады светлагорскія культасветнікі і да так званых “неперспектыўных” населеных пунктаў – вёсак хутарскога тыпу, у якіх жылі некалькі дзясяткаў жыхароў, у асноўным пенсійнага ці перадпенсійнага ўзросту. Разам з членамі агітбрыгад ЦКС ці РДК туды ехалі лектар, медык, работнікі гандлю з перасоўнай лаўкай, напоўненай рознымі таварамі, многія з якіх дастаўляліся па заяўках жыхароў вёсак.

У тыя ж гады з дапамогай спецыялістаў АНМЦНТ у горадзе Мазыры быў створаны першы ў вобласці культурна-спартыўны комплекс (далей КСК). У яго склад увайшлі ўсе культурна-асветныя ўстановы горада, агульнаадукацыйныя школы і вучылішчы, спартыўныя арганізацыі і іх базы, Палац піянераў, музеі, выставачныя залы, нават педінстытут. Адзначым, што культурна- і спартыўна-масавая работа пачала даваць станоўчыя вынікі. Новае фарміраванне ўцягнула ў арбіту сваёй дзейнасці многія тысячы людзей. Прыкметна зменшылася колькасць парушэнняў грамадскага парадку і працоўнай дысцыпліны на вытворчасці.

Дзякуючы аб’яднанню матэрыяльных і грашовых сродкаў у кароткі тэрмін у горадзе было створана дзевяць агітпляцовак, пабудаваны дзіцячы гарадок, у Доме культуры “Будаўнік” абсталявана спартыўная зала для заняткаў груп здароўя і рытмічнай гімнастыкі, уведзены ў строй спартыўная зала нафтавікоў, аздараўленчы комплекс. Гэта далёка не поўны пералік таго, што

11

Page 12: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

было створана для паспяховай работы новага культурна-спартыўнага фарміравання.

Галоўнай сваёй мэтай ініцыятары стварэння КСК лічылі ўключэнне ў сферу культурна-спартыўнай дзейнасці максімальнай колькасці насельніцтва горада.

Падобныя культурна-спартыўныя фарміраванні ў той час былі створаны і нядрэнна сябе зарэкамендавалі і ў іншых раёнах Гомельшчыны.

На рахунку АНМЦНТ – увядзенне ў практыку такіх форм навучання культработнікаў, як дзелавыя гульні, конкурсы прафмайстэрства культработнікаў, распрацоўка ўмоў правядзення конкурсаў раённых аддзелаў культуры пад дэвізам “Пошук, пачын, ініцыятыва”. Конкурс прадугледжваў комплексны падыход у арганізацыі культработы. Была аказана значная дапамога па стварэнні раённых арганізацыйна-метадычных цэнтраў, наладжана арганізацыя іх дзейнасці. Вялікая заслуга ва ўдасканальванні методыкі клубнай работы у Гомельскай вобласці Элеаноры Анатольеўны Хлыстуновай, якая працавала намеснікам дырэктара цэнтра ў 1980–2011 гадах.

У пачатку 80-х гадоў АНМЦНТ стаў выдаваць свой інфармацыйны веснік “Клуб і народная творчасць”, з дапамогай якога многа было зроблена для шырокай прапаганды і папулярызацыі перадавога вопыту работы клубных устаноў, новых структурных фарміраванняў розных узроўняў цэнтралізацыі, лепшых калектываў самадзейнай мастацкай творчасці, народных універсітэтаў, дыскатэк, аматарскіх аб’яднанняў, клубаў па інтарэсах, а таксама для правядзення творчых дыскусій па найбольш актуальных праблемах культасветработы.

У вобласці праходзіла стварэнне народных універсітэтаў, аматарскіх аб’яднанняў, якія з 80-х гадоў курыравала Таццяна Уладзіміраўна Хахракова. Яна працуе ў цэнтры да цяперашняга часу вядучым метадыстам па культурна-дасугавай дзейнасці – каардынуе дзейнасць арганізацыйна-метадычных структурных падраздзяленняў і цэнтраў вобласці.

Усе новаўвядзенні ў дзейнасці ўстаноў культуры, культурна-масавыя мерапрыемствы забяспечваліся метадычнай і арганізацыйнай дапамогай з боку супрацоўнікаў АНМЦНТ. Яго спецыялісты сталі больш удзяляць увагі аказанню сельскім работнікам культуры метадычнай дапамогі, укараненню ў іх работу

12

Page 13: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

распрацовак навукоўцаў, абагульненню і папулярызацыі вопыту працы лепшых культустаноў.

