Сяргей Законнікаў - kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер...

371
Сяргей Законнікаў лістам дарога запала... * Выбранае Мінск " Мастацкая літаратура " 2 000

Upload: others

Post on 07-Jun-2020

13 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Сяргей Законнікаў

л і с т ам дарога

запала... *

Выбранае

Мінск "Мастацкая літаратура"

2000

Page 2: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

УДК 882.6 -1 ББК 84.4Б еі.6 319

Прадмов а Пімена Панчанкі

ISBN 985-02-0226-2 С. І. Законнікаў, 2000

Page 3: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ДАРОГАЙ ПАЭЗІІ I ПРАЎДЫ ___ ___ ___ ___ ___ ___ ___ ___ ___ ___ ___ ___ ___

Вы , напэўна, чулі трапяткую лірычную песню "Явар і каліна" на словы Янкі Купалы:

Песняй вясны лебядзінаю, Скіну ўшы зімнія чары, Шэпчуцца явар з калінаю Ў сумнай даліне над ярам.

Гэты малюнак, гэта мелодыя запомніліся людзям. Але вось іншы паварот. Купала, звяртаючыся да сваёй роднай старонкі, назваў яе: "Ты ўся ясната лебядзіная" . Гэта цу д паэ зіі. Беларусь так і застаецца ў сэрцы "яснато й лебядзінаю". I гэта не толькі ў выдатных паэтаў. Адзін паэт, каб выказаць сваё захапленне радзімай, напісаў: "О , Белару сь, мая шыпшына — зялёны ліст, чырвоны цвет". Янка Купала ў вершы "Паэзія" пісаў:

Праўду з няпраўдай, Цноту з гарэзіяй Вымешай спрытам, — Будзе паэзія.

Вядома, гэта рэцэпт, як зрабіць паэ зію, толькі для самых таленавітых. На прыкладзе Купалы мы бачым няшчаснае жыццё свайго народа ("Мужык", "Аб мужыцкай долі", "Не ўздыхай" , "А хто там ідзе?", "З надзеяй гаротнай. .."), чытаем рэвалюцыйныя заклікі, імкненне людзей зрабіць жыццё свабо дным і шчаслівым. Сацыяльны накірунак творчасці Купалы — гэта адна з праяў рэчаіснасці таго часу. Але для добрых паэтаў важна і друго е. Якія песні ён спявае і саб е, і аратаму, і сейбіту, і дзяўчынцы, і ўсяму наро ду. Праз паэ зію такіх выдатных паэтаў мы ведаем, якія лясы і гаі шумяць у яго старонцы , якія птушкі лётаюць пад ро дным сонцам, якія травы растуць, якія кветкі цвітуць. Гэтым жыццём перапоўнена паэзія: ад буслінага клёкату да кування зязюлі. Таму мы г лыбей і лепш разумеем душу людзей, якія жывуць на ро днай зямлі.

Пасля яркай і самабытнай паэ зіі шасц ідзесятн ікаў

Page 4: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

(Барадулін, Бураўкін, Зуёнак,Гілевіч, Макаль, Свірка, Сіпакоў і інш.) прыйшло два ці тры пакаленн і маладых паэтаў.

Адзін з самых таленавітых і шчырых паэтаў — Сярг ей Законнікаў. Ён увесь у сучаснасц і, у турботах нашых дзён. Духоўнымі бацькамі паэта былі яго славутыя папярэднікі:

Я трымаю "Псалтыр", друкаваны Скарынай,

Як малітву, чытаю Купалы радкі.

I ту т жа чытаем поўныя годнасц і словы: Пакладу г алаву на калені Айчыне, На калені ж не стану я

ні перад кім. Гэта пачуццё го днасці нараджае спачуванне ў бядзе ці

горы . Мяне ўразіў верш Зако ннікава "Дзіцячы дом". У гэтым доме сядзеў ля акна забыты ўс імі х лопчык.

Там, шчокі падпёршы рукамі, Сінечай густой з-пад ілба Глядзела святое чаканне, Сусветнае сілы журба. I зараз, калі я з ало ўкам Сяджу, бачу толькі адно: На то ненькай шыйцы галоўка I вочы — на ўсё акно.

Вось гэтыя "вочы — на ўсё акно" — і ёсць свежыя радкі нашай паэзіі. Тут і думка, і карціна, і пачуццё. Сапр аўдная паэзія ва ўсе вякі пачыналася з такіх паэтычных знаходак.

Літаратурныя даследчыкі апішуць жыццё кожнага значнага паэта, яг о радзіму, яго сяброў, яго мову і г.д.

Мы апярэдзім іх. У вершы "Ушацкія ўзгоркі" паэт кажа :

Ушацкія узгоркі — не Эльбрус,

А як відаць мне з іх уся Радзіма!

Ушацкая зямля ўзгадавала многіх таленавітых паэтаў, п ісьменн ікаў і мастакоў. Прыгадаем Петруся Броўку, Васіля

Page 5: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Быкава, Еўдакію Лось і Рыгора Барадуліна. У Сяргея Законнікава свой голас, свае землякі, свае

б абу лі, свае песні... У вершы "Нязг асныя су зор' і", прысвечаным Рыгору

Барадуліну, ён прызнаецца : Прагне кожная жылка, крывінка — на

Ўшаччыну! Мы знаходзім у кн ігах паэта прозвішчы яго сяброў

Генадзя Бураўкіна, Валянціна Блакіта , Алеся Жука, Аляксея Дударава і ўкр аінскіх паэтаў Васіля Сіманенкі і Рамана Лубкіўскага.

Гор кія, але светлыя радкі напісаны пра крыху старэйшых за яго паэтаў Уладзіміра Караткевіч а і Міхася Стральцо ва.

Узгадаў паэт пра свайго земляка, выдатнага пісьменн іка Васіля Быкава ў вершы "Прызба".

Законнікаў вучыўся і вучыцца не толькі ў сучаснікаў, але і ў незабыўных класікаў: Купалы, Коласа, Шаўчэнкі і Пушкіна.

У вершы "Пушкінскі бальшак" ён напамінае людзям, як Пушкін, вяртаючыся з Бесарабіі, трапіў у Магілёў, дзе Аляксандра Сяргеевіча закахана сустрэлі афіцэры мясцовага гарн ізона і ч аставалі шампанскім. Сяргей Законнікаў сцвярджае пра пушкінскую бессмяротнасць:

Выходзяць сэрцаў сцежкі На пушкінскі б альшак.

Прываб лівае ў паэта яго аптымізм, кранальная шчырасць: "Сякуць жанчыны ў гародах капусту...", "Цішыня", "Прыходзьце да мяне", "Мама пячэ дранікі", "Хлеб", " Вечная радня", " Якія ночы дорыць жнівень!" , "Сонца над мядовымі пракосам і...", "Куля", "Пакуль жыве мая бяроза", "Рэчка Дзіва", "Наўзбоч асфальту ля кювета. ..", "Жыццю я ўдзячны", "Харошыя людзі нядоўга жывуць...", "А іншага жыцця не будзе...", "Вечная далеч", " Гараць чырвоныя каліны...", "Ніколі гэты свет не дакарай...".

Хачу адзначыць і верш Законнікава "Радоўка". Неяк мне давялося тлумачыць сэнс гэтага слова аднаму высокаму начальніку. Нарадзіўся той у калгасны час і не ведаў, што раней трэба было па чарзе ісці з пастухом пасвіць статак.

Хочацца яшчэ сказаць пра два вершы Законнікава: " Маміна хустка" і "У яблык горкі смак бяды...".

Page 6: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Пахне яна клапатлівай спякотай, Песняй пч алы, сырадоем духмяным, Спрэчкай спрадвечнаю бульбы з асотам I мурагом , што ў сяннік напіханы, —

так п іша паэт пр а матчыну хустку, якой выціралі і слязу, і нос малога.

Чаму ў яблык горкі смак бяды? Таму што дзічэюць нашы недагледжаныя сады, а да нас во зяць яблыкі з Балгарыі і Польшчы .

Пер ад намі паэ т, які заклапочаны жыццём людзей, чуйны да чужой бяды. У Сяргея Законнікава была і не чужая бяда. Яго родны дзядзька — добры паэт Сяргей Ракіта — быў б еспадстаўна арыштаваны і сасланы на станцыю Сухабязводнае на цяжкую пакуту, на лесапавал, дзе і загінуў. Горкія радкі паэта ў трыпц іху "Лесапавал" — добрая ды позняя памяць загінуўшым нашым братам.

У вершы "Усё з зямлі" паэт п іша: I я радок невыпадковы Спялю адданасцю скразной, Бо нават думы , нават сло ва — Усё з зямлі. З яе адной .

Жыццё майго пакалення рассекла на дзве часткі Айчынная вайна. А для сучасных людзей знакам бяды стала страшэнная чарнобыльская трагедыя. Пра гэта Сяргей Законн ікаў напісаў х валюючую паэму "Чорная быль".

Паэма З аконнікава "Чорная быль" — адзін з першых у паэзіі паэтычных твораў і па часе нап ісання і па высо кай мастацкай вартасц і.

"Выбух", "Зона маўчання" — г эта нібыта ўступ да прыпяцкай трагедыі. Людзі ўзрадаваны былі вясне, святлу, дажджу. "Усе мы — дзец і вёскі. Як насенне, вясны чакаем, каб набр ацца сілы...". Ніхто не ведаў,

Што ўчора там — за рэкам і, за лесам, Дзе чэр ава сваё раскрыў Чарнобыль,

Page 7: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Пажарнікі — заложнікі прагрэсу — Ад цела аддзіралі з мясам робы.

Людзі спадзяваліся, што "хутка ўсё растлумачыць Масква". Але Масква не растлумачыла, не растлумачыў і Мінск... Падманутыя людзі штодзень г лыталі смерць.

Паэт пераканаўча кажа : " Мне і цяпер не хапае азону ..."

Не х апае азону людзям Гомельшчыны і Магілёўшчыны, якія засыпаны чарнобыльскім попелам (вецер дзьмуў ад Кіева ў бок Палесся, Беларусі). Засыпана наша зямля цэзіем, плутон іем і іншымі носьбітамі радыяцыі.

I санаторый пад Мінскам "стаў прытулкам палескіх дзяцей".

А дзеці не хацелі скідваць чаравічкі: "А навошта? Нам добра ў сваіх". Яны зразумеюць пра вялікую бяду пазней, калі на могілках бу дуць пах аваны дзесяткі іх малых сябро ў — ад смяротных х варо баў, якія выкліканы Чарнобылем.

Запомн іцца і выгнаны з-пад Прыпяці чарнобыльскі воўк:

Востры нюх вёў туды, дзе жывое паветра, Дзе не падала семя атрутнай жуды. Ён шукаў дзікі неруш, дрымотныя нетры, Каб заб іцца ў гушчар ад нязнанай бяды. Паэт сам пабываў на месцы чарнобыльскай трагедыі,

напрыклад, у Хойніках: Я — проста чалавек. Як развяду Жах новы вавіло нскага зрушэння? Сасмяг лым горлам п іў, каўтаў бяду, Аглухлы ад жальбы і галашэння. Асаблівай сілы Сяргей Законнікаў дасягае, малюючы

лёс людзей: жанчын, старых. Вось затрымалі ў зоне раніцай

Page 8: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

бабулю. Салдаты напамінаюць ёй, што наўкол радыяцыя, дык "жыўцом навошта лезці ў дамавіну?". Але старая "выцірала слёзы чорнай, ссохлай жменькай":

Вы , сынкі, не б ойцеся... Што ўжо мне пашкодзіць?.. Дзеці не пускалі , уцякла, як злодзей. амі мае ножанькі прывялі дадому Шляхам невядомым, сцежкаю знаёмай. Вы не лайце , дзеткі... Паг лядзець ахвота, Як тут наша хатка за калючым дротам? Вось яе адведала, і лягчэй мне стала, Можа, і знайшлося тое, што шукала. А бабу лька знайшла абразок Міколы, які забылася

забраць у тлуме высялення, а цяпер "х атку паглядзела, можна і памерці...".

Так, любоў да роднай зямлі вымагае ад родзічаў: "Хачу ляжаць... на могілках ... сваіх ...", і сын выконвае бацькоўскі наказ.

Тым страшнейшымі здаюцца хц івыя і жудасныя марадзёры, якія ў пакінутых вёсках "б 'юць вокны і ламамі крышаць дзверы", цягну ць абразы , каляро выя т элевізары, кнігі і іншае.

Паэт не толькі малюе пачуцці людзей (асабліва дзяцей), іх гора, роспач, надзеі, але і дае глыбо кі сэнс лёсу б еларускага наро да, "наро да, які жыве без роднай мовы":

Стаяць, як знак ахо ўны,

за плячамі Скарына,

Каліноўскі і Купала.

Паэт звяртаецца да наро да: Наро д мой,

слухай голас іх прарочы, Ён недарма трывожыць г аркатою . Прачніся ,

адкрывай шырока

Page 9: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

вочы , Не размін іся з праўдаю крутою. А ў заключэнне паэт гаворыць: Ёсць праўда адна — праўдай жыць, Няхай

і суровай, і горкай...

У небе над намі

стаіць, Як зніч,

палыновая зорка. Паэма "Чорная быль" — высокамастацкі твор,

значнае дасяг ненне нашай паэзіі. Цяпер Сярг ей Законнікаў у росквіце свайго таленту.

Ён актыўны грамадскі дзеяч , галоўны рэдактар стар эйшага нашага часоп іса " Полымя".

Пажадаем жа паэ ту здзяйснення яго творчых задум .

Пімен Панчанка, народны паэт Беларусі

Page 10: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

З кнігі " РУНЬ" 1970 * * * Зямля мая, ты для мяне — як дз іва, Як першы дотык любае рукі, Як у спякоту млосную ільдзінка, Як на кашулі белай васільк і. Мне б тольк і быць з табой — ну, хоць бы вераса Расінкай, што пад промнямі дрыжыць. Ты пражывеш і без мяне, я ведаю, А мне ніколі без цябе не жыць .

Page 11: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

С ТАРЫ ВЯТРАК Нечутна пад дзіравым дахам крокаў I голасу старога млынара. Тут ластаўк і звілі гняздо пад кроквамі, Птушыная шчабеча дзетвара. Але вятр ак усё і зар аз помніць : Быў стр эл, млынар той ноччу пасівеў... Стаіць над сынам непрыкметны помнік , Плыве удалеч сонца па траве. Чаромхі дзікай голле

вецер ломіць, Паціху круціць крылы ветрака. На жорнах шэрых,

нібы на далонях, Ляжыць пакутай

сцв ілая мука.

Page 12: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Сяку ць жанчыны ў гародах капусту , За імі паўзе непрыкметна вечар . Ляцяць качаны ў барозны з хрустам, Стаяць качарыжкі, нібыта свечкі. Узмах за ўзмахам і крок за крокам, Трашчыць пад нажамі калянае лісце... Жартуюць, што тут —

у царстве крохкім — Кожнага з нас адшукалі калісь ці. Ляжаў я ў р азоры, на рукі хукаў, Чуў холад калючы спіною голай, Ды хтосьці ў ватоўку мяне захутаў, Пачуўся матулі ласкавы голас. Вялікую і невыказную радасць Жыццё назаўсёды тады прыслала. Зіма засцілала абрусамі грады, А сэрца малое маё спявала. ...Сняжынак соль

на зямлю, як на лусту , Рукою шчодрай

сыпле мяцеліца. Сякуць жанчыны ў гародах капусту, Качаннем марозным рыпіць аселіца.

Page 13: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

КАПАЮЦЬ БУЛЬБУ ЗЕМЛЯКІ

У прысаку духмяная спажыва, Т акая сопкая,

што ў роце растае. Малыя

вогнішча, як птушкі,

абкружылі, Далоні бульбе падаюць свае. Конь стомлены пахрумствае націнне, Развёў аглоблі,

нібы рукі, воз. Т акі знаёмы ад гадоў дзяцінства Бульбяны пах плыве над галавой. З маіх далёк іх Глыбачкі і Хоціна Паўзуць у Мінск вя тры -лесавік і. I мне так зав ітаць дадому хочацца, Калі капаюць бульбу земляк і.

Page 14: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

З кні гі "БЯС ЕДА " 1973 ЖЫВУ НА ЗЯМЛІ У пр азрыстым спляценні Сонца, траў, каласоў Продкаў ясныя цені, Рэха іх галасоў. Не ўвярэдаю стома. Вабіць новы прастор ... Незвычайна, знаёма Ветрам дыхае бор. Ціхі голас аклікнуў , Абступілі камлі... Я ніяк не пр ывыкну , Што жыву на зямлі.

Page 15: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

РАЗМОВА З ЦЁЗКАМ Тут пахав аны сяржант Сяргей. 1941 год.

Надпіс на помніку Гляджу , як рэактыўны цягне сцежку , I сцежка тая ад зары ў крыві... А цішыні няма. Яе няспешна Раззвоньваюць лясныя салаўі. Сяр гей, ты іх і зар аз нават чу еш, Як і тады пад выбу хамі мін. Твой абеліск плыве антэнай чуйнай Над звонам траў і шолахам асін. Ён лов іць галасы, вятроў дыханне, Далёкае ад выбухаў вайны. Ды на змярканні гукі аціхаюць, Каб не трывожыць добрым людзям сны . Але з нябыту твой прыходз іць голас — За тымі праўда, што ў баях ляглі. Цяпер ты, можа, кропля. Можа, колас. Ды ўсё ж жывеш са мною на зямлі.

Г о л а с з з ямл і : Чаму не бачу твар твой, цёзка? Чаму толькі чую голас? Чаму так цяжка мне дыхаць? Чаму тут няма світанняў, А толькі ноч адна?

Ты ў сорак першым паў. Я нарадзіўся ў сорак шостым. I вось мы побач на паляне у бары . Ты быў, а я нядаўна стаў дарослым, Давай жа па-мужчынску гаварыць.

Г ол ас з з я мл і : Не прасіце, жывыя , у нас прабачэння . Лёсу нашаму не зайздросце, але не кляніце. Лепш скажыце, як там мама мая жыве?

Гады вайны, як вырай, адляцелі, Але журбу на крылы не ўзялі, А я ў вачах матуль асірацелых I за цябе ўзяў варту на зямлі.

Page 16: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Падобны на сыноў , жывы , здаровы, Іду па свеце — памяці ганец. I ху стк і ападаюць аж на бровы , I позіркі сыходзяцца на мне.

Г ол ас з зя млі : Сястрычка родная... Маленьк і абдзіманчык.. . Таня ... Ратуй яе! Танкі...

Танкі... Танкі...

Ты бачыш, цёзка, іх, Ты бачыш іх?

О не, Сяргей, то жаўранак спя вае, Нібы званочак цягнецца ўгару ... Цябе жыццё ўва мне не пахавае... Дастань кісет — махоркі закуру. Прабач. Мне трэба думаць, доўга думаць.

Page 17: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЦІШЫНЯ Не грымяць салаўіныя г імны ... А было, што нічым не суняць. У жалобе ля брацкай магілы , Нібы маці,

стаіць цішыня. На світанні, у поўдзень

і ўночы Спяць салдаты.. . Заснулі даўно... Васількоў вечна сумныя вочы — У нябыт іх трывожны акно.

Page 18: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Дзесьці вучоныя расшчапляюць атам, Пра лёсы людзей дыпламаты спрачаюцца. А ў Глыбачцы дзядзька шалюе хату І калыска ў садзе гайдаецца. Дзесьці натужна равуць бамбавозы, Зямля ад напалму плавіцца. А ў Глыбачцы двое ў лодцы на возеры Лілеі перабіраюць пальцамі. Дзесьці статыстыкі дакладна падлічваюць, Колькі бязвінных штодзень забіваюць. А ў Глыбачцы стары дзед пад ліпай Унукам пра шэр ага воўка баіць .

Page 19: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

С ТУПАЮЦЬ ХАЛАДЫ Няспешна, вуглавата Ступаюць халады. I стынуць каля хатаў Забытыя сляды. Рассыпаўся на сцежцы Караляў спелы звон — З цнатліваю усмешкай Рабіна ўпала ў сон. Снягам душа расчынена. Плывуць яны здаля . Бы я сны твар жанчыны , Твой ціхі сум, зямля.

Page 20: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Замерзлі вены дрэў з імклівым сокам, Ды ўсё ж жыццё мацней за халады . Нязломнай верай у вясну і сонца Душу трывожаць белыя сады. Калі завея дрэвы ахінае Заледзянелым сіверным крылом, Я чую іх гаючае цяпло... Люблю сады не толькі ў светлым маі.

Page 21: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

АЛЁНКА А яна смяецца без прычыны , Як вада ў вя сновым раўчуку ... Я ня су маленькую дзяўчынку, Я нясу суседчыну дачку . Асцярожна крочу, каб не ўпасці. I плыве сцяжынка да рак і... Не маё,

але такое шчасце Туліцца ласкава да шчакі.

Page 22: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Вусны — суніцы . Босыя ногі Вочы — крыніцы . Коле ігліца. Стрэнеш, убачыш — Толькі б з дарогі Не надзівіцца. Не аступіцца. Сцежка вузенька — Як р азмінуліся Як размінуцца. Хлопец з дзяўчынай, Гуртам рабіны Сумнаю стала Голлем хінуцца. Раптам сцяжына. Кошык напоўнены Сосны гадаюць, Летам саспелым. Сонца смяецца.. . Позірк, як поўдзень , Хто ўсё-ткі першы Дотык нясмелы . З іх азірнецца?

Page 23: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

МАЎЧАННЕ Ідуць дажджы трывожна, палахліва. А ты ў далонь збіраеш пырскаў мак . Смяешся потым,

як дз іця, шчасліва,

Што не ўсміхнуцца нельга мне ніяк. Слоў не чакаю. Дорага маўчанне. А поглядам твой кожны рух лаўлю. I чую я, як недзе за плячамі Садз іцца лісце ціха на зямлю.

Page 24: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ПЕРШААДКРЫЦЦЁ Пагаслі зоркі. Над зямлёй світае. Ад цішыні хмялее галава. За лесам коні ходзяць па атаве, Хрумсціць ледзь чутна росная трава. Прайдзі праз бор па леташняй ігліцы, I ўбачыш — толькі ціхенька пастой, Як жарабя цікаўнае ў крыніцы На месяц наступае капытом.

Page 25: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ВЫСПЕЛАЕ ПОЛЕ Воблакаў пушыстых парашуты На зямлю садзяцца за сялом. Сонца на заходзе расчыркнута Ластаўчыным тоненькім крылом. Пахне хлебам выспелае поле. Наплывае цемень ад лясоў. I зара задумліва ў прыполе Выбірае промні з каласоў.

Page 26: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

КАЛОДЗЕЖЫ Клякоча бусел на вяршыні дуба, Спадае дождж крамяных жалудоў. Жыццё не счэзла ў заімшэлых зрубах, Што складзены за памяццю дзядоў. У іх, наперакор усім пр арокам, Не высыхае праз гады вада. З глыбіняў падымаецца высока, Каб чысціню і моц сваю аддаць ... Закончыўшы апошнюю разору, Я супыню стамлёнага каня Ля зруба, дзе і ўдзень унізе зоры У жывой вадзе хавае глыбіня.

Page 27: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ПРЫХОДЗЬЦЕ ДА МЯНЕ Я — лістапад . Прыходзьце да мяне Па той сцяжыне, дзе вя тры блукаюць. Прыходзьце. Шчасце тых не абміне, Хто тут мяне,

у лесе, адшукае.

Прыходзь, дзяўчына,

з ціхага сяла, Пастой пад вадаспадам жаўталісця. Ты станеш прыгажэйшай, чым была, I добрым словам памянеш калісьці. Прыходзь,

матуля любая , сюды ,

Табе я ў хустку восені насыплю. I ты пачуеш голас малады Забітага пад Беластокам сына. Прыходзь і ты,

дзядуля, сёння ў бор

Пагр эцца ля кастроў, што вецер носіць . Гарачы ліст вазьмі яшчэ з сабой — Жыцця твайго спакойнай будзе восень . Я — лістапад . Я — добры чараўнік . Усе нягоды лісцямі лячу я. Прыходзьце, людзі, покуль я не знік, Прыходзьце ўсе, хто боль ці сум адчуе.

Page 28: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

З кнігі " УСТАНЬ ДА СОНЦА" 1976 У АБДЫМКАХ ПАЛЁЎ І ЛЯСОЎ Не здзіўляцца табе немагчыма, Ці то спёка, ці вея снягоў . Разліваецца ў сэрцы Айчына, Як р ака,

што імкне з берагоў . Перапоўнены шчасцем да кр аю, Закалыханы яснай красой, Я , здзіўлёны табой, заміраю У абдымках палёў і лясоў. * * * З апамінаю кожны дзень , Якім ён ёсць , запамінаю — I сонца над зялёным г аем , I пад старою вішняй цень , I спевы жаўр анка ўгары, I пах духмяны ко лкай пожні, Нібыта г эты дзень апошні, Апошні на календары. Прашу яго: ты не мінай , Яшч э такім ці будзе новы... I чую — нехта шэпча словы: — Запамінай , запамінай. ..

Page 29: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ХЛЕБ Рыгору Ба раду ліну

Нібыта ў жыце перапёлка, Устрапянулася душа. П 'ю хлебны пах. Ён лепш за зёлк і, Лепш сырадою з гладыша. Ля печы маці б 'е паклоны, I кожны з іх як адкрыццё: На залатых далонях клёна Ляжаць не боханы — жыццё. I так захочацца — аж слінкі — Акр айчык адламаць цішком Ад той пахучае скарынкі, Што млее там, пад ручніком. Як светла стала ў нашай хаце, Аж вокны з іхацяць яе. У сенцы хлеб выносіць маці — Яму пашану аддае... Закінутыя на гарышча, Пыляцца клёпк і ад дзяжы. I мы па праву ганарымся, Што ў вёсцы ў краме хлеб ляжыць. А памяць пільнае вартуе Хвіліну тую праз гады, — Як рэжа, стоячы , матуля На лусты бохан малады .

Page 30: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

БАЛАДА Заінелі грывы коней... Сечай стомлены атрад Супыніў сваю пагоню, Скача пр аз снягі назад. Шлях да волі мошчан болем, Коні сталі ля сяла: Вой заснуў у чыстым полі — Сэрца выпіла страла. Закаціліся за вейкі Маладыя поўні воч. А зямля ляжыць,

як вечнасць , Меч у ёй тырчыць наўзбоч. Сцёк крывёй густою захад, Змрок завесіў курганы. Крывічы не маюць страху ... Стогнуць хрыплыя званы.

Page 31: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

УСТАНЬ ДА СОНЦА! Устань да сонца — Будзе рупны дзень, Клапотліва-ўмалотны і гарачы. Чакае пр аца прыпар ам надзей, Бо на зямлі не можа быць іначай. I трасамі, што ў космас праляглі, I вершамі, і цёплым караваем Любоў святую да сваёй зямлі Па кропельцы ў сабе мы адкрываем. Не важна, хто ты — хлебароб, паэт, Адно на ўсіх людзей зямное шчасце. Галоўнае, як і пакінеш след, — Па ім ступаць далей твайму нашчадку!

Page 32: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ПАМЯЦЬ

Васілю Быкаву Над зямлёй гараць вясёлкі мая, Чуцен зу мкат сонечных чмялёў. .. Толькі памяць і любоў зямная Не знялі і сёння шынялёў. Недзе спее навальніцай здрада, Смерць сваіх трымаецца слядоў . Памяць чалавечая снарадам Разбівае ўшчэнт накат гадоў. Шлях яе і ў заўтра ск іраваны Напярэймы подласці, бядзе... Лейтэнант, у стэпе пахаваны, У атаку зноў узвод вядзе. У яго адна ёсць мерка праўды, I сумленне аддае загад — З дзён былых наводз іць пераправу I трымацца — ні на крок назад! I з душы, і з баявога слова Уцякае здрадлівы спакой. Сэрца у грудзях напагатове, Як граната з вырванай чакой.

Page 33: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ВЕЧНАЯ РАДНЯ Як поле, у людзей душа адкрыта, Пасей дабра зярняты ў глебу ты — Дабра саспее колас залаты. I у маіх грудзях шапоча жыта Аб нечым светлым, родным і святым. У жыта з небыццём няма агулу . Будзь бласлаўлёнай прадзеда сяўня , Што падарыла мне пачатак дня , Прынесла песню , накарміла і абула... Жыццё і жыта — вечная радня.

Page 34: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ДУША ЛЕСУ Як дрэва, рос я разам з лесам, I сёння там — жаданы госць. Я зр азумеў яшчэ з маленства: Як у людзей, душа ў ім ёсць. Калі не так, нашто б глу хому Да нашых клопатаў і бед, Яму , не ведаючы стомы , Ісці ўвесь час за намі ўслед? Жаўцеюць смольныя бярвенні, Хоць зруб пакуль, а не жытло, У ім суцішся на імгненне — Аслепіць звонкае святло. Лес аддае для кожнай хаты Кавалачак душы свя той. Ці не таму яны багаты Гасціннасцю і дабратой? Вайною хрышчан не адною I намі крыўджаны не раз, Стаіць мой лес густой сцяною — Устойлівасці вучыць нас. Галіны расхіну , як дзверы, I моўчкі пастаю спярша... А нехта ўсё яшчэ не верыць, Што і у лесу ёсць душа. Вада пя е ў яры на донцы, Бярозы не хаваюць слёз, Прынёс у дзюбе бу сел сонца I пыл заморскі з крыл абтрос. Вітаю вас, вясны прыкметы , Абновы лепшыя з абноў... Зноў бусел, як і я, сагр эты Дымком, што ўецца з каміноў.

Page 35: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

САД ЦВІЦЕ На зямлі свя тлей не будзе, Чым у гэты добры час. З хат хутчэй выходзьце, людз і... Сад цвіце. Ён кліча вас. Кліча свежасцю пялёсткаў, Што у кропельках расы. Кліча уздыхнуць з палёгкай Перад вечнасцю красы. Ён святлом дзяліцца рады, Толькі хоча, каб свя тло Стала завяззю спагады, Дабратою прарасло. Вецер квецень не варушыць . Свет замёр... Ідуць гады... Хай вось так людскія душы Расцвітаюць , як сады.

Page 36: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Сонца над мядовымі пракосамі Стомлена плыве за даля гляд . Я іду . Цалуе ногі босыя Травамі сасмяглымі зямля. З воблака-кудзелі цягне нітку Рэактыўны — ўв ішны павучок. Ластаўкі снуюць над полем нізка, Быццам сесці хочуць на плячо. Ад каго ж я прычакаю ласк і, Як не ад зямлі, такой сваёй? I таму здаецца дз іўнай краскай Лебяда ля сцежкі палявой. За акном у нераце галля Месяц маладым ляшчом заб 'ецца. Вару хнецца, як дзіця, Зямля У Сусвету вечнага пад сэрцам. Млечны Шлях ручнік спяшае ткаць , Росы зоркам абмываюць вочкі.. . Светла ў сне ўсміхаецца дачка, Цёплая, як ліпеньская ночка.

Page 37: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЖНІВЕНЬ Аб восені табе напомніць I павуцінка на плячы, I спелы яблык, што , як поўня, У жаўцізне лістоў блішчыць . Ляцяць у першы шлях падлёткі, Раса на крылах маладых. Бялее воблачкамі лотаць У люстры сцішанай вады. Стары трыпутнік непрыкметна У пыл па макаўку завяз ... І так зямлю цалу е лета, Нібыта у апошні раз.

Page 38: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Якія ночы дорыць жнівень! Сакочуць конікі ў траве. Качыны вывадак імкліва Дарожкай месяца плыве. А зоркі вышай падняліся, Буйнее золкая раса На цёплым,

як далоні, лісці,

На непагасных верасах. Ласкава шэпча ў ву ха вецер , Сасна шуміць над галавой Аб тым, што я у гэтым свеце — Жаданы самы, самы свой. I добра мне ісці сцяжынкай Ці каляінай палявой, Крывінкай кожнаю і жылкай Злівацца з роднаю зямлёй.

Page 39: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЛЁН Я трохі паблукаў па белым свеце, Ды больш не ўбачыў гэткае красы. Расчэсвае льняныя пасмы вецер , Нібы дзяўчаты нанач валасы . Нядоўга сонцу шчодраму кружыцца, За сіні лес закоціцца цішком. Засцелецца жыцця твайго сцяжына, Як першым снегам, белым ручніком. Сумуе лён,

маркоціцца аб леце, I светлы сум

чуйнейшым робіць слых. Мелодыю вякоў выводз іць вецер На звонкасрэбных струнах ільняных. З абрыву сцежка кінецца — Крутая. Рабіна жарам дыхае з гары. I каляндар увішны

год гартае, Яшчэ лісток — і сталасць на двары. Пасланы па зіму , Бы ў нейкай змове, Над паплавамі трубяць журавы . Прыйшла пара вучыцца простай мове Лясоў і птушак, Ветру і травы.

Page 40: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Абуджан лес сабачым брэхам, Кулём ад елкі да сасны За беляком імчыцца рэха I б'е у вушы, як званы. I можа б , я — пагоні сведка — Зайчыных не заўважыў слёз , Калі б не помніў, што нярэдка Быў і ў людзей падобны лёс.

Page 41: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

У ХВІЛІНУ ВЯРТАННЯ СНЯГОЎ У хв іліну вяртання снягоў Пазіраюць у неба ля сы і азёры, А над імі сняжыны , як ціхія зоры, Робяць безліч малых і вялікіх кругоў. У хв іліну вяртання снягоў На маўклівай зямлі,

як ніколі, трывожна. Прадчуваючы хуткі палон, асцярожна Рэчка мацае хваляй цяпло берагоў. У хв іліну вяртання снягоў Вецер сціх,

на грудах акалелых распяты , I кляны заінела пасталі ля хаты Дрэўкамі без палотнішчаў

зыркіх сцягоў . У хв іліну вяртання снягоў Неўміручым так хочацца

быць чалавеку . Толькі ведаю я,

што бясконцага веку Не спытаць , не купіць ні ў людзей, ні ў багоў. У мяне неаплочаных многа даўгоў, Ды дарма бедаваць,

сумаваць аб пражытым. Ў сэрцы шчодрыя мары

ўзыходзяць, як жыта, У хв іліну вяртання снягоў.

Page 42: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

РАНАК Бяруся за клямку з ахвотай — Што лепей марознай пары? На белых далонях сумётаў, Як гронкі р абін, снегір ы. А ранак , бы твар немаўляткі, Ружовы і чысты так і. Спяваюць пад полазам гладк ім Наця тай струной бальшакі. А побач сцяжынкаю крохкай Залів істы коціцца смех. I пахне надрэчнай чаромхай Яшчэ не заплямлены снег. I з мудрасцю , сталай, глыбокай, На свет, што ахвота абняць , Глядзіць залацістае вока Зусім маладзенькага дня.

Page 43: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЕДУЦЬ МАЛАДЫЯ Сонца высіцца над вёскай, Як вясельны кар авай. —Едуць , едуць! — пагалоска Паляцела з краю ў край. Песняй даўняй свет абуджан — Пастараліся сваты. Па дарозе, нібы ў бубен, Б 'юць зацята капыты. Чорнай хмаркай — коней грывы, Вэлюм — птушкай трапяткой. Тройка коціцца імкліва Заінелым бальшаком. Ім дваім не страшна сцюжа, Ім бы так не дзень — гады. Маладая рдзее ружай, Ясны месяц — малады. Вы мяне пр абачце, людзі, Ды ў вазок бы сеў і сам... Каб аж сэрца рвала грудзі, Каб аж полаз — напалам!

