Дзеці Фуко # 5

12
Äçåö³ Ôóêî # 1 (05) 1 Äçåö³ Ôóêî # 1 (05) ëþòû 2010

Upload: -

Post on 24-Mar-2016

228 views

Category:

Documents


6 download

DESCRIPTION

Дзеці Фуко # 5

TRANSCRIPT

Page 1: Дзеці Фуко # 5

Äçåö³ Ôóêî # 1 (05) 1

Äçåö³ Ôóêî# 1 (05)ëþòû 2010

Page 2: Дзеці Фуко # 5

2 Äçåö³ Ôóêî # 1 (05)

In camera caritatis

- Сэнс гэтага колеру быў у тым, штоніякага колеру тамака і не было. Калі,канешне, цемень не лічыць за чорныколер.

- Паслухайце, я разумею, што ў васбагатая фантазія, але вы супярэчыцесабе. Толькі што вы казалі, што колербыў падобны на цемень. А цемень,спяшаюся заўважыць, таксама маеколер. Цёмна-сіні, чорны – якая розніца,колер ёсць. І не трэба нам ўсім тутакапудрыць мазгі.

- А вы, даражэнькі, на мяне не наяз-джайце! Калі вы не адрозніваеце колеры,гэта сведчыць толькі аб тым, што выдальтонік. Самы натуральны дальтонік.

- Я б на вашым месцы такіх заяў нерабіў. Вы ўсё-ткі чалавек стары, адста-еце ад новых павеваў сучаснай моладзі.Ды і акуляры ў вас занадта вялікія,мусіць, без іх зусім нічога не бачыце. Ая, між тым, малады спецыяліст. Толькішто універсітэт скончыў ды зрок у мянедобры. Я тутака разумею гэты колер ітой настрой, што ён перадае.

×îðíû êâàäðàò

УСЁ ВАШАЕ ЖЫЦЦЁ ПРАСЯКНУТА ГЭТЫМ КОЛЕРАМ НАСТОЛЬКІ, ШТО ВЫ НІКОЛІ НЕ ЗМОЖАЦЕ ЯГО ЎБАЧЫЦЬ.І НЯМА НІВОДНАГА ДНЯ Ў ВАШЫМ ЖЫЦЦІ. УСЁ ІСНАВАННЕ ЗАПОЎНЕНА НУДНАЙ СУМНАЙ ЦЕМРАЙ, АД ЯКОЙВЫ ЗАРАЗ ТАК СТАРАННА ЗРАКАЕЦЕСЯ.

- Вы, малады спецыяліст, сядзелі б нагалёрцы ды й меней сваіх пяць капеекустаўлялі. Вам да мяне яшчэ ой якдалёка. І я ўпэўнены ў тым, што далечгэтую вы сваім зрокам ніколі й непабачыце.

- Як вы мяне напалохалі, ажно лыткітрасуцца!

- А я вас палохаць і не збіраўся, высамі сябе павінны палохацца.

- Добра, давайце правядзем эксперы-мент. І тады высветлім, хто з нас маерацыю. Я папрасіў бы вас заплюшчыцьвочы.

- Я не разумею, навошта я на гэта па-гаджаюся, мусіць, каб вы зразумелі сваюдурную ўпартасць… Так, заплюшчыў.

- Вы толькі не хвалюйцеся, а тосапсуеце ўвесь эксперымент. Супакой-цеся, зрабіце глыбокі ўдых. А цяперскажыце, што вы зараз бачыце.

- Вы ідыёт ці што? Як я магу заразнешта бачыць, калі ў мяне вочы за-плюшчаны? За каго вы мяне прымаеце?

- Ну нешта ж вы павінны бачыць?

- Зразумела, што не. Хіба не прык-метна, што ў мяне вочы заплюшчаны?Ці вы дамагаецеся таго, каб я сказаў, штозараз перад маімі вачамі стаіць чорныколер? Але такога ад мяне вы не пачуеце.

- Вы зноўку супярэчыце сабе. Спа-чатку кажаце, потым адмаўляецеся.Няўжо ж вы не бачылі яго?

- Каго яго?- Няўжо вы не бачылі гэты цудоўны

колер, які праглынаў вашую свядо-масць? Які распавядаў вам пра свой сумі дарыў свой запал… Вы чэрствычалавек. І я веру, што вы насамрэч нічогане бачылі. Бо вы няздольны. Бо ўсёвашае жыццё прасякнута гэтым колерамнастолькі, што вы ніколі не зможаце ягоўбачыць. І няма ніводнага дня ў вашымжыцці. Усё існаванне запоўнена нуднайсумнай цемрай, якой вы зараз такстаранна зракаецеся. І я б на вашыммесцы рабіў тое самае. Бывайце.

Воля Баркоўская

Page 3: Дзеці Фуко # 5

Äçåö³ Ôóêî # 1 (05) 3

Бэн ужо не спаў, але яшчэляжаў на ложку, разглядаючыстоль. Будзільнік быў наве-дзены на шэсць раніцы, алебыло толькі пяць гадзінаў, іБэн застаўся вельмі задаво-лены гэтым фактам. Ён любіўрана прачынацца, асаблівалюбіў, калі атрымоўваласяўстаць раней, чым празвініцьадваротны пошчак. Зараз ёнляжаў, часамі, пазіраючы настолік побач з ложкам, дзе пасуседстве з будзільнікам іграфінам з вадой стаяла сямей-ная фатаграфія. Пакачаўшысяяшчэ трохі, Бэн устаў, пады-шоў да акна і рассунуў лёгкіяжоўтыя фіранкі. Пакой адразузаліло бляклым святлом во-сеньскага сонца. Зараз, каліперашкодаў не было, сонцашчодра дарыла сваё святлонават самым цёмным кутам.Бэну гэта спадабалася, і ёнусміхнуўся. Дзень пачынаўсязусім нядрэнна.