У гэты перыяд у цэнтры быў створаны сектар даследавання і прапаганды перадавога вопыту. Рэдактарам сектара была Людміла Генадзьеўна Мельнікава, якая займалася вывучэннем, абагульненнем і прапагандай перадавога вопыту работы лепшых клубных устаноў культуры, калектываў мастацкай самадзейнасці, аматарскіх аб’яднанняў, клубаў па інтарэсах, народных універсітэтаў, дыскатэк. Яна пачала сваю працу ў АНМЦНТ у 80-х гадах, працуе і зараз – вядучым метадыстам па народных традыцыях і абрадах, даследуе этнатурыстычныя атракцыі вобласці.

Адбывалася развіццё і станаўленне дыскатэчнага руху. На працягу многіх год гэтаму садзейнічала Валянціна Алегаўна Коўтун – загадчык сектара арганізацыйна-масавай работы, потым – методыкі культасветработы, галоўны спецыяліст па культурна-аматарскай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці.

Было праведзена мноства фестываляў, аглядаў-конкурсаў самадзейных тэатральных калектываў, агітбрыгад, чытальнікаў. Для развіцця ў вобласці тэатральнага самадзейнага мастацтва нямала зрабіла Лілія Фёдараўна Пятрэня (Буланава), якая потым працягвала садзейнічаць развіццю аматарскай творчасці на пасадзе намесніка начальніка ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама.

У 80-х гадах на новую ступень выйшла развіццё духавой музыкі. Правядзенне аглядаў-конкурсаў духавых аркестраў, сямейнай творчасці жыхароў сяла ў той час звязана з імем Людмілы Фёдараўны Адарчанка, якая працавала ў цэнтры дырыжорам, а пасля ў розныя гады, да сярэдзіны 90-х, загадвала сектарам мастацкай самадзейнасці, аддзеламі арганізацыі вольнага часу, культурна-асветніцкай работы.

Метадысты АНМЦНТ штогод прымалі ўдзел у адкрыцці восеньска-зімовага клубнага сезона, які быў звязаны з заканчэннем сельскагаспадарчых работ і падвядзеннем вынікаў працы калгасаў і саўгасаў. У тых жа 80-х гадах, а ў асобных раёнах і крыху раней, атрымала распаўсюджанне і такая форма абслугоўвання насельніцтва, як “Святы працы і песні”, пачынальнікам якіх ў Гомельскай вобласці быў Рагачоўскі раён. Спачатку такія мерапрыемствы называліся “Святамі сярпа і молата”. Іх сумесна

13

Page 14: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

адзначалі жыхары горада і вёскі. Гэта было выклікана тым, што найбольшае развіццё атрымала дапамога горада сялу. Адзначаліся такія святы звычайна ў канцы чэрвеня, калі былі закончаны вяснова-палявыя работы, вялася падрыхтоўка да ўборкі ўраджаю. Рыхтаваліся да свят старанна, асабліва работнікі культуры, у тым ліку і АНМЦНТ. Святочная праграма працягвалася цэлы дзень і была рознабаковай. Паглядзець выступленні самадзейных артыстаў прыходзілі многія тысячы гараджан і сялян.

У актыў калектыву АНМЦНТ у тыя гады можна занесці і шмат іншых добрых спраў, у тым ліку правядзенне такіх мерапрыемстваў, як вечароў-сустрэч спаборнічаючых гаспадарак і ферм, сустрэч абласнога актыву аматарскіх аб’яднанняў, міжабласных выстаў выяўленчага мастацтва, абласных свят тэатральнага мастацтва, конкурсаў гарманістаў, фестываляў маладзёжнай эстраднай песні, бальнага танца, аматарскіх тэатраў, свят рамёстваў, выстаў работ фотаклуба і шмат іншых.

У 90-я гады работа Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці (такую назву ўстанова атрымала ў 1990 г., далей – АЦНТ) якасна змянілася, асабліва пасля пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб праграме дзяржаўнай падтрымкі традыцыйнай народнай культуры”.