Page 44: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ТАБЕ АДНОЙ Т абе адной я нёс пяшчоту , Ды па дарозе разгубляў Сярод снягоў, слаты , спякоты , Сярод пу стых размоў, забаў . Прыйшоў я нетаптанай сцежкай I стаў, як месяц, пры акне, А ты з даверлівай усмешкай Глядзела моўчкі на мяне. Без ушчуванняў і папрокаў Руку малую падала, I я пайшоў няспешным крокам На водбліск і твайго свя тла. I слова, што ў душы звінела, Цвіло згаданаю вясной, Было таксама зр азу мела Т абе адной, табе адной.

Page 45: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Увагай шчырай, Пацалункамі Не надакучыш любай — I вочы адтаюць, як лункі, I сонечна смяюцца губы . Уся яна, як сад маёвы, Напоўніцца святлом пяшчоты... Шкада, што казачныя словы Мы хочам зберагчы на потым.

Page 46: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЗАЛАМІЎ АСІНКУ ХЛОПЕЦ Заламіў асінку хлопец, Думаў — дзеўку прысушу. А яна стаіць за плотам, Точыць сэрца і душу. Вусны спелыя, як вішні, Бровы, нібы ўзмах крыла. Ўсё аддаў бы, толькі б выйшла, Толькі б голас падала. Ах, як хлопец занядужаў, Сеў на р осную траву I ў цяжкой гаротнай думе Звесіў су мна галаву . Счырванела, як шыпшына (Добра, што не так відно!), Падышла бліжэй дзяўчына, Прашаптала ледзь чутно: "Ладна, пацалую ўпотай, Ты я к сыч той не глядзі I не грукайся ў вароты, Мамку лепей не будзі!"

Page 47: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ВЯСЛО Ты помніш? Ноччу чорнай, Як месяц не свяціў , Крадком — у дзедаў човен I наўпрасткі у ціш. Нас туманы хавалі, I вецер быў нам брат. А човен неслі хвалі Да берага, у сад . Там яблык самы спелы, Стаіўшы мройна дых, Нібы Адам і Ева, Дзялілі на дваіх. Світання спеў празрысты, Ты ў ім цвіла, жыла... Мы прыплылі на прыстань, Ды толь кі без вя сла. А дзед злуе уранні: — Бач, чэрці, не да сноў ... I у цяньку старанна Вясло габлюе зноў... Ты помніш? Ноччу чорнай Іду я за сяло ... У дзеда новы човен I новае вясло.

Page 48: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

КУПАЮ ДАЧКУ Я шчаслівейшай справы , чым такая, Не мог прысніць і ў сне сваім найлепшым — Дачку купаю , а яна рукамі З высокай белай пены нешта лепіць. Любоў і радасць дораць свету вочы , Блак іт у іх цвіце, мігціць цяпельцам. Пад даланёй, нібы нацёрта воскам, Пяшчотнае яе спявае цельца. Малая узнялася на каленьк і, Вымаю цёплую яе з глыбокіх ночваў... Тчэ завіруха шлюбныя сукенкі Для маладзеньк іх яблынь цёмнай ноччу .

Page 49: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Я жорсткасці зазнаў урокі, Ды больш вучылі дабр атой. I каб , здаецца, не сурочыць, — Жыў і жыву навукай той. Без боязні адкр ыты вочы У свет, што вулеем гудзе. Лічу я: жорсткасць — гэта ночы , А дабрата — высокі дзень. Хоць цяжка іх паважыць, змерыць , Кажу з адзнакай праваты — Я ў сілу жорсткасці не веру , Я веру ў сілу дабраты.

Page 50: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ДЗЕД "Саб 'ю труну — і на гару , Змайструю, нібы цацку . I пахаваюць, як памру, Не абы-як. Па-царску !" I , папляваўшы на далонь , Дзед бр аўся за сякеру. Зноў расчыняла ўсё сяло Прад майстр ам насцеж дзверы . Каму — шчыльней падціснуць столь, Каму — паставіць рамы. Пастукваў дзятлам малаток I ўвечары, і ўранні. I зрубы, як грыбы, раслі, Дварышчы пахлі стружкай... У хаце хтось дачку туліў, А нехта сына гушкаў. А ён падковай гнуў спіну I ўсё зрабіў як быццам... Суседзі ладз ілі труну — Дзед пр а яе забыўся.

Page 51: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Жыццё шуміць, як гай зялёны. Пражыты дзень — апаў лісток. Ідзе ад каранёў да кроны Трывогі восеньскае ток . I чалавек, нібыта дрэва, Жыццёвы спасцігае рух. Мудрэе ён ці не мудрэе — Наплыў на сэрца новы круг.

Page 52: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Душа чалавека, нібыта рака, — Імклівая плынь і устойлівы бер аг. Яе дабр аты і любов і не змерыш , Душа чалавека, нібыта рака. Калі абмялее аднойчы рака, То ёй чалавек — дапамога спрадвек; А хто дапаможа душы чалавека, Калі абмялее яна, як рака?

Page 53: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Дзень крыло распасцёр Вольна,

шырака, смела.

Над вачамі азёр — Бровы воблакаў белых. Слаўна як на зямлі Ды над колкаю пожняй Кружыць вогненны ліст — Мо апошняя пошта? Чалавеку глядзець, I любіць,

і здзіўляцца. Толькі нітцы надзей Прыйдзе час абарвацца. I святлець галаве, Бо і горка,

і ўсцешна... Ля абрыву плыве Верасовая сцежка.

Page 54: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Землякі, земляк і... Вашы ўтульныя гнёзды Неаднойчы траплялі у прысак вайны. Ды заўжды узнімаліся рана ці позна На былых папялішчах дамы і сыны . Дзе ты большую вер насць

зямлі сваёй знойдзеш , Дзе такія пакуты убачыш яшчэ , Калі кожную раніцу босыя ногі Праз падлогу ім прысак астылы пячэ?

Page 55: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

НА ПАРТЫЗАНСКІМ АЭРАДРОМЕ Прыйду сюды адзін маўклівай ноччу, Калі раскіне цемень свой шацёр. Нібыта мой сігнал чакае лётчык, Запальваю аж да нябёс касцёр . Вакол пасталі сосны у дазоры ... Мне полымя вышэй узняць карціць, Хоць ведаю , што ён, чырваназор ы, З гадоў грымотных зноў не прыляціць. Падкладваю ў агонь сушняк старанна, З травой, з сівым туманам гавару , Пакуль касцёр, што ўзняўся над палянай, Не перальецца раптам у зару .

Page 56: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

НЯВЕСТЫ ВЁСКІ МУРАГІ У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска Мурагі Ушацкага раёна была спалена фашыстамі, а яе жыхары — расстраляны. Сярод іх былі дзяўчаты. Касцоў вясёлых прымаўкаюць кр окі Ля дзічак, што у завяз і стаяць , Бо вечным сном ту т пад тр авой высокай Нявесты вёскі стлелай ціха спяць . Мурог мужчыны абыходзяць з косамі, Бо кожны ўзмах іх — боль для той зямлі, Дзе спеюць , нібы слёзы, буйна росы , Дзе травы сумнай песняй узышлі. Ой, касу расплятай, касу русую,

Вусны больш не ку сай, бо пакусаны. .. Агорклым яблыкам да жніўня не ўтрымацца, Вось першы несаспелы ўніз ляціць... I ўсё ж спазналі дзічкі шчасце маці, Нявестам жа — матулямі не быць. I на руках ласкавых ім не гушкаць Крамянага, як яблычак, сынка, Спяць р азам з імі п есеньк і-пя стушкі Пра зайку і пра шэрага ваўка.

Прыйдзе, прыйдзе зайка ў сон, I ваўка прагоніць ён... Даўно ўжо дзічкі ветрам абцярушаны , Свет цішынёй глыбокаю аглушаны. Сшывае вэлюм з маладых сня гоў Зіма нявестам стлелых Мурагоў.

Page 57: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * На брустверы траншэй і рэшткі дотаў, Што стоены ля вёсак і лясоў, Ідзе рашуча ў наступ, як пяхота, Сцяна густая жытніх каласоў. Знасіліся вайсковыя мундзіры, I ў бацькі зарубцована спіна. А ту т яшчэ не падпісалі міру, А ту т ідзе маўклівая вайна.

Page 58: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

КУЛЯ Балада Калгасам ладзілі ёй хату — Героя маці і ўдаве. На шчасце лёс не быў багаты, А ту т адчула, што жыве. Дом як званочак згр абны, новы Вачамі шыб на свет глядзеў . Жытло струхлелае — на дровы, Нашто палохаць ім людзей? I талака, нібы мурашнік, Вянцы параскідала ўміг. Старое пілаваць няцяжка, Ды р аптам скрыгат. .. Гоман сціх. Глядзела на пілу трывожна, Стаў твар бялей ад палатна, Калі мужчыны асцярожна Вымалі кулю з бервяна. Дзень абярнуўся цёмнай ноччу, Зноў нібы ў пекле пабыла. — Ён ля сцяны стаяў... Сыночак ! Яна тады цябе звяла... Кавалак сплюшчаны металу Ператрымала паўсяла. А бабка ўсё ў людзей пытала: — I як я побач з ёй жыла?

Page 59: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

З кнігі " ПАКУЛЬ ЖЫВЕ МАЯ БЯРОЗА" 1981 ПАКУЛЬ ЖЫВЕ МАЯ БЯРОЗА Пакуль жыве мая бяроза — Бунтуе полымя ў крыві I не збіваюцца на прозу Святой любові салаўі. Наскрозь

жыцця густую крону Пранізвае іх звонкі свіст. На дол спалохана-здзіўлёна Ляціць яшчэ зялёны ліст. Я сам — мурожная палянка, Дзе,

чыста ўмыўшыся расой, Стаіць бяляначка-славянка З шаўковай русаю касой. Душа, асветленая промнем Яе глыбіннае красы, Не стоміцца заўсёдна помніць, Адкуль пайшоў і чый я сын. На пуцяв іне чалавечай Зямны

прымаю ўдзячна лёс. Не вечны мы

пад Шляхам Млечным, Ды вечнае святло бяроз . Яно ліецца апантана Над скрыжаваннямі трывог, Каб і наступнік наш нязнаны Яго ў сабе навек збярог. Жыві, бяроза!..

Светлым болем, Шчымлівай радасцю звіні...

Page 60: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

На гэтым свеце нас з табою

Адны трымаюць карані.

Page 61: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

РЭЧКА ДЗІВА Зямля, што нарадзіла, Заўжды шчадрэй на сонца... Паруе рэчка Дзіва, Як малако ў даёнцы. Што дзіўнага, здаецца, У ёй, змялелай, вузкай?.. З маім злілося сэрцам Яе жывое вусце. I мне так пільна трэба Пасля шляхоў далёкіх Над вірам стаць, што ў неба Глядзіць глыбокім вокам... Зялёны дзень вяслуе, Сплываюць аблачыны... Я не ваду цалую, А светлы твар Айчыны. Гары нязгаснай свечкай, Бяроза каля дому ... Маёй любові рэчку Не перайсці нікому.

Page 62: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

САЛАЎІНАЯ СТАЛІЦА Бацьку

Прарэджаныя шчыльным змрокам У хатах гасяцца агні... I толькі зоркі дзесь далёка Міргаюць сонна ў вышыні. Не зважыўшы на золь

і стому, Дзе нацяньк і, а дзе бачком, Аўтобус коціцца знаёмым Вясковым дрогк ім бальшаком. Т ак і жыцця калдобы трэслі, I я ў будзённым тлуме спраў , Як мокнуць пад дажджамі стрэхі, Не надта часта ўспамінаў. Цяпер гляджу, маўчу. Не спіцца, Хоць у аўтобусе спакой... Маленства роснага сталіца Махнула белаю рукой. I ў гэту хвілю, як ляшчына, Што грэе ліст на бальшаку, Адчуў і я,

мая Айчына, Сваёй шчакой тваю шчаку. Усё бліжэй бярозка-вёска, Якая ў кожнага — адна.. . Там салаўіны цёхкат,

лёскат Лунае ў лозах давідна. Т ам вольны вецер,

ясны месяц Над возерам, дзе спяць чаўны.. . Прыходз іць час.

Мы разумеем — Без іх няма ў душы вясны... Я з тропу не пав інен збіцца,

Page 63: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Іду з любоўю ў белы свет, Бо салаўіная сталіца Рукою мне махае ўслед.

Page 64: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ПОКЛІЧ ВЯСНЫ Вясна ў палях здымае жвава З плячэй снягоў цяжкі кажух. Маю сасновую дзяржаву Запаланіў жывіцы дух. Травы бліскучыя іголкі Дзірван прашылі навылёт. Прачнуліся шчырухі-пчолкі, Лятуць сабе па вербны мёд . З усмешкай

сейбіт на далоні Узважыў зерня мудры плён. Лямех засумаваў

па гонях, Па цеплыні лагодных дзён. Вясна,

вясна на Беларусі. Так б'е у сэрцы

кроў рыўком, Што сам, здаецца,

узнімуся У неба раннім жаўруком, Каб абляцець абсяг знаёмы , А як пр ытоміцца крыло, На дол у пасці

каля дому , Які чаромхай замяло.

Page 65: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

У РОДНАЙ ХАЦЕ Здарожаны , найперш спяшаю За клямку ўзяцца —

насцеж дзверы . Спакой знянацку аглушае, Ён пахне хлебам і аерам. На сэрцы і цяпло,

і вусціш , Але мне гэтага замала — I слова трапяткое: "Ма-ма!" Злятае ластаўкаю з вуснаў .

Page 66: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ВЁСКА Што ні кажы,

а толькі зрэдку Трапляю я цяпер сюды , Дзе ёсць таго жывыя сведк і, Як хутка растаюць гады , Дзе цеплынёю апякае Далонь цяжкая земляка, Дзе неба роднасцю світае Пад пер азовы жаўрука. Я не шу каю апр аўдання, Нічым не апраўдаць сябе, Што ад паспешлівых спатканняў Хвіліны век скубе,

скубе... Ну , што ж.

I сёння ненадоўга, А тольк і сэрцам акрыяць. І ўсё-ткі добра, ах, як добра Сярод сваіх палёў стаяць. I вочы,

і душа адкрыты, Прадзьмуты суму скразняком... З дзіцячай вераю забытай Зязюлю слу хаю цішком.

Page 67: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

КАМБАЙНЕР З лесвічк і на дол саскочыў спрытна, Дужы,

бы адчэсаны з камля , I пад хлопцам у нязнаным рытме Палубай хістаецца зямля. Потам перамоклая кашуля Скінута з плячэй,

нібы цяжар. Каласы

да рук ласкава туляцца, Вецер

халадком лагодзіць твар. Задаволены гарачай зменай, Крочыць нетаропка ён у двор... Спіцца соладка

на свежым сене, Неба сыпле

зерне спелых зор. Заўтра зноў не будзе у адгуле, Рэха ад матора загудзе.. . Мые маці сынаву кашулю У нагрэтай сонейкам вадзе.

Page 68: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Песні блукаюць між белых ствалоў — Светла і звонка на Беларусі... Сцюдзёны бярозав ік вечных слоў П 'ю і ніяк не нап 'юся .

Page 69: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ВЯЗЫНКА Каб словам акрыяць ,

душой параіцца З высокай праўдай,

праз гады жывой, Прыходз ім мы сюды

нясмелай р аніцай I сцішанай вячэрняю парой. Сюды,

дзе развінае крылы бусел I ахінае імі

свой куток, Дзе молада

пад сэрцам Беларусі Дум песняра

струменіцца выток. Яго імя

не вырваць з нашых сэрцаў Ні часу,

ні ня годам, ні бядзе.

Паэта слова вечна на паверцы,

Яно наперад наш народ вядзе. Вітанне сонцу,

што між хмар вя слуе, Гаям,

траве, падлётку-жаўруку.. .

Зямля Купалы, я цябе цалую,

Як матчыну шурпатую руку .

Page 70: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

НАШ ВЕК

Пім ену Панчанку

Наш век сур 'ёзны і актыўны , Не любіць ён пустых забаў. Ды ўсё ж між гулаў рэактыўных Пачую раптам звон цымбал . Хоць і сіпяць вужакай шыны, Гудзе наўсцяж асфальт шашы, — Ласкава спеюць успаміны У сэрцы , нібы спарышы. То рык зубрынай Белавежы Світальным халадком дыхне, То поле,

што не мае межаў, У вочы васільком зірне. Запаланяе родным, блізк ім Душу,

пакрытую лядком. I песня, чутая з калыскі, З грудзей памкнецца ў свет цішком. I часу я свайму паверу, Даводзіць буду

зноў і зноў, Што ёсць у ім

жаданы неруш Пачуццяў шчырых, добрых слоў .

Page 71: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

СЛУХАЮ.. . Памяці Р. Р. Шырмы

Еднасці лепшай не знойдзецца, мусіць, — Слова з мелодыяй, як спарышы. Слухаю песні маёй Беларусі — Скар б неўміручай народнай душы . Рэха стагоддзяў

у сэрцы ўваскр эсне I развярэдзіць зямную тугу... Толькі падобны

на вечныя песні Верш напісаць я ніяк не змагу .

Page 72: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

СПЯВАЕ ЖЫТА

Максіму Танку I сонцу,

і ветру адкрыта Палёў беларуск іх душа. Спявае высокае жыта, Калыша знаёмы бальшак. Падхоплены песеннай плынню , Ля ўзмежка, нібы матылёк, На тонкай дрыготкай сцябліне Плыве трапя ткі васілёк . Б 'е спёкай, Як ласкай, у грудзі. Гарну да шчакі каласы, I чуюцца ў сонечным гудзе Мне продкаў жывых галасы : "Нідзе ты не знойдзеш спакою, Бо сэрца пакліча сюды. I толькі з бацькоўскай зямлёю Ты будзеш заўжды малады". Той песняй,

для кожнага новай, Як хваляй,

мяне ахіне... Айчыны жытнёвае слова Звініць у густой збажыне.

Page 73: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Ад чалавека да краск і — Прагнуць усе на зямлі Шчырай спагады і ласкі... Кім бы без іх мы былі? Душы,

кранутыя цвіллю, Людзі,

нібыта краты... Страшна ўяв іць хоць на хвілю Свет, дзе няма дабраты . На прыбярэжны дзірван З густых чаратоў,

бы з падстрэшша, Сівы , як адвечнасць ,

туман Выпаўзе хваляй няспешнай. Расой папяр хнецца жаўна, Суцішыцца гонкае рэха... I ты памаўчы,

бо прыехаў Да той зямлі, што адна. Свабодна і лёгка ліюцца ў душу Мядовыя пахі лугоў і дубровы.. . З маленства

пад сэрцам цябе я нашу , Зямлі маёй сціплай гаючае слова. Не прагну ніякіх ласункаў, шчадрот, Выгод камунальнага раю ... Айчыны б паветра ўзахлёб,

на ўвесь рот, I матчынай мовы акраец.

Page 74: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Ён, здае цца, побач , запаветны I жаданы сэрцу госць — радок... А Пегас паверне да кювета — Аж за грыву схопіцца яздок. I шукай тады цярпліва словы, Зноў да мэты —

не адна вяр ста. .. I маю шчаслівую падкову Конь яшчэ не скіну ў з капыта.

Page 75: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ПРЫЛЯЦІ, СІНІЦА ЎДАЧЫ Неба цэлы тыдзень плача, Мне таксама не спяваць. Прыляці, сініца ўдачы , Сум на смак пакаштаваць. Дзень — высокая званіца, Верху ў хмарах не в ідаць. Дзе ж ты , птушка-чараўніца, — Не магу я адгадаць . Запр ашаю не на дачу , Не скакаць, не баля ваць... Прыляці, сініца ўдачы , Сум на смак пакаштаваць.

Page 76: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ПАЭТЫ Дзеці чорнай раллі і высокага неба, Спадзяванняў і веры людской кавалі... Ёсць, в ідаць,

у зямлі на паэтаў патрэба, Бо ніхто іх не сеяў, а шчодра ўзышлі...

Page 77: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Пілавінне здзьмута золк ім ветр ам Па асфальце ў недалёкі роў... Больш няма каму ківаць прыветна, Гушкаць на галінах снегіроў . Больш няма каму чакаць залевы , Чыстым лісцем весяліць душу.. . Пад маім акном

стаяла дрэва... Верш сягоння

я не ўскалышу.. .

Page 78: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ГОСЦІ Жарт Захацелася пісаць, хоць ты трэсні, А тут чэрці гасцей мне прынеслі. "Ах вы, госцейкі мае дарагія !" — Гавару я так , а сам воўкам выю . Каб у іншы нейкі час —

было б свя та, А цяпер — хоць уцякай з роднай хаты. Завіхаюся ля іх, поўню чаркі, А душа мая сквірчыць, нібы скварка. "Ах вы, госцейк і мае, піце, ешце!" Сам жа думаю: "Калі ж кропка ўрэшце?!" Вось бяседа адгула — і за дзверы, Сеў за стол,

ды не гляджу на паперу . Расхацелася пісаць, хоць ты трэсні... Ах, я кія радкі госці знеслі!

Page 79: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Я цяпер адкрываю нанова, Што злілася ў паняцці

мой кут — Радасць існасці

з пошукам слова, Прагай новых салодкіх пакут. I захочацца раптам спыніцца, I адтае душа, як грудок. Незмялелая сэрца крыніца Гоніць смела

на волю радок. Хай радок

узаўецца над полем Жаўруком, як не стане мяне.. .

Бо з зямлёй не расстацца ніколі:

I наяве, і ў тым вечным сне.. .

Page 80: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Зарыпіць

сініх зорак у небе жарства — Гэта вечнасць ідзе Млечным Шляхам.. . I хоць кружыцца ад вышыні галава, Ды няма месца

суму і страху . Нібы матчыны рукі, знаёмым цяплом Па шчацэ гладзяць спелыя травы, Ахінае вей-ветрык празрыстым крылом, Шэпча родныя словы ласкава. Трэба верыць сабе,

слухаць сэрцам зямлю, Спасцігаць дабраты таямніцы.. . Лёс аб шчасці інакшым даўно не малю — Тут яго зачарпну я з крыніцы. Покуль век нітку часу маўкліва прадзе, Абрываць не збіраецца ў скрусе, — I смя ецца,

і плачацца так, як нідзе,

У далонях маёй Беларусі. Казалі — шпакоў сёння чулі, Прыйшла так зарання вясна. Хутчэй шый сукенкі, бабуля, — Унучка ў цябе не адна. Марудныя цягнуцца ночкі, Не так, як р аней, служыць зрок. Ды вось зазв інелі званочкі — Дзяўчатк і бягуць на урок. Хай носяць уборы, не зносяць, Хай бачыць праз часу сцяну Бабуля —ласкавая восень — Сваю маладую вясну !

Page 81: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ДЗЕСЯЦІКЛАСНІЦЫ Пад кронамі купчастымі Ляжыць ружовы снег... Сцяжынкай пакручастаю Прабег р аптоўна смех. Ідуць дзесяцікласніцы З апошняга званка, Лагодзіць твары ласкаю Духмянасць свежака. Мяцеліцы пялёсткавай Шчымлівы халадок Прымае ў сэрца з лёгкасцю Семнаццаты гадок . Ён верыць —

хутка спраўдзіцца Надзей усіх прагноз З нязначнаю папраўкаю На час і ўласны лёс. Іх хвалю запаветную Страмчэй, жыццё, ўзнімай! Шуміць зялёным ветразем Над светам добры май. На незнаёмым беразе Прыстануць іх чаўны ... Зямля ў сукенцы беленькай Бяжыць на выпу скны.

Page 82: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЧАРОМХАВЫЯ ВЁСНЫ Помніцца час развітальны — Пошчак салоўка ку е, Пахнуць чаромхай світальнай Цёплыя вусны твае. Неба высокае родніць З юнай зямлёй спеўны пах — Роснай галінкай чаромхі Затр апятаў Млечны Шлях. Ўслед за пялёсткавай веяй Вёснаў нямала сплыло. Бачыш: ізноў маладзее Квеценню наша сяло. Сцежкай іду асцярожна, Згадка душу саграе. .. Пахнуць світальнай чаромхай Цёплыя вусны твае.

Page 83: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

МАЙ Сэрцам адчуваю — Стоена дыханне, Ах, як сонцу люб Палымнее твар . Маладога гаю Кучаравы чуб. Адымі далоні, Вызвалі хутчэй Ліст цалуе кожны , З іхняга палону Лашчыць прамянём. Спеўны бля ск вачэй. Апячыся можна Зеляным агнём. I , як маеш літасць,

Вусны не хавай. Ціхае: "Кахаю.. ."

Стань, як гай, адкрытай, Палыхне, як жар .

Вольнай, нібы май.

Page 84: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * А за вясной трывожнаю не ўгнацца, Як не злавіць струмені ручая... Гляджу —

між майск іх сонечных акацый Мільгае постаць лёгкая твая . Наіўна думаў —

перайму хоць летам, Спаткацца будзе час нам —

дзень вялік. А першы ліст

пав іс над белым светам I , як твая касынка, дзесьці знік. Ну, пачакай...

Яшчэ ў запасе восень. Бо я ж цярплівы , ведаеш сама. Ды ўсё ж сябе суцешыць не ўдалося, Завеямі даўно гудзе зіма.

Page 85: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * I вывела нас сцежка лугавая На той абрыў,

адкрыты ўсім вятрам, Дзе беражанкі-ластаўкі ўсплываюць З нор земляных у неба сіні храм. Салодка ім лунаць над вечным светам У пругкай недасяжнай вышыні, Глядзець на дол,

дзе радасна, прыветна Мігаюць кветак сонечных агні. I ты ўгару імкнешся ў захапленні, I развінаеш рукі — два крылы... I адчуваю я ў нямым здз іўленні, Што для цябе зямны абсяг малы. I боязна становіцца, дзяўчынка, Аж сэрца халанее пакрысе, А што, калі цябе,

як аблачынку, Залётны вецер раптам панясе?

Page 86: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

КЛАДКА Жарт Завершыць хутка лета Свайго быцця стажок. Вясёлку цёплых кветак Рассыпаў беражок. Ляшчына сцеражэцца, Хавае спарышы . Над плынню ціхай —

жэрдкі, Смялей ідзі ў цішы! Ды толькі я сту піла На кладачку нагой, Як пад вярбой пахілай Убачыла яго . Сустрэча мне такая Зусім не ў галаве. А ён здалёк гукае, Спяшае па траве: — Дай цябе я, маладу, На той бок перавяду ... Мне б адказаць адразу, Што ён чакаў дарма, Ды ахінула радасць — I цвёрдых слоў няма. А кладка гнецца, гнецца Да самае вады. А хлопец мне смяецца — Вясёлы, малады . Так заглядае ў вочы , Што боязна зваліцца. І хочаш ці не хочаш, А мусіш прытуліцца. Няма нія кай радачк і Ад гэтакай бяды ... Ой, кладка,

мая кладачка, Вядзеш мяне куды?

Page 87: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Дажджы ўжо надакучылі, Рыпіце, палазы! Цалуюць твар пякучыя Гарэзы-маразы. Бярозкі ціха журацца, Смялеюць капыты. Ад прадчування жмурацца Вясёлыя сваты. Завеяны , замецены I поле, і рака... Твая каса расплецена Для любага дружка.

Page 88: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Першая маршчынка След свой правяла... Дзе ж мая дзяўчынка, Што , як мак , цв іла? Той, хто поплеч крочыць , Зблізу не відзён. Коціцца клубочак Мітуслівых дзён. За ягонай ніткай Толькі паспявай, Ды не падай ніцма: Калі што — трывай! Але ўсё ж нікому Не мінуць пары, Як паклічуць з дому Звонкія бары. Між бярозак срэбных Зразумець і нам — Давяраць патрэбна Кожным новым дням. Вечнай хуткай плыні, Што завуць жыццём, Страху не пакінем Перад небыццём. Адцвітае верас — Ява ў ціхім сне. А лісцінцы веры Доўга зелянець.

Page 89: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

МАЛЮЮЦЬ ДЗЕЦІ Асфальт ад промняў сонечных р абы , На ім стаю —

знаёмы цуд прыкмеціў : Крамяныя, я к першыя грыбы, Шчыруюць з крэйдай каляровай дзеці. Дзе ёсць яшчэ такія мастак і I хто да іх вышынь з дарослых вырас? Імкнецца ў свет шырокі з-пад рук і Фантазіі бязмежнай смелы вырай. Няма пытання:

"Быць або не быць?" I лёгка дыхаецца ўсёй планеце, Пакуль блак іт калышуць галубы , Малююць сонца на асфальце дзеці.

Page 90: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Даўно з бяссмерцем

людзі ў добрай з годзе. Яно заўжды трымаецца на тым — Мы каласамі ў гэты свет прыходзім, Каб сілу даць зярня там залатым.

Page 91: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Між пажоўклых старонак

кнігі жыцця Застаецца той міг

каляровай закладкай, Калі, падуладная радасці адкрыцця , Дачка ўпершыню запля скала ў ладкі.

Page 92: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

КАЛЫХАНКА ДАЧУШЦЫ Месяц выгнуўся , як дужка У паўнюткага вядра. Сон усю зямлю загушкаў, I Алёнцы спаць пара. Спаць пара.

Стаміўся конік. Салавей асалавеў. Зорк і гр эюцца спакойна На ўраселай мураве. Коўдрай рэчку-шчабятуху Клапатліва ўкрыў туман. Вецер лісця пошум слухаў — Сам на дрэве задрамаў. Годзе,

час кідаць забавы... Лес да раніцы замоўк. Не зашчоўкае зубамі — Спіць пад елкай шэры воўк. Зайка сціснуўся клубочкам I сапе сабе адно. I ў хітру хі-ліскі вочк і Смачна мружацца даўно . Зачакалася падушка З беласнежнага пяра... Спі і ты , мая дачушка.. . Спаць пара. .. Пара... Пара...

Page 93: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Малыя ля бабкі балбочуць, Як цецеручк і на таку. На лаўцы сядзяць крывабокай, Што боб у зялёным струку. Бабуліны даўнія казкі На свой пер айначваюць лад . Цяплом патыхае і ласкай З лагодных вясковых прысад. Старая ад слоў іхніх дрэмле... А сонца глядзіць з-пад рук і, Як моцна трымаюцца дрэва, Звіняць трапятк ія лістк і.

Page 94: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

СЛЯДЫ След шырокай і цвёрдай хады, Паабапал — слядочкі, слядочкі... Гэта я,

іду праз гады, Па рамонку ў руках —

крочаць дочкі. Травы леглі пад ногі ім, У блакіце —

бусліны лёскат. Вецер лашчыць дыханнем сваім Валасоў трапятк ія пялёсткі. Шчодры свет хараством закружыў, Абнадзеіў і шчасцем, і згодай. Чым,

жыццё, я ў цябе заслужыў

Нечаканую ўзнагароду?.. I тады,

калі лёс прывядзе Да апошняй трывожнай кручы, Хлыне ў вочы святлом

іхні дзень , Я адчую цяпло кволых ручак. Бачу —

там, дзе знікаюць гады, Што без жалю спяшаліся ўпрочкі, Прападаюць мае сляды. .. Застаюцца

Алёны слядочк і. Зарастаюць мае сляды.. . Застаюцца Святланы слядочкі.

Page 95: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Што за жанчына за мной след у след Колькі ўжо год ступае? Кіёчак шукае дарогі прыкмет, Як быццам яна сляпая. У ху стцы,

што ўпала аж да вачэй, У чорнай даўгой спадніцы.. . Хаду запаволіць ,

а потым шпарчэй, Нібыта адстаць баіцца. Сцяжына мая не віхляла ў бакі, Але й не кацілася гладка. Жанчына ж

не збочвае на бальшакі, Ідзе,

як ішла... Дзе разгадка? Акрыты былога часу дымком Сувязі мост не спаліш.. . Тупае з хатульком і кійком Следам за мною Памяць.

Page 96: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Спатканне маё з белым светам Не лічыць запасу дзён, Але праз зімы і леты I я стаў хвіліне жадзён. Наводзіцца сувязь трывала, Бліжэюць жыцця берагі, Бо сэрца ў сабе паяднала I радасць і боль — два кругі: Той смех, што праносяць дзеці Па першай зялёнай вярсце, I сціплы прывялы букецік На мармуровай пліце.

Page 97: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Жыццё маё становіцца страмчэй, Узносяцца прыступкамі гады... Ды вось аднойчы памяць апячэ Шчымлівы пах ссівелай лебяды . Адтуль, З маленства,

незабыўны пах Плыве ў наш дзень,

у сны сяброў маіх — Тых,

хто вучыўся не па букварах, А па бацькоўск іх пісьмах франтавых.

Я ведаю , як мне патрэбна жыць,

Які пасля сябе пакінуць след ...

На лісці лебяды ў расе дрыжыць

Зялёны, неабдымны вокам свет. Стаю прад сціплай удавой-травой, Што ў сэрцы развярэдзіла струну... А воблакі ляцяць над галавой, Спяшаюцца ў наступны дзень зірнуць.

Page 98: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

САЛДАТ Ішоў у бой, а ду маў не аб смер ці, Бо тр эба сеяць,

ваяваць — не век. А куля навылёт прабіла сэрца — Як крыж, раскінуў рукі чалавек . Пад ім скапаны мінамі палетак , Дзе хутка рунню зоймецца ралля... Ніхто не скажа за салдата лепей, Як дорага Бацькоўская зямля.

Page 99: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

СЛЯПЫ БАЯНІСТ Мне помніцца не ўсё, а толькі Яго жыцця апошні год, Як ён ігр аў у клубе поль ку, Як ад яе хмялеў народ. Ён да людзей ішоў. Старанна Настроіўшы душу і слых, Вымаў з трафейнага баяна Віхуру гукаў агнявых. Баян —

пр аця г яго істоты , I клавішы,

што салаўі... А сам быў там —

пад кулямётам, На снезе, цёплым ад крыв і. Вішчэлі дзеўкі беспрычынна, Яснелі вочы ўдоў ад слёз, Высвечваўся ў іх лёс Айчыны — I горкі, і высокі лёс.. . Гудзе

гадоў трывожных пушча... I верыць мне да скону дзён, Што быў той хв іляю

відушчы Сярод у сіх нас

толькі ён.

Page 100: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЯК ПАХНЕ ХЛЕБ? Ля Паліка ў гнілых балотах Яны ўтапілі гоман, смех. Балючай, незагойнай нотай Дасюль гучыць аўчарак брэх... У небе са смяр отнай поштай Няўмольна "рамы" загу лі. Акр аец з'едзены апошні Даўно —

забыліся калі. Аўса шчапоць —

на сутк і мер а, Сухога — не паліць агню , Карэнні прэсныя аеру — Блакады "шчодрае" меню. Па пояс у вадзе зацвілай, Прытулак на начлег — карчы. I слу халі з астатняй сілы , Як фронт спяшаў дапамагчы... Ён ёсць сягоння ў кожнай краме, Т акі звычайны стаў для нас... — Як пахне хлеб? Спытайце ў мамы, Яна дакладны дасць адказ.

Page 101: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

СПАЛЕНЫЯ ВЁСКІ Сама прырода так дзяліла Да нас, людзей, сваю любоў, Што тут заўжды буйней маліны, Гусцей трава і больш грыбоў. Яна не верыла прыкметам, Але ўсталёўвала правы, Упэўненая, што за гэта Не будзе ў крыўдзе хто жывы. Буяе ўсё пад шчодрым сонцам — Бяры з сабой ху тчэй кашы, I неруш паляціць на донца... А ў наваколлі — ні душы. Рамонкаў белыя пялёсткі I галавешак стойкі чад. Вайною спаленыя вёск і Маўчаць , нямыя ад прыгад. Трывожным клёкатам бусліным Іх да жыцця не абудзіць... I нават спелыя маліны Не могуць боль пасаладзіць .

