Сацыяльныя насякомыя

19
САЦЫЯЛЬНЫЯ НАСЯКОМЫЯ

Upload: volhas

Post on 12-Aug-2015

44 views

Category:

Science


11 download

TRANSCRIPT

Page 1: Сацыяльныя насякомыя

САЦЫЯЛЬНЫЯ НАСЯКОМЫЯ

Page 2: Сацыяльныя насякомыя

якія жывуць у вялікіх супольнасцях. Такіх

насякомых называюць "сацыяльнымі", таму што яны жывуць і працуюць разам. Іх калоніі – гэта

адзін вялікі арганізм, дом для тысяч жыхароў.

Большасць насякомых жыве

паасобку, але ёсць і такія насякомыя,

Page 3: Сацыяльныя насякомыя

Мурашнік – гэта дом мурашоў. Ён бывае вельмі вялікі. Прычым мы бачым толькі тое, што над зямлёю, а асноўная частка

мурашніка знаходзіцца пад зямлёю. Гэтыя малыя тварэнні вельмі працавіта і

старанна будуюць сабе дом.

Page 4: Сацыяльныя насякомыя

БІБЛІЯ КАЖА:Гультай, ідзі да мураша, паглядзі на яго працу

і будзь мудрым. Няма ў яго ні начальніка, ні гаспадара, ні ўладара, а ён нарыхтоўвае летам

хлеб свой, збірае пад час жніва ежу сваю.

Page 5: Сацыяльныя насякомыя

А што гэта за маленькія белыя камячкі схаваныя ў зацішных кутках вялікага

мурашніка? Думаеце, гэта запасы ежы? А вось і не! Гэта яйкі, з якіх вылупяцца маленькія мурашы. Калі мурашніку

пагражае небяспека, дарослыя мурашкі ў першую чаргу ратуюць яйкі.

Page 6: Сацыяльныя насякомыя

Адкладае яйкі і выводзіць

дзетак МУРАШЫНАЯ

ЦАРЫЦА. Таму яна ў мурашніку самая галоўная.

Астатнія мурашкі клапоцяцца, каб у

іх царыцы і маленькіх

мурашак заўсёды была ежа, каб ім

было цёпла і ўтульна.

Page 7: Сацыяльныя насякомыя

ПРАЦОЎНЫЯ МУРАШКІ

адпраўляюцца далёка ў лес і

шукаюць мёртвых жукоў і вусеняў, зялёныя лісточкі, травінкі і галінкі

для будаўніцтва. У мурашніку ёсць таксама адважныя

МУРАШКІ-САЛДАТЫ. Яны

ахоўваюць мурашнік ад няпрошаных гасцей і пры небяспецы

заўсёды гатовыя рынуцца ў бой.

Page 8: Сацыяльныя насякомыя

Мурашкі – драпежнікі, але і "малачко" яны любяць. Для гэтага трымаюць "хатніх

жывёл". У ролі "каровы" – тля, мурашкі – пастухі.

Тля пасецца на раслінах, якія ахоўваюць мурашы, і па першым патрабаванні дае пастухам "малачко" –

лішкі нектара.Каб "выдаіць" тлю,

мурашка казыча вусікамі яе жывоцік.

МУРАШКІ – ЦУДОЎНЫЯ ПАСТУХІ

Page 9: Сацыяльныя насякомыя

А ці ведаеце вы, што мурашкі заўсёды знаходзяць дарогу дахаты, нават калі вельмі-

вельмі далёка сыходзяць ад роднага мурашніку. Як ім гэта ўдаецца? Вельмі

проста: сыходзячы яны пакідаюць адмысловую пахучую вадкасць, каб пасля

знайсці дарогу назад па паху.

Page 10: Сацыяльныя насякомыя

А хто гэта вісіць уніз галавой на столі мурашніка? А гэта мурашкі, якія

назапашваюць у сябе ў жываце салодкі кветкавы сок. Калі ежа заканчваецца, яны

выпускаюць гэты сок і кормяць сваіх суродзічаў.

Page 11: Сацыяльныя насякомыя

1. Пакрыццё з іголак і галінак. 2. "Саляры" – цёплая камера, куды мурашы збягаюцца пагрэцца. 3. Адзін з

уваходаў, які ахоўваецца салдатамі. Служыць

таксама вентыляцыйным каналам. 4. "Могільнік".

Сюды адносяць памерлых субратаў і

смецце. 5. Камера для зімоўкі. 6. "Хлебны

свіран" – тут захоўваецца зерне. 7. Царская

камера, дзе жыве матка. 8. Камеры з яйкамі і

лічынкамі. 9. "Кароўнік", дзе мурашкі трымаюць

тлю. 10. "Мясная каморка", куды мурашы

прыносяць вусеняў і іншую здабычу.

БУДОВА МУРАШНІКА

Page 12: Сацыяльныя насякомыя

ПЧОЛЫ

Пчолы жывуць разам у вуллі, які

складаецца з маленькіх ячэйкаў у форме шасцікутніка.

Гэты дом пчолы будуюць з воску.Галоўная ў вуллі

царыца. Яна адкладае яйкі у некаторыя такія

ячэйкі. Мёд і пылок захоўваюцца ў

іншых.

Page 13: Сацыяльныя насякомыя

У вуллі існуе размеркаванне адказнасцяў.

Маладыя пчолы даглядаюць і

кормяць лічынак, якія адкладае

царыца. Старэйшыя пчолы будуюць

вулей і абараняюць яго ад непажаданых

гасцей.

Page 14: Сацыяльныя насякомыя

Працоўныя пчолы летам жывуць не больш за 30 дзён.

Толькі тады, калі ім ужо споўнілася 3

тыдні яны становяцца

"здабытчыкамі", і лётаюць збіраць

нектар.Нектар і пылок

пчолы перарабляюць у мёд і воск. Мёдам

яны харчуюцца ўзімку, кормяць ім лічынак і трутняў-

самцоў пчол.

Page 15: Сацыяльныя насякомыя

Пчала можа адлятаць ад вулля на адлегласць 3-5 кіламетраў, але

заўсёды вяртаецца назад. Яна нясе дадому поўны мядовы страўнік і шмат пылку на лапках. Перад тым, як выліць

мёд у ячэйку, пчолка частуе іншых і расказвае, дзе яна знайшла нектар. Расказвае яна пры дапамозе “танца”.

Page 16: Сацыяльныя насякомыя

Папяровыя восы называюцца так, таму што будуюць вулей з паперы. Паперу яны вырабляюць самі з маленькіх кавалачкаў

драўніны, змацоўваючы яе сліной.

Page 17: Сацыяльныя насякомыя

Дом пачынае будаваць царыца.

Пасля яна адкладае некалькі лічынак, з якіх вылупляюцца

працоўныя восы, якія працуюць далей. Працоўныя восы

кормяць лічынак і царыцу нектарам і

перажаванай здабычай – звычайна

гэта невялікія насякомыя. Зіму

перажывае толькі царыца.

Page 18: Сацыяльныя насякомыя

ВОСЫ НАВУЧЫЛІ ЧАЛАВЕКА РАБІЦЬ КАНДЫЦЫЯНЕР

Гатовае гняздо нагадвае шар, у якім амаль няма адтулін. Каб паветра

паступала ў вулей, восы пакідаюць некалькі ячэйкаў адчыненымі і пастаянна лётаюць вакол іх і махаюць крыламі. Так

яны вентылююць гняздо.

Page 19: Сацыяльныя насякомыя