Разам з працягам ранейшай працы па аказанні метадычнай і іншай дапамогі работнікам клубных устаноў, кіраўнікам калектываў мастацкай самадзейнасці, спецыялісты АЦНТ актыўна ўключыліся ў выкананне абласной мэтавай комплекснай праграмы “Жывая памяць Гомельшчыны”, разлічанай на чатыры гады. Яе галоўны накірунак – адраджэнне, захаванне і папулярызацыя каляндарна-земляробчых свят і абрадаў. Адпаведныя праграмы былі распрацаваны ва ўсіх раёнах вобласці. Праца вялася ў такіх накірунках, як выяўленне рэгіянальных народных традыцый, звычаяў, абрадаў, відаў і жанраў самабытнага народнага мастацтва і промыслаў, іх носьбітаў, складанне рэгіянальных карт бытавання народных свят і абрадаў, рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Для больш глыбокага авалодвання сельскімі культасветнікамі новай справай вучоба іх працягвалася і ў раёнах. Разам з арганізацыйна-метадычнымі цэнтрамі раённых аддзелаў культуры, метадычнымі кабінетамі раённых дамоў культуры рэгулярна праводзіліся занальныя, раённыя, абласныя семінары, якія далі станоўчыя вынікі.

14

Page 15: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

Адзін з вынікаў рэалізацыі праграмы “Жывая памяць Гомельшчыны” – фарміраванне ў сельскай мясцовасці рэгіянальнай культурнай палітыкі ў залежнасці ад народных традыцый, узроўню культуры. Гэта дало магчымасць адрадзіць і захаваць святы народнага календара беларусаў.

Спецыялісты АЦНТ ініцыіравалі правядзенне свят гарадоў. Упершыню адбыліся святы калекцыянераў. Прайшоў першы абласны фестываль народнага мастацтва “Беларусь – мая песня” ў г. Гомелі, а таксама ў г.п. Акцябрскім – першы фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”.

У пачатку 90-х гадоў у Гомельскай вобласці, як і па ўсёй Беларусі, сталі стварацца ўстановы культуры новай тыпалогіі – дамы і цэнтры фальклору, народных традыцый, народнай творчасці. Для перапрафіліравання ў напрамку работы з фальклорам і рамёствамі меліся логіка і ўсе змястоўныя перадумовы: тэрыторыя Гомельшчыны ўключае Усходняе Палессе і Падняпроўе – рэгіёны, дзе да сённяшняга часу захаваліся ў жывым і надзвычай багатым выглядзе віды і формы традыцыйнага мастацтва.

АЦНТ шмат зрабіў для станаўлення дамоў і цэнтраў рамёстваў, пашырэння сярод культработнікаў вобласці майстэрства аплікацыі і інкрустацыі саломкай, саломапляцення, ручнога ткацтва габелена, выцінанкі, пляцення паясоў, лозапляцення і ткацтва на кроснах. Розным відам рамёстваў навучала сама і запрашала іншых выкладчыкаў вядучы метадыст – загадчык творчай майстэрні (з 1994 г.), пасля, з 1999 г. – вядучы метадыст па народных промыслах Алена Віктараўна Токарава, якая працавала ў цэнтры на працягу 13 гадоў. Яна распрацоўвала модульную сістэму навучання рамёствам, па кожным відзе выпускала брашуры з паэтапным апісаннем сістэмы і суправаджальнымі малюнкамі, па якіх культработнікі і ўсе зацікаўленыя маглі працаваць самастойна.

З канца 1980-х гадоў у вобласці пачалі развівацца платныя паслугі насельніцтву. З гэтай мэтай у 1988 г. быў створаны аддзел платных паслуг і статыстыкі, у якім старшым супрацоўнікам была Галіна Іванаўна Драбышэўская. На аснове метадычных распрацовак яна разам з калегамі дапамагала культработнікам вобласці ўкараняць новыя формы платных паслуг насельніцтву. У сярэдзіне 90-х гадоў Галіна Іванаўна працавала вядучым метадыстам аналітычна-інфармацыйнай дзейнасці аддзела арганізацыі вольнага

15

Page 16: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

часу. З 1997 г. як загадчык выставачнай залы цэнтра шмат зрабіла для арганізацыі выстаў і папулярызацыі творчасці самадзейных мастакоў, майстроў народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

З 1999 па 2017 гады дырэктарам АЦНТ працаваў Мікалай Іванавіч Шамшэня. Свой больш чым 40-гадовы шлях у культуры пачынаў з загадчыка сельскага клуба ў Рэчыцкім раёне, там жа працаваў мастацкім кіраўніком, потым – у абласным доме народнай творчасці, абласным навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці і культасветработы – метадыстам па вакальна-харавым мастацтве, загадчыкам сектара. Дзякуючы намаганням Мікалая Іванавіча ўстанова атрымала новае памяшканне, дзе створаны добрыя ўмовы для творчай дзейнасці.