Page 102: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

СВОЛЬНА Б алада

У гады Вялікай Айчыннан вайны 2118 дзяцей з вёсак Верхнядзвінскага раёна былі ўтоплены фашыстамі ў рэчцы Свольна.

Між цёплых тр аў,

і лёгка і свавольна, Рассунуўшы накаты берагоў, Вілася

тр апяткая рэчка Свольна Блакітнай стужкай у касе лугоў . Стаяў над ёй,

зямнога шчасця поўны, Ды р аптам думка надышла сама: "Чаму ту т

у так і спякотны поўдзень Ніводнае жывой душы няма?" Хіснула чар аду лілеяў белых I глуха хваляй мовіла рака: — Прыходзяць на рамонкавы мой бераг, Нібыта да магільнага грудка. Я пр акляла той дзень, калі фашысты Кідалі ў вір бяздонны немаўля т, Маліла сонца:

"Высушы дачыста I не вяртай пасля вады назад!" Але яно свяціла так спакойна, А я глыбела ад дзіцячых слёз.. . I з той пары

стаў ранай незагойнай I лютай карай мой гаротны лёс. Я слухаў моўчкі,

курчыўся ў адчаі, Нібы бяроста курчыцца ў агні.. .

Page 103: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Здалося — з -пад вады яны крычалі,

Малілі вочы дзіўнай чысціні... А як жа мне цяпер ,

рачулка Свольна?! Іх вачаняты кожнай ноччу сню ... I зноў страшэнны вір мяне

павольна, Але заця та цягне ў глыбіню.

Page 104: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ПАЛЫН У полымі вайны згарэлі хаты, На попеле зацвіў журбой палын. У вочы заглядае вінавата, Нібы ва ўсім ён вінават адз ін. Яго лісты трывожныя не кратай — Маёй зямлі яшчэ дасюль баліць ... А веры,

што вяла у сорак пяты, Ніколі і нікому не спаліць. Не, наша памяць не сляпая ... Я добра бачу , што з бакоў Мяне, як сосны , абступаюць Калоны стромыя вякоў . Жыве і будзе жыць Айчына, Святую не забудзе кроў, Глядзіць у новы дзень вачыма Сваіх нязломных змагароў . І кожны выспеліць жаданне, Адрынуўшы спакой і страх, Прайсці сумленна і аддана Наканаваны лёсам шлях. Ён будзе —

позна альбо рана — I за табой ганец адтуль.. . На ўзлобку даўняга кургана Развязвай памяці хатуль.

Page 105: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Памінаем дзядоў ля збу цвелых крыжоў, Памінаем па звычаю

з чаркай і скваркай... За спіною — бярозак маўклівая варта, А за імі

палі прагнуць новых дажджоў. I нібы не было ні бяды, ні вайны — Цішыня і высокае сонца над светам. Мы глядзім,

гэтым добрым спакоем сагр этыя, I шукаем абрысы сівой даўніны. Вось і крылы змяркання на гай наплылі, Ды яшчэ не мялець ручаіне гаворкі — Ля крыжоў свецяць нам пяцікутныя зорк і, Іх не менш, чым у небе, —

на нашай зямлі... Не ўтравее ніколі сцяжына сюды, Т ак было, ёсць

і будзе ў далёкіх нашчадкаў . Новы дзень нараджаецца недзе — на шчасце. I зязюля -шчыруха не злічыць гады.

Page 106: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

БАЛАТОНСКІЯ ЧАЙКІ

Камандзіру батарэі, старшаму лейтэнанту Пятру Дарашкевічу, які загінуў у цяжкіх баях з фашыстамі ля возера Балатон.

Балатонскія чайкі ў агні не згарэлі, Хоць палалі тады — і зямля і нябёсы . На апошні твой залп я іду , батарэя, Па в ільготным пяску , я к па вогнішчы , босы. Балатонскія чайкі,

пр ашу , падкажыце, Дзе шукаць мне

хлапцоў-беларусаў магілу? Я ня су васільк і, што смяяліся ў жыце, I паклон ад зямлі,

сэрцу іхняму мілай... Быццам толькі што іх, маладых,

пахавалі, Плачуць вецер і чайкі — тугі падгалоск і... I падсвечвае чырванню крылы і хвалі Незамглёнай зары трапяткая палоска.

Page 107: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

СУС ТРЭЧА На перавале, дзе аіл Да скалаў дз ікіх прыляпіўся , Аўтобус наш

з апошніх сіл Чхнуў і заморана спыніўся. Калі ступілі на зямлю, Закалыханыя гайданкай, Стаў кожны

кумам каралю — Т акой была неспадзяванка. Плыў карагод. Дачкою гор Не тольк і я

быў запалонен — Пагляд гарэў ,

здз іўляў убор, Гранат апёк мае далоні. Мне Аліфа дарунак свой Паднесла ціха, сарамліва I за дзявочай грамадой, Як лань , схавалася імкліва. А вочы,

чорныя, як ноч, За мною ўвішна цікавалі... Цяпер ,

куды ты хочаш кроч, Твой смутак там — на перавале.

Page 108: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * У безагляднасці юначай Наш розум прагне вышыні, Ён верыць цвёрда,

што удача Запоўніць шчодра хвілі, дні, Што ключ знайсці да таямніцы , Нібы памножыць два на два. I нечым важным — не драбніцай — Заня та вечна галава. А потым мы з жыццёвай стромы , Дзе вецер лашчыць сівізну, Як свет чароўны , невядомы, Убачым даўнюю вя сну. I сэрца ўспомніць кветку -слёзку, Што зноў журбоціцца ў бары, I з маладзенькаю бярозкай Захочацца пагаварыць.. . Прымусіць час, як ні хацелі б, I нас з вяршынь сысці далоў , Каб зноў адчуць душой і целам Сваю зямлю без лішніх слоў.

Page 109: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Не сказалі таварышу добрага слова, Пры жыцці не сказалі, як трэба было... А цяпер паз іраем,

схіліўшы галовы, На самотны той груд,

што сняжком замяло. Як яшчэ зашчыміць , забаліць неаднойчы Гэта слова ў душы схаладнелай,

калі Ты прахопішся раптам

тр ывожнаю ноччу З адчуваннем —

застаўся адз ін на зямлі. Т ак няпроста

даходз ім да простай высновы — Не шкадуй дабрыні,

што б з табой ні было. .. Не сказалі таварышу добрага слова, А яно б разв іну ла

надзеі крыло.

Page 110: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

НАРОДНЫ ВЫРАЗ Вясковы дзядзька — гумарыст і дока. Цыгаркай зацягнуўшыся як след, Любіў казаць, прыжмурваючы вока: "А дурню дык і грамата ва ўрэд!" Цудоўны выраз ,

роджаны ў народзе, Прыходзіць мне на думку акур ат, Калі гляджу , што ў нашым агародзе Завёўся аглабельшчык , бюракрат. А побач з імі пырнікам ня зводным У новы дзень шкрабуцца неўпрыкмет — Двурушнік, падхалім, паклёпнік подлы, Псеўдавучоны, проста прайдзісвет. Бярэш у рук і іхнія анкеты, Даешся дзіву — кожны, як анёл . Ёсць адукацыя яшчэ пры гэтым, А калі так, то крэсла ёсць і стол. Чытаў лістк і, пр а дзядзьку зноў падумаў – Бо: "Золата — не тое, што блішчыць ..." Яшчэ гр афой: р азумны або дурань? Хацелася б анкету надтачыць... Вось бачу нос, уздзёрты ганарыста, А ў галаве — зацвілая вада... Успамінаю дзядзьку -гумарыста... Няма такой графы, а як шкада!

Page 111: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Наўзбоч асфальту ля кювета, Дзе жвір пу сты, сівы пясок, Узняўся промнем ціха-светлым Жытнёвы дробны каласок. За ўзлескам пыльным,

за ракою — Палі,

што вокам не абняць. Звініць там дружнай талакою Уся ягоная р адня. А тут

з-пад шын шалёны вецер Кулём злятае пад адхон. Без спадзявання ,

што прыкмецяць, Ён за паклонам б'е паклон. Яму няўтульна і тужліва, За зерне страшна: быць ці не? Ды ўсё ж глядзіць на свет шчаслівы , Свой лёс ніколі не кляне. Наўзбоч гарачага асфаль ту, Дзе жвір пусты,

сівы пясок, Пяе адзін,

але без фальшу , Жыццю падзяку каласок. Суцішацца дрымотаю абшары, I кажаны скіруюцца ў палёт. .. Як на зямлю спадуць начныя чары, — Няспешна робіць ён лясоў абход. Звіняць крыштальна

соснаў стромкіх кроны, Яго хаду зямля пачула ўся... Сярэбранаю свеціцца каронай Бліскучы месяц на рагах лася.

Page 112: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Мне радасна згубіцца ў лесе, Нырнуць у зманлівы гушчар , Туманам сцежку занавесіць I гэты міг прыняць як дар. Мой родны лес

мяне прывеціў, Ён не мяняецца ані — У самым неспакойным свеце Дзялянка спелай цішыні. Бясшумна падаюць хвіліны, Страсае лес

і шум і тлум... Як і раней,

яго хваіны Гайдаюць птушак вечных дум.

Page 113: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ГРЫБАСЕЙ Яшчэ ляцела знічка, А ўжо за ёй плылі Сярэбраныя ніткі Ад неба да зямлі. Яны звінелі шчыра, I , каб паслухаць іх, Змоўк жураўліны вырай, Увесь абсяг прыціх. Спеў ліўся адмысловы Пад крыламі зары, Будз іў гаі, дубровы I думныя бары. А потым танец кропляў Віхурыўся наўкол. Як сырадоем цёплым, Напіўся імі дол. Пад мокры пошум лісця Не спі,

вастры свой нож, Бо шчодрасцю праліўся Доўгачаканы дождж. Не ласы да ажыны, Прыспеш разважны крок, Каб потым са сцяжыны Нырнуць хутчэй убок. Ці шчасцю не паверыш , Не схіліш галавы, Калі крамяны неруш Глядзіць з імхоў , з травы. На сонечнай палянцы Паклонішся ваўнянцы. Паабаб'еш каленькі Ля пня, дзе спяць апень кі. А потым знімеш шапку Прад краснюком, абабкам. I раптам сам ён, палкавік, Акраса лесу — барав ік!

Page 114: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Не знойдзеш лепшай змогі, Чым гэты рэй грыбны. Гудуць салодка ногі, Бадзёрыць дух лясны . I ў хаце будзе радасць: — Паказвай, што прынёс? I ты з грыбамі разам На шчодрасць сам падрос.

Page 115: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЛІСТАПАД Цёплы вецер ня се павуцінне над полем, Асядае яно мне на скроні крадком... Ад кляновага зарыва ясна ў ваколлі, I душа захлынулася ціхім святлом. Час спакойных р азваг,

міг зямное спагады Перад тым, як закружыцца в ір залаты. Ты прыходз іш знянацку ,

пара лістапада, Каб адчуў смак гаркавай тваёй праваты . Вось яшчэ круг адзін абышоў сарцавіну, Лёг адбіткам мінулых надзей і трывог. Чалавекам жыву

і аддзячыць пав інен Сонцу, небу , зямлі я за ўсё, што збярог. Не чырвонцы збіраў ,

а св італьныя росы, Квецень майскіх садоў,

плёскат хваляў рачных, Салаўінага спеву сярэбраны россып, — Хопіць скарбу майго да наступнай вясны! Цёплы вецер ня се павуцінне над полем, Асядае яно мне на скроні крадком... Ад кляновага зарыва

ясна ў ваколлі, I душа запалонена ціхім свя тлом.

Page 116: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Спрадвечны круг жыцця і смерці Ніхто

нічым не р азамкне... Сэнс гэтых слоў

спрабую змераць — I аж мурашкі па спіне. Мая трывога не за тое, Што больш не буду існаваць, — Нашчадкаў зерне залатое Дасць колас, стане красаваць . Адным хвалююся даўно ўжо , Адчай мой грукае часцей: Чый лік

я на зямлі памножу — Гаспадароў або гасцей? Я ведаю ,

спазнаўшы поўна Цану і радасці

і бед, Мне не ўсё роўна,

не ўсё роўна, Якім пак іну белы свет. Я крэўнасцю намёртва звязан З усім, што будзе, ёсць, было . I мой галоўны абавязак — Рабіць дабро і нішчыць зло. З мяне спытаецца за веру , З якой душа вяршыла рух, За дапамогу чалавеку Прайсці сумленна вечны круг. Таму суровы я да песні, Здаецца зноў,

што ўсё не так.

Page 117: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Мне з песняй трэба ўваскрэснуць

I над самім сабой паўстаць ...

Page 118: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Правёў наўсцяж пушыстыя барозны Па цаліку нябёсаў самалёт — Страсаюць іней спуджана бярозы, Звініць ад рэха

на рачулцы лёд. Трывогі жылка

тахкнула у скроні, Ды ёй не падуладны я ані. Трымаю асцярожна на далоні Асколкі сіняй

крохкай цішыні. I дзень не затаіўся, а ўсміхнуўся I промнем казытнуў мяне крадком, Нібыта да шчакі ён дакрануўся Адбеленым матуляй ручніком.

Page 119: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

З кнігі " ВЕРА, НАДЗЕЯ, ЛЮБОЎ" 1983 * * * I стаю я, жыццё, прад табой... Ты дарма хмурыш бровы сурова — Ціха вера, надзея, любоў Шэпчуць мне запаветныя словы . Захлыне грозных дум глыбіня, Часам роспач пагрукае ў дзверы , Толькі з променем новага дня Птушанём заварушыцца вера. Жыць трывожна на свеце, калі Хмар злавесных гайня не радзее, Ды над лёсам людзей і Зямлі Свеціць зоркай бяссоннай надзея. Прага шчыр асці, роднасці зноў У нязведанасць торыць дарогу. Спеліць сэрца адважна любоў, Выцясняючы сум і трывогу . Сёстрам тром я адданасць збярог. Што ў душы , тое будзе і ў слове. Зася ваю свой сціплы аблог Зернем

веры, надзеі,

любові.

Page 120: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ТРЫ АБЛІЧЧЫ Калі вочы мае прая сніла заранка I жыцця расхінуўся абрус, Над калыскай

спявалі тады калыханку — Маці, каліна ды Беларусь. Недзе зараз у сцішанай хаце Пра мяне журбоціцца маці, Засыпае маю пуцяв іну Белым цветам надзеі каліна. I куды б ні пайшоў — застаюся Пад бусліным крылом Беларусі. Вочы выбліснуць ціхім сузор 'ем у згадцы, I трывогі абрынецца груз... Тры абліччы ... Ім вечна за нас хвалявацца. .. Маці, каліна ды Беларусь .

Page 121: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

УСЁ З ЗЯМЛІ Усё з зямлі. Яна паволі У зруб жыцця

вянцы кладзе. Яе не разышлася доля З маёй ніколі і нідзе. Усё з зямлі. З тае прычыны Яшчэ ў маленстве поўніць кроў Святое пачуццё айчыны, Любоў да родных ніў, бароў. Усё з зямлі —

акраец хлеба, Глыток крынічнае вады , Штодзённай радасці патрэба, Неспадзяваны крок бяды. Усё з зямлі. Мерыдыяны Яе пакутлівых трывог Сціскаюць сэрца несціхана, Праходзяць і пр аз мой парог. Усё з зямлі. Пчаліным гудам, Сяўбой

і жніўнай малацьбой Я вечна цешыцца не буду... Аднойчы стану сам зямлёй. I я радок невыпадковы Спялю адданасцю скразной, Бо нават думы,

нават слова — Усё з зямлі. З яе адной.

Page 122: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Пад ліпай, што галлём чарнее, Стаяла хата ў тры акны. Жыла там цётка Паланея, Адна як пер ст пасля вайны. Сваёй не адрачэшся долі — У хаце мужыка няма. Сама ў гародчыку і ў полі I на падворку ўсё — сама. Калі салома ўшчэнт сатлела, То выгляд даху сумным быў : Дзе толь,

дзе лапік бляхі белай, А побач — гонта і гарбыль. Цікаўны з бальшака зварочваў Да хаты сцежкаю глухой, Бо надта ж западала ў вочы Яна стракатаю страхой. А цётка шчыра р ада госцю I хваліць сціплае жытло: — А што з тае мне прыгажосці?.. Абы за карак не цякло. Увішнай, маладой хадою У склеп спяшае па траве. Нясе гарлачык сырадою : — Часту йся , добры чалавек... Над могілкамі дзень сінее, Як васілёк маёй віны. Пад крыжам цётка Паланея Сніць вечна хату ў тры акны . Свет не заўважыў гэтай страты, Не азірнуўся на бягу ... А перад кім я вінаваты, Што памяць , як страху , залатаць, Відаць, ніколі не змагу ?

Page 123: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Мы прыйшлі на зямлю ,

як над ёй пасвятлела Сонца,

чыста адмытае слёзамі ўдоў Ад пякучага пылу,

крыв і закарэлай, Ад куродыму

доўгіх ваенных гадоў. Мы праз попел сівы

прабіваліся рунню, Наліліся жыццём

каласы і радкі, Час трывожнаю радасцю

нервы наструніў, Боль і шчасце з'яднаць —

выпаў лёс нам такі. Цяжка,

з потам, я к хлеб,

нараджаюцца словы , Ад якіх сэрца плача,

смяецца, пяе...

У былых хлапчукоў заінелі галовы,

Гэты іней і ўлетку не растае.

Page 124: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

УШАЦКІЯ ЎЗГОРКІ З калыскі верыў я сваёй зямлі, Што нарадзіўся

пад шчаслівай зоркай, — Не надта шчодрыя на хлеб палі, Затое для душы —

ля сы, узгоркі. На ўзлобак вечнага груда ляціш , Цалуеш сцежку босымі нагамі. I раптам — слепіць шыр ,

гайдае ціш . I поўніць радасць вочы з берагамі. Глядзіш удалячынь да скону дня , Дапытлівасцю кроў звініць ,

пульсуе. Маленьк ім сэрцам, нібы птушаня, З вялікім светам адчуваеш сувязь. Быць пільным,

чуйным да чужой бяды Высокая зямля мяне вучыла. Т аму мае ня спешныя сляды Не зарастаюць на пакатых схілах. Хоць бачыў горы

ў дз іўнай старане, А сняцца ўзгоркі — стрэхі Беларусі. Яны ўзялі даўно ў палон мяне, I я з яго на волю не ірвуся. Сюды ўзыду — I тлуму скіну груз, I захлібнуся родных вёсак дымам... Ушацкія узгоркі —

не Эльбрус, А як відаць мне з іх

мая Радз іма!

Page 125: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * За небакрай сыходзяць Густыя фарбы дня. Трывожна на заходзе Крывавіць цішыня. Там хмар залётных вата У сполаху агню. Стары падслепавата Прыстав іў даланю. Што хоча ён угледзець Праз полымя святла, Якое потым недзе Адужае імгла? Сядз іць ён на пагорку На шэрым валуне, Дзе пяцікутнай зоркай У вечнасць памяць мкне. Ватоўка грэе плечы , Душу — дымок махры... Яшчэ павеў — і вечар Цяпельцам дагарыць. Панікла вінавата Сівая галава. Да ног я го накатам, Як хваля , б'е трава.

Page 126: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

КРЫЖ ЛЯ ВЁСКІ Апавядае партызанск і разведчык Я ішоў на заданне паўз ціхую вёску , Што бялела садамі над плынню рак і. Твар мой лёгкім сняжком

халадз ілі пялёсткі, А ў духмянай завеі шалелі шпакі. Крочыў,

сэр ца спявала, а вочы сачылі За маўклівымі вулкамі, за бальшаком. I адкрыўся малюнак : Чатыры жанчыны Ля крыніцы укопвалі крыж з ручніком. "Бог у помач... Навошта ж ён вам, маладзіцы? Ці вада, можа, будзе цяпер саладзей?" А яны у адказ: "Ад агню чужаніцаў ... Кажуць людзі старыя — бяду адвядзе". Як вяртаўся назад,

думаў — тут заначую... Толькі вочы шукаюць прытулак дарма. Свішча вецер у комінах... Попел качуе... З ручніком крыж стаіць. Вёск і ж болей няма.

Page 127: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЖОРНЫ Зярністыя шэрыя жорны Вычэсваў мой дзед з валуна. Раптоўна вачам стала зорна I змокла ад поту спіна. Ён сеў. Сціхлі гулкія гукі, Што мерна дзяўблі цішыню . Цяжкія дрыготк ія рукі Натрэслі шчапоць тытуню. Дымок адля таў ціхім сумам, Свяцілася шчэццю шчака. Сялянск ія вечныя думы Цяклі, я к з-пад жор наў мука. Вайной здратаванае поле... Няўрод — ліхалецця працяг... З нішчымніцай венчана доля , А лёс шле нявестцы дзіця. Павольна за думкамі следам Маленства я го прыплыло. Ды зараз і сам ён не ведаў — Было гэта ці не было. Упаў у траву недакурак, Ля каменя сцішыўся дзед. Зліліся ў адно — дзень хаўтураў I дзень уваходзін у свет. Навечна прапах хлебам чор ным Зямнога жыцця гонкі круг ... Зярністыя шэр ыя жор ны Ніколі не спыняць свой ру х.

Page 128: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

БОТЫ Памяць — паромшчык упарты — З даўніх вязе берагоў Віцьку — суседа па парце, Большага бр ата яго . Бацька іх лёг пад Варшавай... Потым — што год, то няўрод... Ім памагала дзяржава, Ўсё, што магла, для сірот. Маці заплакала ўпотай, Гоман на печы аціх — Заву ч прынёс дзецям боты , Покуль — адны на дваіх. Крочылі ў школу на золку Сцежкай, дзе тлелі сня гі, Першы ў абноўцы кірзовай I без абутку — другі. Збочвалі разам да соснаў, Т ам пар авала зямля. Брат падстаўляў ногі сонцу , Мокрай спіной — да камля. Добр а,

што весня я ласка Стала цяплець дзень пры дні. Нібы гусіныя лапк і, Ступні гарэлі на пні. Віцька ж усё гэта бачыў... Хоць разувацца шкада, Боты на змену

без плачу Брату спяшаўся аддаць . Час быў так і... Без звароту Сплыў ён пад звон сініх кр ыг ... Зноў мне прысніліся боты , Тыя —

адны на дваіх.

Page 129: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

РАДОЎКА Бацька р аскатур хвае нядоўга: — Гаварыў жа, не ідзі ў кіно ... Мне ж як снег на галаву — радоўка, Хоць і ведаў пр а яе даўно. Не бяды , што спаў ты надта мала, Гоніць з хаты р анак у каршэнь. Луста хлеба і шматочак сала Весела ныраюць у кішэнь. З малаком біклажку - за папругу , Побач кніжку — чытану ўціха, У руку — разбэрсаную пугу , Вось і ўвесь рыштунак пастуха. Дзень на пасце, як заўсёды, посны, Хоць яго забельвай малаком. Парыць так,

што небу нават млосна, Ды ад статка не ўцячы крадком. Па кустах хаваюцца каровы Ад сляпнёў, і я за імі ў цень. А з ракі чутно — сябры з уловам, Добр а гойсаць ім цалюткі дзень . Поўдзень мроівам калыша сонным, А ў мяне наўме цяпер адно : Як угаварыць,

прымусіць сонца, Каб хутчэй схавалася яно. Сонца садзіцца — Пастух весяліцца... Свецяць тыя дні.

За ўсмешкай добрай Пасля згадк і думка набяжыць, Што свой век — шчаслівую радоўку — Трэба не адбыць мне,а пражыць .

Page 130: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ДОМА Позірку трэба спыніцца, Каліва ўвагі аддаць Вечна рыпучай масніцы, Шчэрбе, што ў столі відаць . Свеціцца роднасцю хата. — Мабыць, не снедаў, сынок? Маміны рукі шурпата Лашчаць абруса лянок. Х ле б —

ёсць здаўна завядзёнка — Першы ўзыходз іць на стол. Бразнула звонка заслонка — Пах жыццядайны наўкол. Печаў усіх гаспадыня — Бульба плыве ў чыгунку . Хрумстк і прыгарачак здымеш I як хутчэй за шчаку . Той да прысмакаў не ласы, Хто на нішчымніцы рос... Бачыцца бульбачка з квасам, З кроплямі матчыных слёз. Памяццю, я к качаргою, Прысак гадоў варушу. Хата свя тлом

сэрца гоіць , Ціша калыша душу. Маміны рук і шурпата Лашчаць каляны абрус... Кожнай драбнінаю хата Сведчыць, што ты — беларус.

Page 131: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * У глухіх зацененых ярах Плача ручаямі снег апошні. Хмеліць галаву сялянск і пах Набрынялай, як рашчына, пожні. Жаўрука сярэбраным цв ічком Неба малады блакіт прабіты. Абазваўся буркатлівы гром, За зіму маўклівую забыты. Ён пакуль спрабуе голас свой, А пасля такую поль ку рэзне, Што махне зялёнай галавой I у скокі кінецца бярэзнік.

Page 132: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * З даланёю каса развіталася, Цела стомай гарачай спавіта... I аблога прырэчная стала ўся Нецярпліваму ветру адкрытая. Пласт за пластам варушыць няўлоўны ён, Чэша космы пракосам золк ім. Сонца промнямі абцалоўвае, Абмілоўвае кожную зёлку . Звечарэла.

Капешак радзімкамі Густа ўсеяны луг прыцішэлы . Дождж насунуўся.

Кроплямі дзынкае, Твар спацелы кранае нясмела. Пад кашуляй цярушына колецца, I нагам казытліва босым... Пахне сенам духмяным ваколіца, Пахнуць сенам нябёсы.

Page 133: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Прыцягненне кр асы і святла Чалавека да скону пільнуе. Сцежка зноў да бяроз прывяла — Прывітаць чысціню незямную. Звонкі ўзлёт санцавітых ствалоў, Лёгк і кужаль смяшлівай лістоты... Ты ідзеш і душою без слоў Просіш лёс незгаворлівы ўпотай, Каб заўжды прад вачыма плылі, Хвалявалі спрадвечнай мілосцю Завушніцы на тонк ім галлі I радзімк і на белай бяросце.

Page 134: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ПЕРШЫ СНЕГ А душа ўсё чагосьці чакала... Адзв інеў летні дзень — час уцех. Лістапад адкружыў. Ціха стала. I тады лёс паслаў першы снег. I душа я снатой невымернай Затрымцела, нічым не суняць. Як хвалюе ягоная вернасць, Як бянтэжыць я го чысціня! Снег ляціць, вымятаючы крыўды , Зайздрасць, хцівасць і сыты спакой. Чарнату замарозіў, акрыў ён Белізною такой трапяткой. Ён падаць прыклад мудрасці хоча, Нездарма з ім і сцюжа прыйшла, — Каб паўнелі свя тлом нашы вочы, Каб паболела ў сэрцах цяпла. Новы год хутка людзі прывецяць. Не скупіцца на радасць зіма... Снег ідзе. I здаецца, на свеце Больш важнейшай падзеі няма.

Page 135: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Вея снегам ускіпае I скуголіць без прычыны... На падпал я наскіпаю Пук духмянае лучыны. Потым прынясу ахапак Свежаколаных паленцаў , Запіхаю грубцы ў зяпу, Каб агонь шугаў не ўлегцы. Абяру з дзесятак бульбін — I ў чыгун. Яго прыстрою. Буду слухаць сіп ды булькат I пра нешта ціха мроіць. Скача іскра па падлозе, Далятае глу ха ў вуха Рып — вятры сумёты возяць, Гул — шалее зав іруха. Грукнуць дзверы. Дух хаціны Подых сіверу ўтрымае. Галаву шчасліва ўск іну, Я пазнаў па кроках. .. Мама...

Page 136: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

МАМІНА ХУСТКА Пахне яна асцярожнай вясною , Талых снягоў развітальным разлівам, Цёплай пупышкай, лісцін навіною, Шчэбетам птушак, бязладным, шчаслівым. Пахне яна клапатлівай спякотай, Песняй пчалы,

сырадоем духмяным, Спрэчкай спрадвечнаю бульбы з асотам I мурагом,

Што ў сяннік напіханы. Пахне яна залатой паву цінкай, Хрумсткай антонаўкай,

роснаю пожняй, Ржэўнікам шэрым,

счарнелым націннем, Голасам выраю ў небе трывожным. Пахне яна маладзенькім марозам, Дранікам,

што на патэльні пячэцца. Пахне яна нечым родным і розным, Як прытулюся — аж зойдзецца сэрца. Мы вырастаем марудна і ху тка... Пахне маленствам маміна хустка.

Page 137: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ІДЗЕ ЧАЛАВЕК

Маёй бабулі Вользе Аляксандраўне

Ідзе па вёсцы цвёрда, роўненька Таго стагоддзя чалавек. Усё на свеце пер аробіла Бабуля за ўмалотны век . Але і сёння не хаваецца Ад працы — кошык у руках. Вось толькі ногі ў цёплых валенцах — Даймае холад, каб ён спрах. Паклікаў лес. Як не прывабіцца Яго дабром (пак інуць грэх!) , Не пакланіцца спелай ягадцы, Не стрэсці у прыпол ар эх. Ідзе бабуля.. . Ціха свеціцца Маршчыністы звычайны твар... Святло душы — адна адмеціна, Любоў да ўсіх — адз іны дар . Яе жыццё, я к песню родную, Час забыццю не дасць на здзек ... Сваёй сцяжынай цвёрда,

роўненька Ідзе праз вечнасць чалавек.

Page 138: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ХАТА

Вікенцію Антонавічу і Ядвізе Каз іміраўне — гаспадарам

На ўзбярэжжы слаўных Налібокаў, Што грыбною радасцю багаты, Абагрэла роднасцю глыбокай, Зазірнула ў сэрца мудрым вокам Шчырая на хлеб і слова хата. На дварышчы пахла свежым сенам, Сопкай бульбай, яблыкамі, мёдам... Маці расчыніла ветла сенцы, Бацька вынес звонкія паленцы — I паплыў дымок над агародам. Чыгунок ускочыў на цагліны — Сумаваў даўно па юшцы добрай. Тлелі вугалі, нібы маліны, Кот глядзеў на іх,

выпруджваў спіну, Ведаў, што пасціць яму не доўга. Роем ціхая гула бяседа Пра ўраджай, сялянскія клапоты, Блізкія таму , хто змалку зведаў , Што ісці ў жыццё спрадвечным следам Можна толькі з мазалём і потам. I шаптаў я: — Каб ляпей — не трэба... Хай нішто трывогай не парушыць У вя снушках зор айчыны неба, Пах шчаслівы аржанога хлеба I цяпельца, што яднае душы... Ёсць мяжа гадам,

што нам адпушчаны, I на ёй згадаю тое свята. .. Лёгка жыць і верай быць відушчым,

Page 139: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Покуль на ўзбярэжжы сіняй пушчы Зорыцца акно бацькоўскай хаты.

Page 140: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

НЯЗГАСНЫЯ СУЗОР' І Рыгору Б арадул іну

Шлях вя сновы дадому па зорах вядуць жураўлі,

Прагне кожная жылка, крывінка — на Ўшаччыну! Сын ідзе да азёр , да ля соў,

да сваёй араллі Па сузор 'ях вачэй мілых, матчыных. Іх святло не замгляць

хмары чорнай заслонай крылля , Іх святло не дазволіць

зачахнуць, зняверыцца. Будзе жыць, красаваць

векавечная наша зямля I сыноўняю,

і жураўлінаю вернасцю. Трубіць клін і махае, хоць сілы даўно не стае, Дымам хат родных

хутка сагрэецца... Прад табой жа

ўзыходзяць сузор 'ямі вочы яе, Вочы мамы — Куліны Андрэеўны.

Page 141: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЗОРКА СМУТКУ ЗЯМНОГА Мабыць , шчасця замнога Мне жыццё

напачатку дарыла. Зорку смутку зямнога Рана ў сэрцы яно запаліла. Зорка смутку зямнога, Ты ўзышла,

як святая адплата За бя здумнасць былога, За ўсіх тых, перад кім вінаваты. Ля аснежанай скроні Час ляціць у нястрымным разгуле. Апякаюць далоні I сляза, і маршчыны матулі. Поле, рэчка, азёры Хараством выцалоўваюць вочы, Сосны з небам гавораць, — Як да іх, дарагіх, мне не збочыць . Дождж маркотны цярусіць Ці вя сна прымярае абновы — Мне з крыніц Беларусі Светла піць незабытыя словы. Крочу вуліцай шумнай Ці блукаю ушацкім пагостам — Западае ў душу мне Гэты свет, кожнай рысай няпросты . Зорка смутку зямнога

Page 142: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

То паблякне, то зноў разгарыцца...

А пр аз вечнасць дарога Мкне бя сконца, пыліцца, імгліцца.

Page 143: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЖЫЦЦЮ Я ЎДЗЯЧНЫ Жыццю я ўдзячны, што на вечным свяце, Дзе лёс крыху пабыць дазволіў мне, Ёсць і сляза, і цёплы смех дзіцяці, I зорка недасяжная ў акне. Спялее ўпарта розу м разам з намі, Ён вынесе людзей у іншы свет. А я у зямлю ўрастаю каранямі, Тут мой — світальны і апошні след . Сярод глабальных думак і ўзрушэнняў Хвалюе сціплай радасці аблог — Прылёт шпака

і парастка з'яўленне, Дрэў з небам таямнічы дыялог. Я не стаміўся вугалёк надзеі З душы сваёй, як з вогнішча, вымаць, Што чалавецтву і ягонай дзеі Пачатак быў, але канца няма. Ляці, Зямля,

у вечнасць зернем спелым,

Сумленнем, дабрынёю прарастай...

А што шукаў, знайшоў я

ў свеце белым, Мяне пр а гэта потым распытай.

Page 144: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ПРЫЗБА

Васілю Быкаву

Хоць вечна з часам скупавата, Я на гадзіннік не гляджу . Перш чым пайсці ад роднай хаты, На прызбе моўчкі пасяджу. Спіною ўтульна прысланюся Да цёплай, нібы печ, сцяны . Матулі,

бацьку усміхнуся , Якія будуць зноў адны. Яны згадаюць двор маленьк і. На прызбе — дзед. Ён начыку, Бо я прыўзняўся на каленьках I ў бараду ўпусціў руку. Не так даўно было ўсё гэта, Але ў някшчонага вайной Ужо чупрына з лета ў лета Світае спорна сівізной. Як час бяжыць! Я добра зведаў Сэнс строгіх слоў, што будуць жыць: "На прызбу сесці побач з дзедам Яшчэ патрэбна заслужыць" . Яго няма, а мудры выраз Не страціў сілу , не памёр , Хоць чалавек нязмерна вырас, Сягнуў наяве аж да зор . . ..Бацькі ад хаты на дарогу Вядуць,

і словы ў іх адны: " Ідзі, сынок... А мы — нічога... Каб толькі не было вайны" . Чым скончыцца наш час капрызны — Дабром і мірам ці крывёй?..

Page 145: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Ляціць Зямля — Сусвету прызба, I мы прад вечнасцю на ёй.

Page 146: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

КАЛЯ ПЛЯЧА КАЛОЖЫ ДУМНАЙ Валянціну Блак іту

Яшчэ я неаднойчы ўспомню Той дзень,

ня стрымны бег ракі. Сплывалі крыгі ўніз па Нёмне, Нібы купаль скія вянкі. Каля пляча Каложы думнай, Што пільнавала вечны рух, Было і нам

зусім не сумна На беразе стаяць удвух. Чаму нязвыклым круглым крыгам Мы доўга

пазіралі ўслед? Трывожыў сэрцы не адлігай, А крэўнасцю глыбокай свет. I неба

дыхала спакоем, I смехам

цешыла дзятва, А спела пачуццё такое — Не выказаць і не стрываць, Бо снегавы абшар айчыны Нам душы прасвятліў да дна. Яе зр ачыся немагчыма. .. Жыццё адно , зямля адна... Іду ў той дзень, нібы па промню, Ці будзе дзень яшчэ так і?.. Сплываюць крыгі ўніз па Нёмне, Нібы купаль скія вянкі.