Зрэшты, дрэнных дзён уБэна было мала. Часта трапля-ліся такія, што дрэнна скан-чаліся, але ён не маркоціўся.Ён ведаў, што наступны дзеньізноў пачнецца добра. Ведаўгэта не таму што быў непа-праўным аптымістам. Ведаў зпрычыны свайго недаразвітагаінтэлекту. Прасцей кажучы,Бэн быў звычайным дурыл-кам. Адным са шматлікіх, якіяжывуць у Амерыцы, паглыну-тых сваёй жыццёвай праўдай,не заўсёды сумясцімыя з ін-шымі праўдамі здаровых аме-рыканцаў.

Калі Бэн адышоў ад акна,ён узяў са століка фатаграфіюі, усміхаючыся, прагаварыў:

- Добрай раніцы, мама і

ÝëüäàðàäàПершыя прамяні сонца асвятлілі верхавіны магутных хвой, таму тыя адразу ж набылі рудаватае адценне. Было халоднаі дзьмуў імпэтны вецер, ад якога дрэвы моцна хісталіся, выдаючы жаласнае рыпанне. Па яшчэ пустых вуліцах ляцелажоўтае, чырвонае і карычневае восеньскае лісце. Так пачалася раніца ў маленькім мястэчку Аноўне, якое знаходзіласяякраз у пачатку лесу і так шчодра давала матэрыял для ўборкі вуліц.

тата. Добрай раніцы, Бэн і Мэг!Вельмі рады вас бачыць.

На фатаздымку была ягонаясям'я, якая стаяла на пароземаленькай аднапавярховайхаты, дзе цяпер і жыў Бэн. Усечацвёра–мама, тата, сам Бэн іягоная сястра Мэган–шчасліваўсміхаліся. У той дзень у бацькіБэна быў Дзень народзінаў.Мама тады сказала: "Гэтае фота

будзе адлюстроўваць самуюшчаслівую сям'ю ў свеце. Інават калі мы ўсё расстанемся,яно будзе нагадваць вам, на-шым дзецям, пра нас".

Тады Бэн не зразумеў, штозначыць "усе расстанемся", алеў камеру ўсміхаўся як магашчырэй. Вось і зараз, прыгад-ваючы той дзень, ён міжволіўсміхаўся.

Бэн паставіў фатаграфію настолік і ўключыў тэлевізар.Паказвалі навіны. Трохі павя-лічыўшы гучнасць, ён адпра-віўся на кухню, гатаваць сня-данак. Дастаў з лядоўні не-калькі яек і разбіў іх на патэль-ню, затым уключыў тостар іапусціў у яго дзве лустачкіхлеба. Яйкі чамусьці доўга нежадалі смажыцца, насуперак

Non uno luna nitet vultu

Page 4: Дзеці Фуко # 5

4 Äçåö³ Ôóêî # 1 (05)

жаданню Бэна. Пачакаўшыяшчэ трохі, ён сцяміў, штозабыўся ўключыць пліту. Па-смяяўшыся з сябе, ён звярнуўвентыль і стаў услухоўвацца ўголас дыктара. "Фермер Джэй-каб Свонсан, капаючы выграб-ную яму ў сваім двары, выявіўдзіўную скрыначку, закапануюў зямлю. Адкрыўшы яе, ёнзнайшоў тамака старадаўніязалатыя манеты агульным кош-там у дзесяць тысяч даляраў.Шчаслівы ўладальнік скарбувыказаў меркаванне, што скры-начка была закапаная яго пра-пра-прадзедам. Частку грошайшчаслівы фермер плануе ад-даць на дабрачыннасць". Бэнкуляй выскачыў з кухні і пагля-дзеў у тэлевізар. Паказвалівысокага мужчыну, гадоў са-рака, у чырвонай кашулі іпацертых джынсах. Ён ветлівамахаў рукой. На гэтым рэпар-таж быў скончаны.

Бэн аслупянела стаяў і

думаў. "Скарб. Скарб. Гэта жвялікія грошы. Вось выдатнабыло б самому адкапаць такуюскрыначку ці хоць бы дзясятакманет. Тады хапіла б грошай накуплю поні і на што-небудзьяшчэ". Поні - гэта даўняя мараБэна. Аб ім ён часта мроіў удзяцінстве і не пакінуў мару пагэты дзень. І цяпер над ягонымложкам вісеў, падораны Мэг,малюнак з маленькім дужымконікам, які, нагнуўшы галаву,еў траву.

З кухні данёсся пах гары.Бэн кінуўся туды, схапіў па-тэльню з асмаленай яечняй ікінуў у ракавіну. Адкрыў або-два краны, і метал зласлівасыкнуў, астываючы пад моцны-мі бруямі вады. Якраз празві-неў будзільнік, але Бэн яго нечуў. Было шэсць раніцы.

Праз дзве гадзіны, роўна ўвосем, прыйшла Мэг.

- Божа мой, Бэн. Што тут уцябе згарэла? Смурод на ўсю

хату.- Нічога, Мэгі. Проста няў-

далы сняданак, - збянтэжанаадказаў Бэн.