У гады кіраўніцтва М. І. Шамшэні атрымалі далейшае развіццё культурна-дасугавая дзейнасць, аматарская творчасць, традыцыйная народная культура. У 2006 г. пры падтрымцы АЦНТ быў створаны Савет дырэктараў раённых арганізацыйна-метадычных цэнтраў (РАМЦ). Каляндарныя святы і абрады, якія бытавалі раней і зараз бытуюць у актыўнай форме, упершыню атрымалі статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Адным з накірункаў дзейнасці цэнтра з’яўлялася арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне правядзення розных культурна-масавых мерапрыемстваў. Іх рэжысіраваннем займаўся таленавіты майстар сцэны Генадзь Барысавіч Пікоўскі.

Працягвала сваё развіццё самадзейнае харэаграфічнае мастацтва. Шмат для гэтага зрабіла вядучы метадыст Марына Леанідаўна Тараканава, якая працавала ў цэнтры больш за 40 гадоў, пачынаючы з 1972 года. Яна стала арганізатарам і пачала правядзенне абласных конкурсаў выканаўцаў народных побытавых танцаў “Вытокі”, абласных святаў харэаграфічнага мастацтва імя знакамітага гамяльчаніна, народнага артыста БССР Аляксандра Аляксеевіча Рыбальчанкі. Гэтыя мерапрыемствы суправаджаліся вялікай падрыхтоўчай работай, у тым ліку з боку большасці раённых метадычных цэнтраў і дамоў культуры.

У рамках другога Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва “Беларусь – мая песня” ў г. Чачэрску (2005 г.) упершыню адбылося абласное свята фальклору і рамёстваў “Жыватворныя

16

Page 17: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

вытокі”, а таксама абласная выстава твораў народнага мастацтва, правядзенне якіх ініцыіравалі ўпраўленне культуры Гомельскага аблвыканкама, АЦНТ. Прайшлі рэспубліканскія фестывалі фальклорнага мастацтва “Берагіня” ў г.п. Акцябрскім, міжнародныя фестывалі этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” ў н.п. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна, адбыліся шматлікія выставы народнай творчасці розных узроўняў, абласныя пленэры “Ажыўшая даўніна”.

У тыя гады атрымала працяг папулярызацыя інструментальнай музыкі. Адбылося адраджэнне пасля Чарнобыльскай трагедыі правядзення марш-парадаў, конкурсаў духавых аркестраў. Сталі праводзіцца абласныя святы духавых аркестраў “Фанфары Гомельшчыны”, абласныя конкурсы аркестраў, ансамбляў струнных народных інструментаў “Мелодыі роднага краю” імя выдатнага прадстаўніка народна-інструментальнага мастацтва Беларусі Георгія Іванавіча Жыхарава, які стаяў ля вытокаў акадэмічнага выканальніцтва на народных інструментах і зрабіў вялікі ўклад у далейшае развіццё народна-інструментальнага мастацтва Беларусі. Традыцыйнымі сталі абласныя конкурсы сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці”, якія ў апошнія гады праходзяць як абласныя святы сямейнай творчасці “Семь-Я”. Гэтыя мерапрыемствы да нашага часу курыруе Алена Алегаўна Марчукова, былы вядучы метадыст, пасля – загадчык аддзела аматарскай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці, цяперашні намеснік дырэктара.

Арганізацыяй фестываляў, аглядаў-конкурсаў самадзейных тэатральных калектываў займаліся вядучыя метадысты па тэатральным мастацтве – Аксана Уладзіміраўна П’янкова і Лілія Уладзіміраўна Бычкова. Нашы народныя тэатры з поспехам выступалі на шматлікіх пляцоўках вобласці і краіны, неаднаразова прадстаўлялі Рэспубліку Беларусь на Міжнародным тэатральным фестывалі “Славянский перекрёсток” (г.  Навазыбкаў Бранскай вобласці) і атрымлівалі яго вышэйшую ўзнагароду – Гран-пры.

Кансультацыйна-метадычную дапамогу вакальным калектывам аказвала вядучы метадыст па вакальна-харавым мастацтве Людміла Аляксандраўна Яновіч. Яна на працягу 13 гадоў арганізоўвала абласныя конкурсы, у тым ліку: харавога мастацтва імя заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Т.К. Лапацінай; ансамбляў музыкі, песні і танца; дзіцячай і юнацкай эстраднай

17

Page 18: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

песеннай творчасці; абласныя адборачныя туры рэспубліканскіх фестываляў – нацыянальных культур і народнай творчасці ветэранскіх калектываў.

Атрымала працяг і развіццё інфармацыйна-выдавецкая дзейнасць, якой з 2003 года займалася Інга Сяргееўна Заўгародняя. Яна пачала працу ў АЦНТ метадыстам па інфармацыйна-выдавецкай дзейнасці, потым да 2014 года была намеснікам дырэктара. Зараз яна – першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама.