Page 147: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

СЛУХАЮ НАЧНУЮ ЦІШЫНЮ Слухаю начную цішыню , Слухаю,

не палячы агню, На абрыве над маёй Ушачай, Што плыве праз тоўшчу зім і лет Ніткай сувязі ў нямы Сусвет. Слухаю. .. Душа трывогай плача. Слухаю начную цішыню ... Ліст падстав іў росам даланю. Вось яшчэ адна упала кропля. Лашчыцца нябачны мне ту ман, Ахінае мякка, як падман. Можа, кропля заўтра стане кропкай? Слухаю начную цішыню ... Я паверу маладому дню , Толькі трэба дзеля вечнай мэты Нам, зямлянам,

разам ратаваць, Ад гнілога бруду адмываць I нядзеліць радасцю планету. Слу хаю , як цішыня звініць , Да лясной р ачулкі,

да крыніц Роднасцю нясцерпнаю прыкуты ... Спачывай, сумленны чалавек, Спачувай назаўтра, з веку ў век Стомленым, галодным і разутым... Толькі не маім начным пакутам.

Page 148: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ДЫМОК МАРШАНСКАЙ МАХОРКІ Памяці Аляксея Пысіна

На горк ім, глухім рубяжы,

За рысай, для ўсіх немінучай,

Паэт незвар отна ляжыць, Абняты дняпроўскаю кручай. Хмурынка ў яе на плячы, Як выдых апошняй зацяжкі. Зямля прыгарбела, маўчыць Пад каменем шэрым і цяжкім. Нічога з сабою не ўзяў , А свет нам дабр эйшы пакінуў . Забр аў толь кі жах перапраў I холад акопнае гліны. Ён гэтулькі ў сэрцы насіў, Якое спачыну не мела. Якое за ўсё і за ўсіх Шчымела, балела, смылела!.. Рабочых,

натруджаных рук Завязаны вузел навечна. Замкнуўся жыцця першы круг, Другі — прадаўжаецца ў вершах. Ён там — між акопных сяброў, А слова выходз іць на сувя зь, На скроні планеты Дняпро Блак ітнаю венай пульсуе. Зноў хмары на свет папаўзлі... Плыве

дым маршанскай махорк і... Гарнуся да роднай зямлі, Нібы да яго гімнасцёрк і.

Page 149: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * У яблык горк і смак бяды , Хоць хараством прывабіць кожны. Дзічэюць слуцкія сады, Пад іх галлём душы трывожна. Яна не змірыцца ніяк, Што ў царстве спеласці крамянай Чуваць ляны св інячы чвяк, Ствалы рагамі абадраны . Калгасам клопат — іх кудьт? Яны нібы бяльмо на воку . I вось шыбуе на сады Бульдозер. Мы ж усе — наўзбоку. А дрэўца кожнае было Дзядоў, бацькоў

паліта потам. .. Ласу ецца цяпер сяло Салодкім імпартным кампотам. Стаяць сады . Маўчаць сады. Няма ім ласкі, абар оны . Не прадчуваючы бяды, Святлом пладоў світаюць кроны .

Page 150: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ГЛЫБІНКА Дарога бітая ўрастае Трыпутнікам і муравой, Але яна яшчэ вяртае Да вёскі дальняй, ды жывой. Быў час,

калі над пыльнай вулкай Звінелі песні дацямна. Вячорак адгалосак гулк і Па ўсёй ваколіцы лунаў . Быў час, калі з лугоў, як хмары , Плылі раскідзіста вазы. А ляжа снег,

мароз ударыць — Рыпелі звонка палазы. А зараз тут спакой світае... Над шапкамі паніклых стрэх Такая цішыня густая — Гукні, дык хрусне, як арэх. Але ж не вёска вінавата, Што ўпрочк і адышлі сыны, А іх бацькі ў сцішэлых хатах Свой век агорваюць адны. Каго прымусіш жыць прынукай? У вёскі добрая рука, Чакае гарадскіх унукаў З паўнюткай квартай малака. I , можа, Пад нагою босай Зямлі адчуўшы цеплыню , Дзяўчо, хлапчук рыжавалосы З павагай глянуць на радню. А потым,

ідучы за дзедам, Што зав іхаецца з касой, Ім давядзецца раптам зведаць Свет з незнаёмаю кр асой. Жыццё ідзе. ..

Page 151: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

У ім магчымы Нязвыклы паварот падзей. Вунь мальвы яснымі вачыма Глядзяць з прысад у новы дзень . Глыбінка застаецца з намі, Не ўзяты сэрцы на замок. Яшчэ курыць над камінамі Надзеі вусцішны дымок .

Page 152: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * А іншага жыцця не будзе, Шануй сваё, якое ёсць, Хоць часам ціхі жаль у грудзі Заходзіць, як ня званы госць. Дзень,

што на дробязь змарнаваны, Раптоўна стане мне шкада. I не залечыць гэтай раны Уцех гаючая вада. Яна збяжыць, нібы паводка, I зноў разлучыць берагі: На правым —

шчасця хмель салодкі, На левым — халадок тугі. Час непадку пны

ветрам свежым Дыхне знар ок, каб помніў я, Што свет пароўну ўсім належыць, А доля ў кожнага свая. На некага мне спадзявацца. Прэч адганю спрадвечны страх, Каб потым захлынуцца працай, Цяжкой, ажно кругі ў вачах. Нясмела варухнецца слова, Якое ты чакаў даўно . I ноч глядзіць не так сурова У непату хлае акно. Няхай закружаць заўтра будні, Спакойна крочу між людзей. На дне душы — глыбокай студні — Паблісквае святло надзей.

Page 153: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Памяці Рыгора Семашкевіча Далёка было да адлёту , да восені, Зялёнае лета цв іло на зямлі. А дз ікія гусі на Свірскае возер а Упалі, тужліва крычаць пачалі. Над вечным грудом

іхні крык сёння носіцца, I паліць падзол ціхай зоркі сляза. Ні ў кога адказу душа не дапросіцца: "А што ж ён хацеў, ды не змог мне сказаць?" Трывога

будзённым жыццём не прытуплена, Туманіцца дзень за іль дзінкамі шкла. Балюча вачам углядацца ў наступнае, Як быццам паменела ў свеце святла.

Page 154: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Ён быў дзівак. Яшчэ малым гадзінамі Мог разглядаць травіну , мураша. Памкненнямі няўлоўнымі і дз іўнымі Жыла душа. Сталеў, Дужэў дапытлівасці крыламі, Сябе над светам не збаяўся ўзняць . Яму стагоддзяў далячынь адкрылася, Іх глыбіня. Ён Млечным Шляхам вандраваў у будучым, А потым су пыняў свой лёгкі крок I ў прыску зор рассыпчатую бульбачку Паціху пёк. З ім хораша было дзяліцца пошапкам Пра самае святое I маўчаць. Для сябра ён адзежыну апошнюю Мог зняць з пляча. Калі пісаў, не ведаў стомы, голаду , На снег мог выйсці з дому басанож. Каб праўду бараніць , З рукамі голымі Пайшоў на нож... Глядзяць нябёсы вінавата, спуджана На той грудок, я кі ўмясціў Сусвет. Яго нікому замяніць не суджана — Ён быў паэт.

Page 155: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Харошыя людзі нядоўга жывуць... Іх сэрцы згасаюць, а ду мы плывуць , Маўкліва плывуць пуцявінай сваёй, Зліваюцца з зор амі, сонцам, зямлёй. Здаецца, што мора касмічнай імжы За нас без супынку трывогай дрыжыць . А ўдзень промні спела і густа звіняць, Спяшаюць цяплом, дабрынёю абняць. I коласа жменя зярнят залатых Прыносіць сялянскую веру ад іх... Ды ўсё ж з вамі свет і радней і бліжэй, Харошыя людзі, жыв іце даўжэй!

Page 156: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

РЫЗЫКА А доля проста не рыфмуецца. Не ўціснеш лёс у верш сілком... Нясоладка і мне начуецца Над незакончаным радком. Ад хвалявання ў пальцах дрыжыкі, Ды ўсё не тое... Трэба спаць . Як і ў мінёр аў, гэта рызыка Апошняй кр опкай можа стаць . Але прыходзіць час, I крэсівам Душа аб будзень чыркане. Адзін р адок паспешна крэсліцца, За ім другі імкліва мкне. Пісаць — браць лёд рукамі голымі, Пісаць — як жартаваць з агнём... I ты ляціш з агню ды ў полымя. Ну, што ж. I ўсё-ткі рызыкнём!

Page 157: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Што зажурыўся , мой добры таварыш? Нешта цябе я пазнаць не магу — Цень пр аплывае, я к хмар а, па твары, Сцятыя вусны замкнулі ту гу. Можа, пакрыўдзіў калі неўзнароку , Не зразумеў,

не адклікну ўся ў час, Можа, дасу жая плётка-сарока Пушчана злоснай рукою між нас? Покуль душа не пакрыта лядком, Сядзем бліжэй, пагамонім ладком.. .

Page 158: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Каго люблю , таму на вочы Стараюся трапляць радзей, Каб нечым дробным не сурочыць Пачуцці блізкіх мне людзей. Сабе не знойдзеш долі лепшай, Чым ведаць — ёсць сябры мае: Хто ладз іць зруб,

хто спеліць вершы, Хто чарку на радзінах п 'е. Адна прысутнасць іх у свеце, Дзе многа крыўд, сляпога зла, На ўсё жыццё спагадай свеціць, Мне цёпла ад таго святла. I словам простым я шчаслівы , Хоць бы так ім:

"Ну, як жыў-дуж?" Бо веру ў мудрую маўклівасць Паразумення родных душ.

Page 159: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * З мінулым развітвацца цяжка... I я не шкадую сябе — Гадоў мулкі груз,

як мурашка, Упар та цягну на гар бе. Паўнее,

паўнее паклажа, Няроўнаю стала хада: То радасць хатуль мне падважыць, То каменем згорбіць бяда. Прамейшая ўдалеч дарожка, А вузел на сэрцы — тужэй, Я думаў — лягчэць будзе ношка, Яна ж — што ні крок, то цяжэй.

Page 160: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Нашы мары

бясконцы су свет абышлі, Заўтра спраўдзіцца ўсё,

немагчымае сёння. Прагу ру ху бяр э чалавек ад Зямлі, Што без страху ляціць

у касмічным прадонні. Ты, надзея, жыв і... I настане той дзень, I душа да душы невядомай

памкнецца, Толькі хочацца верыць ,

што памяць людзей Не сплыве ў небыццё,

назаўжды застанецца. У наступніка будзе

свой час і свой хлеб, I трывога інакшая

сэр ца апаліць. .. Ды патрэбна яму,

каб сумленнем не слеп, Нібы воку сляза, ачышчальная памяць. Праўда наша,

праўда ваша... Хто ж яе дзяліў? I ці можна праўду важыць, Мер аць на р азліў? Праўды можна адрачыся, У сабе забіць. Паслугачкай, як ні пніся , Праўду не зрабіць. Бо яна, як сонца, вецер, Вольная яна. Праўда ёсць на белым свеце I на ўсіх — адна.

Page 161: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ВЯЗЬМО Адвечнай роднасці вязьмо Сціскае сэр ца аж да болю. Зямля прыслала мне пісьмо — За шыбай жоўты ліст сваволіць . Праз пальцы тонкія галін Яшчэ нябёс лагода свеціць , А ліст застаўся ўжо адз ін, Яго вось -вось падхопіць вецер . Халодны голас празвініць Над полем, што плыве ў самоту , I кінецца ў пусты зеніт На ўсхліпе найапошняй ноты. I мне ў свой час зляцець лістом Туды,

адкуль няма звароту. Зямля людзей — мой вечны дом, З табой — цяпер ,

з табою — потым. Абрыс гадоў ясней, я сней. I гавару я сам з сабою: "Сціскай мяне,

сціскай мацней, Вязьмо надзеі і любові..." Стук радасны ў грудзях не змоўк, Жыццё і плача, і смя ецца... Шчымлівай роднасці вя зьмо Услед за сэрцам разарвецца.

Page 162: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * За гарою знік лужок маленства, За пагоркам — маладосці гай. Сцежка полем сталасці пралегла, А далей сінее небакрай. Веру , што мой дзень яшчэ высокі, Умалотны зернем спраў і дум. Самыя прыгожыя аблок і Зносяць , нібы крыгі, ціхі сум. Лепшай мне не трэба ўзнагароды. Ёсць жыццё. Я на любой вяр сце Пакланюся мудрасці прыроды I яе суровай праваце. Век жыв і — і век спялі адвагу, Сыдуцца ўсё ж,

што ні кажы , Непазбыўнасць вечнага працягу , Непазбежнасць

страшнае мяжы. Не натоліш смагу існавання , Не ўратуе нават лішні год. Паўстаюць світанні, як пытанні, Ды адказ не высвеціць заход. Час мой, Набірай крутую хуткасць I не фэбуй падзяліць са мной Чорны каравай

зямнога смутку, Белы бохан радасці зямной.

Page 163: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ПАКАЦІГАРОШАК Два матылі над галавой, Сукеначка ў гарохі. .. Святланка, пачакай, прыстой, Пабудзь са мной хоць трохі. Ды дзе там. .. Вылузнула з рук Смяшлівай ручаінкай. I зноўку свет увесь наўкруг Любуецца дзяўчынкай. Усё, што ў ім р асце, жыве, З ёй знаецца і дружыць. Сама зямля вакол я е Зачаравана кружыць . Ліпнёвы поўдзень атуліў Нас ласкай лугавою . Два радасныя матылі Мільгаюць над травою. Насустрач сонцу, адкрыццю Ляцяць маланкі ножак. .. Вучы адданасці жыццю, Мой пакацігарошак .

Page 164: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Пішаш і слову звычайнаму верыш, Пакуль не прыйшло да цябе адкрыццё, Што самым апошнім праўдзівым вершам Усё ж застаецца тваё жыццё.

Page 165: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ВУЗЕЛ НА ПАМЯЦЬ Мая світальная дзяўчынка, Як зайчык сонечны у траве. Пяшчотай дзень свой прыручыўшы , З ім у абдымку ў свет плыве. Разліты ў сэрцы і ў прыродзе Цяпло, спагада, дабрыня ... Табе жадаю больш знаходзіць I менш губляць на схіле дня. Хай будзе незнаёмым доўга За гэта шчасце першы боль . I ўсё ж спакой парушыць добры Шчымлівым словам мне дазволь : "Ты дзіўны дзень,

як іх нямнога, Мая дзяўчынка, зберажы . На нітцы промня залатога На памяць вузел завяжы ..."

Page 166: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ПЛАЧ УНАЧЫ Плач уначы .. Ці не вецер над ліпамі?.. Горка дачка пад коўдрай у схліпвае. Цельца малой да сябе прыгар ну I захлібнуся ,

я к ветрам над кручаю. Крыж — на бяссонніцу, бомбы,

вайну!.. Мой паратунак —

белыя ручанькі. Шыю яны абвілі, я к вязьмом, Што нія кою бядой не парушыцца. Стукаюць сэрцы — надзей метраном, Хвілі ў маўклівую вечнасць цярушацца. Спі, пер апёлка... Пакінь іх мне — Думкі, што кулачкамі таўхаюцца. .. Нешта часцей плачуць дзеці У сне, Нешта р адзей дзеці ў сне Усміхаюцца.

Page 167: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЧАРНАВІК На маім чарнав іку З вуснаў зліжа язычок Света свет малюе. Потым кроплі поту. На маленькую руку I галоўка набачок - З зайздрасцю гляджу я. Ацаніць работу . Тупаюць паміж радкоў Стома сцішыла дачку Жвава чалавечк і, Бег рукі таропкай... Сонца ёсць , сям'я грыбоў, Як на тым чар нав іку Стужка сіняй р эчк і. Мне паставіць кропку

Page 168: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Бэз духмянай веткаю То імклівай ластаўкай Закрануў плячо. Хоча паляцець . Без пары нявесціцца Мілае дзяўчо . То усіх аспрэчвае, То маўчыць паўдня. .. То сядзіць задумліва Таямніца вечная — З кнігай ля акна, Сэрца глыбіня. То на танцы тлу мныя Бегае яна. Лёс, за ёй з усмешкаю Ты пакуль сачы . То да маці лашчыцца, Са слязой няўцешнаю Ціхая, я к цень, Толькі разлучы.

Page 169: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

СЦЕЖКА АД СТУДНІ Як чарацінка крохкая, Плывеш і не прыстанеш . — Нядоўга ж так, —

дзед вохкае, — Пераламіцца ў стане. Смех у адказ пасыплецца, Старэча хмыкне ў вусы. А вецер пад касынкаю Сваволіць з пасмай русай. У вёдрах сонца плавае, Спякотна слепіць вочы. Т аму , напэўна, жвава я З тваёй дарогі збочваў... I сцежка тая помніцца, I смеласці даволі... Больш чарацінка з поўным Мне не стрэнецца ніколі.

Page 170: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

КВЕЦЕНЬ Цвітуць сады шырока, вольна, Плывуць, як ветраз і надзей... Хто з гэтакаю сілай здольны Ускалыхнуць жыццё людзей? Бунтуе квецень маладая , Якую кормяць карані. Зямля нявестай выглядае Сярод касмічнае радні. Плывуць сінечаю да сонца Ружова-белыя вянкі, Трымцяць пялёсткі на далоньцы , На пасмах

ля тваёй шчакі. Каханая ,

падай мне рукі, Лічыць не будзем мы гады, Бо нам прарочаць неўміручасць Сваёй адвагаю сады .

Page 171: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Ад ласк і сонечнай стамлёная, Цяжкая ад зямных шчадрот, Галінка з вішнямі чырвонымі Перахілілася праз плот. Дождж сыпануў , ліпнёвы, цёплы, Гарачы пыл з лістоты змыў , I пасяліўся ў кожнай кроплі Вялікі свет. А з ім — і мы. Гарэлі ягады спакусныя Пудлівым полымем пакут... Як я сачыў за тымі вуснамі, Што цалавалі спелы цуд ! Зямля плыла... Куды? Не ведаю ... Гайдаўся неба вечны звон — То гуў вясельнаю бяседаю, То закалыхваў, нібы сон... А лёс — сваёй,

чужою воляю — Вузлом завязваўся такім, Што і цяпер расцяць не здолееш, Хоць мучайся над ім вякі. Ды мне

за часу перагонамі Так лёгка ў сэрцы берагчы Галінку з вішнямі чырвонымі На сарамяжлівым плячы.

Page 172: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Лілі

Там, дзе сырая зямля, як турма,

Там, дзе нікога, нічога няма, Раптам мне выснішся промнем. ...Лета ці восень,

вясна ці зіма — Кожнай крывінкаю помню!

Page 173: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Мне сніцца мора. Там, за валам, Што белапенна лёг да ног, Ты, нечаканая, паўстала, Над галавою — рук вянок. Трымцела р адаснае цела, Крывінкай кожнаю жыло, Нібы ў сябе ўвабраць хацела Усё — да кропелькі — святло. Яно звінела, і спявала, І цалавалася з вадой. I свет прыціхлы хвалявала Сваёй загадкай маладой. I не забудзецца ніколі, I не паўторыцца нідзе ж. .. Як промень трапятк і, паволі Ты па каменьчыках ідзеш.

Page 174: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Спачатку — ты,

а потым — я — Т акая прымаўка твая. Каханая ,

даруй за тое, Што горкіх слоў

нясеш ты крыж, Што часам крыўды

ў сэрцы тоіш , Маўчыш , пакутуеш , не спіш. За непрынесеныя кветк і I занядбаны хатні гуж, Як і за тое,

што ў суседк і Надзвычай дамавіты муж. За тое,

што не годзіш модзе, Што ў іншых больш убораў ёсць , Што , як дажджы, як снег,

праходзяць Твае краса і маладосць. . Зрэдчас падумаецца жартам — Т ак,

я — і грэшнік і святы, Ды ўсё ж,

калі чагосьці варты, То в інавата ў гэтым — ты. Спачатку — ты,

а потым — я ... А прымаўка ў цябе — мая!

Page 175: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

РАЗВІТАННЕ Мора, каб хацеў,

дык не сурочыш Разв італьным пошапкам сваім. Закружыўся чаек крык сірочы, Мы над ім р азгублена стаім. Ты яшчэ ўсміхаешся шчасліва... Толькі стыне,

стыне на губах Цёплы ўздых

салёнага заліва, Стэпу палынковы горкі пах.

Page 176: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Вецер галін не хістае, Звонкім лісцём не шуршыць. Восень стаіць залатая I на зямлі

і ў душы. Лёт павуцінкі іскрыстай, Першага інею след. Моўчкі, празрыста ўрачысты, Свеціцца мудрасцю свет. Ты з ім даўно ў ціхай змове, Родную ён пазнае — Столькі свя тла і любов і Вочы праменяць твае. I ў безгалоссі прыроды, Пэўна, я сней, чым калі, Рэхам адклікнуцца годы, Што ў гэты дзень прывялі. Вецер галін не хістае, Кружаць лісцёвыя сны.. . Восень мая залатая, Восень з паглядам вясны.

Page 177: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Круг звыклай мітусні, Далёкая вясна, Зададзенасці быта Як воля , маладая. Міль гаюць спор на дні, I многа іх забыта. Мінулага жарству

Варушыць дум карэнне, Ды ўспомні час, калі Іх ніткі перарву — Мы ў нейкім утрапенні I прыйдзе разуменне, Не дням падлік вялі, А кожнаму імгненню. Што сталы, мудры свет

Яшчэ памаладзее. Цвіў радасці язмін, Ступаюць дзеці ўслед - I зелянелі душы. Твая , мая надзея... Дагэтуль успамін, Як вецер , вусны сушыць. Чаму ж пражыты дзень

Глядзіць усё ж гаротна? I часта ў сне да нас Над безданню ідзем, У вочы заглядае I крок наш — незваротны !

Page 178: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

МОЙ БЕЛЫ СВЕТ Мой белы свет,

скажы, як прызвычаіцца

Мне да тваіх шчадрот і таямніц? Ляціць душа

дапытліваю чаіцай, Прасветленая ззяннем бліскавіц. Ляціць яна, ахутаная водарам Чаромхі,

што губляе к іпень свой, Асцюжаная халадком над возерам, Асмужаная спёкай палявой. Ляціць душа... Па баравых вяршалінах, Па хмызняку , па стэпавай траве I па гарах, што велічна ўзвышаюцца, Яе няўлоўны лёгкі цень плыве. У ёй няспынна

рэхам адгукаюцца I радасці і гневу

галасы. Ляціць яна,

і круг не замыкаецца Няўтольнай прагі

дабрыні, красы. Мой белы свет, Хай час твой

не канчаецца. Табе зноў нараджацца, не старэць... Зямля і сонца

раніцай вянчаюцца, Каб маладым каханнем абагрэць.

Page 179: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Дзень і жыццё, Ёсць у іх падабенства. Раніца звонкая,

нібы маленства, Поўдзень гарачы і дужы,

як сталасць, Вечар задумлівы , ціхі,

як старасць. Сонца св італьнае срэбнагалоса Грае і пераліваецца ў росах. Сонца ў зеніце

нястомнае ў працы , Сілы надоўга хапае стар ацца. Сонца вячэр няе

моўчкі знікае, Не папяр эджвае і не чакае. ..

Page 180: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Стажок жыцця ўсё вершыцца, Штогод — чарговы ўкос. I памяццю

і вершамі, Здаецца, зноў падрос. Стажок не надта зграбны ўжо, А правіць не прашу ... Бо не прычэшаш гр аблямі Ніяк маю душу. Не там, дзе ціш празрыстая, — На зломнай паласе Стаіць стажок р асхрыстаны , Ды ветрам не знясе.

Page 181: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Каранямі я ў роднай зямлі, Ёй сябе на трываласць праверыў. Толькі сэрца баліць За травіну , за птушку, за звера. За даверлівы смех немаўлят (Як хачу , каб яго вечна чулі!), За таемныя мары дзяўчат I спакойную старасць бабулі. За ціхмяныя вёскі ў садах, Што вітаюць св ітанак дымамі, За пр акладзены ў памяці шлях, Што прыводзіць на ганак да мамы. За круты гарадскі неспакой, Што звініць між вуллёў -камяніцаў, За масты над вячэрняй ракой I мартэнаў бя ссонных зарніцы. Так хацеў бы я ўсё затуліць Ад бяды , што блукае над светам... Ах, я к сэрца нясцерпна баліць За Зямлю непаўторную гэту ! Ды жыцця мерны ру х не спыніць... I насуперак стратам і болю Прарастае, каб колас спяліць Зерне

веры, надзеі,

любові.

Page 182: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

З кнігі " ВЕЧНАЯ ДАЛЕЧ" 1987 НЯМІГА Мячоў булатных скрыгат, А мо скрыгочуць кр аны? Цякла рака Няміга Па камянях гадоў. Цягнула ў в ір Няміга Ардынцаў зброд паганы , Славян гаіла раны. I вось... Няма слядоў . Але жывуць крыніцы, Яны як дух народны, Якому не спыніцца, Не высахнуць да дна. I трэба пакланіцца Зямлі адзінай, роднай, Бо вераю нязводнай Сілкуе нас яна. У трох народаў кніга — Радк і зіхацяць, як промні. Не выцекла Няміга Ні з сэр цаў, ні з вачэй. Была рака Няміга — Мы гэта ціха помнім. Пакуль мы гэта помнім, Яна яшчэ цячэ.. .

Page 183: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ДАРОГА Ў АЛЬБУЦЬ Святых мясцін на свеце многа, Але і гэтай не міні. .. Іду ў Альбуць ля сной дарогай — Ступня адчула карані. I ў век ракетны, электронны Урослай, сцішанай вяр стой Да Коласа ідуць з паклонам Яго нашчадкі пехатой. Шлях ц існецца паміж стваламі, Каб ведаў кожны без прынук — Наш лёс, я к дол,

прар ос вузламі Сялянск іх спрацаваных рук. Шлях сведчыць , што невыпадкова Паэт жыў мазалём спярша, Т аму пад св іткай шарачковай I ўстрапянулася душа. Мужык жывучы уваскрэснуў, I скінуў ён ярмо нягод. I слова крэўнае, і песня Сказалі: "Ёсць такі народ!" Сюды пад небам незамглёным Іду з надзеяй у вачах, Дзе Коласа дубы над Нёмнам Жыццё трымаюць на плячах.

Page 184: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

НАЧНАЯ РАЗМОВА Ціхі шэпт каля вокан —

бярозе не спіцца Пад халодным мігценнем

пранізлівых зор . Я выходжу на двор . — Ты прабач мне, ся стрыца, Што запозна адчуў негняўлівы дакор. Хутка лісце тваё

паня се вольны вецер , Незаўважана новая восень прыйшла. Як ніколі, цяпер

у няўстойлівым свеце Надта хочацца ўсім

дабрыні і цяпла. Праз цябе,

праз мяне мкнуць шчымлівыя токі Вечнай крэўнасці з нашай калыскай —

зямлёй. Месца хопіць жывому пад небам высок ім, Хоць у кожнага шлях — і агульны , і свой... Напінаюцца думы трывожна, як струны, I няма ім супыну , няма ім канца... А планета ляціць і трымае к ірунак На сузор 'е Стральца, на сузор 'е Стральца...

Page 185: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Жывём без аглядкі, без болю — Багатым дабра не шкада, Бо нас не пакіну ць ніколі Паветра, зямля і вада. Ды плавяцца, стогну ць нябёсы У соплах

і ўдзень, і ўначы. Паветра было безгалосым, А ту т,

як жывое, крычыць .

У згодзе сяброўскай з паветрам Свой голас зямля падала, Што скарбы канчаюцца ў нетрах, Што шчодрай нядоўга жыла. I хваляў смялее гамонка: — Мы хочам, як вы, чысціні... Вада рве смуродную плёнку I топіць яе ў глыбіні... Спакойна глядз ім на пакуты , Чужою здаецца бяда... А што, я к ад нас адракуцца Паветра,

зямля і вада?

Page 186: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

НА ПІСКАРОЎСКІХ МОГІЛКАХ Я стаю і баюся дыхаць, Не рыпіць пад нагамі жарства. Так у свеце пранізліва ціха, Што чуваць , як плача трава. Ранак плечы прыгорбіў, ссутуліў. Ён глядз іць , як хусціны ражок Развязала паціху бабуля. Лусту хлеба кладзе на грудок. Не, не проста славянскі звычай — Гэта строгая пайка вайны. Пабялелыя вусны клічуць, Нешта шэпчуць зацята яны . Раптам лёгкая аблачынка, Што над могілкамі плыла, Апусцілася.. . Стала дзяўчынкай I на голас знаёмы пайшла. Вочы-просьбы сіней, чым неба, Што блакадную помніць зіму... — Што ты хочаш , дачушка? — Хлеба... Можна,

мама, я гэты вазьму?

Page 187: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ДОБРАЕ СЛОВА Гэтай ісціне веру даўно, I яна для мяне як замова: У людзей ёсць багацце адно — Чалавечае, добр ае слова. Слова злое заўсёды было Для варожасці першаасновай. Свет скрозь цемру дз ікунства

вяло Да святла

толькі добрае слова. Каб праменьчык жыцця не пату х, Душы веснім дажджом адмывала. Чалавека абуджаны дух На такія вышыні ўзнімала! Горы золата і серабра — Ад бяды ненадзейная схова. I прыходзіць такая пара, Што захочацца добр ага слова. Хлеба кошт не адзін: то спаўна, То над крошкай трасуцца галовы... Не мяня ецца тольк і цана Быццам дробязі — добрага слова.

Page 188: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Ідеш-брыдзеш па гулкай вуліцы З такою сумнай галавой. I раптам да шчакі прытуліцца Рабіна гронкай агнявой. Аслепіць нечаканай радасцю , Заслоніць шум на нейкі міг , Каб ты, красою з тлуму ўкрадзены, На ўсё забыўся і прыціх. Каб ты шукаў у золкай просіні Паміж хмурын нябачны клін, Каб ты паверыў суму восені, Кастрам надзей яе р абін. I гэта хв іля незваротная, Як павуцінка, прамільгне. Жыццё, на жаль , зусім кароткае, Але яно не падмане... Яшчэ не раз на гулкай вуліцы, Дзе льецца тлум, нібы з каўша, Рабіна да шчакі прытуліцца — I ўстрапянецца зноў душа.

Page 189: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ВЕЧНАЯ ДАЛЕЧ Генадзю Бураўк іну

Далеч Беларусі ветравая Панаўзбоч няспешных бальшакоў... Зноў яна імкліва наплывае, Ціснецца ў душу з усіх бакоў. Хлеба, Волі, Памяці дыханне На сваім крыле абсяг прынёс, Каб не прападала адчуванне, Што сатканы з іх навечна лёс. Капне на запылены трыпутнік Ціхая дажджынка ці сля за. Што памкнуўся ўсіх часоў пакутнік Толькі аднаму табе сказаць? Хто лісцінку ў жылках цёплых, белых — Болю і любові стойк і сплаў — Да душы зняможанай, знямелай, Як далонь ласкавую, прыклаў? Дня расце высокая званіца, Растае ў нябёсах спакваля. Нейкую святую таямніцу Прыхавала родная зямля. Ходз іць полем вецер асцярожны, Звоніць жыта маладая медзь. Хочацца на камень прыдарожны Сесці і да забыцця — глядзець... Глядзець...

Page 190: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

З кнігі " СУТНАСЦЬ" 1987 * * * Мы сцежкай дзён сваіх Зайшлі ў жыццё далёка, Але шукае слых, Але пільнуе вока Скрозь дождж, імжу і снег Світальны дар вытокаў: Маленства росны смех, Адкрыцці першых крокаў. Вунь хата ўскрай сяла Раскрыла аканіцы, І мама падышла З вядзерцам да крыніцы. Ты б кінуўся туды, Каб сцішыцца ў паклоне, Папіць жывой вады З прасвечаных далоняў. Ды тыя дні сплылі За далягляд , як востраў. Спр адвеку на зямлі Жыць і любіць няпроста. На плечы цісне час, Бязлітасны, трывожны. Ён не шкадуе нас, У ім згар ае кожны. Сцякае лісця медзь У плынь настылых водаў ... I трэба зразумець , Што гэта — назаўсёды.

Page 191: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Адшчыраваў пчаліным звонам ліпень, I жнівень вырай на крыло падняў ... Жыццё здаецца не такім вялікім, Як у маленстве некалі ўяўляў. Не ведаю :

ці доўгі, ці каротк і Застаўся мне пр амежак для быцця, Але хацеў бы адысці, як продкі, — Спакойна, Лёгка, З верай у працяг. Жыцця ніколі не бывае многа, Так як і праўды — кольк і ні жыв і. I ёсць адна любоў, Адна трывога: Айчына —

ты і ў думах, і ў крыві. Твой жытні хлеб, Глыток гаючай мовы I ў вечным сне не страціць, не забыць. Мяне не будзе, застанецца слова, Якім хачу заўжды цябе любіць. Ніхто не абмінае смерці плаху, Застынуць зоркі і ў маіх вачах.. . А ты жыві, Гадуй дзяцей без страху , Цярпліва доўжы свой праз вечнасць

шлях.

Page 192: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ПЕРАКУР Стары цясляр адкінуў трэску, Паволі разагнуў спіну, Цяжкой рукою звыкла, рэзка Сякеру ў вугал удзяўбнуў. Зірнуў на ціхія прысады , На недакошаны лужок, Дастаў бляшанку з самасадам, "Раёнкі" адарваў шматок. Свяцілася смалой бярвенне, Вянцы — як поціск моцных рук. Скакаў у зрубе ў нецяр пенні, Нібы шпачок, маленькі ўнук. Стары ўсміхаўся : " Зараз, зараз ... Паспееш , жэўжык. Бач ты іх..." А потым аж змяніўся з твару I на паўслове раптам сціх. Малы уходання не ведаў, Давіўся горкімі слязьмі: "Чаго маўчыш? Ты чуеш , дзеду? Хутчэй мяне к сабе вазьмі!" А дзед сядзеў... Сам ледзь не плакаў , Глядзеў з журбой на хлапчука... Растрэсла ўпершыню табаку Яго дрыжачая рука.

Page 193: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Званок сярод ночы. — Я слу хаю вас... У трубцы — дыханне, маўчанне. — Хто звоніць? Алё! Дайце ўсё-ткі адказ! Я слухаю вас... Я слу хаю вас... Маўчанне... Іду став іць чайнік. Гляджу на пліту , дзе сіпаты агонь Расцвіў, як блак ітная кветка. Дык быў той званок ці прыдумаў яго? Што быў ён, хто будзе за сведку? Ну што ж. Усё роўна цяпер не засну , Душу абцяжарыла вусціш. I чай, што паволі я з кубка цягну , Як сівер , абпальвае вусны. Каму ж я патрэбен? У цішы начной Трывожныя думкі прыходзяць. Спіць жонка, спяць дзеці мае за сцяной. Суцішся , паблазніў , дый годзе. Званок. Зноў бягу, пачынаю крычаць. У трубцы маўчаць. Я ў адчаі... I раптам знайшоў на званкі свой адказ — То дыхае час, то слу хае час. Маўчанне...

дыханне... маўчанне...