- Бенджамін. Ты ж дарослычалавек. Пра што ты зноўзадумаўся?

- Пра скарб, Мэгі.- Пра скарб? Якім такім

скарбе? - здзіўлена паднялабровы сястра.

- Па тэлевізары паказваліфермера, які знайшоў скарб ўсваім двары. І я таксама жадаюяго знайсці.

- Астынь, Бэн. Ніякага скар-бу ў нашым двары быць неможа. Тата б нам сказаў, -усміхнулася Мэг.

- Але ў таго фермера быўнейкі пра-пра-прадзед, які нераспавёў яму нічога.

- Значыць, яны не былісваякамі. Або гэты пра-пра-пране любіў свайго пра-пра-праў-нука, - са смехам адказала Мэг,адчыняючы акно. - Ты б лепш

праветрыў тут.Затым яна пайшла на кух-

ню. Бэн паплёўся за ёй. Па-глядзеўшы на патэльню, потымз дакорам паглядзеўшы наБэна, Мэг нічога не сказала.Яна прынялася мыць посуд ірыхтаваць сняданак. Наступ-ныя паўгадзіны яна правяла ўмаўчанні, гаварыў толькі Бэн,пакуль Мэг не паставіла перадім талерку з ежай. Але Бэн незмаўкаў, і, з набітым ротам,размахваючы відэльцам, пра-цягваў з запалам распавядаць,як жа будзе выдатна, калі ёнзнойдзе скарб.

- Добра, Бэні. Мне трэба напрацу. Будзь разумным і супа-койся ўжо з гэтымі скарбамі, -развіталася Мэг і пацалавалабрата.

- Вядома, Мэг, дзякуй. Калія знайду скарб, абавязковааддам табе палову.

Як толькі дзверы за Мэганзачынілася, Бэн кінуўся ў камо-

Non uno luna nitet vultu

Page 5: Дзеці Фуко # 5

Äçåö³ Ôóêî # 1 (05) 5

рку. Тамака, сярод кучы рознагахалусця, ляжала іржавая лапатаса зламаным тронкам. РадасціБэна не было мяжы. Моцнасціснуўшы калеку-лапату, ёнпабег на двор і зайшоў за хату.Трохі памеркаваўшы, адступіўкрок налева і ўсадзіў лапату ўзямлю.

Праз гадзіну на тым месцыкрасавалася шырокая яма, зякой тырчала галава Бэна.Яшчэ трохі пакапаўшыся, ёнвылез. З думак яго вырваў голассуседа, што збіраў лісце насваім двары і апошнія дзесяцьхвілін захоплена сачыў заБэнам з-за плота.

- Гэй, Бэні. Ды ты ніяк скарбпамкнуўся шукаць?

- Так, а як вы здагадаліся? -ашаломлена спытаў той.

- Ну, дурні з такім запаламтолькі скарбы шукаюць, - пра-гаварыў сусед ледзь цішэй, алетак, каб Бэн учуў.

- І вам удалага дня, сэр, -усміхаючыся, памахаў рукойБэн і працягнуў сваю працу.

Яшчэ праз гадзіну за двакрока ад старой з'явілася новаяяма прыкладна такой жа шы-

рыні, але крыху глыбей. Трохіперадыхнуўшы, Бэн зноў пры-няўся за працу. Суседскія хла-пчукі пазбягаліся паглядзець напрыдурка-скарбашукальніка.Адзін з іх парыўся ў кішэні ікінуў у другую яму пару цэнтаў.

- Ой, Бені. Глядзі! У ямеманеты, - закрычаў ён.

Бэн рэзка саскочыў у яму і,сабраўшы манеты, літаральнавыскачыў адтуль. Радасць пе-рапаўняла яго. Хлапчукі за-рагаталі і папляліся па сваіхсправах. А Бэн усё яшчэ аша-ломлены сядзеў на траве, пера-кідаючы з рукі ў руку маленькіяманеткі.

Непрыкметна наступіў ве-чар. Зноў прыйшла Мэг і пры-несла з сабой цяжкія пакеты зпрадуктамі. Бэн убачыў яе ікінуўся на дапамогу.

- Як мінуў дзень, Мэгі?- Ды так, нічога асаблівага.

А ты чаму ўвесь брудны, - здакорам спытала сястра.

- Я знайшоў скарб. Са-праўдны скарб, - урачыстаабвясціў Бэн і асвяціўся най-шырэйшай усмешкай.

- Так? І дзе ж, цікава ве-

даць? - зірнула Мэг.- У двары за хатай. Пой-

дзем, я пакажу табе.Як толькі яны зайшлі за кут,

адтуль данёсся абураны лямант.- Што ты тутака нарабіў,

дурненькі мой братка? Штогэта за ямы? Каб заўтра іхзакапаў.

- Добра, добра, Мэгі. Заўтрая ўсё зраблю, але паглядзі, штоя знайшоў, - Бэн дастаў з кішэніманеты, - глядзі якія.

Мэган паднесла яго далоньда вачэй і тут жа разрагаталася.

- Бэні, чорт пабяры. Гэта жцэнты. Звычайныя сучасныягрошы. Напэўна, выпалі ў цябез кішэні, а ты і рады. Які ж тыў мяне недалёкі.

Бэн паглядзеў на манеты.Затым збянтэжана сунуў іх укішэню і пацягнуўся ў хату.Мэг пайшла за ім.

- Так, Бэн. Неадкладна ідзіў душ, а я пакуль прыгатуювячэру.