З 2017 года ўстанову “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” ўзначальвае Іна Васільеўна Быхаўцова. Яна каардынуе і накіроўвае работу цэнтра ў сферы аматарскай творчасці, культурна-дасугавай дзейнасці, народнай традыцыйнай культуры, інфармацыйна-аналітычнай і рэпертуарна-выдавецкай дзейнасці. І. В. Быхаўцова – удзельнік тэлеперадач (“Добры вечар, Гомель!” і іншых), у якіх папулярызуе народную творчасць Гомельшчыны, носьбітаў традыцыйнай культуры. Актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх канферэнцыях з выступленнямі па тэматыцы традыцыйнай народнай культуры, гісторыка-культурнай спадчыны.

Высокую адзнаку кіраўніцтва вобласці і рэспублікі АЦНТ пад кіраўніцтвам І. В. Быхаўцовай атрымаў за арганізацыю і правядзенне V Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” (22 верасня 2018 г. у н.п. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна). Падчас яго ўпершыню прайшло свята фальклору “Сярод вёскі карагод”, у якім удзельнічалі больш за 20 самадзейных калектываў з 11 палескіх раёнаў Гомельскай і Брэсцкай абласцей. У канцэртных праграмах калектывы прадставілі як рэдкія аўтэнтычныя песенныя і танцавальныя лакальныя традыцыі, так і шырокавядомыя народныя песні. Работнікі клубных устаноў культуры васьмі раёнаў Гомельскай вобласці арганізавалі народныя гульні для гледачоў. Таксама ўпершыню адбылося свята бытавога танца “Танчым па-даўнейшаму”, дзе лепшыя самадзейныя танцоры з Петрыкаўскага, Акцябрскага, Лельчыцкага і Веткаўскага раёнаў вучылі гасцей народным бытавым танцам Гомельшчыны. На свяце беларускага народнага тэатра “Батлейка.by” упершыню на фестывалі былі прадстаўлены батлеечныя пастаноўкі і майстар-

18

Page 19: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

класы па вырабе батлеечных лялек з сямі раёнаў Гомельскай вобласці.

У 2019 годзе ўпершыню з мэтай вывучэння і папулярызацыі нацыянальнага касцюма, захавання і перадачы багацця культурнай спадчыны Гомельшчыны АЦНТ правёў ў горадзе Гомелі абласны конкурс нацыянальнага касцюма “Палатно стагоддзяў”, які адбыўся ў рамках святкавання Дня горада.

Установа стала актыўна развіваць супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі. На базе цэнтра адбыўся інклюзіўны музычны майстар-клас у рамках праекта “Сафіты-2” па развіцці інклюзіўнай творчасці і пры ўдзеле шведскай міжнароднай культурнай арганізацыі ShareMusic Performing Arts.

Структуру цяперашняга Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці складаюць аддзел традыцыйнай народнай культуры, аддзел аматарскай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці і інфармацыйна-аналітычны і рэпертуарна-выдавецкі аддзел.

Аддзел традыцыйнай народнай культуры, якім загадвае Ганна Анатольеўна Ятчанка, арганізуе і праводзіць абласныя мерапрыемствы: конкурс выканаўцаў народных побытавых танцаў “Вытокі”; конкурс драўлянай скульптуры “Ажыўшая даўніна”; свята беларускага рушніка; конкурс нацыянальнага касцюма “Палатно стагоддзяў”; свята-кірмаш “Хобі Бум”. Мастацкія вырабы майстроў Гомельшчыны з дапамогай спецыялістаў аддзела ўпрыгожваюць шматлікія мерапрыемствы: Міжнародная ўніверсальная выстава-кірмаш “Вясна ў Гомелі”, рэспубліканскае свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”, аг. Александрыя Магілёўскай вобласці), выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў Гомельскай вобласці падчас форумаў рэгіёнаў Беларусі і Украіны, Беларусі і Расіі, рэспубліканская выстава-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў “Веснавы букет” (г. Мінск), абласныя святы “Дажынкі”. Удзельнікі гэтых і іншых мерапрыемстваў заўсёды атрымліваюць шматлікія ўзнагароды. Разам з тым з прыходам на пасаду дырэктара І. В. Быхаўцовай пашырылася тэматыка выстаў. Яны сталі больш разнастайнымі і цікавымі, напрыклад, падчас урачыстых прыёмаў у Гомельскім аблвыканкаме адбыліся выставы дэкарыраваных парасонаў (2018 г.) і дэкарыраваных дзіцячых калясак і люлек (2019 г.).