Page 194: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Гараць чырвоныя каліны, Святло ўзыходз іць ад зямлі. У небе крохкім, жураўліным Журботна гукі паплылі. Гучаць сярэбраныя горны, Лёт набірае гонкі клін. Ён далячынь душы прасторнай Рассек на яву і ўспамін. Спяшае кожны ў век дарослы Сваёй наіўнасцю сляпы , Пакуль не замільгаюць вёсны, Як прыдарожныя слупы . I прыйдзе раптам з ціхім болем Зямная ісціна адна — Гады не вер нуцца ніколі, Хоць кліч іх з ранку да цямна. Ды лёс няварта вінаваціць, Што сірацее чарада, Што волю не бярог , а тр аціў... Тваё жыццё, твая бяда. Гараць чырвоныя каліны, Якім не раз яшчэ цв ісці. А мне пад небам жураўліным У далеч вусцішна ісці. То хваляю любові строгай, То скразняком нямой тугі Праз сэрца працячэ трывога I злучыць долі берагі.

Page 195: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЧАС ПАДЛЁТУ Чалавецтва можа жыць на Зямлі яшч э 6 мільярдаў гадоў.

З газет

На зямлі ёсць спрадвечнае радасці час — Надыходу вя сны , першых птушак сустрэчы . Ёсць і жалю пара, што злятае на нас Сумным голасам выраю з гулкай сінечы . Так жылі,

так падзелены быў каляндар На прылёт і адлёт,

а між імі — работа... Ды раптоўна дыхнула пустэчай у твар — Век ракетны спрасоўвае ўсё ў час падлёту . Шэсць хвілін увабралі да кроплі ў сябе Наша сёння, наступныя дні, успаміны ... Стрэлка колецца ў розу м, па сэр цы шкр абе, Стаў звычайны гадз іннік заведзенай мінай. Не капеж у блак іце крохкім зв ініць , Не вераб 'і ў калюжынах ніўкаюць, Гэта на вежах Еўрапейскіх, Амерыканск іх, Афрыканскіх, Азіяцкіх Сталіц, У кабінетах прэзідэнтаў , Прэм'ер -міністр аў, Чыноўнікаў , У палацах каралёў, Шэйхаў, У бетонных бункер ах, На пультах, У касмічнай прасторы, Пад зямлёй, Пад вадой, У шыкоўных асабняках, Камунальных кватэрах,

Page 196: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Хацінах, Фанзах, Юртах, Насценныя, Напольныя, Настольныя , Наручныя, Кішэнныя, Механічныя , Электронныя, Уманцір аваныя ў медальёны, Шарыкавыя ручкі, Бранзалеткі, Пярсцёнкі Гадз іннікі б 'юць мігаюць ,

цікаюць. Цік-так... Ці так? Што будзе? Чуеце, людз і? Над зямлёй без супынку ідзе хв іляспад , I адкласці жыццё немагчыма на потым, Бо ніколі ніхто не адкруціць назад Толькі шэсць , шэсць нядоўгіх хв ілін —

час падлёту. Свецяцца ў вечнасці на ілбе

зорк і, як кроплі поту... Адкажы мне, Зямля, што чакае цябе? Час прылёту ... Час адлёту... Час падлёту ...

Page 197: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

РЭХА МАЎЧАННЯ Іскрыцца ір жэўнікам поле, Брыдуць лугавінай стагі. Буслы над глухім наваколлем Адчайныя робяць кругі. Крылом разганяючы скруху , Спрабуюць вярнуць добры дзень, Ды ў зоне — Ні гуку, ні руху , Упаў на зямлю змрочны цень.. . Машыны ў калдобах гайдае, І пыл , што падняўся з дарог, На скроні журбой асядае Усім, хто пакінуў парог . Увішна праводз іць па колах Дазіметрам юны салдат, I доўжыцца шлях невясёлы У свет ад дзядоўскіх прысад , А я, захліснуты адзіным Жаданнем,

вярну з бальшака Туды —

на малую радзіму Вялікага палешука. У цішы музейнай нямееш, Здаецца, сядзіць за сталом З рукою параненай Мележ, Як птушка з падбітым крылом. Сядз іць, вечнай думаю скуты, Кругі пад вачмі наплылі. Душу разрываюць паку ты, Чужое маўчанне зямлі. I ён не адкажа, што будзе, Пытальна глыбее пагляд — Ці верну цца птушкі і людзі Да гнёздаў спрадвечных назад? Даносіцца з нетраў туманных Праз даўкую чорную быль Тужліва-адчайнае:

Page 198: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

"Га-а-н-н-о-о..." , Пяшчотна-жывое: "Ва-сі-і-ль.. ."

Page 199: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

КАСЦЁР Памяці У.Караткевіча

Трывожна мне глухой начной парою Глядзець у неба з пр агай адкрыцця , Хоць зоркі залацістым ціхім роем Гудуць, пераліваюцца, мігцяць. Пасля ўсяго,

што давялося зведаць, Раптоўна здасца — там касцёр гарыць. А да яго іду ць нябачным следам Мае, якіх няма ў жывых, сябры. Блукаюць блікі па суровых тварах, На сцятых вуснах — таямнічы знак. Гукаю іх,

ды немата ўладарыць, Прабіцца праз я е не змог ніяк. На досвітку атухне зор вуголле, Як прысак,

пашарэе Млечны Шлях.. . А я хачу пачуць іх смех і голас, Гучаць яны ў як іх цяпер краях?

Page 200: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

АКНО НА ПЯТЫМ ПАВЕРСЕ Заснуў дом насупраць даўно . Чаму ж сярод ночы глыбокай На пятым паверсе акно Гарыць, як нядрэмнае вока? I мушу цяпер я гадаць: Няўжо засядзеліся госці, А мо прыблукала бяда, Хвароба зваліла кагосьці? А можа, сям'я прыбыла I маці, як рупная пчолка, Калыша сваё немаўля, Мяняе змакрэлую полку ? На вуліцы дождж шаргаціць, На вуліцы ціха, ні кроку. Душа, нібы зорка, трымціць, Яшчэ да світання далёка. Гляджу — і знікае спакой, I слова прайшло , адбалела... Ляжыць пад цяжкою рукой Паперы сумёт снежна-белы.

Page 201: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ПРА ПАЭЗІЮ Зноў фразы да слыху майго далятаюць, Яны ўжо старыя , гу чалі не раз : "Паэзію меней і меней чытаюць. месца няма, не такі сёння час" . Услед галавой паківае з дакорам, Усмак пазяхне і дадасць дабрадзей: "Паэт не абуе, паэт не накорміць.. . Якая ад вершаў карысць для людзей?" Паэз ія... Слова тваё трапяткое, Дзе водгулле шчырага болю зв ініць, Спрабуюць спісаць разам з цвілай мукою Ці з футрам нягеглым на пару ўцаніць . Паэз ія — маці святых парыванняў, Любові і веры над светам крыло... З тупой ненажэрнасцю вечна змаганне Пад сця гам тваім чалавецтва вяло. Не вершы, а доля —

і ў змесце, і ў форме. Пішу і спагады сабе не прашу .. . Паэт не абу е, паэт не накорміць, Ды песня сагрэе і ўзвысіць душу.

Page 202: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Я не вымольваў слоў пяшчотных... Як дождж

да смяглае раллі, Яны прыходзяць незваротна На грэшнай і святой зямлі. Іх нараджэння таямніца Не падуладна адкрыццю. Бруіць тваёй душы крыніца Насу стр ач спешнаму жыццю . I дзівіць дар яе мілосці На свет выносіць дзень пры дні Святло глыбіннай прыгажосці, Пясчынкі ціхай дабрыні. Жыццё свой круг

імкліва вершыць, Ды застаецца вечны шлях, I шэпт, і пацалунак першы На разгарачаных губах. Твой спеўны голас не сціхае, З 'яднаў ён неба і зямлю . Жыву, пакутую,

кахаю I праз цябе ўвесь свет люблю.

Page 203: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Хвароба,

смутак, радасны настрой —

Усё ў жыццё звычайнае сплялося... Так і ў прыродзе: Яснаю парой Азмрочыць дзень дажджом раптоўным восень. Ты — чалавек. Калі бяда паўзе, Прад ёй ніколі не спяшай здавацца. Адлюстраваны у тваёй слязе, Павінен свет не плакаць, а смяяцца.

Page 204: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

З кнігі " ЗАКЛІНАННЕ" 1991 СЛОВА ПРА ГОДНАСЦЬ За плячамі ў мяне — курганы , валатоўкі, Плінфа звонкая хр амаў , муры ,

камяні... Столькі сму тку

і веры нязломнае стольк і У дапытлівым назір ку строгай радні. Той радні,

у якой нават слова забралі I тапталі яе,

аж касцей чуўся хруст. Ды , я к рунь на палетках,

нашчадкі ўставалі, Кліч над светам не моўкнуў: "Жыве Беларусь !" Будз іць дзень малады

крэўнай долі званіца, Асвячоная потам,

слязой землякоў. Што было, тое чуецца, бачыцца,

сніцца, Бо не сорак гадоў мне, а дзесяць вякоў . Мой народ ні агнём, ні мячом не скарылі, Не купілі за злата душу

хіжакі. Я трымаю "Псалтыр",

друкаваны Скарынай, Як малітву,

чытаю Купалы радк і.

Page 205: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Прада мной — гарады, вёск і,

рэкі, азёры,

Векавыя бары і ў стагах сенажаць. Нада мной — неба ў чыстых, задумлівых зорах, Што , як матчыны вочы , у сэрца глядзяць. Гэты скарб адабраць у мяне немагчыма, Перад тым

як пайсці за яго ў чорны дым, Пакладу галаву на калені Айчыне, На калені ж не стану я ні перад кім. Ні прад сілай тупой ваяўнічага зброду, Што на мову дзясніцу пагарды падняў, Ні прад людам тутэйшым, што выйшаў з народа А сапраўдным народам дагэтуль не стаў. Ды ці ж можна ад роду свайго адцурацца, Ад дзядоўск іх крыжоў і магіл у цячы?! Абачніцеся,

людз і, каб разам трымацца

Каранёў , што пасобяць наш лёс зберагчы .

Беларусь! Словам праўды

сляпых, безгалосых,

Неразумных сыноў і дачок наталі. Хай душа затрымціць,

нібы дзятлінка ў росах, I тады пасвя тлее на роднай зямлі.

Page 206: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Змір ыцца з гэтым я не мог Душой абуранай, мяцежнай — Пераступіць быцця парог I тут жа зведаць непазбежнасць.. . У вочы вечнасці глядзець I памятаць,

што ты смяротны . Якое ж сэрца тр эба мець, Каб жыць спакойна, негаротна? Т ак думаў некалі і зноў Спяліў запальчыва нязгоду , Пакуль адмерваць не пайшоў Кругі зямныя год за годам. Кругі, дзе радасці святло Плыве скрозь чорныя гадзіны, Дзе ворагі —

дабро і зло — Вядуць спрадвечны паядынак. Я вырастаў з вайны, з бяды, Таму і сціплыя патрэбы : Удзячны

і глытку вады, I чэрстваму акрайцу хлеба. Мо ўсё-ткі крышачку хлушу , Бо чуйным слыхам,

пільным вокам Гарну , гарну даўно ў душу

Нятленны скарб красы высокай. Шкадую,

разумею ўсіх: Вас, людзі, Дрэва, Птушку,

Page 207: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Звера. I хоць мой час — маланкі міг, Хоць згіну, ды жыццю паверу. Пад хваляй зорнага дажджу Каля Сафійк і ці Каложы У вочы вечнасці

гляджу, Гляджу і поз ірк не адводжу.

Page 208: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * На дарозе між спелых калін Папр асілася сэр ца на волю. .. Адпушчу .

Дам хоць коль кі хв ілін Вызвалення ад рабскае долі. Хай яно ,

нібы конь, адпачне Ад аброці і цугляў апрыклых. Адпушчу ,

хоць і збэсцяць мяне За такі неабачлівы прыклад . Свішча вецер у грыве густой, Капыты б'юць у бубен абшару. Над скапычанай

пыльнай вярстой Растаюць і надзеі, і мары. А калі конь паверне дамоў, Хоць і з жалем, але забрытаю. Каб ніхто не пачуў нашых змоў , Паціхень ку на вуха спытаю: "Дзе ты, косю мой верны , блукаў, Што любіў апантана, найболей, Што ў агромністым свеце шукаў?" — Толькі волю, адзіную волю !

Page 209: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЛЕСАПАВАЛ Трыпціх Памяці паэта Сяргея Ракіты (Сяргея Васільевіча Законнікава) прысвячаю 1 . Мера Падалі,

падалі сосны , Стогнам будзілі тайгу. З гулам франтоў граманосных Перагукаўся той гул. З камер — у хвойныя нетры, Рабства абрынуўся груз: Мера пайка —

кубаметры, Мера жыцця — хлеба кус. Гніллю смярдзючаю кормяць... Самае страшнае — збой. Сёння не выцягнуў нормы — Заўтра не зробіш тым больш . Крыўду і горыч знямогі Мусіш трываць, як салдат. Шпал для ракаднай дарогі Просіць яшчэ Сталінград. Цёплае дрэва прыклада Воіну грэе шчаку ... "Вор аг народа",

не падай На ледзяным сівярку... Тут са сцяжыны не збочыш — Кветкі,

як зрэнк і тугі, Нібы вытайваюць вочы З шэрых сумётаў тайгі. Можа,

у дол пахавалі,

Page 210: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Можа, сняжком замяло.. .

На чалавекапавале Нор мы тады не было. 2. Станцыя Сухабязводнае Бура няўмольная,

неверагодная Лісце мяце пад абрыў... Сніцца мне станцыя Су хабя зводнае, Хоць там ніколі не быў . Сухабязводнае...

Назву няўцешную Ёй недарэмна далі. Памяць імкнецца сюды

змрочнай сцежкаю I з беларускай зямлі. Сухабязводнае.. .

Вусны атручаны Чорнай расой мёртвых слёз, Сэрцы калючым дротам абкручаны : Гэта не што-небудзь — лёс. Каты жартуюць:

"Паветра азоннае — Як на курорце, дужэй!" Толькі пад небам,

што вісне над зонаю, Дыхаць цяжэй і цяжэй. Побач — злачынцы і нев інаватыя, Але з гучнейшым кляймом. Людзі, знямогай і голадам сцятыя, Спяць ліхаманкавым сном. Вошы балююць

пад вопраткай латанай, Горла смурод пераеў... Гора Айчыны

з уласнымі стратамі Не перамешвае гнеў . "Хочам на фронт..." —

Page 211: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

вусны ў сне варушыліся... Пісьмы ляцелі...

Дарма. Весткі ад Сталіна,

ад Варашылава Сіл дачакацца няма. Можа,

і сталі б іх грудзі сухотныя Цвёрдым шчытом...

Не далі. Кінуў адчай —

на пасты кулямётныя Хлопцы пад чэргі пайшлі. Маладнякоўцаў

радк і бурапенныя Не перакажа тайга. Самі паэты,

іх слова сумленнае Зніклі ў глыбокіх снягах. Знік недзе тут

і Сярожа Законнікаў, Толькі імя маё — знак... Колькі было іх —

лічы па сасонніку, Вырас лясны маладняк. Я там пабуду ...

Су хабязводнае Стала,

як плот, на шляху .

Можа, душу,

ад пакут несвабодную, Смага адпусціць крыху. Жыцці людскія,

як лісце халоднае, Ветрам змяло пад абрыў ... Сніцца мне станцыя Су хабя зводнае, Хоць там ніколі не быў .

Page 212: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

3. Пісьмо адтуль Разгублены і вінаваты Лёс-пашталь ён мяне спаткаў. Хоць пр аз паўвека,

адрасату Усё ж пісьмо ён пер адаў. Ад нас нічога ім не трэба... I кожны зразумее сам — Радк і адтуль ,

як пайка хлеба, Што ў рукі перайшла сябрам. Яе чакаў і ён: штукарыў, Спяваў, каб голад перабыць . I вось на заінелых нарах Адзін, затулены , ляжыць. Хоць гэткай воляю шчаслівы , Пазычыў ім — жывым — цяпла. I як ніколі

справядлівай Дзяльба той лустачк і была.. . Няма збавення ад сумлення . Мінулае, пагамані За тры маўклівых пакаленні, За доўгія гады хлусні. Да чорных дзён няма звароту, Скідае страх з душы народ. Ды коль кі тых,

як ія ўпотай Яму заціснуць хочуць рот. Прыгледзься . Можа, не адразу , Але заўважыць пільны зрок Людзей,

Page 213: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

што, нібы ад праказы ,

Ад праўды вернуць нос убок. I тых распазнаваць няцяжка, Хто падас, як грошык свой, Не пайку пр аўды,

а даважку , Што трэскай змацавана з ёй. То тут, то там — неспадзяванка, Хоць і дарога ў нас адна... З пісьмом адтуль

сяджу да р анку Каля трывожнага акна. Халодных зор

бру іць мігценне, I месяца цямнее твар , Нібы па ім блу каюць цені Нікім не лічаных ахвяр . Мой грэшны свет! Жыві іначай, Не зганьбі новую зару ... А я над пайкай праўды плачу , З самім сабою гавару .

Page 214: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ПАДУШКА Нахохліўся,

я к пеўнік, I закусіў губу. Я на падушку пер 'е З бабуляю скубу . Абрыдла гэта праца, Не праца, а бяда. I толк як і старацца — Канца ёй не відаць . Крадзецца ціша ночы На лямпы жоўты круг. Зліпаюцца ўжо вочы, Хоць іх казыча пух. Дагэтуль безгалосы, Іду я напралом: "Бабулька, можа,

досыць? Мо заўтра даскубём?" Паволі,

не адразу Гучыць яе адказ : "Падлі, унучак,

газы.. . Кладзіся... Позні час". Як сноп,

валюся ў ложак I з цёплай нематы Шапчу,

пакуль не зможа Дарэшты сон: "А ты?" Не глыбака, не мелка Рачулка слоў цячэ: "Як забярэ зямелька,

Page 215: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Там высплюся яшчэ ..." Казала ціха,

проста Не мне,

а ўсім вякам. Бабуля ў дзевяноста Дала спачын рукам. Яе жыццё — работа. I лёс,

як запавет: З крыві, слязы

і поту Ляпіць свой родны свет. Свет,

дзе сумленне правіць, Дзе не жыве мана, Дзе мова,

хлеб і праўда

На покуці здаўна... Крывіцкая багіня, Цямнее далячынь, Твой ясны свеце гіне, А ўвесь народ маўчыць. Няўжо зусім загушкаў Яго душу спакой?.. I мне

твая падушка — Як камень пад шчакой.

Page 216: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЗАКЛІНАННЕ Трыпціх Памяці Уладзіміра Караткевіча I На Беларусі Бог жыве...

У. Караткевіч Зара паціху ,

каб людзі не чулі, Збірае з неба

зоры ў прыпол ... У чыстай адпрасаванай кашулі Сеў Чалавек за пісьмовы стол . Як плуг ,

стыло папаўзло асцярожна За небакрай,

дзе буркоча гром. Блішчаць адвалы,

глыбеюць барозны Нашай долі пад вечным пяром. Па добр ай волі,

па ўласнай ахвоце Ён лёс даўно

паставіў на кон. Адзін тольк і дух

пасабляе плоці Катаржнай працы трываць прыгон. Яго не супыніш — марная справа, Ён не прымае ўгаворы,

дакор... Паруе кубак

адчайнае кавы, Зноў бікфор дна

Page 217: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

дыміць "Беламор". Усё жыццё,

як свя тая малітва, Сатканая з неадступных дум: "Радзіму , Мову,

што выжылі ў бітвах, Родны мой Люд , не аддай на глум!" У мітусні

і ў чарнобыльскім гудзе Нечаканых біблейск іх трывог Яго заклінанне пачуйце,

людзі... I Беларусь не пакіне Бог . II I я перад ім

стаўся грэшным, Бо меў столькі ласк і, цяпла. А як жа злаваў ён пацешна — У зрэнках хітрынка жыла. Гасціннасцю шчодрай, вясковай Прывеціць ён кожнага мог. Стаіць у дзвярах.

Чую словы, Як тольк і ступлю пр аз парог: "О божа,

ты "выкаеш" зноўку! Дакуль можна лаяць,

вучыць? Вазьмуся, в ідаць, за лупцоўку, Ух, буду ж і здорава біць! Чаму ,

Page 218: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

як шпачок жаўтадзюбы , Смяешся?

Не возьмеш на змор. Кідай загаворваць мне зубы, Не руш,

не бунтуй угавор. Усё, браце, я сна і проста, Нашто гарадзіць нам платы. Паэты не маюць узросту , I ўсе іх вялічаць на " ты" ..." Я ведаю — лаяцца будзе I мне не знасіць галавы... Да Слова,

што край наш абудзіць , Звяртаюся толькі на "Вы". ІII Прысяду цішком на карэнне, Спіну прысланю да камля. Аднекуль з глухіх сутарэнняў Жыццём абзавецца зямля. Даверліва вочы закрыю, Харал загучыць у вушах. Нібы на анёлавых крылах Узносіцца лёгка душа. А цела пацягнецца потым Туды —

пад сівую кару. Адчую ўтрапёнай істотай, Што з дрэвам узняўся ўгару . Адны ў нас бунтоўныя сокі, Адны каля сэрца кругі. I вось я высока-высока — Няхай пазайздросцяць багі! Адгэтуль душой

Page 219: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

і вачыма Па-новаму бачыцца свет... Я помню ,

з якое прычыны Мне Майстра адкрыў свой сакрэт.

Page 220: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

САЛОЎКІ Балада Т ам, дзе вербы ля крыніцы , Як зялёная падкоўка, Адчыняла аканіцы Ранку вёсачка Салоўкі. Дацямна зямлю арала, Ад хвароб збірала зёлкі, На старэньк іх кроснах ткала Дываны , нібы вясёлкі. I звычайна вечарамі, Што прапахлі мёдам, сенам, Душы ўсе ў адну збірала Песняй роднай, заду меннай. Кожны госць

людзей распытваў: "Хто ж так хораша спявае?" — Бабка Ганна,

дзед Мікіта. .. Хата трэцяя ад краю... Час ляцеў

для ўсіх няпросты , I не знойдзеш вінаватых, Што не стала краю ў вёсцы. Вёска стала толькі хатай. Сумна жыць ,

але патрэбна Век адмераны адолець. "Шумяць вербы каля грэблі. .." — Чула неба, чула поле. Свет,

адданасцю сагрэты, Сам рупліва колас песціў. Ды прыйшло і тое лета — У Салоўках змоўклі песні.

Page 221: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

На бярвенні ля паркана Мы сядз ім... Красуе жыта. " Заспявай,

бабуля Ганна..." А ў адказ: "Няма Мікіты... Ён мяне — кажу праўдз іва — У руках насіў, як свечку. Спадзявалася на дзіва — Будзе спевам цешыць вечна. Хай не чуе боль сірочы Свеце ясны , свеце белы. Як закрыла дзеду вочы, I сама тады знямела. .." Я праз два гады наведаў Кут,

які душу трывожыў. Поле скрозь ...

Няма і следу Ад Саловак тых прыгожых. Не в ітаюць вербы госця , I не шчодрыцца крыніца... Пад чаромхай на пагосце Шэры груд сырой зямліцы. Галавою да галоўкі Дзед з бабуляю вяку е... Заліваюцца салоўкі, Толькі іх ніхто не чуе.

Page 222: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ДЗІЦЯЧЫ ДОМ Куды я ішоў — невядома. Ні ўперад затым, ні назад. Спыніў ля дзіцячага дома Стралой навылётны пагляд. Там,

шчокі падпёршы рукамі, Сінечай густой з-пад ілба Глядзела святое чаканне, Сусветнае сілы журба. I зараз,

калі я з алоўкам Сяджу,

бачу тольк і адно: На тоненькай шыйцы

галоўка I вочы — на ўсё акно .

Page 223: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ПУШКІНСКІ БАЛЬШАК Катит по-прежнему телега, Под вечер мы привыкли к ней . И дремля едем до ночлега, А время гонит лошадей.

А. С. Пушкін Бясконцай каля інай Пад засенню бяроз Ён ехаў праз краіну , Як праз уласны лёс. Па маці — абісінец, Па духу — славянін, Абняў наўсцяж Расію Сваім выгнаннем сын. Як і яна, бязмежны, Пяшчотны і круты, Таемны і мяцежны, Ён з доляй быў на "ты". Хоць не яго каляску , Нібыта бурлакі, Цягнулі з лужын гразкіх На спінах мужыкі, Хоць не яму ў паклоне Люд гнуўся ля двароў, Паэта не заслоніць Арлісты цень цароў. Перасядае ў горле Душы бунтоўнай крык. Вунь беларускі горад На даляглядзе ўзнік. Няма ўзрушэнню меры, Бянтэжна ў галаве. У юных афіцэраў Ён на руках плыве. Страпяе ў Магілёве Шампанскае віно. Ды ўсё ж не ў ім,

Page 224: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

а ў слове Ёсць ісціна даўно . Народ без вершаў, песні, Як звон без языка. Свет створыць і закрэсліць Паэтава рука. Яго сляза і ўсмешка — Ахоўны,

вешчы знак... Выходзяць сэрцаў сцежкі На пушкінск і бальшак.

Page 225: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

СВЯТАЯ СЛЯЗА Тарасу Шаўчэнку А паэт нараджаецца не з драбязы, Боль народа —

ягонае песні аснова. I прачнецца душа

ад святое слязы, Каб для ўсіх выкрасаць

запаветнае слова. Ён сумленне і веру

бярэ ў дружбакі, I нішто апантаных

з дарогі не зверне. Расхінае Кабзар гонкай думай

вякі, Сее волі і праўды

мяцежнае зерне. Зерне важкае тое

вятры не змялі, Не засохла яно

і на камень не ўлала За даламі,

лясамі Ў суседняй зямлі вырас Колас, Да зор дацягнуўся Купала Мы адтуль — з шэрых світак, з рудых кажухоў... Скрозь гады бачу я,

новым днём гадаваны Скрывянелы сувой

гайдамацкіх шляхоў Між таполяў

сірочую ху стку Мар 'яны

Page 226: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Лучыць долю і шчасны, і ўгнеўлены час, Мо таму сэрца з сэрцам спагадней гаворыць, Што аднолькава стыне

на вуснах у нас Непазбытай бяды

палыновая горыч.. . Як далёка з Чарнечае стромы в ідаць! Мкне Дняпро, нібы лёс, у Сусвет

прад вачыма. I душу, як наказваў Кабзар ,

нам аддаць Не шкада за святую слязу - за Айчыну.

Page 227: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Не верыў я, што так бывае, Ды міг той вечна сцерагчы. Рука пяшчотная , жывая Сцякла паволі па плячы . Адкуль,

з якіх глыбінь сусвету Яна, я к промень,

прыплыла Халодным,

непрытульным летам Да незнаёмага жытла? Не р асчыняла ўладна дзверы, Цішком не стукала ў акно, Ды ў тое зму сіла паверыць , У чым зняверыўся даўно. Лічыў сябе вар 'ятам потым, Нармальны гэта не сасніць. .. А змог жа нечаканы дотык Зямлю і неба замяніць. Маланкай

з гадка скронь апаліць,

Адпусціць багна мітусні. Зноў непрыручаная памяць Цябе ня се з далечыні. Ступой

пакорлівай і гордай Па долі крочыш наўскасяк. I перахопіць раптам горла, Не пракаўтнуць сухі камяк. Скажы,

якім багам маліцца За гэта ціхае: "Дазволь Мне, хоць на хвілю,

прытуліцца I падзяліць твой сум і боль. .."

Page 228: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Асенняя шчымлівая дарога, I ты — неспадзяванкай незямной. Я пр а цябе не ведаю нічога... Пабудзь са мной. Пабудзь са мной... Не я шапчу , а лісце, Што шаргаціць у сутані лясной. Было вя сёлым і яно калісьці... Пабудзь са мной. Якая далеч мгліцца за плячамі, Якая высь над першай сівізной! А мы ніколі гэтак не маўчалі... Пабудзь са мной. Нішто мяне не ўсцешыць і не здзівіць, Ты будзеш самай лепшай нав іной. Вачэй тваіх адтайваюць ільдз інкі... Пабудзь са мной. Чым станем потым мы ў вялікім свеце: Зямлёй, Травой Ці зоркаю скразной? Прамень надзеі не згасае,

свеціць... Пабудзь са мной, Пабудзь са мной...

Page 229: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ПРАЎДЗІВЫ ЖАРТ Хаваў ад цябе цішком Хоць нейкі драбочак волі. Ты шчоўкнула гучна замком, Сказала рашуча: "Даволі!" Пакінуць для вершаў хацеў Маленькі акраец часу. Твой голас агнём заз іхцеў: "Ты бачыш, які ён ласы !" Надумаў тады ўратаваць Хоць думкі, іх жа не ўгледзіш. Ды чую:

"Пакінь жартаваць, Блукаць па закутках недзе". Хто толькі мяне ні скубе, I ты кажаш: "Мала, мала..." Усё аддаю табе, Дзе наша ні прападала!

Page 230: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЖЫЦЦЁ Алесю Жуку А клубок паціху коціцца, Разв інае нітку дзён. Толькі часам вока скосіцца — Паху дзеў бя збожна ён. А клубок паціху коціцца Ад калыскі ў белы свет, Ды пра завязь не клапоціцца Юнай волі першацвет. А клубок паціху коціцца... Хай сабе, такой бяды. .. Пер айначваць не ўзахвоцяцца Нават сталыя гады . Ну чаго табе маркоціцца? Столькі будзе з ім і лет... А клубок паціху коціцца, А дзе скончыцца — сакрэт.

Page 231: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

РАЗВІТАННЕ З ІТАЛІЯЙ Раману Лубкіўскаму

Неба, я к вечнасць ,

душу закалыхвала, Мор а яе спавівала. .. Тыдзень па казцы бадзяліся, лыхалі, Вось і р асстанне настала. Слаўны спектакль і яго дэкарацыі, Ды падступалася вусціш. "Аrr ivederci, Italia! Сrаzіе!"1 Заварушыліся вусны. Дзякуй за р адасць палермскага вечара, Ён — як на шчасце падкова. Годна гучалі між іншых на вечы тым Нашы славянск ія мовы . I паўтарала сусвету акустыка, Як заклінанне радзімы, Шэпт тр апя ткі палыновага кусціка, Што ў Калізеі знайшлі мы. Доўга сядзелі прад зёлкаю роднаю, Ёю ўзышлі прыпаміны: Хто ж той зямляк, з кім насенне нязводнае Лёс так далёка закінуў? Колькі сыноў, як палын гэты, коранем Грунт на чужыне шукала, Колькі ў выгнанні іх, гордых, няскораных, Не прыжылося,

прапала? 1Бывай, Італія! Дзякуй! (італ.)

Page 232: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Лёс наш такі — прыгняталі і нішчылі Без аніякай правіны . Слёзы высушвалі над папялішчамі I Беларусь, і Ўкраіна. Тут, на прыступках,

стаптаных стагоддзямі, Скруха прапальвала грудзі: Што ж пазбаўля е цяпер моўнай годнасці Нас, паспалітыя людз і? Што не дае ўспомніць

спадчыну крэўную Дзецям Шаўчэнкі,

Купалы? Хто ўзнагародзіў нас

крокам няўпэўненым Праз ніг ілізму завалы? Воля, забітая рабствам,

тыранамі, Стома

ці быт нецвярозы? Эх жа ты ,

доля-нядоля паганая, — Жыць і ўсміхацца скрозь слёзы ! Ды саўладаць можна з думамі горкімі Не на чужыне,

а дома: Т ам і акно мамы

свеціцца зоркаю , Т ам і салома ядома... З часу замаху на папу да кожнага Мытнікі строгія надта. Мы ж ні пр ы чым,

не трымай,

Page 233: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

як заложнікаў, Аэрапорт Леанарда1 . На васількі пад крылом

разляцелася Сіня е рымскае неба. Помніш , Рамане,

як нам захацелася Роднага слова і хлеба? 1Адзін з аэрапортаў Рыма носіць імя геніяльнага Леанарда да Вінчы.

Page 234: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

АПОШНІ ЖНІВЕНЬ Памяці Міхася Стральцова Спакойны жнівень дагарае, А неба чыстае ў журбе. .. Упар ціцца зямля сырая Прымаць балеснага цябе. Адна яна і р азумее, Што ты рупліва, з юных дзён На беларуск ім полі сеяў, Які чакаў ад зер ня плён. Ты ў душах нішчыў

зла мікробы, Ты словам

пр аўду выкрасаў. Інтэлігент вышэйшай пробы , Празрысты, светлы, як раса. Амаль дз іцячая усмешка, Святое, думнае чало . Эх, Міша, Міша... Долі сцежку Што да абрыву павяло? Хто выправіў у сумны вырай, Хто сілы вычарпаў да дна? I вы — няўвага і няшчырасць , I ты — усё яшчэ — вайна! А ён пісаў і жыў без фальшу, А ён ішоў у поўны рост... Як пахне сена на асфальце, Які ўпіраецца ў пагост. ..

Page 235: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Над вечным сном

то лістапад закружыць, То вея снегам замяце зямлю ... Пакуль жыву —

душа шчыміць і тужыць , Пакуль я ёсць — і помню , і люблю. Падлёткамі кляліся ў маладосці Быць разам,

пільнавацца чарады . Чаму ж дачасна на нямым пагосце Шар эюць сіратлівыя груды? У ланцугу быцця

слабеюць звенні I выпадаюць не ад старасці. За выбітым аж тройчы пакаленнем Яшчэ прагал скразны пачаў расці. Хоць лёс стараўся

ласкаю прывеціць , Не выправіць яму чужой віны. У вырай моўчкі адля таюць дзеці Вайны з народам

і святой вайны. Сталёвым крокам

і мажорным спевам Душу не супакоіць

гонкі час. Не ведаю цяпер ,

як без мяне вам, Я добра ведаю,

як мне без вас. I боль не выкажаш

гаротным сказам, I век астатні

перабудзеш з тым: Жыццё,

Page 236: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

як свята, адзначаем разам,

А паміраем — тольк і па адным.

Page 237: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Ніколі гэты свет не дакарай, Хоць ён, магчыма,

і пакрыўдз іў нечым. Світанне цалавала неба край, Шугае дзень , а потым будзе вечар . Апошнім промнем стомлена зар а Асветліць

неўміручы твар прыроды, I ты адчуеш,

што прыйшла пара Разв ітвацца з усім і назаўсёды.. . Зязюля змоўкла... На зыходзе час, I немагчыма шлях пачаць нанова. Разв ітвайся без помслівых абраз, А тольк і ўдзячным позіркам

ці словам. Разв ітвайся з птушынай чар адой, З крыніцай,

што пад вербамі бруіцца, З былою весялосцю

і з бядой, Каб потым з імі непрыкметна зліцца. Яшчэ адно,

што давядзецца тут Адчуць у хвілю гэтага яднання, — Нібы пя счынка,

груз жывых пакут Прад тым цяжарам вечнага маўчання.

Page 238: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

САКРЭТ У гэтым ёсць нейкі сакрэт, Што я завітаў на зямлю, Змясціў неабачліва свет У слове адзіным: "Люблю..." Здаецца,

навошта было Сюды, дзе і подласць,

і здзек? I ўсё ж,

як матыль на свя тло , Ляціць да жыцця чалавек. Ляціць,

каб пад новай зарой, Пад назіркам вечнай красы Разліцца пяшчотай сваёй На ўсе — без астатку — часы . За ўсё,

што прайшло да мяне, За ўсё,

што сягоння са мной. За ўсё, свет чаго не міне, Плачу я любоўю зямной. Плачу неразменным рублём — Жыццём,

што даецца адно. А доўг мой расце

з кожным днём, I плаце канца не відно... У гэтым ёсць нейкі сакрэт, Павінен,

пав інен ён быць, Каб грэшны і зменлівы свет Не ведаць чаму, а любіць.