- Дзякуй табе, сястрычка.Выйшаўшы з душа, Бэн

убачыў, што Мэг ужо сыхо-дзіць.

- Давай дапамагу данесці

пакеты.- Ды што ты, я жыву праз

вуліцу. Лепш кладзіся спаць.Дабранач.

- Дабранач, Мэгі. Пера-давай прывітанне мужу.

Бэн павячэраў і адразу ж лёгу ложак, але сон ніяк не жадаўпрыходзіць. Думкі пра скарб недавалі супакою. На столі квіт-нелі неверагодныя малюначкі:россыпы залатых манет, жэм-чугі і дыяменты.

Бацька пасадзіў яго на кале-ні і загаварыў.

- Бэн, паабяцай мне, штоніколі не дакранешся да цыга-рэт. Гэта шкода для цябе і длянавакольных.

- Тат, але ты таксама паліш.- Я імкнуся ад гэтага пазба-

віцца. Гэта самая вялікая ду-расць, якую я здзейсніў у сваімжыцці. І я не жадаю, каб тыпаўтарыў мае памылкі. Па-абяцай мне.

- Абяцаю.- Ну, вось і цудоўна, а зараз

ідзі, пагуляй.Бэн саскочыў з каленяў, а

бацька палез у кішэню, дастаўпачак цыгарэт "Эльдарада" без

Non uno luna nitet vultu

Page 6: Дзеці Фуко # 5

6 Äçåö³ Ôóêî # 1 (05)

фільтра, шоргнуў запальніцай,зацягнуўся і выпусціў дым празнос.

- Ідзі, Бэні. І ніколі так нерабі.

Зазвінеў будзільнік.Раніца была трохі турбот-

най. Бэн ніяк не мог знайсцісабе месца. У галаве круціласятолькі адно. Эльдарада. Эльда-рада. Што гэта? Гэта, мусіць,тое месца, дзе ёсць усё. Месца,дзе кожны можа знайсці нетолькі скарб, але і сваё шчасце.Тамака, магчыма, квітнеюцьпрыгожыя сады і блукае мнос-тва розных жывёл, у тым ліку іпрыгожы поні з залатой грывайі з скураным, рыплівым сяд-лом.

Мэг прыйшла роўна ў во-сем і застала Бэна за дзіўнымзаняткам. Ён дзесьці адкапаў

расплыўся ва ўсмешцы, якбыццам нічога не адбылося. -Сёння ўначы мне сніўся тата.Ён даў мне знак. Памятаеш"Эльдарада"?

- Ну. Гэта цыгарэты, якія ёнпаліў, колькі я яго памятаю.

- Дык вось. Я думаю, штотрэба ехаць у гэтае Эльдарада.І спрабаваць шчасце тамака. Накарце яно вядома не адзначана,але гэта, мусіць, зробленаадмыслова, каб не кожны могзнайсці.

- Ах, Бэн. Ты не папраўны.Ну якое Эльдарада? Спыніся,калі ласка. Гэта не прывядзе ніда чаго добрага.

А Бэн, звыклы да недаверусястры, працягваў:

- Гэта мусіць дзесьці напоўначы. Туды варта адпра-віцца. Трэба толькі сабрацьзапас ежы і адзежу. Я знайду,абавязкова знайду.

- Супакойся, Бэн. Годзе.Спусціся на зямлю. Ідзі сне-даць.

Пасля сняданку Мэган сы-шла на працу, а Бэн усё глядзеўу акно, ёй услед. Ён думаў, штосястра самая лепшая на свеце.І яе таксама трэба будзе ўзяцьз сабой. Звезці яе ад мужа. Янавартая лепшага і ён, Бэн, зной-дзе для яе ўсё лепшае.

Дзень мінуў у зборах. Укаморцы знайшоўся бацькоўскіпаходны заплечнік. У яго былізапханы тры пары шкарпэтак,джынсы, швэдар, эмаляванаякружка, міска, пачак куку-рузных шматкоў і пакет малака.Бэн застаўся задаволены. Узаплечнік змясцілася ўсё, і ёнатрымаўся ў меру цяжкім.

Позна ўвечары прыйшлаМэг.

- Можна я пераначую ўцябе, Бэн?

- Вядома. А што здарылася?Ізноў ён?

- Нічога асаблівага. Простаён п'яны. Заўтра ўсё наладзіц-ца.

- Не. Годзе. Я зараз жапайду і пагавару з ім.

- Не трэба, Бэні, прашуцябе. Заўтра ўсё зменіцца.

- Заўтра будзе тое ж самае,Мэгі. Няўжо ты сама не разу-

карту Амерыкі, расклаў яе настале і цяпер, схіліўшыся надёй з алоўкам, нешта мармытаў.Пстрычка замка ўваходныхдзвярэй прымусіла яго разаг-нуцца і адарвацца ад свайгозанятку. Мэг стаяла ў дзвярах.

- Мэгі, што з табой, Мэгі? –падыходзячы, спытаў Бэн. - Уцябе змучаны выгляд. Ты штоне спала ўсю ноч? У цябезаплаканыя вочы. Гэта ён?Адкажы, калі ласка! Гэта ён?

- Я начавала ў сяброўкі,Бэні. Усё добра. Не хвалюйся,цяпер я прыгатую табе сняда-нак.

- Які сняданак, Мэгі? - і тутБэн заўважыў, што пад тоўстымпластом танальнага крэму натвары Мэган чырванеюць ран-кі. - Ён ізноў біў цябе? Так?