19

Page 20: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

У выставачнай зале АЦНТ праходзяць выставы твораў майстроў рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастакоў-аматараў, у тым ліку пачаткоўцаў, збораў з калекцый устаноў культуры, з прыватных калекцый жыхароў Гомеля і Гомельскай вобласці. У арганізацыі выстаў метадыстам аддзела традыцыйнай народнай культуры дапамагаюць загадчык сектара па выставачнай дзейнасці Наталля Мікалаеўна Лунцэвіч і адміністратар Алена Іванаўна Хромава. Для наведвальнікаў уваход у выставачную залу свабодны. Гамяльчане, госці горада з бліжняга і дальняга замежжа могуць набыць там сувеніры беларускай тэматыкі і творы мастацтва.

Акрамя арганізацыі і правядзення выстаў, працы з мастакамі, майстрамі рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аддзел народнай традыцыйнай культуры курыруе нематэрыяльную культурную спадчыну Гомельскай вобласці, уключэнне яе праяў у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, Спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэта адзін з накірункаў працы вядучага метадыста па этнаграфіі і фальклору, магістра мастацтвазнаўства Ірыны Валер’еўны Глушэц, якая часова выконвае абавязкі загадчыка аддзела народнай традыцыйнай культуры. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці маюць у Гомельскай вобласці 11 нематэрыяльных праяў творчасці чалавека – гэта каляндарна-земляробчыя абрады, песенныя стылі, традыцыя пакланення каменным крыжам, тэкстыльная традыцыя і лясное бортніцтва. У 2019 годзе вясновы абрад “Юр’еўскі карагод” в. Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ўключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы (ЮНЕСКА). Гэты абрад стаў першым элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гомельскай вобласці і трэцім – Беларусі, узятым пад ахову ЮНЕСКА.

Таксама аддзел займаецца вывучэннем рэалізацыі мясцовых ініцыятыў, вызначэннем прыярытэтных напрамкаў развіцця культурна-пазнавальнага (этнаграфічнага) турызму ў вобласці.

Адзін з вядучых накірункаў працы аддзела аматарскай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці скіраваны на павышэнне творчага патэнцыялу аматарскіх калектываў – вакальна-харавых, харэаграфічных, тэатральных, музычна-інструментальных і іншых. Супрацоўнікі аддзела дапамагаюць ім у падрыхтоўцы, арганізуюць іх удзел у шматлікіх фестывальна-відовішчных акцыях, якія

20

Page 21: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

праходзяць у Беларусі і па-за яе межамі, у тым ліку: Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод” (г.  Гомель), Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” (г. Паставы, Віцебская вобласць), Міжнародны фестываль духавой музыкі “Беларускія фанфары” (г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць), Міжнародны фестываль цыркавога мастацтва (г. Мінск), Міжнародны фестываль маладзёжных аматарскіх тэатраў “Славянский перекресток” (г. Навазыбкаў, Бранская вобласць, Расія), Міжнародны фестываль “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” (г. Дуброўна, Віцебская вобласць), Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур (г. Гродна), Рэспубліканскі фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”. Праводзяць абласныя конкурсы і святы, сярод якіх: аркестраў, ансамбляў струнных народных інструментаў “Мелодыі роднага краю” імя Г.І. Жыхарава; духавых аркестраў; ансамбляў народнай музыкі, песні і танца з найменнем “народны (узорны) аматарскі калектыў”; узорных тэатральных і лялечных калектываў “Театральная радуга”; аматарскіх тэатраў з найменнем “народны аматарскі калектыў”; беларускай паэзіі; харавога мастацтва імя заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Т. К. Лапацінай; вакальных ансамбляў з найменнем “народны аматарскі калектыў”; дзіцячай і юнацкай эстраднай песеннай творчасці “Я ПОЮ”; харэаграфічнага мастацтва імя народнага артыста БССР А. А. Рыбальчанкі; сямейнай творчасці “Семь-Я”; аўтаклубаў “Маршрут – далёкая вёска”; аматарскай творчасці інвалідаў па зроку “Па старонках памяці”; вядучых гульнявых праграм “Зажигай-ка!”; аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах “Захапленні на любы густ”.