Page 239: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЧОРНАЯ БЫЛЬ Паэма 1 . Выбух Пажары гараць, журавы крычаць...

З народнай песні

Той вечар быў уражаннямі поўны , З тэатра мы ішлі дамоў памалу. I хмарка,

што насоўвалася з поўдня , Гурт гаманлівы наш не ўстурбавала. Яе заўважыў хтосьці: "Вунь якая! Чарнее і расце, прыбавім кроку .. ." Ды неслася ў адказ : "Даўно чакаем. .. Хай дождж ідзе! Ён трэба... Не р азмокнем.. ." У блочнай і цаглянай кубатуры Не сцерлася дасюль адзнака роду . I ў горадзе сялянская натура Захоўвае павагу да прыроды. Усе мы — дзеці вёскі. Як насенне, Вясны чакаем, каб набрацца сілы , Каб па шляху жаданым абнаўлення Ад затхласці ўцячы на вольных крылах. Туды ўцячы ,

дзе гнёзды нашых песень , Дзе жаўрукі заходзяцца над лу гам, Дзе клопатна ў Прыдзвінні, на Палессі Зямля пару е пад няўтомным плугам. А ту т яшчэ спектакль. Т эатра сцены Рассуну ў ён і ўраз спакой парушыў...

Page 240: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Апошні Журавель ляцеў са сцэны, Каб раскалыхваць скурчаныя душы. Над Белай Руссю закружыў збалела, Журба гусцела, разрывала грудзі. На цэлы свет крычаў адчайна, смела Пра ўсё, аб чым сказаць баяцца людз і. Пра тое, што падсечана карэнне I рушацца адвечныя асновы, Што ўзнікла недарэчнае стварэнне — Народ, які жыве без роднай мовы. Сыны і дочк і падаліся ў горад, А мова засталася, як і маці, Астатні век свой да канца агорваць Ва ўрослай у зямлю , старэнькай хаце. I спадчына дзядоў, якую мелі, Пагардай растаптана і забыта... I неяк неўпрыкмет згадаўся Мележ — Палескі горды птах, у лёце збіты ... А вечар быў так і лагодны, цёплы. I з той саспелай, ацяжэлай хмары Раптоўна, дружна сыпанулі кроплі, Шумелі ў кронах, цалавалі твары. Блішчэлі ў парку юным лісцем ліпы , Над горадам вясёлка затрымцела. Кашулі перамоклыя прыліплі I прахалодай абдымалі цела. I мы ішлі... Яшчэ ніхто не ведаў , Што смерць нясе і сее дожджык спорны , Што найжахлівая з усіх трагедый Жыццё ўкруціла ў атамныя жорны , Што ўчора там —

за рэкамі, за лесам,

Page 241: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Дзе чэрава сваё раскрыў Чарнобыль, Пажарнікі — заложнікі прагрэсу — Ад цела аддзіралі з мясам робы . 2. Зона маўчання Як прыйдзе ліха, то не ўседз іш ціха.

Прымаўка

Агонь, р адыяцыя люта звярэлі, Кіпелі графіт і смала. Не фэшнікі,

слаўныя хлопцы гарэлі. .. I зона маўчання была. Адлік пачынаўся нязнанае эры Змагання жыцця з небыццём. I грукаўся,

грукаўся кожнаму ў дзверы Чацвёртага блока разлом. Скакалі і ў Швецыі стрэлкі прыбораў, Еўропу трывога гняла. Зашкальвала ўсё чалавечае гора... I зона маўчання была. Пляваўся атрутнаю параю кратэр , Злавесныя хмары плылі. А людзі ў Нароўлі да майскага свята Двары, тратуары мялі. У вёсках гароды рабілі жанчыны , Чаромха буяла, цвіла... Кацілі ад Кіева прэч лімузіны... I зона маўчання была. Паўзлі між людзей нечуваныя чутк і, I пухла ад іх галава. Глядзелі з надзеяй на радыё: "Хутка Усё растлумачыць Масква" . Ішлі піянеры ў святочных калонах, Звінела парадная медзь . Стаялі ў чаканні нямым эшалоны: "Як грымне,

Page 242: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ці зможам паспець?.." А мне і цяпер не хапае азону , Не выбр ацца з даўкага тхла... Яшчэ не было адгароджанай зоны, А зона маўчання — была. 3. Чаравічкі Абуй чаравічкі, перапёлачка, Абуй чаравічкі, маладзенькая...

З народнай песні

Санаторый пад Мінскам у лесе Стаў прытулкам палеск іх дзяцей... У пакоях ні смеху,

ні песень , Моўчкі, пільна глядзяць на гасцей. Мы прыехалі невыпадкова, Падганяў колы хутк ія страх: На плячах у дзяўчатак — абновы, Ды абутак адтуль — на нагах. Вочы бліскаюць , нібы чарнічкі, Шэпт узняўся, а потым аціх. "Выбірайце сабе чаравічкі..." "А навошта? Нам добра ў сваіх". Як пачуў іх адказ, то не здолеў Нават вымав іць нешта спярша, Бо нязнаным,

пр анізлівым болем Зашчымела,

зайшлася душа. Перапёлачкі Беларусі, Не саромцеся,

час не так і. Вам і ў чорнай,

бя злітаснай скрусе

Page 243: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Трэба выжыць — чакаюць вякі. Вам не бегаць па родных дарожках. .. Лёс па іншых шляхах павядзе.. . Як маланкі, імклівыя ножкі Не павінны прыбіцца ў хадзе. Вам з жыццём на руках,

Божа мілы, У такую ісці далячынь. .. Чаравічк і з чарнобыльскім пылам, Перапёлачка, хуценька скінь!.. 4. Чарнобыльскі воўк Прыйдзе шэранькі ваўчок , Схопіць дзетку за бачок .

З калыханк і

Рыжы Лес ён у прыцемку майскім пакінуў , Бо адчуў кожнай клеткай — настала пара. Цэлы месяц раўлі верталёты, машыны I палала ў нябёсах чужая зара. Гэты жудасны гул і нязвыклае з зянне Цела ціснулі долу, душылі,

гнялі. I спрадвечны інстынкт падказаў,

што сканання Дух злавесны сышоў на абшары зямлі. Той зямлі,

дзе з шчаняці ён вырас у звера, Дзе ў раз'юшанай бойцы сяброўку займеў , Дзе на месяц зімой

іклы вострыя шчэрыў, Дзе лятаў, як віхор , па здабычу між дрэў . Больш не будзе таго , бо жывое — маўчала. ..

Page 244: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Ён — апошні. А грукат жалезны мацнеў. I тады воўк завыў у бяссільным адчаі, Мох заскуб кіпцюрамі,

каб сцішыць свой гнеў. Ён адчуў у грудзях

боль тупы, недарэчны , Перад ім матылі, як сцяжкі, паплылі. Ірвануўся, пабег. Злосць і вецер сустрэчны Раздзімалі зя лёных вачэй вугалі. Ён яшчэ не згубіў неўтаймоўную сілу — Слабасць возьме ў глухія ціскі спакваля. Як р аней,

напіналіся пругкія жылы I з-пад лапаў назад адлятала зямля. Востры нюх вёў туды,

дзе жывое паветра, Дзе не падала семя

атрутнай жуды. Ён шукаў дз ікі неруш,

дрымотныя нетры , Каб забіцца ў гушчар ад нязнанай бяды. Праз усю Беларусь па чахморных закутках, Абмінаючы вёск і,

на поўнач ён бег. Чым далей,

тым дарога была ўсё пакутней, Не вярталіся сілы, хоць большаў начлег. Воўк качаўся ў траве, у расе срэбна-золкай, Бо здавалася зверу, што кроў аж кіпіць. Ён даўно ўжо не еў , скуб гаючыя зёлкі

Page 245: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

I жаваў іх, і зноўку хацелася піць. Пад лаўжом каля лужыны сцішыўся нашча, На змярканні пракінуўся — страшны быў сон, Быццам вогнішча тлела ў разяўленай пашчы I гула галава, я к р аз'ятраны звон. Прад вачыма плылі танканогія цені, Вось адз ін пахіснуўся і сцішыў хаду . Смага к інула ту т на калені аленя, Ён смактаў прагавіта рудую ваду. Дух ваўчыны пачуў,

ірвануўся нябога. Воўк жа ўслед паглядзеў і падумаў: "Жыві..." Не хацеў ён, знясілены ,

болей нічога — Ані плоці жывой, ані свежай крыв і. Т ак ляжаў,

распластаны натугаю нейчай, Што сціскала, душыла люцей і люцей. Не звярынай слязой,

а святой, чалавечай Плакаў той, кім палохаюць людзі дзяцей. Потым з пасткі смяротнай да страчанай волі Воўк не бег, А , зубамі скрыгочу чы, поўз... Зноў на поўнач — гаямі, лагчынамі, полем... Касмылямі спаўзала, свяцілася поўсць . Ля Валожына трасу , што млела ад газаў, Ён адолець не змог, бо прыйшло забыццё. Не адчуў,

Як пад колам вялізнага

Page 246: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

"КрАЗа" Хруснуў глу ха хрыбетнік і счэзла жыццё. Той выпадак вадзіцеля соннага ўсцешыў, З манціроўкай саскочыў з падножкі далоў: "О, якая здабыча!" Ды ўбачыў ён плешы, На якіх запяклася счарнелая кроў. "Не, з такое здыхляці мне шкуры не трэба..." Злосна дзвер цамі ля снуў і рушыў у шлях. Воўк ляжаў на баку , паз іраючы ў неба. .. Адбіваліся зоры ў халодных вачах. 5. Дождж у Хойніках А зелена, зелена траўка на мяжы , Таму яна зелена, бо ідуць дажджы . З народнай песні

А дзядзька не зважае на грымоты, На тое, што даўно да ніткі змок. На руль павесіў сетку з хлебам, боты, Упар та кантралюе хістк і крок. Ці ён веласіпед , ці той памалу Вядзе яго то проста, то бачком. I з боханаў,

дарэшты набрынялых, Вада рудая коціцца цурком. Кабеты, што аўтобу са чакаюць , Махаюць з-пад страхі: " Ідзі сюды! Ты б хлеб акрыў.

Скрозь пошасць ... ды якая..." А ён бубніць сабе: "Ані бяды... Мне страхі вашы — плюнуць і расцерці, П 'ю малако і ўсё з гарода ем. Я і на фронце не баяўся смерці... Калі жывыя будзем — хрэн памрэм! " Старая хрысціцца:

"I як не брыдка! Пажылы чалавек, і так казаць. .. Я за цябе старэйшая, Мікітка,

Page 247: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Паслухайся мяне, ідзі ты спаць". Суседка засмяялася : "Алена, Ці ж ты яго не бачыш па лычы? Яму сягоння мора па калена, Відно, пакупкі добра замачыў" . А дзядзька:

"Замачыў , бо ёсць прычына. Ды вам, квактухам,

гэта не паняць... Ад стронцыю,

як раіць медыцына, Найлепшая вакцына — чарку ўзяць! " Старая шэпча:

"Чаркай толькі бельмы Зальеш,

ды не пазбудзешся пакут... А дзе ты купіш,

знойдзеш тое зелле, Каб вылечыць зямельку , родны кут? А я палю і паліваю грады, Сляза мая сама сабой бяжыць... Ні сонейку , ні дожджыку

не рады, Дык для чаго тады на свеце жыць?.." Замоўклі ўсе... I дзядзька стаў цвярозы І змог веласіпеду рады даць. Пайшоў на дождж

і адвярнуўся. Слёзы Былі цяпер кабетам не відаць . 6. Трэці анёл Чужую бяду рукамі развяду.Прымаўка

Хоць людзі не хацелі, ды плылі

Page 248: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

На трэцяй хвалі высялення з зоны. .. Здалося , круг зрабіў вакол Зямлі "Уаз ік", што абпоўзаў паўр аёна. Каля гасцініцы змахнуў я пыл, Твар потны спаласнуў вадой халоднай. А есці не было ніякіх сіл — Разбіла ўшчэнт журбой неверагоднай. Хацелася зваліцца і заснуць , Ды так,

каб болей гэты свет не бачыць, Каб не замольваць страшную в іну За тое, што не можаш перайначыць Нічым ніколі палыновы дзень З сляпучым сонцам у смузе варожай, Дзе і зямля,

і тысячы людзей Заложнікі, і ты між іх — заложнік ... Ішоў каля запыленых машын, Што ў белы свет паўзлі з сялянскім скарбам, Не мог глядзець у вочы тых жанчын, Якія небу пасылалі скаргі. Я — проста чалавек. Як развяду Жах новы вавілонскага зрушэння? Сасмяглым горлам піў,

каўтаў бяду, Аглу хлы ад жальбы і галашэння. Я ведаў —

ту т бя ссільны нават Бог, Але, наскрозь пр абітаму трывогай, На скрыжаванні хойніцкіх дарог Хацелася мне стаць на хвілю богам... Хістаў таполі вецер ля акон,

Page 249: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Чарнобыльскай гадоўлі хіжы вецер . I сніўся мне бязладны страшны сон, Нібы адзін застаўся я на свеце. Зямля ляцела ў прорву, а наўзбоч На воблаках трубілі смерць анёлы.. . Да скону буду помніць тую ноч, Бабульчын ціхі шэпт у сценах голых... Бабуля ў Бога верыць пачала Пасля, здаецца, шостага дзесятка. Да гэтага не тым яна жыла — Крыж несла на гарбу ўдавы -салдатк і. Яе мужык даўно сканаў ад ран, Пасечаны св інцом на грамадзянскай. I мусіла ўзнімаць жыцця дзірван Спрадвечнай цягавітасцю сялянскай. Хатуль цяжкі на плечы ўскінуў лёс, Яна і тры маленькія дачушкі. Не высыхала ад бяссонных слёз Да новае начы я е падушка. Але на людзях ні слязінкі ўдзень, Як камянела, каб набр ацца сілы. Кароў даіць — больш важкі працадзень. А жыць жа трэба. Трыццаць год даіла. Дамоў з калгаснай фермы прыбяжыць, А там раве ў хляве свая карова. Штогод араць, палоць

і малаціць, Яшчэ клапоты — сена,

подсціл, дровы.

А потым, як пярун,

па ёй вайна, Падпальвалі фашысты двойчы хату. Ды з новай,

Page 250: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

што агор ала яна, Як ластаўкі, ляцелі ў свет дзяўчаты. Да скону лёгкай на нагу была, То да адной,

то да другой — дарога. Калі на ногі ўнукаў падняла, Тады бабуля ўспомніла пра Бога... Нядзеля. Вечар. За сталом сядзім Мы з ёй на кухні. Галава пустая — Задачка не выходзіць, і прытым Пад нос бабуля Біблію чытае: " I трэй-ці Ан-гіл за-тру-біў, і зва-лі-ла-ся зь не-ба вя-лі-ка-я гвяз-да, га-ру -чы , як лян-па, і па-ла на тр эй-цю-ю часьць рэ-каў а на жа-ро-лы во-даў. А і-мя та-е гвяз-ды Па-лын; і трэй-ця-я часьць во-даў ста-ла па-лы-ном, і шмат ізь лю -дзёў па-мер -ла з во-даў, бо я -ны ста-лі гар-к і-я" . Уздрыгваю,

бо мроіцца ў акне Анёл з трубой, і ў сенцах чую крокі. "Бабулька, не палохай ты мяне, Бо праз цябе не вывучу я ўрокі". Яна злуецца:

"Не перашкаджай. Чаго развесіў лапухамі вушы? Мяне не слу хай.

Сеў рашаць — рашай!.." I зноў сухімі вуснамі варушыць. .. Кідаўся ад сцяны і да сцяны Мой ложак і валок у пашчу згубы.. . I чорныя,

як вугаль ,

Page 251: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

груганы, А не анёлы,

узнімалі трубы .

7. За калючым дротам Зараслі мае сцежкі, Ой зараслі мае дарожкі Зялёненьк ім лапушком. Зялёненьк ім лапушком, А ўсё горкім палыном. Зялёненьк ім лапушком Пасцелечку пасцялю. А з горкага палыночку Згалоўейка закачу .

З народнай песні

Затрымалі ў зоне раніцой бабулю. "Што ж вы гэта робіце? Ці загад не чулі? Скрозь жа р адыяцыя, гэта ж не навіна. Дык жыўцом навошта лезці ў дамавіну ? Дык чаму блукаеце вы па зоне ўпотай, Што , каго шукаеце за калючым дротам?" Ля сялібы роднай, быльнягом урослай, Слу хала салдатаў, як дз іцё дарослых. Знізу ўверх глядзела з-пад брывоў

сівенькіх, Выцірала слёзы чор най, ссохлай жменькай: "Вы , сынкі, не бойцеся ...

Што ўжо мне пашкодзіць?.. Дзеці не пускалі,

уцякла, як злодзей. Самі мае ножанькі прывялі дадому Шляхам невядомым, сцежкаю знаёмай. Вы не лайце, дзеткі... Паглядзець ахвота, Як тут наша хатка за калючым дротам? Вось яе адведала,

Page 252: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

і лягчэй мне стала, Можа, і знайшлося тое, што шукала". Як зямелька — рукі,

як валошкі — вочы , Як не пашкадуеш, хочаш ці не хочаш. "Ну, да агароджы прыбрылі... А потым?" "Трохі падкапалася,

прапаўзла пад дротам..." Рагатнуў старэйшы : "Дыверсант, і тольк і! А што ж тут схавалі

пад крысом ватоўкі?" "А нічога... Кут мой каля ложка голы... Не забрала ў тлуме абразок Міколы. Вось ён, мой балесны... Твар яму абмыла. Бач, як засвяціўся, вызвалены з пылу" . "Ну пайшлі, бабуля !

Зараз на машыне Наш шафёр да станцыі хуценька падкіне". Між хлапцоў плячыстых крочыла памалу, Ды каля варотаў запратэставала: "Вы сабе служыце,

не ідз іце следам. I сюды прытупала,

і назад даеду..." Засвярбелі вочы ,

моўчкі, вінавата Цыгарэты ў вуснах сціснулі салдаты... Потым паглядзелі,

ды за паваротам Знікла ўраз стар ая, як і не было тут. Толькі ў чыстым полі,

што не спеліць колас, Быццам шолах жыта, чуўся ціхі голас:

Page 253: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

"Вы не лайце, дзетк і... Добр а мне.. . Паверце... Хатку паглядзела, можна і памерці..." 8. Марадзёры

Ой ты, воран чоран... З народнай песні

Адным на ўсё жыццё — пакуты, гора, А гэтыя з бяды куюць рублі. Паўзуць, паўзуць,

як вошы , марадзёры Па нежывой, атручанай зямлі. Б 'юць вокны і ламамі крышаць дзверы, Хоць і цячэ па карку ліпкі жах. Пакінутыя хаты і кватэры Абмацваюць, як трупаў, па начах. Спяшаюцца, грабуць гарэлку , рэчы, Здзіраюць, бо ў цане, і абразы. Не трэба ўзвальваць ім дабро на плечы , Матарызованыя ёсць вазы. Пачырванее ад натугі морда — Не паддаецца, а так і каўнер ! Якая прыгажуня носіць горда Хамут радыяцыйны той цяпер? Дарунак — тэлев ізар каляровы — Галантны хмыр

любоўніцы прывёз.

Page 254: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Рэактар свой у хаце. Будзь здаровай!

А ён сюды не су не болей нос. I фонд бібліятэк яны глядзелі: След ботаў —

на Купалавых тамах. Як бомбы замаруджанае дзеі, Пайшлі гуляць у свет Друон, Дзюма. Паўзуць, паўзуць, як вошы ,

марадзёры Не тольк і ў зоне. Іх у нас — спаўна. I нішчаць, і бяруць дзяржаву зморам, I як яшчэ дасюль ліпіць яна? Мы ўсе для іх —

даступныя мішэні.. . Хто ж корміцца з крутога мазаля, Каб выжыць ,

выварочвае кішэні Да самага апошняга рубля. Нялёгка ад зарплаты да зарплаты, Ад пенсіі да пенсіі трываць. А побач злодзей,

прайдзісвет закляты, Па р эстаранах можа глякаваць. А ты кусай счар сцвелую скарынку, Бяззубы інвалід або ўдава. У марадзёраў з ценевага рынку Не забаліць па гэтым галава. У іх ужо мільярды

ў абароце, Пляваць ім на дзяржаву і закон. Яны трымаюць у сваёй аброці I тых, хто ўлез у верхні эшалон.

Page 255: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Ды закр ані ці паспрабуй праверыць

Пяшчотныя адносіны р адні: Той мафіі,

якая на павер хні, З той мафіяй, што недзе ўглыбіні. Закруціцца без рыпу кола згоды, Што можна і няможна пойдзе ў ход . I зноўку станеш ворагам народа, Хоць галаву кладзеш ты за народ... Глядзіць на нас, разгубленых, з дакорам Наступны дзень , я го рашаем лёс. .. Паўзуць, паўзуць, я к вошы ,

марадзёры... І хто іх спыніць? Дзе Ісус Хрыстос?

9. Вяртанне

Старана мая, ты староначка, Старана мая незабытая, Не магу цябе прызабыціся , Ні ўночы сплючы, ні ўдзень ходзячы.

З народнай песні Памёр стары.

Сканаў з наказам дзецям, Які шаптаў, аж покуль не заціх: "Ніколі. .. не бадзяўся я... па свеце... Хачу ляжаць ... на могілках... сваіх..." Не ведаў ён, якая цяганіна Пачнецца для журботнае радні.

Page 256: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Спачатку не выпісвалі машыну , Хоць сотню вёр ст агорвай на кані. А потым не пускалі іх у зону , Ноч адбылі ў машыне ля труны. I ўсё ж былі вароты адамкнёны, I да пагоста рушылі яны . Высокі бор стаяў жалобнай вартай. .. I сын сказаў пасля такіх трывог: "Нічога, бацька.. . Мы — народ упарты. I ўсё-ткі ты ў пясочак родны лёг ..." У зоне пуста.

Толькі в інаваты , Як спадцішка,

дымок над камінком. Старыя людзі засялілі хату, Жывуць сабе, я к схімнікі, крадком. На ўсе ўгаворы дзед махае кіем: "Нікуды!

I дарма агітаваць. А вашы тры чырвонцы грабавыя Не трэба.

Дайце век дагараваць!. ." I сырадой бабуля зноўку цэдзіць У спрытныя старыя гарлачы , I з малаком цячэ праз марлю цэз ій... Хто ў гэтым лёсе можа памагчы?!. Хоць зараслі дарогі палявыя, Хоць у бары зязюльчын голас змоўк , Перасяленцы —

мёр твыя, жывыя —

Вяртаюцца, вяртаюцца дамоў... 10. Пераліванне крыві

Кроў — не вада, разліці шкада. З народнай песні

На зялёнай клумбе —

Page 257: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

мак чырвоны , А далей — бетонная сцяна. Вось і ўвесь пейзаж,

які штодзённа Ім в ідаць з бальнічнага акна. Хочуць зліцца з небам вачаняты , Носікі прыцісну ты да шкла. Чорны смерч у белыя палаты Вынес іх з далёкага сяла. Адарваў ад матчынае ласкі, Ад любімых гульняў і сяброў. Дзеці,

нібы скошаныя краск і, Вянуць, бо бяда — бялее кроў. Працэдуры, як закон, без слова, Быццам шмат было іх на вяку. Падстаўляе пацыент чарговы Тоненькую, лёгкую руку . Ён маўчыць , хоць ву сны пабялелі, Ён трывае лепей, чым стары. Мо таму сля зой і накіпелі Вочы маладзенькай медсястры. З вены кропельку знімае ватай I руку бінтуе,

і тугу. Каб не ўчулі,

шэпча вінавата: "Болей не магу я... не магу.. ." 1 1. Ст рах

Біце камень, біце, Агню даставайце.

З народнай песні

Page 258: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Хоць выйшлі на свя тло з глухіх скляпенняў,

Але яшчэ адкрыць баімся вочы. З палёгкай выціснуць з душы здранцвенне рабскую пакорлівасць не хочам. Т акія мы .

На гэта ёсць прычына — Жылі ў краіне лагернай, астр ожнай, Жывёльны страх перад плюгавым чынам Звіваў сабе гняздо ў крыв інцы кожнай. Стаў нацыяналізм

ту тэйшай тэмай, Як шуфлем,

лепшых пад яго гарнулі, Пяклі з даносаў

справы на "наццэмаў", Дзе кропку у канцы стаўляла куля. А зверху над цівунскім, хіжым збродам Стаяў "наш бацька"

самай строгай вартай. Ён не людзей,

а цэлыя народы Знішчаў ці тасаваў , я к шулер карты. I чорны воран баляваў начамі, Ён каркаў і вучыў усіх без стомы, Што можна выйсці ў "людзі",

у "началь ства" Цаною здрады самаму свя тому . Сваімі крыламі ў крыв і пялёхаў, Іх развінаў над лёсамі з размахам. I так дзядоў, бацькоў

ён запалохаў, Што праўнукам яшчэ дрыжаць ад страху . Ды вось глыток жаданае свабоды, Свабоды мудрых думак, творчай працы. I кожны можа для свайго народа,

Page 259: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Для будучыні нашай пастарацца. Рабочыя , сяляне, інжынеры , Вучоныя , настаўнікі, паэты — Мы ўсе — адна сям'я з высокай верай... Калі ж нарэшце зразумеем гэта? Зноў дзеляць нас на чыстых і нячыстых, Запрэгчы хочуць у старую збрую. Не тольк і ў скверах з кульбай —

сталіністы , Яны яшчэ і судзяць , і к іруюць . А з імі тыя, хто ў сваё карыта Дабро піхаў,

каб аж падняўся коптур , Хто кроў смактаў з дзяржавы

і адкрыта Ёй гандляваў у розніцу і оптам. I чорны крук не адляцеў далёка (А век у гругана гадоў пад трыста!), Глядзіць ,

глядзіць сваім крывавым вокам, Дзе ў зрэнцы помста свеціцца агніста. Хто праўду скажа, тым — праклён,

пагрозы Або дубінкі, газы — не іначай... Калі памёр тыран, ліліся слёзы ... Чаму па мове, мой народ, не плачаш? Чаму не скажаш : "Патрабую школы Вярнуць

і ўсё, што з імі заняпала, Каб годна, вольна ў гар адах і сёлах Маё свя тое слова загучала"? Чаму не хочаш з крыўдаю змагацца I галаву ўгінаеш моўчкі ў плечы,

Page 260: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Калі зямлю — на ўсе вяк і багацце —

Дачаснік і і труцяць , і калечаць? Чаму не разумееш і дагэтуль, Што лов ішся на простую нажыўку , Калі табе з чыноўных кабінетаў Даюць падпісваць зжоўклую фальшыўку? Ты столькі вынес і паку т, і гора, Што заслужыў навечна, назаўсёды Мець лёс не нарыхтоўчае канторы, А роўнага між роўнымі народа. Сыноў,

што з вераю жыццё вянчалі, Ці ж мала

Беларусь узгадавала? Стаяць, як знак ахоўны,

за плячамі Скарына, Каліноўскі і Купала. Народ мой,

слухай голас іх прарочы, Ён недар ма трывожыць гаркатою. Прачніся,

адкрывай шырока вочы , Не р азмініся з праўдаю крутою. Калі ж і зар аз ты не загукаеш, А будзеш жыць

пад страхам і прынукай, Чарнобыль не такі яшчэ чакае Тваю зямлю, тваіх дзяцей і ўнукаў...

Page 261: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

12. Віна Трава палягла, журба абняла. З народнай песні

Жыццё пакутамі аплоціш, Яму не трэба ні граша... Як птушка,

б 'ецца ў клетцы плоці, Баліць, шчыміць мая душа. За ўсё павінна быць

расплата, З зямлі сваёй

куды ўзляціш? I мусіш,

хоць нев інаваты, Чужых злачынстваў несці крыж. Я вінаваты, в інаваты , Бо гвалт і здзек не змог спыніць. Той кожны стрэл

у Курапатах Адчаем у грудзях зв ініць. Я вінаваты, бо калеюць Людскія сэрцы — сівер дзьме Адтуль,

дзе костачкі бялеюць На Салаўках і Калыме. Я вінаваты, бо наўкола Упадак духу так відаць, Што продкі гнеўныя свой голас З магілаў змушаны падаць: "А тым, хто мову ,

род адрынуў, Як подлы раб, сагнуўся ў крук, Настаў свой меч паміж р абрынаў, Цаляй туды , дзе сэр ца стук".

Page 262: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Я вінаваты, бо атрутай Засыпала маю зямлю , А я,

адданасцю прыкуты, Яшчэ мацней яе люблю. Я вінаваты, бо ў заторах Сваіх гр абежніцкіх уцех Згубіў сябе,

сабе ўжо вораг Сам чалавек , і быць ім — грэх. Таму вяду з душой гаворку , Гляджу ў нябёсы ўсё часцей, Бо назір к палыновай зоркі Змушае жыць свяцей, чысцей. Душы, затурканай, знямелай, Нялёгка загартоўваць ду х, Каб выйсці ў свет,

вярнуцца ў цела I разарваць замкнёны круг. Але яна смялее гонка, Каб далеч волі адкрываць, Як карабельная сасонка, Што можа небу пак іваць. Багоў няма. Стварылі самі Мы ўвесь наменклатурны штат, Каб потым стаць прад іх вачамі I выканаць любы загад. Праз цемру рабства пакаленні Прайшлі,

каб кожны ўведаць змог, Што толькі ўласнае сумленне — I першы, і адз іны бог. Так і жыву. Жыццё — віною.

Page 263: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Не час, а кроў мая цячэ.

I тое, што было са мною , Усё паўторыцца яшчэ.. . Паўторыцца яшчэ... Яшчэ... 13. Палыновая зорка

Ой, палын мой, палыночак, Палын — горкая трава, Гарчэй цябе, палыночак, Ва ўсім полі ды няма.

З народнай песні Пад ветрам сівая тр ава, Як дым,

наплывае пад ногі... Сівее мая галава, Не можа пазбыцца трывогі. Як волі,

паветра глыну, Ды стане не светла, а горка. Паўсюль даўкі пах палыну I ў небе — распя тая зорка. Глядзіць Беларусь на мяне, Чарнеюць кругі пад вачыма. Народ можа верыць мане, Зямлю падмануць немагчыма. Нібы да грудзей немаўля, Да родных пагоркаў тулюся. Збалелая маці-зямля, Я толькі табе павінюся. Не хочацца класціся ў дол, Не маючы ў сэр цы надзеі, Што ты саўладаеш з бядой I верай нашчадкаў надзеліш, I змогуць яны гаварыць Прыветліва моваю наскай: "Дзень добры! Заходзьце,

Page 264: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

сябры, У хату да нас. Калі ласка!" . ..Маўчыць, нібы камень, зямля, Палын невядомасцю свеціць... Што будзе,

што будзе пасля? — Не скажа ніхто ў гэтым свеце. Ёсць праўда адна — праўдай жыць, Няхай і суровай,

і горкай. .. У небе

над намі стаіць,

Як зніч, палыновая зорка.

Page 265: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

З кнігі " У ВОЧЫ ВЕЧНАСЦІ ГЛЯДЖУ" 2000 ЦІВАЛІ Паэма Уступ Іржаў сівы конічак, яго везучы, Кракаў чоран воран, за ім летучы...

З народнай песні Крывіцкім духам цягне ад зямлі, А камень, што на сэрцы, не падняць... Па цаліку праз снежныя палі Мкне вершнік, не шкадуючы каня. Удвух яны пільнуюцца зары, Якая пак ідае белы свет. Зара вось -вось пагасне, дагарыць , Ды застаецца непагасны след. I ён, і конь адтуль,

дзе грукаў бой, Крывёю мецяць шлях свой праз абсяг. I ўжо зямлю атульвае сабой Навечна бел-чырвона-белы сцяг. У правай — меч ,

у левай — павады, Рукам не млосна,

хоць сцякае кроў. Мкне вершнік за падмогаю сюды, Ды не стае ў Айчыне ваяроў. Праспалі долю людз і і званы,

Page 266: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

I лёг на душы ўсім смяротны грэх...

Зноў сыта чысцяць дзюбы груганы,

Хапаючы з сумётаў прагна снег . Праўда з таго свету Горад начны закалыхваюць сны... А на балконе бетоннага гмаха Стаў чалавек Побліз шэрай сцяны I размаўляе з даверлівым птахам. Нібы анёл, Белы голуб зляцеў З дымнага і непрытульнага неба, Дапамагчы чалавеку хацеў, Бо адчуваў — Ёсць такая патрэба. Сеў на парэнчу, Прыціх галубок, Крышку прымружыў Разу мнае вока I , галаву нахіліўшы набок, Слухае споведзь Душы адзінокай: "Доўга мяняў я Куток за кутком, Доўга з сям'ёй пра жытло сваё Марыў. А засяліўся сюды ў новы дом — Спаць не магу, Бо даймаюць кашмары. Ледзьве суцішу ся і задр амлю, Мроіцца зноў, Што пад домам — Магіла, Што разграбае з магілы Зямлю

Page 267: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Нейкая нечалавечая сіла. Т ам між шкілетаў жывёлы На дне, Густа аблеплены Глінай іржавай, Бацька ляжыць . Ён гукае мяне, Толькі не голасам — Дзік ім іржаннем. Конскаю грываю Сцелецца чуб, Зубы вялізныя Неверагодна... Я ў тую прорву лячу I крычу. I прачынаюся ў поце Халодным.. ." Змоўк чалавек. Твар — шарэй ад сцяны. Шнурам бікфордным Дыміць цыгарэта. Голуб-анёл кажа: "Гэта не сны ... Праўда вяртаецца I з таго свету ..." На Беларусі — мор На Беларусі — мор. Мор — у кожную хату і двор . На жывёлу — эпідэмія: Сібірская я зва, Яшчур, Сап Ды пошасць, я кой не чулі. На людзей — Нянавісці класавай інфекцыя: У Сібір , На Поўнач — этап Або ў патыліцу — куля.. .

Page 268: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

На Беларусі — мор. Цівалі. Ноч

Перад вайною па загаду наркома Л. Кагановіча за "сабатаж" была расстраляна вялікая група беларускіх чыгуначнікаў. Каб схаваць злачынства, іх целы скіну лі каля вёскі Цівалі пад Мінскам у могільнік жывёлы, якая сканала ад эпідэмій. Такія месцы, па санітарных правілах, нельга раскапваць на працягу ста гадоў.

Не самі ішлі, Пад руляй вялі Людзей да магілы, Да р ысы апошняй. Не спалі, уздрыгвалі Цівалі — Кляваў цішыню Рэвальверны пошчак. Ля ямы стр ашнай Не енчыў ніхто — Расстанне са светам Не сёння адчулі. Але выдыхалі грудз і: " За што?" Адказам былі тольк і кулі, Кулі. А што балакаць : Каму — у расход, Каму — зноў да чарачкі ў цёплую хату. Ляцелі целы ў гніллё і смурод , Дзе чэрв і абселі Чэрап рагаты. Рыдлёўк і абрушвалі на людзей Зямлю.. . Не крышылася тлу стая гліна.. . Пасля камендант ту ды паглядзеў I цыркнуў Ляніва, праз зубы Слінай.