- Цішэй, Бэн. Нічога сур'ёз-

нага. Ён ужо перапрасіў. Прос-та ён быў п'яны.

- Ён перапрошваў ужо сотніразоў. Але гэта зноў паўта-рылася. Я пайду і пагавару з ім,- твар Бэна быў сур'ёзны.

- Не, не, калі ласка, - Мэграсплакалася, - ён і так недазваляе мне прыходзіць дацябе так часта. Кажа, штоўтрымоўваць балвана сабедаражэй.

- Ну дык не хадзі да мяне, умяне ж ёсць грошы. Я атрым-ліваю дапамогу. Або кінь яго,разам мы добра пражывем. Яадзін у гэтай хаце.

- Бэн, ты не зразумеешмяне. Я калі-небудзь табе рас-тлумачу. Не цяпер. Лепш распа-вядзі мне пра свой скарб.

- Ах, сапраўды! Я знайшоўіншы шлях, - твар Бэна зноў

Non uno luna nitet vultu

Page 7: Дзеці Фуко # 5

Äçåö³ Ôóêî # 1 (05) 7

мееш?Бэн выбег з хаты ў тэпціках

і пабег па вуліцы. Мэг спяша-лася за ім. Падбегшы да домаМэг, Бэн пхнуў уваходныядзверы. У гасцінай на канапеваляўся яе муж. На ім былабрудная шэрая саколка і заля-паныя кетчупам шорты. Побачз ім была не дапітая бутэлькавіскі. Тэлевізар роў на ўсю моц,але п’яны спаў, як забіты.

- Уставай неадкладна! - Бэнпадбег да яго і стаў трэсці заплечы. - Уставай і перапрасіперад яе.

Мэг убегла ў хату і кінуласяда іх. Яе муж расплюшчыўвочы і, нічога не разумеючы,агледзеўся. Затым, ацаніўшыстановішча, ускочыў з канапы,адапхнуў Мэг і сашчапіўся зБэнам, паваліўшы таго на

падлогу. Супернік быў, вядома,мацней, але Бэн не сціхаў. Ёнкрычаў і наносіў удары туды,куды траплялі яко маленькіякулачкі. Муж Мэг адказваў тымжа.

- Мэган, супакой свайгодурнаватага брата. Або я заб'юяго.

- Перапрасі яе. Неадкладнаперапрасі.

- Як бы не так! Я спачаткуразмалюю твой твар, а потымвазьмуся за яе.

- Супакойцеся, калі ласка.Прашу вас, - крычала Мэг.Затым яна схапіла тэлефон істала выклікаць паліцыю.

- Ты за ўсё адкажаш. Пера-прасі. Перапрасі яе, - паўтараўБэн, не саслабляючы хватку.

- Я заб'ю цябе. Заб'ю, пры-дуркаваты балван, - муж Мэг

хапаўся за ўсё, што трапляласяпад руку. І ўжо хутка вакол іхўтварыўся хаос з раскіданыхрэчаў, перакуленага століка,часопісаў і слоікаў ад піва.

Трагічная развязка прый-шла хутчэй, чым Мэг штосьцізразумела. Яе муж, седзячы наБэне, адной рукой сціскаўягонае горла, а другой мацаў паканапе. Намацаўшы бутэлькувіскі, ён з размаху апусціў яена галаву Бэна. Апошняе, штопамятаў Бэн – ляманты Мэг,люты смех яе мужа і крыкіпаліцыі. Далей была цішыня іпустэча.

Бэн ачуўся ад мужчынскагаголасу. Вочы ўпарта не жадалірасплюшчвацца, але голасмужчыны падаўся вельмі гуч-ным.

- Не хвалюйцеся, Мэган.

Ваш брат будзе жыць. Лёгкаесатрасенне. Нічога сур'ёзнага.

- Дзякуй вам, доктар. Вялікідзякуй.

На секунду Бэн расплюш-чыў вочы. Ён убачыў яркуюлямпу прама над сабой і сілуэтМэг. Вочы зноў заплюшчыліся,і ён праваліўся ў нябыт.

Ён стаяў на залітым сонцамлужку. Вакол быў незвычайнапрыгожы зялёны лес. Бэн па-вярнуўся. Ззаду стаяў маленькідужы поні з залатой грывай іскураным, рыплівым сядлом іеў траву. Бэн засядлаў яго,злёгеньку прыўдарыў пяткаміпа баках, і яны крануліся. Бэнужо ведаў куды, паедзе. Ён ехаўна поўнач.

Тарас Апарык

Non uno luna nitet vultu

Page 8: Дзеці Фуко # 5

8 Äçåö³ Ôóêî # 1 (05)

- Людзі. Яны ўсюды. І яведаў, што калі мне спатрэ-біцца выйсці на двор… Тамакабудуць яны.

- З гэтага моманту калі ласкападрабязней. Што вы маецесупраць людзей?

- Яны даўно ўсё ведалі. Яныпамяталі кожны дзень майгожыцця. Але я не мог нічогазрабіць. Ці вы ведаеце лекі,якія зробяць мяне нябачным?

- Так, я папрасіў бы вассупакоіцца. Зараз я дам аркуші некалькі алоўкаў, намалюйце,калі ласка, усё, што вы па-мятаеце, а потым…

- Доктар, калі я выдзяру сасваіх грудзей душу і пакладу яеперад вамі, што вы намалюецена ёй?