Асноўным накірункам ў рабоце інфармацыйна-аналітычнага і рэпертуарна-выдавецкага аддзела, які ўзначальвае загадчык Алена Аляксандраўна Прадко, з'яўляецца інфармацыйнае забеспячэнне органаў культуры і арганізацыйна-метадычных структурных падраздзяленняў і цэнтраў па прыярытэтных напрамках культурна-дасугавай дзейнасці і традыцыйнай народнай культуры. На рахунку супрацоўнікаў аддзела – удзел у правядзенні мерапрыемстваў па інфарматызацыі ўпраўлення галіною. У выніку гэтага сфарміравана база даных культурных устаноў вобласці, якая ўкаранена і паспяхова эксплуатуецца ў праграмна-інфармацыйны комплекс “Інтэграваны банк даных устаноў культуры вобласці”. Такі

21

Page 22: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

прафесійны падыход да справы дае магчымасць задаць мэту і даць устаноўку, аналізуючы пры гэтым культурна-асветніцкую дзейнасць сельскіх устаноў культуры. Вядзе ўсю статыстыку вобласці ў галіне культуры, па выніках штогадовых статыстычных справаздач складае даведнікі “Аб стане, развіцці і функцыянаванні сеткі клубных устаноў Гомельскай вобласці”, “Аб тэндэнцыях развіцця народнай творчасці” вядучы метадыст па інфармацыйна-аналітычнай дзейнасці Людміла Сяргееўна Касцюшкевіч, якая працуе ў цэнтры амаль 20 гадоў.

Інфармацыйна-аналітычны і рэпертуарна-выдавецкі аддзел штогод выпускае болей за 25 выданняў розных накірункаў: сцэнарыі, метадычныя рэкамендацыі, фотаальбомы, буклеты па выніках правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў, а таксама зборнікі і брашуры, прысвечаныя традыцыйнай народнай культуры і культурна-пазнавальнаму турызму. Метадыст па інфармацыйна-выдавецкай дзейнасці Кацярына Уладзіміраўна Ван займаецца падрыхтоўкай матэрыялаў да друку.

Установа “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” разам з аддзеламі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённых выканаўчых камітэтаў (былыя аддзелы культуры), арганізацыйна-метадычнымі структурнымі падраздзяленнямі і цэнтрамі, клубнымі ўстановамі будуць і далей садзейнічаць развіццю культурна-дасугавай, інфармацыйна-аналітычнай і рэпертуарна-выдавецкай дзейнасці, аматарскай творчасці, традыцыйнай народнай культуры Гомельскай вобласці.

22

Page 23: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

23

Народны ансамбль танца “Прыпяць” Тураўскага гарадскога дома культуры Жыткавіцкага раёна (кіраўнік М. К. Котаў)

Намеснік дырэктара Гомельскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці і культасветработы Э. А. Хлыстунова і даследчык харэаграфічнай культуры Беларусі, мастацкі кіраўнік рэспубліканскіх фестываляў фальклорнага мастацтва “Берагіня” М. А. Козенка, 1970-1980-я гг.

Page 24: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

24

Калектыў Гомельскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці і культасветработы. 1980- я гг.

Калектыў Гомельскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці і культасветработы, узначальваемы дырэктарам Г. С. Шведавай. 1980-я гг., г. Гомель.

Page 25: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

25

Калектыў Гомельскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці і культасветработы, узначальваемы дырэктарам Г. С. Шведавай. 1980-я гг.,г. Гомель.

М. І. Шамшэня, дырэктар Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці, на творчым вечары, прысвечаным 80-годдзю з дня нараджэння Андрэя Макаёнка. 2000 г.,г. Рагачоў.

Page 26: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

26

Удзел вядучага метадыста па народных традыцыях і абрадах Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці Л. Г. Мельнікавай у VI Еўрапейскай канферэнцыі Міжнароднай арганізацыі па народнай творчасці IOV “Народная культура ва ўмовах сучасных перамен у розных рэгіёнах Еўропы”. 1997 г., г. Мінск, культурна-спартыўны комплекс “Раўбічы”.

Калектыў Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці. Пачатак 2000 гг.

Page 27: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

27

Арганізатары і госці абласнога свята фальклору і рамёстваў “Жыватворныя вытокі”. Другі Усебеларускі фестываль народнага мастацтва “Беларусь – мая песня”. 2005 г., г. Чачэрск.

У час абласнога свята фальклору і рамёстваў “Жыватворныя вытокі”. Другі Усебеларускі фестываль народнага мастацтва “Беларусь – мая песня”. Намеснік дырэктара абласнога цэнтра народнай творчасці Э. А. Хлыстунова з вядомай журналісткай Беларускага тэлебачання Р. С. Гамзовіч. 2005 г., г. Чачэрск.