Page 269: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Цівалі. Рані ца "Утро нашей Родины" — так называлася карціна, на якой быў намаляваны не н ізенькі, не васпаваты, а надзвычай прыгожы, велічны, у светлым фрэнчы , з плашчом, перакінутым цераз руку, Сталін на фоне майскіх садоў, палёў, фабрык і заводаў. Рэпрадукцыю гэтай карціны, якая вісела ў хаце, я помню змалку. Сонца будзяць хрыпла пеўні, Печам хочацца агню. I дынамік гучным спевам Разганя е цішыню: "Утр о красит нежным светом Стены древнего Кр емля..." А на могільніку гэтым Яшчэ варушыцца зямля. Сон Лысоні Вол бушуе — Вясну чуе, Карова раве — Вясну заве.

З народнай песні Зіма свой пасад саступае вя сне, Зямля набухае, Як цёплае вымя... " I я ўспамінаю... Сюды да мяне I гук і, і пахі прыходзяць жывымі. Заўжды гаспадыня ўставала да дня . Адна. Дзе ж тут будзеш лянівай ці соняй? Падоіць раней, Каб за шыю абняць , На вуха шапнуць: "А мая ж ты , Лысоня..." Удзвюх мы брыдзем, I мядовы лужок Расою нам ногі халодзіць, Іскрыцца. Густая трава запавольвае крок. Я тут — парабчанка,

Page 270: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Але — і царыца. Шур паты язык мой да працы прывык, I зубы — не зломкі: Аж капае сліна. .. Карова, Як вечны жыцця рухавік, Ніколі не ведае стомы і спыну. Шчырую, Бо радасць у двор прынясеш , Калі пад рукою ласкаваю звонка Прапахлы расою і мятай капеж Пачне цуруболіць па днечку даёнкі. А потым прад дзецьмі па чыстым стале Разыдуцца кварты з густым сыр адоем. I смачным ім здасца ацеслівы хлеб, Хоць ён напалам з лебядой і бядою. Вось так і жылі мы — Сямейка, Радня, Але гора ліпне да долі сірочай. .. Сканала ўначы я, А маці да дня Усё абцалоўвала мёртвыя вочы . І зараз, У вечным, нязбудлівым сне, У ліпкай, Як хлеб той, Ацеслівай гліне, Яшчэ не аціх, Даганяе мяне Балючы і роспачны плач гаспадыні: "Ой, мая карованька, Ох, мая карміліца, Да каго ж буду даіці, Да чым жа буду дзетак кар міці? Ох, мае ж дзетаньк і, Якія ж мы нешчаслівыя — Людскія дзеці будуць малачко піці, I вы ж будзеце мяне прасіці. .."

Page 271: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Сон Варанога Конік ты мой, конік, чаго ты не весел, Буйную галоўку ў каліначкі звесіў? Ці я табе цяжак, ці я табе важак, А ці табе туга шоўкава папруга? Бяжыць конік , Бяжыць конік дарогаю , да гэй! Не якою — шырокаю!

З народных песень Пад цяжкім скляпеннем магілы Не ўцямлю я : Жыў ці не жыў? Рыпелі натруджана жылы, Напя тыя так , Як гужы. Я — конь беларускі. Той шэр ай, Мужыцкае долі — цягло . Ды хочацца ўсё-ткі прымерыць I мне — Не хамут, А сядло. Як вецер стрыножаны, Грыва Змятае нуду і прымус. Дык што ж ты стаіш палахліва Прад лёсам сваім, Беларус? У вечнасць пралегла дарога, Шырокая, Быццам душа. Сядлай жа мяне, Варанога, — Засвішчуць стагоддз і ў вушах!..

Page 272: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Сон машыніста Калейкі Плыве прад вачамі дэпоўская сцежка: Бяжыць да мяне па гасцінец Сынок. Замурзаны тварык. Шчаслівая ўсмешка. А ў небе над сцежкай — жаўрук, Як званок. Ды памяць спыняцца на светлым Не хоча, Высвечвае з цемры Начны эшалон, Дзе бліскаюць знічкамі Сумныя вочы З аплеценых дротам калючым Акон. Ахоўнік мардаты "Гарбуз ікі" лушчыць, На ім партупея святочна рыпіць, Як снег пад нагамі. А з кожнай цяплушкі Даносіцца стогн, Поўны жудасці: "Піць..." Тры дні без вады... I слязою салёнай Зноў пояць матулі Сасмяглых дзяцей. Хто я? Машыніст. Ды цяжар іх праклёнаў Раструшчвае цела і розум гняце. Яшчэ су тыкнуцца в іна і расплата... Чыгункай няволі грукоча цягнік, Дзе рэйк і і шпалы — Бясконцыя краты, Дзе самы апошні прыпынак — Тупік.

Page 273: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Цівалі. Пекла Белполк угрызаўся у дол, У той свет, Які захапіла зар аза. Нібы прышэльцы з далёкіх планет, Пацелі хлапцы ў су працьгазах. Капнулі глыбей, Душы сціснуў жах, Рыдлёўк і застылі ў млосці — Чаму між астанкаў жывёл ляжаць Людзей Чарапы і косці? А ў чарапах тых — То дзірка, То дзве, А косці, Сцятыя дротам. .. Маёр — Пабіты жыццём чалавек — Перахрысціўся у потай. Чыё свя татацтва? Чый страшны гр эх? Маўчалі зямля і неба. I ён да машыны Трушком пабег — Начальству дакладваць трэба... За светам Каналі ў вязкім агні В 'етнамскія дзеці, Пальмы. I тут загадалі Пошасць спыніць Такім жа сродкам — Напалмам. Змяшаліся ў попеле, У зямлі Каровы, Коні І людзі... Было такое — Былі Цівалі... Ніхто не скажа,

Page 274: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Што будзе. "Жалезны нарком" Яднаў Кагановіч у Гомелі сілы, У Віцебску сілы згурто ўваў Яжоў.

З "Пісьма беларускага народа таварышу Сталіну" Л. М. Кагановіч, былы нарком кра іны, паплечнік

Сталіна, неяк паскар дзіўся, што існу е на пенсію 120 рублёў. Савет працоўнага калектыву Кыргызскага камвольнасу коннага камбіната, калі прачытаў гэтую заметку, пастанавіў: штомесяц з фонду сацыяльнага развіцця пералічваць ветэр ану партыі 300 рублёў.

Газета "Труд", № 97 за 1991 год Брыдзе па Маскве ён, Згарбелы, Пахілы, З кефірам разноска ў дрыжачых руках, Якія калісь мелі гэткую сілу , Што жыцці міль ёнаў Змалочвалі ў пр ах. Яны помняць смак Рэзалюцый расстрэльных, Размашыста, Гонка аловак вялі. У пр ацы стараннай, Нібыта ад кельні, Не сходз ілі з пальцаў яго Мазалі. Пра літасць забудзься, Спагады — нікому, I Кобу прыгадвай, Як бога, Спярша. Ён так і сказаў: "У жалезных наркомаў Павінна быць тольк і жалезнай Душа". Крывавае бойні

Page 275: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Стваральнік і сведка Затульвае твар у каўнер паліто. Старыя яго пазнаюць Толькі зрэдку, А для маладых Гэты мамант — Ніхто. Брыдзе паціхень ку ў знямозе і скрусе, Лянотныя ду мкі, Бы ўзімку — чмялі. Не чуў і не чуе ён Стогн Беларусі, Дзе ёсць Курапаты, Дзе ёсць Цівалі. .. Т ак жыў у Маскве, Ацішэлы , Пахілы, Пакуль не скруціўся пя тлёй Доўгі шлях.. . А ім гуртаваныя Чорныя сілы Зноў вяжуць наш дзень Па нагах і руках. Статак Моўчкі дарогаю , пыльнай, заклятай, У невядомасць клыпае статак. Клыпае статак з жаданнем адзіным — "Дайце кармушку!" Аж сочыцца сліна. Сліна сцякае ў пясок, што я к прысак, Цягнуць яе скамянелыя пысы. Гены набытыя — хочацца момніць, Момніць і момніць , нічога не помніць. Розум і рукі — даўно на прыколе, Сунецца статак на могільнік долі. Дур нем памрэш , бо нічога не ўкр аў ты, Сунецца статак на могільнік праўды. Нехта цікуе: "Якой жа ты масці?"

Page 276: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Сунецца статак на могільнік шчасця. Нехта чужую апратку прымерыў, Сунецца статак на могільнік веры . Нехта па лагернай пайцы скуголіць, Сунецца статак на могільнік волі. Ценем злавесным — з Чарнобыля хмары, Сунецца статак на могільнік мары . Смерць — як збавенне, не хочацца лекаў , Сунецца статак на могільнік веку . Цішу парушыць слабое рыканне. Зрэдку рыканне. А болей — маўчанне... Пастыраў статку не трэба ніколі, I пастухоў дастаткова жывёле. А ў пастухоў замест пуг — аўтаматы , Пад іх наглядам сунецца статак. Хто адаб'ецца, за тым сочыць руля. Хочацца волі? Услед плюне куляй. Т ак і хадзіцьме па крузе да скону : З зоны старое — у новую зону. Наш дзень У сталінскіх калымскіх лагерах нам выдавалі на дзень 800 грамаў х леба і тры разы па місе баланды.

З успамінаў вязня Дзяр жава р аскр адзена. З гэтай прычыны Цяпер пад крылом правадырскай рук і Малоціць парламент пустую мякіну , Сядзяць жабрак і. За кратамі вокан — Пахмур нае неба. Цікуюць за намі — галеча, бяда. Зарплаты хапае На паечку хлеба... А дзе ж баланда? Мне чуецца гул грамадзянскай вайны

Page 277: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Жылі ад кр ыві да крыв і. I заўсёды , Зваліўшы навалы цяжар Са спіны , Жаданне адно выспявала ў народа: "Каб болей не ведаць ніколі вайны!" Ды толь кі варожасць у елася ў косці I душы грызе ад відна да цямна. Пад попелам шэрым Нянавісці, Злосці Гарачаю іскраю Тлее вайна. Хоць ёсць незалежнасць, Але і ся гоння Павагі няма да сівой даўніны. У новых нападках На Сцяг , На Пагоню Мне чуецца гул грамадзянскай вайны. Цярновы вянок Не знялі з роднай мовы, Ды зноўку я е Валакуць да сцяны. Калі забіваюць Матуліна слова, Мне чуецца гул грамадзянскай вайны. Да Бога расчынены Кожнаму дзверы, Але і ў святое ўбіваюць кліны. У спрэчцы За самую "лепшую" веру Мне чуецца гул грамадзянскай вайны. Зямля чырванее, Калі хлусяць людзі, Крывёй пахне Мора і кропля Маны. У тэле-газетных

Page 278: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Распусце і брудзе Мне чуецца гул грамадзянскай вайны. Спав іты нябёсы Злавесным смуродам, Атручаны скрозь Наш прытулак зямны. У бесперапынным змаганні З прыродай Мне чуецца гул грамадзянскай вайны. Цяжэе галечы хатуль За плячамі, I сцішыўся люд: "Як дажыць да вясны?" У доўгім, Заця тым, Галодным Маўчанні Мне чуецца гул грамадзянскай вайны. Мы звыклі ў цяжкую хв іліну Кідацца На пошук чужой, А не ўласнай віны. I ў тым, Што на ўсё Ёсць у нас апраўданне, Мне чуецца гул грамадзянскай вайны. Лёс Махляры выглядаюць і сёння Прыстойнымі... Я ж не звык мітусіцца Туды ды сюды. I застойныя, I застольныя — Гэта нашы, Дакладней, Мае гады . Не знарок, А па даўняй інерцыі

Page 279: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Часта я Паўтараў разам з гуртам Старыя грахі. Выгінастыя, Пакручастыя — Гэта нашы, Дакладней, Мае шляхі. Жыў, Пісаў, Ды не змог дакапацца Да ісціны, А таму атрымаў , Як належыць, Спаўна. Не пазбудзешся , Не адхрысцішся — Гэта наша, Дакладней, Мая віна. Між учора і заўтра, Разбіты дакорамі, Моўчкі стаў, Не хаваю ні ўсмешкі, Ні слёз. За плячамі — Жыццё... Хоць балюча і сорамна. Не кляну . Не кляну ... Незваротны лёс.. . Ніякою малітвай Душа не палечыцца. Хоць жывы, Ды распяты Шапчу на крыжы : "Прыйдуць новыя, Прыйдуць лепшыя... Нарадзіцца ім памажы...

Page 280: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Памажы ..." Апошні шанц Апошні шанц дала г історыя, Каб не спыніўся ў вечнасць лёт Тваіх надзей, Яшчэ не скораных, Спакутаваны мой народ. Апошні шанц дала г історыя, Каб захаваць сябе, Свой род. А ты, Знямелы і зашораны , Каму глядзіш сягоння ў рот? Тым, хто карміў I корміць казкамі Пра сыценьк і імперскі "рай" , Хто падае з купецкай ласкаю Нішчымны хлеб, Як каравай. Хто за мяжу Сплаўля е тонамі Дабро, Што ты гарбом нажыў, А сам паўзе З жабрачай торбаю: "Старэйшы брат, Дапамажы!" Хто і ў Маскве Фальшывак бурбалк і Пускаў, Чакаў Свой "зорны час", А прыпякло, То ўцёк да бульбачк і I пханых пальцамі Каўбас. Хто ваяваў супроць уласнасці, А зараз

Page 281: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Уладарыць ёй... Якой яшчэ ты хочаш Яснасці, Народ, Задураны хлуснёй? Вакол сябе Зрабі агледзіны, Адрынь падману каламуць, Убач, Што зроблена Суседзямі, Як людз і іншыя Жывуць. I зразумей: Яшчэ не страчана Магчымасць Дом свой збудаваць. Твой розум, Рукі, Мова матчына Пасобяць духам акрыяць. Апошні шанц дала гісторыя ... Свой шанц, Народ мой, Скарыстай. I ажыве прыгнётам змораны , Забыты Богам Родны край. Эпілог Беларусь , твой народ дачакаецца Залацістага, яснага дня.

М. Багдановіч

Па цаліку пр аз белыя палі Мкне вершнік, не шкадуючы каня . I чуцен голас: " Збудзішся калі, Народзе мой — крывіцкая радня?"

Page 282: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Над воляй кружаць хціва крумкачы — Прыйшла пара сумленна даць адказ. Ад гэтага нікому не ўцячы, Глядзяць нашчадкі з вечнасці на нас. Малюся на руку , што узняла Навечна бел -чырвона-белы сцяг . Над ім, святым,

развеецца імгла, Пачатак быў , не спыніцца працяг . Слязу , што выбягае на шчаку, Асушаць промні сонечнага дня ... Праз нашы душы, я к па цаліку , Мкне вершнік, не шкадуючы каня.

Page 283: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Беспрытульныя ве ршы

Гэтыя вершы ніхто не прытуліць... Можа, тольк і душа матулі.

МАМІН АГРЭСТ Мамін агрэст,

што расце на мяжы , цягнецца пр аз снегавыя завалы , кожнай галінкай

пад ветрам дрыжыць, дотыкам будз іць мой сон нетрывалы. Можа, таму ,

што ў апошні свой час, перад заходам, адклаўшы кавеньку, мама з куста выбірала я краз спелыя ягады

ў ссохлую жменьку . Можа, таму ,

што з агрэстам яна клопату мела заўсёды найболей, перш

чым варэннем адорваць спаўна — сціплым гасцінцам

вялікай любові. Можа, таму ,

што нязвыкла маўчыць лісце,

калі адмірае карэнне... Слоік стаіць ледзь пачаты. Гарчыць пазамінулага года варэнне. Сон мой дратуюць вя тры і імжа,

далеч наміткаю слоты

спав іта.

Page 284: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Куст так і будзе трывожна дрыжаць тут — на мяжы

між жыццём і нябытам. Зноў да калючак плывуць з рукава пальцы,

ды кроў з іх не прысне ніколі...

Мамін агрэст мяккі, нібы трава,

мамін агрэст толькі памяццю коле.

Page 285: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

НАСТАЎНІЦА I СЯЛЯНКА Над партамі,

над сваёю дзялянкай яна не выпроствала спіны.. . Матуля —

настаўніца і сялянка...

А душа адна і рукі адны.

Page 286: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

СШЫТКІ Я — працы мамінай сведка, працы святой,

без прынукі: сшыткі ў лінейку і ў клетку — колькі прайшло іх праз рукі! Тут у жыццё неўпрыкметку прыадчыняліся дзверцы : сшыткі ў лінейку і ў клетку — колькі прайшло іх праз сэрца! Тут бузацёры і плаксы выйшлі ў шырокае поле, каб між памарак і кляксаў вывесці

літары долі. Мама старонкі гартае, вуснамі ціха варушыць, радасна ёй — падрастакць гонка

маленькія душы... Вучняў змянілі

іх дзетк і, прыйдуць і ўнукі за імі. Сшыткі ў лінейку і ў клетку вечна не будуць пустымі...

Page 287: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЯЕ ГЕРБАРЫЙ З сур 'ёзным заданнем

да мамы ру хава адразу са школы

ў гарод я іду : "Якія,

матулька, ты ведаеш травы?"

"Якія? Макрыцу,

быльнёг , лебяду..."

"Ды не! . Мне гербарый зрабіць загадалі. ..

Смяецца яна, рукі ўсклаўшы на плот:

"Гербарый вялік і... Лічы ,

сынку, далей —

палын, крапіва,

малачай і асот..."

Page 288: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

НАВЫРОСТ Род чалавечы мае сілу , ладкуе ў будучыню мост... I мне ў маленстве

мама шыла заўжды кашулю навырост. Хоць многа я знасіў кашуляў і шмат пабачыў у жыцці, але да мудр асці матулі яшчэ расці — не дарасці!

Page 289: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

КОСМАС Не чыталі бацькі,

ды і я не люблю кніг фантастаў,

дзе войны ўрываюцца ў космас... Разам з імі маліўся

на тую зямлю , да я кой

маю сам дачыненне не ўскосна.

Тут — на лапіку глебы —

сышоўся су свет, не чужы і халодны ,

а ласкай сагр эты . Быў ужо сір атой,

ды шчадрыўся , як след,

па інерцыі плыў пр аз жахлівае лета. Стаў у цэнтры яго,

каб адчула шчака залатога сланечніку

цёплую стому: не адно,

безліч сонцаў матулі рука

запаліла для ўсіх клапатліва, свядома.

Даўняй моцы няма ў аслабелых нагах,

на каленях абпоўзала доўгія лешкі,

праз гарод засвяціўся , пралёг Млечны Шлях - зацв іла апантаная бульба-паспешка. Гне спіну ў крук

хваробы бязлітаснам груз, ды яна,

як заўсёды,

Page 290: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

працуе без змены: невядомай планетай

жаўтлявы гарбуз выплывае з туманнасці кропу і кмену . Змрок ахутвае край наш, азёрны, ля сны, каб чарнечаю кожны куточак запоўніць, серабром адліваюцца ў ім качаны –

маладыя, тугія,

рыпучыя поўні.. . Як апошні дарунак,

да сэрца тулю росны космас

матулінага агарода. ..

Бацька ўвесну адзін будзіць тую зямлю,

каб не збіўся на ёй лад спрадвечны

прыроды.

Page 291: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЖУЧКА Мне верыцца:

брыдзе і сёння з пашы і цягнецца да мамінай рукі, я к ночка,

чорная кароўка наша,

з вачыма сінімі, як васількі...

Тады былі кароткія размовы , прывёў дырэктар

бацьку ў кабінет: "Або пр аз дзень

здаеш сваю карову, або на стол кладзеш свой партбілет! "

А маці з гэтым не магла змірыцца — пяцёра дзетак.. .

рушыцца жыццё... Як можна,

каб любіміцу , царыцу,

з дварышча нехта некуды пацёг?

Яна рыдала, Жучку абдымала

і цалавала вочы-васільк і... I суцяшалі маму ,

хай няўдала, але па-свойску,

шчыра мужыкі:

"Ты, Фёдараўна,

надта не журыся... Хрушчоў у камунізм

выводз іць нас, дык будзе малака

хоць ты заліся . Смятана трэба — выпіша саўгас.. ."

Page 292: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Рыкала, упіралася кароўка,

хоць зроду нарав істай не была. Наструненая Жучкаю

вяроўка, як пелька,

шыю мамы абв іла. .. Рыканне чую недзе недалёчка: там росным лугам

мама напрастк і вядзе кароўку,

чорную, як ночка,

з вачыма сінімі, як васількі.

Page 293: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * "Ці міла, ці няміла, з чарэні добрай печы а ты, не хочацца далоў. .. сыночак, Дзе сёння тыя кнігі, еш. дзе мовы спеў жывы? Адкуль жа будзе сіла? Манкурцкія вярыгі Заблёдышам памрэш..." - на душах у дзятвы . матуля жартавала, Пад дых святому слову хоць вочы выпіў сум, б'е падкаваны бот, хоць галава палала бо рабскія аковы ад неадступных дум. не хоча зняць народ. Увесну ў кубле пуста, Айчыну а душ у хаце — сем. клычыць зграя, Даўлюся я капустай, паўсюль — праз не магу , ды ем. .. хлусня і тлум, Лепш за прысмакі ласка, і галава згарае таму гармідар сціх. ад неадступных дум. Чытае мама казк і Матуля, дай жа сілы, з такіх прыгожых кніг. асцюж мне галаву ... Зноў корміцца малеча Хоць міла ці няміла, акрайцам родных слоў, а я пакуль жыву...

Page 294: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

НЯДЗЕЛЬНЫЯ ДЗЯРОНІКІ " З печы,

з полу — ўсе да столу !" —

чу цен мамін кліч вясёлы . Наля тае дружна куча мала, вочы нецярплівасцю гар аць : на стале скв ірчыць патэльня з салам, высіцца дзяронікаў гара. З -пад ілба гляджу,

глытаю слінкі... Як не зразумець маіх пакут — за правіну паспытаў лаз інк і і пастаўлены надоўга ў кут! Пах такі,

што не трымаюць ногі, зараз завалюся і памру...

Мама, хоць была суддзёю строгім,

шле сваю амністыю ў пару : "Ну, хадзі, дуронік , паспытай дзяронік..."

Page 295: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Клыпаю за ёй па бальшаку: "Мамачка,

пастой!.. Падай руку! .."

А яна не падае рукі: "Можа, ў падале яшчэ пагушкаць? Хныкаць кінь... Убачаць дружбакі —

"мамчын сын" прылепіцца мянушка..." Шмат гузоў

набіў я на вяку і цярплю...

А з гэтым не звыкаю — мілую,

ласкавую руку даланя мая

дасюль шукае... "Мама,

выжыць памажы сынку, хоць у сне,

падай сваю руку..."

Page 296: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

РАНЕТКА Перад тым

як пакрочыць з суседкаю у сельмаг :

трэба хлеба купіць, размаўляе матуля з ранеткаю , што ля сцежкі ўтаптанай стаіць: "Ах ты, стыдніца,

ах ты, няўдаліца, што ж так яблычкаў мала дала? I яны

без пары з голля валяцца...

Па табе ўжо сумуе піла.. ." Паўшчувае ранетку бухматую, потым к іне я е дакараць. Гладзіць ствол

даланёю шурпатаю, даланёю такой,

як кара. I пачуе,

як яблыня жаліцца, што карэнне баліць

у зямлі... Першай — мама,

а следам няўдаліца р азам, ціха

ў нябыт адышлі.

Page 297: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

МОЙ НАЙЛЕПШЫ ЧЫТАЧ Нават тады,

як пагоршыўся зрок, мама чакала мой кожны радок, мама шукала мой кожны радок , мама чытала мой кожны радок . Бачу і зараз яе ў акулярах, кніжка р аскрыта,

рука — пад шчакой, а на абветраным, стомленым твары новы —

за сына свайго — неспакой.

Вершы мае — на Галгофу дарога,

слову, што ў сэрцы, —

балець і шчымець. Ясна адно:

чытача мне такога болей ніколі да скону не мець.

Page 298: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЕДНАСЦЬ Лусту чорнага хлеба

на аркуш мой белы клала мама тады ,

як пісалася мне. .. Верш спускаўся з нябёс

аблачынкай нясмелай... Тыя светлыя хвілі

вяртаюцца ў сне. Я ўстаю

і ласуюся скібкай счарсцвелай і пішу,

покуль ранак не стукне ў акно... Луста чорнага хлеба

на аркушы белым — зноў

яе і маё жыцці зліты

ў адно.

Page 299: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

МАЛІТВА Смерць неаднойчы

мне глядзела ў вочы ... З аўтобусам ляцеў я

пад адхон: цяпер плячо разбітае

прарочыць надвор 'я змену

да астатніх дзён. I над Масквой начной

у самалёта ніяк не выпускалася шасі, і над Тырэнскім морам

"дуглас" потым у навальніцы

літасці прасіў... Смерць часта

напінала нітку лёсу,

яшчэ імгненне, а за ім — разрыў.

I я тады адчайна, безгалоса

святой малітвай з небам гаварыў .

Не вырас крыж над той ці іншай драмай,

таму што ту т і ў дальняй старане

я прамаўляў душой малітву: "Ма-ма. .."

Адна яна ўратоўвала мяне.

Page 300: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Ела

як папала, спала мала,

рукі не святлей раллі былі — мама ўсім на свеце дагаджала: мужу ,

дзецям, людзям

і зямлі. Так даўно яна не шчыравала, спіць цяпер,

і нельга разбудзіць. Мама ўсім на свеце дагаджала... Смерці ж не сумела дагадзіць.

Page 301: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

БОЛЬ Мяне не бласлав іла напаследку твая —

заўсёды шчодрая — рука...

Я на шляху жыцця, як тая кветка,

што выпала з жалобнага вянка.

Page 302: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

КЛЁЦКІ З ДУШАМІ Ушацкія клёцкі з душамі ўсе стравы

за пояс заткнуць. Ясі –

аж трашчыць за вушамі і можна язык пр аглыну ць. Не збыцца жалобы па маме, дзе слёзы каўтаў я цішком.. . Цяпер тыя клёцкі з душамі у горле

стаяць камяком.

Page 303: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

НОЧЫ I ДНІ Нейкія ночы дзіўныя — месяца,

зор не в ідаць. Хмары плывуць над Радзімаю, чорныя,

як бяда. Засцяць сонца,

збіраюцца хмары над я сным днём. ..

Душы не загараюцца волі

святым агнём. Глянеш на зомбі,

робатаў — аж пацямнее ўваччу !

Мама, тое,

што робіцца, лепш не бачыць ,

не чуць. Нейкія ночы дз іўныя, нейкія дзіўныя дні: нават самой Радзімаю нель га з 'яднаць радні...

Page 304: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ У дамоўцы мулка і няўлежна,

і, напэўна,

цесна вольным снам,

ды матуля стала незалежнай, назаўжды свабоднай толькі Там.

Page 305: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ПРОСЬБА Я ў той невераемны год за кр ай жыцця

глядзеў не ўпотай. Пільнуе брамнік уваход

туды, адкуль няма звароту .

Я зазірнуў за гэты край, за кр ай матулінай магілы, і цвёрда ведаю,

што рай асветліўся абліччам мілым.

Не боязна мне за яе, бо мама болей заслужыла, парваўшы на зямлі свае напятыя,

як струны, жылы.

Яе пакутную душу свет грэшны

не ссушыў да донца. Пакуль хаджу,

пакуль пішу, яна — мой верны абаронца.

Я заз ірнуў за гэты край — расчынена ў нязнанасць брама. .. "Сынок,

жыв і, не памірай,

ты зубы сцісні і трывай!" —

мяне з нябыту просіць мама.

Page 306: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЛІСТЫ Пісем чакаю адтуль —

з нематы , не дачакаюся —

вечнасці мала... Мама пісаць не любіла лісты,

мама пасылкі слала.

Page 307: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ПЫТАННЕ "Як табе жывецца?" — запытаўся ранак. "Дзе тонка, там і р вецца, карацей — пагана". "Як табе жывецца?" — запытаўся поўдзень . "Дзе тонка, там і р вецца, змрок — куды ні пойдзеш". "Як табе жывецца?" — запытаўся вечар . "Дзе тонка, там і р вецца, пахваліцца нечым" . "Як табе жывецца?" — запытала ночка. "Дзе тонка, там і р вецца, сон сышоў упр очкі..." Як душа нямее і радок таксама, той не зразумее, хто не жыў без мамы...

Page 308: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ТОЛЬКІ ЯНА.. . Голас аднекуль душу захлісне радасцю неспадзяванаю нейкай — толь кі яна называла мяне гэтак ласкава: "Сяр ожка, Сяр гейка..." Толькі яна так гукала заўжды,

клікала з шыры азёрнай і з бору

весняй часінай , як быў малады, ды і асенняй, здаецца, што ўчора. Вось перад ёй,

як падлетак стаю

я то з грыбной, то з рыбацкай удачай.

Гладзіць сівую чупрыну маю , і не в ідаць:

ці смяецца, ці плача...

Доўга не можа зрабіць адкрыццё не абцяжараны роздумам розум, што і тваё,

і людское быццё — гэта спрадвечная ўсмешка скрозь слёзы.. . Чую "Сяр-гей-ка-а-а!",

ды голас не той, гэтак было, а цяпер падалося. Слухаю далеч. За сіняй вярстой кнігаўка над балацінай галосіць. .. Ціхенька ў жменю

з абруса жыцця змёў я мілосці апошнія крошкі. Мамы няма... I , як смерці працяг: з ёю не стала Сяргейкі... Сярожкі...

Page 309: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

СВЕЧКА Цяпер бяры ў руку

надзеі свечку, з малітвай — да яе —

памалу кроч. Святы агонь

не апякае вечнасць, а цемра расступаецца наўзбоч .

Page 310: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ПРАБАЧ Над кладамі

ў скляпенне сусвету б 'ецца

голасам хрыплым крумкач. ..

Ён заўважыў распаду прыкметы,

зрэнкі помстай гараць, як кумач.

Ён вяшчуе нязнанае гора — ашалела,

на злом галавы людз і пнуцца

ў вар'яцкае ўчора... Без пары пасівелыя зоры даляцелі

да роснай травы. Над кладамі

ў скляпенне сусвету б 'ецца голасам хрыплым

крумкач. .. Хоць канца свету

бачны прыкметы, хоць цьмянеюць

і зімы, і леты,

за жыццё, што табою сагрэта,

дзякуй, мама... За ўсё мне прабач...

Page 311: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЧОРНЫ ІІІАЛЬ Памяці Жэні У вечнасць твая дамавіна плыла, Нібыта па Ясельдзе човен. Біў мне па вачах рэзкі колер святла: Зялёны.. . барвовы... і ...чорны. I сэрца сціскаў той пранізлівы жаль, Які нават слёзы не лечаць. Здавалася,

чорны агромністы шаль Упаў Беларусі на плечы . У кут,

дзе так многа няпр аўды і зла, Дзе мова і воля забр аны , Сатканая з веры ,

з любові прыйшла

Ты позна, а можа, зарана.

Але ты была і ўсміхаешся мне Пяшчотай балючай жывая. Зязюлька палеская,

чуеш ці не? Сяброўка твая зноў кувае. Кувае і змоўкне раптоўна пасля, Так будзе,

і я не пярэчу. Спрадвечная маці — сырая зямля З табой абяцае сустрэчу... За чоўнам маркотным сціраецца след, Ад смерці не знойдзеш замовы ... Ды шэпт скаланае дагэтуль Сусвет, Я чую матуліны словы: "Жэня, Жэнечка, што ж ты нарабіла? Навошта ты мне падарыла

гэты чорны шаль? Ты ж мне заўсёды прывозіла

вясёлыя хусткі...

Page 312: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Як я яго ненавіджу , як ненавіджу.. . О , гэта чэрань чорная! Навошта ты,

доню, гэта зрабіла?.."

Page 313: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

АПОШНІ СНЕГ Ад болю пабялелая палата, З якой бяда даўно прагнала смех... "Які гадок табе, сынок?" "Дзесяты..." Ляжыць хлапчук без мамы і без таты, А за вакном ідзе калядны снег . Снег сыдзе, і тады зямлю пабу дзяць Бурклівы гром,

смяшлівае лісцё. I будзем мы, але скажыце, людзі, Куды падзець мне гэткае жыццё, Калі вачмі тугі

душа працята, Калі свідруе думка галаву, Што не дагоніць раўчуком заўзятым Ягоны снег дзесятую тр аву?

Page 314: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

НАД ПРЫПЯЦЦЮ Стракатыя шлагбаўмы,

дрот калючы Хачу адпрэчыць ,

як кашмарны сон... Які абся г з адкрытай ветру кручы Маім вачам,

маёй душы в ідзён! Палескі край — прасторны і трывожны, I , як ратунак , — Прыпяці рука. Каб змыць дашчэнту пошасць,

пыл астрожны, Т араніць зону вечная р ака. Яна імкне р азгоніста і смела, Ды не сцякае ў акіян бяда. Здаецца,

нават болей пацямнела Рудая ад тарфянікаў вада. Мне ў люстры плыні хочацца разгледзець Абрысы дня,

як скончыцца распад , Але надзейна таямніцу недзе Хавае чорнай глыбіні накат. Гляджу...

Шчыміць душа мая жывая Пасля сустрэч пакутных

і дарог. Прымроілася раптам:

выплывае Трывалы грунт з-пад аслабелых ног. Калі яшчэ раз гнеў абрушыць неба, То скончыцца ўсё так: жылі, былі... А можа, ведаць мне таго не трэба, Што нас,

людзей, чакае на Зямлі?

А можа, неўміручая прырода

Page 315: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Змахне, як прывід,

гэты страшны след?.. Такой свабодай,

з небыццём нязгодай Ляціць у вочы

неабдымны свет.

Page 316: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

РОДНАГА СЛОВА СВЯТЛО Роднага слова жывое святло Некалі ад залатога зачыну З шэрай зямлі

і з любові ўзышло, Каб нарадзіць у пакутах Айчыну. Гэта святло,

як у вечнасць акно, Гэта ад продкаў надзейная пошта. Для беларусаў заўсёды яно — Першы прытулак

і самы апошні. Льецца,

ярчэе святло дзень пры дні

I апантана, настойліва рушыць,

Нішчыць завалы нахабнай хлусні,

Каб уваскрэслі змарнелыя душы . На скрыжаванні

бяды і надзей Здраднікам сёння

няўтульна, няўлежна,

А для сумленных і мужных людзей Гэта святло,

як сама незалежнасць. З сэрцаў у сэрцы

стагоддз і цякло, Стала зарукаю

долі і волі... Роднага слова жывое святло Нас не пакіне ніколі, ніколі.

Page 317: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ГРУГАН Душа пабялела ад болю I стала такой,

як туман. Мне сніцца айчыннае поле, А ў полі — адзіны груган. Нутром прадчуваючы згубу , Па звычцы старой аб валун Ён точыць замшэлую дзюбу , Знямоглы,

сівы , нібы лунь.

Ён точыць, а сам надта хоча, Каб я павяр нуўся і знік . Гляджу у прарочыя вочы, Ды з горла не вырвецца крык, Бо зр энк і,

што прагнулі ўдачы, Даўно не палаюць агнём... Мы з ім,

як сіроты, заплачам,

Усіх і сябе памянём.

Page 318: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

МЛІВА Аляксею Дудараву "Гайня насту піла на горла. А ты не здавайся,

пішы ..." Я чую спагадлівы голас, Варочаю жорны душы. Кручу іх — і гэтым шчаслівы, Працую не месяц,

не год, Хоць сыплецца слоўнае мліва Не ведаю сам — для каго? Айчыне галодна і цесна, Народ у няволі аслеп I духам апаў ,

нібы цеста, З якога не выпечаш хлеб . Ды веру ,

што праўды закваска Люд вырве з пакутаў і слёз, Таму і прымаю,

як ласку, Забойчы , бязлітасны лёс: У слова свой боль перацерці, Адпрэчыць

і злата, і медзь,

Каб потым, за брамаю смерці,

Ніякага доўгу не мець.