- На сёння хопіць. Забярыце.Я бачыў ногі сяржантаў,

што валаклі мяне. Бачыў дры-готкія шнуркі на чаравіках. Імне нават падалося, што ямацнейшы за іх. Што зараз ямагу заплюшчыць вочы і апы-нуцца ў іншым месцы, дзенікога не будзе. Дзе заўсёды надварэ верасень і валачашчыдождж. І я ведаў, дальбог ведаў,што ніколі гэтага не зраблю. Боя любіў яго. Сваё бязглуздаежыццё, якое зноўку рабіла змяне вар’ята.

Дзень пачаўся з таго, штозаварушыліся аблокі. Я сядзеўна ложку і пазіраў у вакно.Нічога новага ў гэтым не было.Бо мая зацікаўленасць светамужо даўно пераўтварылася ўзвычку.

Па вуліцы цягнуўся шалудзі-вы сабака. Ён выклікаў у мяненеперадавальную агіду. Так усёскончылася. Мае думкіспыніліся нанейкім

×àëàâåê áåç ìàðû

сабаку. Я не ведаў, адкультрапіла расчараванне, але вель-мі добра адчуваў яго ў сваімроце. Мне захацелася есці.

А пятай гадзіне прыходзілагаспадыня кватэры, у якой яздымаў невялікі пакойчык.Казала, што ўчора ля кавярнічула, як пра мяне пыталісяміліцыянты. Настойвала натым, каб вызваліў пакой. Мне,вядома, няма куды ісці, алеспрачацца з ёй не стаў.

На сняданак была курынаяпечань. Я вылізаў талеркуакрайцам і пакінуў трохічаявых. Я не ведаў, штобудзе далей, але мяне гэтаўвогуле не турбавала. Сваімпяшчотным водарам мяневабіла восеньскае сонца.Бо гэты дзень пах нейкайдобрай асаблівасцю, якуюя ніяк не мог зразумець. Яадчуваў абыякаваю стом-ленасць да жыцця. Але ра-зам з тым было ў ёй нештатакое, што надавала неве-рагоднае адчуванне шчасця,працятага дзівоснай гармо-ніяй майго існавання. Усёгэта дарыла мне ілюзіюмудрасці.

Па дарозе да мора ясустрэў сваю выхавальніцу.Старая крочыла па вытап-танай сцежцы і старан-на запіхвала валасы ўфранцузскі берэт. Яне павітаўся. А янамяне, мусіць, і непазнала. Насам-рэч, мне заў-сёды былоцяжка

са старымі людзьмі. Я не тое,што не разумеў іх, хутчэй заўсё, я старанна ўцякаў ад са-мога сябе, хаваючыся ад тойісціны, якую вельмі не хацела-ся спасцігаць. Больш за тое, язаўсёды ўяўляў, як яны памі-раюць, як апрануты, якогаколеру тру-на. І гэта

было цікава, хоць часам іжурботна.

Маю ўвагу прыцягнуў за-хад. Чырвонае сонца астывалаў вялікай марской ванне. Ячамусьці прыгадаў, як мянепрымушалі парыць ногі, якпхнулі іх у гарачую ваду замест

таго, каб потым дадацькіпеню. Мне заха-

целася сесці. Я ку-піў пачак маро-зіва і сеў на аб-рыве каля мо-ра. Хвалі аб-мывалі стом-ленае сонца.У маёй гала-ве панавала

ц і ш ы н я .Мне трэ-

ба былошукаць

другі па-кой, а я

сядзеў ка-ля мора і

марнаваў час.

Воля Баркоўская

І Я ВЕДАЎ, ДАЛЬБОГ ВЕДАЎ, ШТО НІКОЛІ ГЭТАГА НЕ ЗРАБЛЮ. БО Я ЛЮБІЎ ЯГО. СВАЁ БЯЗГЛУЗДАЕ ЖЫЦЦЁ,ЯКОЕ ЗНОЎКУ РАБІЛА З МЯНЕ ВАР’ЯТА.

Art house

Page 9: Дзеці Фуко # 5

Äçåö³ Ôóêî # 1 (05) 9

– Дарэчы, мой род – гэтарод язычніцкіх святароў. Таем-нае рамяство перадавалася зпакалення ў пакаленне. Заразмы, канешне, усе – хрыш-чоныя, – прамовіла Франя.

Ты пакруцілася, азіраючыўзвышша і краем вуха слуха-ючы сяброўку.

Рэшты паганскага храма,прысвечанага багіні Ружане.Крыніца, камень, дуб. Па краі– карагод дрэваў.

– Дык жа язычніцтва непераследуецца тут, – згадалаты.

– Мы сталі хрысціянамі нетаму, што хтосьці змусіў. Прос-та спадчыннасць, традыцыяперарвалася. Страціліся сакрэ-ты. А чалавек без веры не можа– вось мы і прынялі новую…Хопіць пра гэта! Давай, яраскажу табе лепш цікавейшуюгісторыю. Пра каханне! Ка-жуць, усё ў гэтай гісторыі –чыстая праўда..!

Лёгка ўскочыўшы на коней,вы няспешна пакіравалі назад.

– Жыў-быў на свеце ма-лады чарадзей, – між тымраспавядала сяброўка. – І як тоечаста водзіцца, сустрэў ёндзяўчыну. Пакахаў яе – стра-шэнна! Неўзабаве і заручыліся.І такой яны ладнай парай былі,што многія аж паміралі адзайздрасці. Але чарадзей панейкіх справах з’ехаў. І дадзеўчыны пачаў заляцаццабагаты князь. Нічога з таго неатрымалася! І тады абвінаваціўён чарадзееву нявесту ў тым,што яна ліхія чары на ягоныстатак навяла. А на Літве затакое, вядома як і за іншыязлачынствы, судом судзяць.Вось і выраклі дзяўчыну на

Ãðàíàòàâàå çÿðíÿòêà

смерць. Адчуў чарадзей небя-спеку, але не справіўся. Кажуць,у той самы момант, як яназадыхнулася ад дыму, спы-нілася і чарадзеева сэрца…Вось так і перарваўся наш родязычнікаў. Вось так і сталіся мыхрысціянамі.

