гісторыя вёскі ваверка

19
Куток зямлі, дзе нарадзіўся, Хоць небагаты, але свой! Заўсёды ласкаю свяціўся І нейкай зорнай цішынёй.

Upload: galina-grigorovich

Post on 11-Jan-2017

66 views

Category:

Spiritual


3 download

TRANSCRIPT

Куток зямлі, дзе нарадзіўся,Хоць небагаты, але свой!Заўсёды ласкаю свяціўсяІ нейкай зорнай цішынёй.

Ваверка адна з буйнейшых вёсак на Лідчыне. Але чаму яна называецца Ваверка дакладна не ведае ніхто.

Каардынаты: 53° 49'55.46"N, 24° 57'56.49"E

Ваверка

Па адной з версій назва паходзіць ад назвы рэчкі, а назва рэчкі ад назвы жывёлы

вавёрка, якое гучыць падобна і на беларускай і на літоўскай мовах. Ці то вавёрак у ваколіцах было шмат, ці то рэчка, якая хуценька

збягае да свайго вусця нібы вавёрка.

Па другой версіі вёска Ваверка - гэта летапісны горад Вевярэск, што згадваецца ў " Спісе рускіх гарадоў

далёкіх і блізкіх". Археолаг Сядоў лічыць, што горад пад такой назвай знаходзіўся на беразе рэчкі Ваверка, што горад і яго жыхары загінулі ў 1257 -1259гг. пры наездзе Бурундая. Ацалелыя гараджане заснавалі новае паселішча і назвалі яго Ваверка.

Калісьці тут было знойдзена бронзавае ўпрыгожванне з элементамі эмалі, і ў 1904 годзе гэта ўпрыгожванне было перададзена ў Віленскі музей.

8. ЛИТОВСКИЕ ГОРОДАПод рубрикой литовских городов в Списке помещены города, разбросанные на громадном пространстве. Тут и города

собственно литовские, и белорусские, и русские. Они показаны в таком порядке: Случеск, Городець на Немне, Мереч, Клеческ, Кернов, Ковно, Вилкомирье, Мойшогола, Вилно камен, Трокы Старые камен, Новые Трокы камен, Медники камен, Крев камен, Лошеск, Голшаны, Березуеск, Дрютеск, Немиза, Рша камен, Горволь, Свислочь, Лукомль, Логоско, /237/ Полтеск на Двине и на Полоте, Видбеск камен, Новый городок Литовьскыи, Оболчи, Лебедев, Борисов, Лида, Пуня, Любутеск, Перелай, Родно, Менеск, Мченеск, Ижеславль, Торопец, Городно, Мащин, Белая, Морева, Воротынеск, Шернеск, Девягореск, Кпертуев, Въстиобачерь Божеск, Мезеск, Мещеск, Масалеск, Онузе, Оболенск, Сутеск, Ясенець, Острее, Микулин, Стародуб на Лане, Мьглин, Кричев,

Крзелеск, Рыбческ, Словенеск, Серпееск, Голотическ, Шюмеск, Олешеск, Муравив, Деревеск, Избореск, Вевереск, Мереск, Пустаа Ржова, на Волге Мелечя, Селук, Восвято, Зижеч, Ерусалимь, Ржищев, Белобережье, Самара, Броницарев, Осечен, Рясна, Тур, Копорья на Порозе, Карачев, Торуса, Туд, Сижка, Горышон, Лукы.

У летапісных крыніцах Ваверка вядома з 1413 года, калі Міхаіл Галігінавіч заснаваў касцёл Святога Францішка Касцёл быў драўляны. У 1840 годзе мясцовы жыхар Самуэль Кастравіцкі пабудаваў новы, адзін з найпрыгажэйшых мураваных касцёлаў.

Здымак зроблены ў 1900 годзе

   У першай палове ХVІ ст. пры касцёле існавала нейкая навучальная ўстанова: у спісе студэнтаў Кракаўскага ўніверсітэта за 1513 - 1550 гг. лічацца хлопцы з Ваверкі.

Мястэчка Ваверка абазначана на карце Т. Макоўскага ў 1643 годзе. Карта была выдадзена ў горадзе Амстэрдаме ў 1635 - 1650 гадах на лацінскай мове і потым неаднаразова перавыдавалася.У 1570 г. Ваверка атрымала статус мястэчка, а гэта кірмашы, карчмы, дадатковыя даходы.

У 1926 – 1928 гадах быў пабудаваны сённяшні трохнефны касцёл з каменю і цэглы пад кіраўніцтвам майстра Бепкі з Вільні. Касцёл быў пашыраны, для чаго былі разабраны 2 сцяны. Пабудаваны ён з каменю і цэглы. Даўжыня касцёла складае 41,15 м., шырыня - 19,7 м, а вышыня - 35 м.

У 1998 годзе сцены касцёла памалявалі ў белы колер, а дах – у чырвоны.

У 2013 годзе Ваверка адзначала 600 - годдзе парафіі і

85-ую гадавіну касцёла Перамянення Пана

Упершыню будынак школы ў Ваверцы быў пабудаваны ў 20-х гадах мінулага стагоддзя, калі тэрыторыя нашага краю ўваходзіла ў склад Польшчы.  А ў 1959 годзе быў пабудаваны новы будынак, у 1961 годзе школа стала васьмігадовай.

У 1980 годзе было прынята рашэнне будаваць сярэднюю школу. У кастрычніку 1982 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Ваверскай сярэдняй школы.

  У 2006 годзе праведзены капітальны рамонт школы, а ў 2015 годзе быў  адноўлены фасад. І школа стала выглядаць вось так:

Ваверка сёння

Аптэка

Участковая бальніца

ПоштаТарговы цэнтр

Дом культуры

Праўленне СПК

вуліца Цэнтральная

Зямля ваверская… Тут, на гэтай зямлі, шумяць векавыя хваёвыя і бярозавыя гаі.

Гэта край працавітых і шчырых людзей. На ваверскай зямлі лёгка дыхаць…

Дзякуй за ўвагу

Да новых сустрэч