Page 319: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * I ў ссівелым быцці ёсць драбочак мілосці, За абрусам надзей,

хоць радзей, ды сядзім...

Жаль , не так,

як раней, разыходзяцца госці:

Хто да новай сустрэчы, а хто — назусім.

На парозе стаім і глядзім — вочы ў вочы , Можна гэтаю моваю

праўду сказаць: За плячамі — жыццё,

і яго не надточыць Вінаватая ўсмешка ці нават сля за.

Page 320: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Зноў зямля нескупая спраўляе дажынкі, Я таксама нязбытнай надзеяй жывы. А душа затрымцела,

нібыта дажджынка На знясіленых вейках сасмяглай травы. Углядаюся ў свет гэтак прагна і ўсцешна, Быццам толькі радзіўся

і вочы адкрыў... А праз спелае жыта

ўтаптаная сцежка Вырываецца на недалёкі абрыў. Жыццё пражыць — нібыта скласці песню, Дзе і матыў ,

і словы, як адно...

А люд тутэйшы сам сябе закрэсліў, Бо слых і мова згублены даўно. На "чыстых" і "нячыстых",

як ніколі, Нянавісцю падзелена радня, I ў полі

маладой айчыннай долі Не зацугляць нам волю,

як каня. Не песня зноў гучыць,

а нескладушка, Бо вечны страх не скінуты з плячэй. Так і жывём,

узятыя на мушку Праз проразь жоўтых сталінскіх вачэй.

Page 321: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Лісце кінуў у неба мой гай залаты, Невядома, каму рассылае лісты , Адплывае ў глыбокую восень... Вецер вымеце ўсё і сярод пустаты Па сабе і па мне загалосіць . Пацалую вачмі шэрай сцежкі сувой, Пакланюся бярозам сівой галавой I ўсміхнуся апошняму цуду... Гэты дзень на зямлі, ён — і мой,

і не мой, Больш у ім я ніколі не буду .

Page 322: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЗГАДКА У мяне ёсць адна няхітр ая з гадка, З дзён юнацтва яна прыплыла міжволі: Назіраю,

як рыжае лісяня тка Па сумётах куляецца ў чыстым полі. То дурэе з хвастом, то ляжа на спінку, То па нейчых слядах ня сецца,

як вецер , То панюхае снег , то кране былінку, — Ах, як хораша быць ,

існаваць на свеце! Перакінула памяць

над часам кладку, Мне для шчасця

драбніцы мілай даволі:

У заснежаным сэрцы, нібыта ў полі,

Як іскрынка, трапечацца лісянятка.

Page 323: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * За маім акном шалее вецер , Рве з галін апошнія лісты... Як сцюдзёна стала ў гэтым свеце, Ведаеш пра тое толькі ты. Ноч даўно скубе сабе надточкі, Пацьмянеў і карацее дзень. Ды і я,

нібы сышоў упрочкі З крэўнага жыцця... Застаўся цень. Што ні год — даўжэй вандроўка тая Па глухім узмежку лет і зім. Толькі ты назад мяне вяртаеш I рукой,

і поз іркам сваім. Часу холад

стукаецца ў грудзі, Як пасыльны вечнай нематы ... Што са мной было,

чаго не будзе — Ведаеш пра гэта толькі ты.

Page 324: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЦЁМНЫЯ ВОДЫ ВОСЕНІ Хутка зазімак возьмецца — Гусцее, чарнее вада. Чайка крычыць над возерам... А можа, галосіць бяда? Ліст,

што плаваў пад просінню, У вечнасць вятрыска панёс. Цёмныя воды восені Захлістваюць

стомлены лёс. Лёс,

якому агледзены Наладзяцца толькі адны : Радасці хлеб не з'едзены, Не выпіты кубак віны. Крыжык пакут,

што носім мы , Сагрэецца нашай крывёй... Цёмныя воды восені Прасветлены ўсмешкай тваёй.

Page 325: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Пранясуцца ў парыве адным дождж і снег, Каб упасці на крэўныя гоні адчайна. Перад воляй вышэйшай наш радасны грэх Стане святасцю праведнай і незвычайнай. Ці раней, ці пазней — нас абдыме зямля, Адпускаючы душы да неба ў адведк і. Плоць у плоць перальецца пасля спакваля, I ад еднасці гэтай народзяцца кветкі. Выйдуць двое сюды ,

каб суцішыць свой крок , Каб адчуць,

як трапеча жыццё несціхана. Усміхнецца іх шчасцю здалёк васілёк, Галавою прыветна к іўне закаханым.

Page 326: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

СНЫ Хоць самой хапае гора, Бо спіну сагнуў бедлам, Вёсцы сніцца тлумны горад — Дзеці там. Хоць дастаў свае абноск і, Сціснуў крыўды кулакі, Горад сніць глухую вёску — Т ам бацькі. Сон адданасці старэчай, Сон пакутнае віны. .. Спадзяюцца на сустрэчу Тыя сны .

Page 327: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ШУКАІО... Я шукаю сляды незабыўнай Айчыны У жыцці,

а не ў сцвілай музейнай цішы. Толькі бачу паўсюдна глухія руіны : Долі,

мовы і гордай нязломнай душы.

Не зацвердз ілі волю булатныя сечы...

За вайною — вайна, а між імі — турма...

Столькі згінула лёсаў жывых, чалавечых... Я пытаю : "Навошта?" Адказу няма. Ну няўжо дзеля гэтага горада, вёск і, Дзе бяспамяцтва вір

цягне люд мой на дно, Дзе адзін тольк і цень

і адны адгалоск і Той радз імы ,

якая канае даўно. Да нябёсаў у роспачы рукі ўздымаю : "Беларусь,

ажыв і, стань сапраўднай, святой!..

" Ты ж брыдзеш , як жабрачка, сляпая, нямая, —

Можа, возьме сусед-дабрадзей на пастой? Я хапаюся,

як за саломінку, зноўку

За Скарынаву кнігу , за матчын ручнік...

Ды ўзляцеў ціхай птушкай з сівой валатоўкі

Прывід твой і за сіняю пушчаю знік.

Мне да скону не будзе адхлання, спачыну —

Page 328: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Дума чорная ў скроні адчаем дзяўбе.

Я шукаю сляды непазбытнай Айчыны, Я шукаю, шукаю ... самога сябе. I чаму выпаў лёс мне закляты такі? Беларусь,

Бе-ла-русь. .. Землякі,

зем-ля-к і...

Page 329: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

НА ВАЛАТОЎЦЫ А з валатоўк і відаць так далёка... Толькі чаму свя та ў сэрцы няма? Горняй слязою прамытае вока Постаць радзімы шукае дар ма. Лашчу , мілую

даўно в інавата Рэшткі таго,

што любіў і люблю. .. Страх і паныласць

стаіліся ў хатах, Родная песня не будзіць зямлю. Радасць жыцця

скіравалася ўпрочкі... Продкаў дакор

даляцеў з даўніны : "Дзе ж наш працяг ,

беларуск ія дочкі? Дзе ж наша слава, Айчыны сыны?.." Кінь ся душою ў шырокае поле, Ціха маліся,

смейся ці плач. ..

На валатоўцы пр а крэўную долю Думае думу са мною крумкач.

Page 330: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ТУМАН Нель га суцішыць у сэрцы трывогу — Поле жыцця паглынае дзірван. Люд не шукае да Храма дарогу , Душы ахутаў падман, я к туман. Над Айчынаю туман клубіцца, I не в ідна ўжо ні той крыніцы І ні тога дуба зелянога... За туманам не в ідаць нічога... Толькі свецяцца сумныя вочы Бога.

Page 331: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Край,

дзе долі струменіць выток , Быццам дадзены лёсам

на гора нам: Пракаўтнулі волі глыток I захакалі — цяжка і зморана. I дачаснікаў не зжылі, I гайня паклёпнікаў гаўкае... А любоў да роднай зямлі Завілася пяньковай удаўкаю.

Page 332: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Гэта жыццё,

што плыве ў імгле, Мне ўжо даўно не ўяўляецца р аем... Булкі з маслам няма на стале — Цела насыціць

і чор ны акр аец. Белай папер ы не тр эба мне, Можна няблага пісаць і на шэр ай. А не да й Бог

турма паглыне — Дух уратуецца

вечнаю верай. Хеўра

з карыта здрады нагбом

Хлебча, крэкча

і стогне: "Болей. .." Страшна і гнюсна

быць подлым рабом... Вязнем ды вольным душою — ніколі!

Page 333: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Нашаму жабрацтву ёсць прычына, I , напэўна, нават не адна... Толькі нель га прадаваць Айчыну. Я — не бедны, бо ў душы — яна. I пры ўладзе самай выпадковай, Пры любым надвор 'і на дварэ Праўды чорны хлеб

і мамы слова У мяне ніхто не адбярэ .

Page 334: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ВОЛЯ Васілю Быкаву

Пра гэта я думаю зараз найболей, Адпрэчыўшы новай хлусні каламуць: Якая ты ўсё ж неацэнная,

Воля, Калі за скарынку

цябе прадаюць!

Page 335: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ГУДЗЕВІЦКІ БЭЗ А . М. Белакозу Не бачыў квецені такой Ні дома,

ні ў краях далёк іх... Тулюся сэрцам і шчакой Да росных бэзавых аблокаў. I школа ўтульна тут стаіць, Як храм надзеі,

я к аснова, Дзе вольна,

р адасна бруіць З дзіцячых вуснаў

наша слова. Зямлю, дзе родны дух не счэз , Абняў ад кр аю і да краю.. . Буяе гудзев іцкі бэз , Палае гудзевіцк і бэз, Смяецца гу дзев іцк і бэз , Сму ткуе гудзев іцкі бэз , Святкуе гудзев іцкі бэз , Душа трымціць і замір ае.

Page 336: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

КОЛЕР БЕЛАРУСКАГА АРНАМЕНТУ

Светлай памяці мамы Род, мой глыбінны — яшчэ ад прапрадзедаў — Носіць мянушку вясковую — Ткач... Кроў і агонь афарбоўвалі прадзіва, I паспрабуй што ў жыцці перайнач. Вышыты

вытканы ніткай чырвонаю Крыжыкі,

ромбы, дзяды,

спарышы... Буду чытаць і разгадваць да скону я Ліст у вякі неспатольнай душы . На ручніках рытуальных пазначаны Сам чалавек

і бясконцы сусвет. Сэнс пэўных сімвалаў

сёння ўжо страчаны, Ды не сціраецца колеру след. Колер чырвоны на белым полі. .. Ён — абярог беларускае долі!

Page 337: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

НАРАДЖЭННЕ ПАЭЗІІ Словы,

як азарэнне Перад пачаткам Стварэння. .. Словы,

як кроплі поту На целе чорнай работы. ..

Page 338: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Прашу — не тузайце душу, Прашу,

пагодзімся на гэтым: Я проста думаю ,

пішу , Я размаўляю з белым светам. Па цаліку мой шлях пралёг Паміж калыскай і пагостам. I кожны верш мне — бачыць Бог ! — Даецца не лягчэй з узростам. Душу прапальвае наскрозь Сляза, каб нарадзіцца слову, Бо на яго патрэба ёсць — Складаю ад бяды замову . Хоць не знасіць мне галавы У кр аі

здрайцаў і прыблудаў, Цішэй вады ,

ніжэй травы Не быў ніколі і не буду... Я ў вас нічога не пр ашу . Я аддаю сваю душу , Ды,

не зважаючы на гэта, I ў тым,

што дыхаю, пішу , — Заўсёдная в іна паэта.

* * *

Page 339: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Гусі апошнія стомленым клінам

Неба ўзаралі, самотна крычаць...

Мне, як заўжды,

у такую хвіліну Хочацца разам з табой памаўчаць. Хочацца тут —

у бары азалелым, Дзе вымятаюць лісцё скразнякі, Сесці цішком

на пяньку абымшэлым I прытуліцца — шчакой да шчакі. Гусі крычаць,

бо прыйшло развітанне, Дзесьці прадзецца кудзеля зімы . Крыл калыханне, як наша дыханне, Наша дыханне, як крыл калыханне... Выр ай праз вечнасць... I ў выраі — мы.

Page 340: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Дні карацеюць — надточваюць ночы, Цень неадступнага

следам бяжыць. А заз ірнеш у адданыя вочы — Гэтак ня сцерпна захочацца жыць. Нашая радасць —

з сумненняў і болю, Час,

нібы конік, вушамі стрыжэ...

Пэўна, ёсць нейкая мудрая воля,

Нехта цябе і мяне беражэ.

Page 341: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Калі зак іпае ад р эўнасці кроў, Калі ўжо стрымацца ніяк немагчыма, Успомні — мы ведаем лепшую з моў ... Давай пагаворым вачыма.

Page 342: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Лёс прывядзе да апошняй р азлукі... Ведай — не трэба скарацца журбе: Помняць той час

вочы, вусны

і рукі I бласлаўляюць на шчасце цябе. Гэта жыццё. .. Што ж, яшчэ памыліся, Ды не засмечвай душу драбязой... I без мяне

ўсё ж за нас памаліся.. .

Толькі не словам, а ціхай слязой.

Page 343: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Малітву світальную не параўнаць З уздыхам душы

ў цішыні вечаровай.. . I гэтыя словы спрадвечна гучаць , Нібы ўпершыню,

апантана і нова. Яны на Зямлі ратавалі мяне, Куды з ласк і боскай

я трапіў у госці, I хочацца верыць,

што не абміне Душу

іншы свет незабыўнай мілосцю ,

Каб там, дзе чародка аблокаў скубе

Блак ітныя травы высокага неба,

Пачуць росны шэпт: "Я кахаю цябе.. ."

Мне болей нічога, нічога не трэба.

Page 344: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЧОРНЫ КРЫЖ Нечакана ўдарылі аднекуль Шротам снегавым наўзмаш вятры.. . Нагадаў мне зноўку чалавека Чорны крыж на згорбленай гары. Быццам гэта я р асправіў плечы Над сваёй расстайнаю вярстой, Ахінаючы сабой навечна Белы свет

і невядомы — той...

Page 345: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ВЕЧАРЭЕ... Вечарэе... Паглыбелі воды У вірах няспыннае р акі. Дзень,

як і знікае назаўсёды, Прыгарнуўся да тваёй шчакі. З поля,

дзе стаіць сцяною жыта, Васільковы туманок плыве. Быццам успамін аб перажытым, Узыходзяць росы на траве. Вечарэе. .. Падаўжэлі цені, Каб таўчы начы густы замес. Свет,

які буяніў, летуценіў, Набывае новы сэнс і змест. Нейкай непазбытнаю трывогай Позірк твой высвечвае душу. На цябе,

нібы перад дарогай, Я гляджу , спагады не прашу. Вечарэе... Мілае аблічча Хутка паглыне няўмольны змрок. Гэта лёс мяне зацята кліча За сваю мілосць плаціць аброк. I чаму ён радасць нашу засціць, I куды нябогу павядзе? Чым плаціць? А толькі ціхім шчасцем Пасядзець на камні пры вадзе. Апусці далоні ў цемру плыні, I душа наноў адчуе час... Час,

які ніколі не заг іне, Час,

які стралой ляціць праз нас.

Page 346: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Тыя коні не пасвяцца ў травах мурожных, Не бяруць хлеб даверліва з цёплай далоні... Я жыву,

адчуваючы жылкаю кожнай, Што мяне даганяюць шалёныя коні. Час,

як дзікі табун, капытамі лёс месіць,

Ён наперад ляціць стрымгалоў, без супыну.

Год цяпер непрыкметна сціскаецца ў месяц, I становіцца месяц

кароткай хвілінай. Адплываюць бярозкамі

белыя рукі, I спяшаюць нябёсы вачэй усміхнуцца. Нельга нават прыстоіць прад вечнай разлукай, Немагчыма назад хоць бы раз аглянуцца. За спіной ту пацяць,

ржуць шалёныя коні... Адчуваю — хутка дагоняць.

Page 347: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ВЯРТАННЕ РАДАСЦІ Зноў няма настрою з раніцы — Калатнеча, міту сня . Т ак не хочацца пар аніцца Аб калючкі злога дня. Справы,

словы бесталковыя Сталі ў горле камяком, I таму невыпадкова я У вакно гляджу цішком. Мо, затурзанага спешкаю, Сёння лёс не абміне: Ці каменьчыкам,

ці снежкаю Стукне ён у шыбу мне. На імгненне радасць вернецца, Каб душу сагрэць найперш ... Аблачынкай недаверлівай Ты плывеш у гэты верш. Тое,

што маю , ад вас не хаваю,

Верш мой на фальшы не зловіш . Радасць,

пакуты і памяць жывая

Зліты ў даверлівым слове. Гумкай няўвагі

яго можна сцерці — Ходз ім у се мы пад Богам... Я не хачу

прыжыццёвае смерці, Мне і звычайнай замнога. Душа — той храм,

дзе спее слова Пад апякунствам абразоў. Іх тры — даўно зрабіў выснову : Надзея,

вера

Page 348: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

і любоў. Пакутная мая малітва — Радкоў расхрыстаных разбег . Хай Усявышні мае літасць I не палічыць іх за грэх. Хоць галавою — на калодку , Але душой —

да зор дапяць... Мне з кожным словам так салодка I паміраць,

і ўваскрасаць.

Page 349: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

УЦЁКІ Гэта не аспрэчыш, Ад дзікунстваў новых Хоць стварай тамы, — Тлумна галаве. Вершы піша вечнасць Застаецца слова, Лепшыя , чым мы. Воля там жыве. Ёй заўжды прасторна Як крылаты вершнік, Пад святлом нябёс. Праз туман нуды Нас жа меле ў жорнах Уцяку я ў вершы ... Недарэчны лёс. Больш няма куды.

Page 350: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * З той пары,

як жыццё расчыніла мне дзверы , Спела думка,

я е абярогам нашу : Не, нянавісць не р одзіць надзею і веру , Не, хлу сня не ўваскросіць ніколі душу . Мы ў вайне за чужое — сваё забываем, Апу скаемся ў прорву далей што ні год, Пустадомствам, дз ікунствам сябе забіваем Ды крычым: "Беларусы — найлепшы народ! " Столькі часу на ніве,

угноенай болем, Сеем жыта,

але вырастаюць крыжы.. . Схамяніся,

зямляк, і паўстань над сабою ,

Хоць бы зар аз, хоць тут — на астатняй мяжы .

Азір ніся з трывогай яшчэ раз наўкола, На людзей паглядз і

і падумай спярша: — Ну няўжо трэба стаць

і бязмоўным, і голым,

Каб пра годнасць у спомніла р аптам душа?

Page 351: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Я ЎРАСТАЮ Ў ЗЯМЛЮ... Я стаю на зямлі,

што ў чарнобыльск ім прыску , I нікуды адсюль не сысці, не ўцячы.. . Беларускага лёсу

святую калыску Накрываюць,

я к крэпам, крылом крумкачы.

Я стаю там, дзе некалі юна сваволіў,

Дзе па шчасце ляцеў са сваёй чарадой. Што адкрыла за век нехлямяжая доля? Толькі тое,

што роўныя мы прад бядой. Узнімаецца вецер. Падхоплены попел Асыпаецца зноў на маю сів ізну . Я ўр астаю ў зямлю,

дзе жыцця мне не хопіць Замаліць і сваю,

і чужую віну . Можа, і не паспею,

але маю права Той малітвы прамов іць хоць першы радок Бо не ўся

і не ў гэтым сярмяжная праўда. Што дасць вечную волю

магільны грудок. Я хацеў волю мець,

пр агнуў быць чалавекам Тут,

дзе сонца, дзе спеляць надзею палі.

Дамавіны маёй зарыпіць хутка века, Нібы радасны крык крумкачоў :

"Не далі!" Я памру не ад хлеба з мякінай атруты, Не ад горкай вады,

Page 352: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

не ад хіжых грыбоў. Быў любоўю да крэўнага краю прыкуты I мяне даканае таксама любоў. Нават смерцю

айчыннае поле люблю... Я ўр астаю ў балесную нашу зямлю .

Page 353: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ДЗЕНЬ Гэты дзень — нібы знойдзены грошык, На якім спатыкнуўся прамень.. . Падз івіся:

наколькі харошы Наш ,

украдзены ў вечнасці, дзень.

I няважна, што хутка заслоніць

Радасць ціхую хмарка нуды.

Дзень сцякае па чуйных далонях, Каб застацца ў душы назаўжды . Час не ходзіць па крузе,

па следу , Гэты дзень

больш не ўбачыць Зямля ... I таму мне не хочацца ведаць, Што было і што будзе пасля.

Page 354: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * У чалавецтва доля такая, I , можа,

гэтым шчаслівыя людзі: Ніколі не ведаюць,

што чакае, I ў тое вераць,

чаго не будзе...

Page 355: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ПТУШАНЯТЫ Вершы, падобныя да птушанят, Плоць набываюць

і прагнуць пяшчоты . Як я люблю

белы свет адчыняць

Ім, каб усцешыцца потым не ўпотай.

Помню: ідзе над зямлёй хвіляпад,

Ды застаюся ў жаданым палоне... Каб не марозіць маіх птушанят, Хукаю зноў на душу ,

на далоні.

Page 356: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Не,

нічога я ў гэтым жыцці не змяню , Ды адно мне зрабіць ахвота: Памяняць вераб 'іную валтузню На сакаліную адзіноту.. .

Page 357: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Ёсць назвы,

і болей нічога: Жанчына...

каханне... жыццё...

Замкнута ад нас адкрыццё, А ключ пад падушкай у Бога.

Page 358: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Не спіцца нешта мне ся гоння, Хоць цела рвецца на спачын... Там —

за вакном — ляціць пагоня

Імклівых, вольных аблачын.

Іх тольк і Бог адзіны пасвіць , Але і ён не мае пут. .. I ты не спіш. ..

I пальцы ў пасмах — Знак неадпрэчлівых пакут. Душа мая затрапятала Прад змрочнай прорвай адкрыцця: Каб разам быць — хвіліны мала, I мала цэлага жыцця . I , можа, з гэтае прычыны Т абе таксама не да сну . .. Ляцяць,

знікаюць аблачыны I не зліваюцца ў адну .

Page 359: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

* * * Нітка жыцця ,

што сукалася ў маі, Туга напятая ,

ледзьве ліпіць... Што на зямлі чалавека трымае? Тое,

што нельга прадаць і купіць. Гэта —

схаваная ў памяці сцежка Між заінелых,

крыштальных бяроз, Гэта —

твая нечаканая ўсмешка, Што асвятліла расхрыстаны лёс. Зорку надзеі

лаўлю на ляту я , Каб патрымаць

і табе перадаць.. . Што нас у свеце падманным ратуе? Тое,

што нель га купіць і прадаць .

Page 360: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ДВА ЛЁСЫ Гэта неба ад краю да краю, Пад якім давялося мне жыць, Я да кроплі ў душу забіраю , Разапнуты на вечным крыжы. Гэты крыж безагляднай любові На вяршыню пакутаў узнёс, Каб за смерцю

пр адоўжыўся ў слове Існым часам

няспраўджаны лёс. Гэты лёс,

хоць заб 'е, а дазволіў,

Каб сапраўдныя людзі прыйшлі, Пазмагацца за праўду і волю , Перш чым стаць

простай жменькай зямлі. А яшчэ ёсць спагадлівы поз ірк, Т ак глядзіш на мяне толькі ты. Іскры смутку

і радасці позняй Панясу за парог нематы . Жураўлём у сілё

сэрца б'ецца, Кліча горняга выраю клін... А мая Беларусь застаецца. На вякі. Назаўсёды. Амін.

Page 361: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ШЛЯХ ДУШЫ Я п'ю неаглядную родную далеч, Як песню вякоў без канца і пачатку , I ў ціхіх палях,

дзе журба заўладала, Шукаю няскладнае долі разгадку. Ні шчасцем атрутным, ні радасным болем Мяне на сля зу падмануць немагчыма. Пра крыўду,

што сэрца паліла найболей, Пішу на нябёсах су хімі вачыма. У коласе новым адродз іцца жыта.. . Дзіцячая ўсмешка — працягу аснова... А ўсё,

што ў пакутах за долю нажыта, Не выказаць праўдай аголеным словам. Зноў час у вушах,

як сініца, зацінькаў,

Зноў вецер зайграў на жалейках саломы , I следам за лёткай сівой павуцінкай Душа парываецца ў шлях невядомы . Т акім стала лёгк ім смяротнае цела, I верыцца ў тое,

чаму ўжо не збыцца. Як хочацца ў гэтых палях апусцелых Забыцца,

разліцца, навечна згубіцца...

Page 362: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

ЗМЕСТ __ ___ ___ ___ ___ ___ ___ ___ ___ ___ _ Пімен Панчанка. Дарогай паэзіі і праўды З кні гі " РУНЬ", 1970 "Зямля мая..." Стары вятрак " Сякуць жанчыны ў г ародах капусту..." Капаюць бульбу зсмлякі З кні гі "БЯС ЕДА ", 1973 Жыву на зямлі Размова з цёзкам Цішыня "Дзесьці вучо ныя расшчапляюць атам ..." Ступаюць халады "Замсрзлі вены дрэў. .." Алёнка " Вусны — суніцы..." Маўч анне Першаадкрыццё Выспелае поле Калодзежы Прыходзьце да мяне З кні гі " УСТАНЬ ДА СОНЦА", 1976 У аб дымках палёў і лясоў "Запамінаю кожны дзснь ..." Хлеб Балада Устань да сонца! Памяць Вечная р адня Душа лесу " Вада пяе ў яры на донцы..." Сад цвіце " Сонца над мядо вымі пракосамі.. ." "За акном у нераце галля ..." Жнівень " Якія ночы дорыць жнівень!. ." Лён "З абрыву сцежка кінецца..." "Абу джан лес сабачым бр эхам..." У хвіліну вяр тання сняго ў

Page 363: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Ранак Едуць маладыя Табе адной "Увагай шчырай, пацалункамі..." З алам іў асінку хлопец Вясло Купаю дачку " Я жорсткасц і за знаў уро кі..." Д зед " Жыццё шуміць, як г ай зялёны... " "Душа чалавека, нібыта рака ..." "Дзень крыло распасцёр.. ." "Землякі, землякі..." На партызанскім аэрадроме Нявесты вёскі Мураг і " На брустверы тр аншэй.. ." Куля. Балада З кні гі "ПАКУЛЬ ЖЫВЕ МАЯ БЯРОЗА", 1981 Паку ль жыве мая бяроза Рэчка Дзіва Салаўіная сталіца Покліч вясны У ро днай хаце Вёска Камбайнер "Песні блукаюць між белых ствалоў..." Вязынка Наш век Слухаю... Спявае жыта "Ад ч алавека да краскі..." "Бор ззелянелым крысом ..." " Свабодна і лёгка ліюцца ў душу. .." " Ён, здаецца , поб ач, запаветны... " Прыляці , сін іца ўдачы Паэты "Пілавінне здзьму та золкім ветрам ..." Госці. Жарт " Я цяпер адкрываю нанова..." "Зарыпіць сін іх зорак у небе жарства.. ."

Page 364: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

" Казалі — шпако ў сёння чулі. .." Д зесяцікласн іцы Чаромхавыя вёсны Май " А за вясной трывожнаю не ўгнацца.. ." "I вывела нас сцежка лугавая.. ." Кладка. Жарт "Дажджы ўжо надакучылі..." " Першая маршчынка ..." Малююцьдзеці "Даўно з бяссмер цем людзі ў добрай згодзе.. ." " Між пажоўклых старонак кн ігі жыцця..." Калыханка дачушцы " Малыя ля бабкі балбочуць..." Сляды " Што за жанчына за мной след у след..." " Спатканне мас з белым светам..." " Жыццё маё становіцца страмчэй ..." Салдат Сляпы баяніст Як пахнс хлеб? Спаленыя вёскі Свольна. Балада Палын " Не, наша памяць не сляпая. .." "Памінаем дзядоў ля збуцвелых крыжоў..." Балатонскія чайкі Сустрэча "У безагляднасці юначай..." " Не сказалі таварышу добрага сло ва.. ." Наро дны выраз " Наўзбоч асфальту ля кювета..." " Суц ішацца дрымотаю абшары..." " Мне радасна згубіцца ў лесе ..." Грыб асей Лістапад " Спрадвечны кру г жыцця і смерц і..." " Правёў наўсцяж пушыстыя б аро зны..." З кні гі " ВЕРА, НАДЗЕЯ , ЛЮБОЎ" , 1983 "I стаю я, жыццё, прад табой.. ."

Page 365: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Тры абліччы " Пад ліпай, што г аллём ч арнее..." " Мы прыйшлі на зямлю. .." Ушацкія ўзгоркі "За небакрай сыходзяць..." Крыж ля вёскі Жорны Боты Радоўка Дома "У глухіх зацененых ярах..." "З даланёю каса развіталася..." " Прыцяг ненне красы і святла ..." Першы снег " Вея снегам у скіпае.. ." Маміна хустка І дзс чалавек Хата Нязг асныя су зор 'і Зорка смутку зямнога Жыццю я ўдзячны Прызба Каля пляча Каложы думнай Слухаю начную цішыню Дымок маршанскай махоркі "У яб лык гор кі смак бяды ..." Глыб інка " А іншаг а жыцця не будзе..." "Далёка было да адлёту, да восен і..." "Ён быў дзівак..." "Харошыя людзі нядо ўга жывуць. .." Рызыка " Што зажурыўся , мой добры таварыш?.." " Каго люблю , таму на вочы.. ." "З мінулым развітвацца цяжка..." " Нашы мары бясконцы су свет абышлі..." " Праўда наша..." Вязьмо "За гарою зн ік лужок маленства.. ." Пакацігарошак " Пішаш і сло ву звычайнаму верыш..."

Page 366: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Вузел на памяць Плач уначы Чарнавік "Бэз духмянай веткаю..." Сцежка ад студні Квецень "Ад ласкі сонечнай стамлёная..." "Там, дзе сырая зямля, як турма. .." " Мне сніцца мор а..." " Спачатку — ты..." Развітанне " Вецер г алін не х істае..." " Круг звыклай мітусн і..." Мой белы свет "Дзень і жыццё..." " Стажок жыцця ўсё вершыцца..." " Каранямі я ў ро днай зямлі..." З кні гі "ВЕЧНАЯ ДАЛЕЧ", 1987 Няміга Дарога ў Альбуць Начная р азмо ва " Жывём бсз аглядкі..." На Піскароўскіх могілках Добр ае слова " Ідзеш-брыдзеш па гу лкай ву ліцы ..." Вечная далеч З кні гі "СУТНАСЦЬ", 1987 " Мы сцежкай дзён сваіх. .." " Адшчыраваў пчаліным звонам ліпень..." Перакур "Званок сяро д ночы. .." 'Т араць чырвоныя каліны..." Час падлёту Рэха маўчання Касцёр Акно на пятым паверсе Пра паэзію " Я не вымольваў сло ў пяшчо тных ..." " Хвароб а, смутак, радасны настрой.. ." З кні гі " ЗАКЛІНАННЕ" , 1991 Слова пр а го днасць

Page 367: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

"Змірыцца з гэтым я не мог..." " На даро зе між спелых калін ..." Лесапавал. Трыпціх Падушка Заклінанне. Трыпціх Салоўкі. Балада Д зіцячы дом Пушкінскі бальшак Святая сляза " Не всрыў я, што так бывае.. ." " Асенняя шчымлівая дарога.. ." Праўдзівы жарт Жыццё Развітанне з Італіяй Апошні жнівень " Над веч ным сном..." " Ніколі гэты свет не дакарай. .." Сакр эт Чорная быль. Паэма З кні гі " У ВОЧЫ ВЕЧНАСЦІ ГЛЯДЖУ", 2000 Цівалі. Паэма Б еспрытульныя вершы Мамін агрэст Настаўніца і сялянка Сшыткі Яе гербарый Навырост Космас Жучка " Ці міла, ці няміла..." Нядзельныя дзяронікі " Клыпаю за ёй..." Ранетка Мой найлепшы чытач Еднасць Малітва " Ела як папала..." Боль Клёцкі з душамі Ночы і дні Незалежнасць

Page 368: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Просьба Лісты Пытанне Толькі яна... Свечка Прабач Чорны шаль Апошні снег Над Прыпяццю Роднага слова святло Груган Мліва "I ў ссівелым быцці..." "Зно ў зямля нескупая спр аўляе дажынкі..." " Жыццё пражыць..." " Лісце кінуў у неба мой гай залаты..." Згадка "За маім акном шалее вецер.. ." Цёмныя воды восені " Пранясуцца ў парыве адным ..." Сны Шукаю... На валато ўцы Туман " Край, дзе до лі струменіць выток..." " Гэта жыццё ..." " Нашаму жабрацтву ёсць прычына..." Воля Гудзевіцкі бэ з Колер беларускаг а арнаменту Нараджэнне паэзіі "Прашу — не тузайце душу..." " Гус і апошнія..." "Дні карацеюць.. ." " Калі закіпае ад рэўнасці кро ў..." " Лес прывядзе..." " Малітву світ альную. .." Чорны крыж Вечарэе... "Тыя кон і не пасвяцца..." Вяртанне радасці

Page 369: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

"Тое, што маю..." "Душа — той храм..." Уцёкі "З той пары.. ." " Я ўрастаю ў зямлю..." Д зень "У ч алавецтва до ля такая ..." Птушаняты " Не, нічога я ў гэтым жыцці не змяню..." "Ёсць назвы, і бо лей нічога..." " Не спіцца нешта мне сягоння..." " Нітка жыцця..." Два лёсы Шлях душы

Page 370: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Законнікау С. З 19 Лістам дарога запала...: Выбранае. — Мн. : Маст. літ.,

2000. - 278 с., іл . ISBN 985-02-0228-2.

У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы Сяргея Законнікава ўвайшлі вершы і паэмыы розных гадоў. Яны перадаюць святло шчырых чалавечых пачуццяў, дынамізм і складанасць жыцця, вызначаюцца асабістай адказнасцю паэта за будучыню свайго народа, роднай Беларусі, над чыім лёсам узышла і гарыць палыновая зорка чарнобыльскай трагедыі. УДК 882.6-1 ББК 84(4Беи)6

Page 371: Сяргей Законнікаў - Kamunikat.orgpdf.kamunikat.org › 13018-1.pdf · Цяпер Сяргей Законнікаў у росквіце свайго таленту

Літаратурна -мастацкае выданне ЗАКОННІКАЎ Сяргей Іванавіч • ЛІСТАМ ДАРОГА ЗАПАЛА... В ы б р а н а е Рэдактар Г. В .Ро ліч Мастак М. Р. Казлоў Мастацкі рэдактар Л . 1 . Мележ Тэхн ічны рэдактар Т .М.. Сокал Карэктары А . М. Зіно вік. Я. Ф. Харко Падпісана да друку 31.08.2000. Папера афсетная. Фармат 84х108 1/32. Г арні тура Тып Таймс. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 14,70. Умоўн. фарба-адбіт. 15,12. Улік.-выд. арк. 13,37. Тыраж 1200 экз. Заказ 2308. Падатковая ль гота — Агульнадзяржаўны класіфікатар Р эспублікі Б еларусь АКРБ 007 -98, ч. 1: 22.11 .20.300. Выдавецк ае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Мастацкая л ітаратура" Дзяржаўнага к амітэта Р эспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 3 ад 19.11.97. 220600, Мінск, праспект Маш эрава, 11 . Аддрукав ана з дыяпазітыв аў заказчыка ў друк арні вы давецтва "Беларускі Дом друку". 220013, Мінск, праспек т Ф. Скарыны , 79.