– О! Дык гэта гісторыя –фамільная?!. Праўду казаць,яна на мяне нейкую трывогунавяла: вельмі ўжо пачатакзнаёмы…

– Напэўна, гэта лёс..! – яназрабіла страшныя вочы, але тутжа пасміхнулася: – Прабач,таечка, не хацела. Не забівайсабе галавы гэтымі супадзен-нямі. Я думаю, што, на самойсправе, тут няма ніякай міс-тыкі. Гісторыі пра каханнемаюць вельмі невялічкі наборварыяцыяў (яшчэ акрамя таго,што яны падзяляюцца простана шчаслівыя і не). Таму недзіўна, што адбываецца супа-

дзенне… Дарэчы, а наколькі тыпалахлівая?

Яны спешыліся, перадалілейцы служцы і пайшлі дазамка.

– Не ведаю нават… Хацяапошнім часам я тое і раблю,што змагаюся з уласнымі стра-хамі!

– А прытомнасць ты калі-небудзь траціла?

– Толькі аднойчы: на служ-бе на Каляды. Не ад спуду.

ПАКАХАЎ ЯЕ – СТРАШЭН-НА! НЕЎЗАБАВЕ І ЗАРУ-ЧЫЛІСЯ. І ТАКОЙ ЯНЫЛАДНАЙ ПАРАЙ БЫЛІ,ШТО МНОГІЯ АЖ ПАМІРАЛІАД ЗАЙЗДРАСЦІ.

Vis veritatis maxima est

Page 10: Дзеці Фуко # 5

10 Äçåö³ Ôóêî # 1 (05)

Проста ўчадзела ад дыму… Аты хочаш мяне напалохаць?

– Так! – са шчырым імпэ-там адгукнулася Франя. – Ха-дзем!

Усунуўшы табе ў рукі запа-леную свечку, сяброўка хуткапацягнула цябе за сабой. Уніз,пад замак. Холад камянёў непалічыў твае сандалі за сур’ёз-ную перашкоду. Патыхнулавогкасцю і даўніной.

– А я яшчэ ў дзяцінствешмат якія страхі перамагла, –аднавіла размову Францішка. –Вельмі любіла ўсялякія жах-ліўцы слухаць… Дарэчы, чара-дзея таго некалькі разоў хавалі,але на кожную раніцу ён ізноўляжаў у труне на паверхні, якне крануты. Чаго толькі нерабілі: і крыжы, і свечкі, і вадасвятая, і замовы паганскія!Кожную раніцу, быццам той

вуж, наверх вылузгваўся! На-рэшце, адзін вельмі старычарадзей сказаў, што гэта ўдакор тым злыдням, якія ма-ладых са свету зжылі. І датульён не зможа быць пахаваны,пакуль уся людская злосць знашай зямлі не знікне… Табезручна ісці?

Францішка вяла цябе ней-кімі досыць сумніўнымі навыгляд калідорамі. Ты ўвесьчас аб нешта спатыкалася і празнешта ціснулася. Але раз сяб-роўка сама трымалася ўпэў-нена, значыцца ведала, кудыісці.

– І што – дагэтуль ляжыць?– пацікавілася ты і з’едлівададала: – Толькі, напэўна, ніхтоне памятае – дзе!

– Не перабівай… Загадаўтой стары знайсці пячору,прыродай створаную, і пас-

тавіць туды труну з чарадзеем,уваход запячатаць, а наверсепабудаваць капліцу.

– Сур’ёзна?– А то!Раптам яна спынілася перад

даволі вялікай дзіркай у сцяне.Але вялікай настолькі, каб празяе можна было пралезці толькідзіцяці.

– Мне са сваімі жахаміперад містыкай, па шчырасцісказаць, змагацца асабліва недавялося. Бо яны былі пера-адоленыя да таго, як я даведа-лася, што тут мусіць быцьжах… Ты можаш яшчэ вяр-нуцца, – насмешліва прамовілаяна і скінула з праёму колькікавалкаў патрэсканага каменя.Траскучае рэха кінулася ўкалідоры, вярнулася хутка істаілася за спіной. Дзіркапавялічылася.

– Не страшна? – яшчэ раззапыталася Франечка.

На што ты з гонарам за-дзёрла нос.

Францішка амаль з д’ябаль-скай усмешкай прапусціла цябенаперад.

Водар палявых кветак. Дры-готкае полымя свечкі ледзь незгасла ад неасцярожнага руху.Няясна акрэслілася скляпенне.

– Вось! – Франя веселападштурхнула цябе да таго, штобыло пасярод.

Труна адгукнулася полымюагністасцю тканін.

Бялюткая, ссохлая, ста-годдзі нежывая рука ляжала,прыціснутая да сэрца, як умомант прысягі. І на безы-менным пальцы мігцела тваёгранатавае зярнятка.