Page 28: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

28

Рэспубліканская выстава-кірмаш рамёстваў “Горад майстроў”. На фота міністр культуры Рэспублікі Беларусь П. П. Латушка і дырэктар Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці М. І. Шамшэня. 2009 г., г. Мінск.

Рэспубліканская выстава-кірмаш “Беларускі сувенір”.2014 г., г. Мінск.

Page 29: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

Падрыхтоўка творчай пляцоўкі “Свята рушніка” падчас мерапрыемстваў, прысвечаных 30-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і гала-канцэрту творчага марафона “Адраджэнне”. 2016 г., г. Ельск.

29

Удзел у рэспубліканскім семінары-практыкуме “Старыя дарогі” дырэктара ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” М. І. Шамшэні. 2016 г.

Page 30: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

30

Калектыў ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”. 2017 г., г. Гомель.

Абласны семінар і Савет кіраўнікоў арганізацыйна-метадычных структурных падраздзяленняў і цэнтраў па тэме “Механізмы ўзаемадзеяння метадычных службаў з сельскімі культурна-забаўляльнымі ўстановамі” на базе ўстаноў культуры Рэчыцкага раёна. Май 2016 г.

Page 31: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

31

Дырэктар установы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” І. В. Быхаўцова і вядучы метадыст по этнаграфіі і фальклоры І. В. Глушэц на абласным свяце сямейнай творчасці “Семь-Я”. 2017 г., г. Рэчыца.

Урачысты прыём жаночай грамадскасці кіраўніцтвам Гомельскага аблвыканкама, прысвечаны Дню жанчын. Выстава дэкарыраваных парасонаў. Сакавік 2018 г.

Page 32: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

32

Выстава майстроў Гомельскай вобласці на Х Рэспубліканскім фестывалі-ярмарцы народных мастацкіх рамёсел “Вясновы букет”. 26 мая 2018 года, г. Мінск.

Першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Дэлегацыя ўдзельнікаў на чале са старшынёй Гомельскага аблвыканкама У. А.  Дворнікам знаёміцца з выставай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў Гомельскай вобласці. 2018 год, г. Гомель.

Page 33: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

33

Дырэктар установы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” І. В. Быхаўцова падчас Першага Форума рэгіёнаў Беларусі і Украіны. 2018 год, г. Гомель.

Інклюзіўны музычны майстар-клас у рамках праекта “Сафіты-2” па развіцці інклюзіўнай творчасці і пры ўдзеле шведскай міжнароднай культурнай арганізацыі ShareMusiс & PerformingArts на базе ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”. 4 чэрвеня 2019 года, г. Гомель.

Page 34: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

34

Абласное свята духавых аркестраў “Фанфары Гомельшчыны” ў рамках эстафеты агню “Пламя мира” да II Еўрапейскіх гульняў. 5 чэрвеня 2019 года, г. Гомель.

Дырэктар установы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” І. В. Быхаўцова і метадыст Т. А. Самойленка прэзентуюць гасцям творчую выставу дэкарыраваных дзіцячых калясак і люлек падчас урачыстага прыёму жанчын, прымеркаванага да Дня маці, кіраўніцтвам Гомельскага аблвыканкама на чале са старшынёй Г. М. Салаўём. Кастрычнік 2019 г., г. Гомель.

Page 35: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

35

Удзел дырэктара ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” І. В. Быхаўцовай і метадыста Т. А. Самойленка у тэлеперадачы “Добры вечар, Гомель!”, прысвечанай народным промыслам і дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. 2019 г.

Удзельнікі рэспубліканскага семінара-практыкума “Аргані-зацыя вольнага часу дзяцей і падлеткаў. Сучасныя падыходы ўстаноў культуры ў арганізацыі сацыяльна-камунікатыўнай, мастацка-эстэтычнай, культурна-дасугавай дзейнасці дзяцей і падлеткаў”. 29-30 кастрычніка 2019 года, Гомельская вобласць.

Page 36: ocnt.iptel.by · Web viewГісторыя і сучаснас ц ь Да 80-годдзя ў становы “ Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

36

Тэкст: Мельнікава Л. Г.Фота: з архіва ўстановы “Гомельскі абласны

цэнтр народнай творчасці”Вёрстка: Прадко А. А.

Макет вокладкі: Ван К. У.Адказны за выпуск: Быхаўцова І. В.

Надрукавана ўстановай “Гомельскі абласныцэнтр народнай творчасці”

Адрас: 246022, г. Гомель, вул. Кірава, 49Тэл.: (8023) 33-70-95

Сайт: ocnt.iptel.by