Эмілія Волат

Vis veritatis maxima est

Page 11: Дзеці Фуко # 5

Äçåö³ Ôóêî # 1 (05) 11

Àðòûñò

Уладзік быў звычайным хлопчыкам.Кудравыя цёмныя валасы, карыя вочы,дзявочыя тонкія ручкі і індычыныя ножкі.Паколькі ў вёсцы, дзе ён жыў, дзяцейбольш не было, маці шмат працавала,бацька шмат піў, а бабуля дажывала свойвек у ложку, увесь час прыходзілася пра-водзіць з дзядулем. Але той амаль неразмаўляў, бо вельмі заікаўся. Часам,праўда, дзеда Антося прабівала на словы.Тады яны ішлі ў сад. Там дзед Антосьзакурваў цыгарку «Астры» і доўга, панекалькі разоў перагаворваючы кожнуючастку слова, вучыў унука прышчэплівацьяблыні.

Больш за ўсё маленькаму Уладзікупадабалася восень. Бо яблыкі ўжо пачы-налі рабіцца не кіслымі і зялёнымі, ачырвона-жоўтымі і салодкімі. Іх можнабыло есці. Еў яблыкі і дзед Атось. Гэта невельмі падабалася Уладзіку, так як толькіён мог спрытна ўзлезці на дрэва, кабпатрэсці галіну, а дзед, атрымаўшыяблыкам па галаве, толькі стаяў унізе імямліў.

- Ма-малайчы-чы-чына, Вов-в-ва. Тыбачы-ч-чыш, якія гэта я-яб-б-лык-к-к-кі.Анана-на-н-на-насавыя.

Калі Уладзіку споўнілася 5 гадкоў,дзядзька Толік падарыў яму гармонік. Апасля таго, як родзічы напіліся і прымусіліяго плясаць на стале, граць на гэтым

гармоніку і спяваць песню пра «Міліоналых роз», малы Уладзік самаўпэўнена ідакладна вырашыў, што, калі вырасце,абавязкова стане артыстам такім, як АлаПугачыха.

Аднойчы Уладзіку перастала падабаццавосень. Так. Ён пайшоў у школу. У школеён не вучыўся, з аднакласнікамі не раз-маўляў і толькі грыз без перапынку дзе-давы вялікія ананасавыя яблыкі.

- Вова, хопіць есці! - злавалася маладаянастаўніца.

Вова на сваю настаўніцу не злаваўся.Ён сядзей на самай першай парце ля сталаЛідзіі Іванаўны і час ад часу, калі янанахілялася зазіраў у шчыліну, з якойзіхацелі дзве белыя наліўкі.

Пасля школы Уладзіка забралі ў войска.У войску ён не дабыў. Вярнуўся адтуль ззашытай галавой, адбітымі мазгамі ібелым білетам. Каб неяк суцешыць сы-ночка, мама Марыя набыла яму гітару. Нагітары Уладзіку граць падабалася, але ёнхацеў сінтэзатар ямаху. На ямаху ў мацерыгрошаў не было. Тут дапамагла бабуля ішасціструнка.

Кожнае раніцы Вова браў бацькаўкапялюш, музычны інструмент ды ішоў дакірмашу - зарабляць грошы. Мінакізвычайна шмат рублёў не кідалі, але запаўгады на паўямахі назбіралася. Другуюпалову Вова спёр у бабулі. І вось яна, калі

ласка, доўгачаканая, чорненькая, міла-гучная, самая сапраўдная ямаха, на такойтолькі на вяселлі граюць…

Калі ямаху бацька прапіў, Вова зусімздурэў. Прывёў дамоў жонку з дзіцём. Усеяны віселі на шыі і елі з кішэні беднайМарыі.

Аднойчы бацька не прачнуўся паслячарговага перапою. Тады на пахаваннепрыехала нават цёця Аля з-за мяжы. Янапрывезла Уладзіку блендамед і адзідасы. ІУладзік чамусьці зноў успомніў пра сваюдзіцячую мару, сям’ю пакінуў, узяў гітару,абуў адзідасы і паехаў у сталіцу. Там ённачаваў на вакзале, а ўдзень брымкаў паструнах у пераходзе на “Партызанскай”,спяваў песні Алы Пугачыхі і спадзяваўсясустрэцца аднойчы з багатым прадусэрам.Прадусэра Вова так і не сустрэў. Ягосустрэлі мясцовыя скінхэды, якія далі пагалаве, адабралі ўсе грошы, гітару і наватадзідасы.

Пасля гэтага здарэння, адчаіўшыся,Уладзік набраўся розуму, пачасаў пабітуюгалаву, пасля голыя пяты і знайшоў дарогудадому… Больш ён не грае на гітары,няньчыць дзіця, кахаецца з жонкай, есь іспіваецца, як і яго бацька, з кішэні беднайМарыі.

Юрый Касцень

Homo incertae origins

Page 12: Дзеці Фуко # 5

12 Äçåö³ Ôóêî # 1 (05)

галоўны рэдактар: Вольга Баркоўскаянамеснік рэдактара і вёрстка: Юрый Касценькарэктар: Наталля Віктараўна Заяц

àëüòýðíàòû¢íàå ë³òàðàòóðíàå âûäàííå

ê.ò.: +375 33 8737538, +375 33 6028285ý-àäðàñ: [email protected]: http://vkontakte.ru/club13462233

¹ 1 (05) ëþòû 2010 ã.Äçåö³ Ôóêî Рэдакцыя можа друкаваць з мэтай абмеркаваннякаванняматэрыялы, да якіх ставіцца крытычна, і адказнасці за іхне нясе.Пры перадруку спасылка на «Дзецi Фуко» абавязковая.