ГЕРЫЯТР Андрэй iльнiцкigerontology.by/docpdf/nov19/ilnitskiy.pdf ·...

6
БОЛЬШОЙ / №5 (95) 2019 ОКТЯБРЬ-НОЯБРЬ 66 ПЕРСОНА — Чым займаюцца герыятры? — Герыятрыя — гэта медыцынская спецыяльнасць, якая займаецца лячэннем хворых сталага ўзросту. Мяне гэта захапляе як нешта но- вае. Мы жывём у перыяд глабалі- зацыі, калі свет улічвае традыцыі і заходняй медыцыны, і ўсходняй. Традыцыя заходняй медыцыны па- лягае ў тым, што чалавек разгля- даецца як апарат і хвароба ўспры- маецца па прынцыпе «ў чалавека нешта псуецца, і гэта трэба лячы- ць». Усходняя, напрыклад, кітай- ская медыцына, накіравана на тое, каб разглядаць чалавека ў кантэкс- це асяроддзя. Герыятрыя — гэта спецыяльнасць часу глабалізацыі, калі ўлічваецца і адно, і другое. І сутнасць гэтага герыятрычнага па- дыходу ў тым, каб не толькі даве- дацца, што зламалася ў арганізме, але гэтак жа ўважліва вывучыць асяроддзе, у якім чалавек жыве з гэтай «паломкай». Па сённяшні дзень бытуе фраза «актыўнае даўгалецце», але яно ў вялікай ступені савецкае і вядзе да таго часу, калі здавалі нормы ГПА і трэба было быць актыўным. Зараз мы кажам, што даўгалецце павін- на быць функцыянальным. Чала- век можа не выходзіць за межы пакоя, але яго жыццё можна ар- ганізаваць так, што ён будзе адчу- ваць сябе больш-менш прыстой- на. У такім разуменні герыятрыя ўзнікла ў свеце каля 10 гадоў таму — гэта ўжо новы погляд на чала- века і яго ўзрост. — Людзі якой узроставай катэго- рыі з’яўляюцца вашымі кліен- тамі? З якой лічбы стартуе ста- расць? — Сама герыятрыя дзеліцца на дзве галіны: першая, класічная, займа- ецца чалавекам пасля 75 гадоў, а другая галіна даследуе, што мож- на зрабіць пасля 40, каб старэн- не было больш прыязным. А каб старэнне было прыязным, трэба змяніць да яго стаўленне ў гра- мадстве. — З чаго гэтае стаўленне скла- даецца? — Перш за ўсё, са слоў, якія мы га- ворым. Зараз у моўным свеце ды- скутуюць, як правільна называць старасць. Не трэба казаць «стары чалавек». Трэба шукаць іншыя сло- вы, якія б не траўміравалі. Вельмі важна называць чала- века па імені. У нас, калі чалавек састарэе, ён раптам становіцца дзя- дулем ці бабуляй для ўсіх, а не толькі для сваіх унукаў. Паўсюль у крамах толькі і чуеш «бабуля», «дзя- дуля». Гэта прыводзіць да зніжэн- Як ваўкалакі баЯцца сонечнага свЯтла, так чалавек баіцца старасці . асінавы кол у старасць не забеш, але не трэба пужацца Яе надыходу і страчваць прытомнасць пры зЯўленні новых зморшчынак. вольга губскаЯ сустрэласЯ са спецыЯлістам па пытаннЯх здаровага старэннЯ, герыЯтрам а ндрэем і льніцкім, Які распавёў, Як жыць і не баЯцца лічбаў у пашпарце«КАЛІ ЧАЛАВЕК БАІЦЦА СТАРАСЦІ, ТО ЁН ЯЕ ВА ЎСІХ НЕПРЫГОЖЫХ ФОР- МАХ І АТРЫМАЕ» ХТО: Доктар медыцын- скіх навук, герыятр ЧАМУ: Пасля размовы з Ільніцкім хоча- цца перагляд- зець «Загадкавую гісторыю Бенджа- міна Баттана» ЗВЯРНУЦЬ УВАГУ на фразу: «Мне бывае сумна, калі нашы пацыенты ка- жуць: “Божухна, я ж пражыў не сваё жыццё. Прафесію мне выбраў баць- ка, жонку — маці, жонка кіравала мной усё жыццё, а я сам быццам бы і не жыў!”» ня памяці, чалавек нiбыта страчвае сваё iмя. Таксама мы, герыятры, думаем, што не трэба саромец- ца ўзросту, не трэба яго хаваць. Не трэба гаварыць «я ўжо старая», лепш сказаць «мне 80 гадоў». Не варта казаць, што старас- ць асацыіруецца з нямогласцю. У англійскай мове ёсць тэрмін oldspeak — спецыяльная мова для сталых людзей. Трэба размаўляць з імі так, як ты размаўляеш з чалаве- кам маладога ці сярэдняга ўзросту. І вельмі важна карыстацца гэтым правілам у прэсе. Часта журналі- сты ў дачынені да сталых людзей пішуць «старыя, дэментныя» без ужывання слова «людзі». Яны быц- цам бы выкрэсліваюць сталых ці хворых людзей з нашага соцыуму, навешваюць негатыўны ярлык. А з імі таксама трэба працаваць, пад- трымліваць у жыцці. — Да працы герыятраў трэба да- лучаць філолагаў… — Вы маеце рацыю. Мы пра гэта шмат думалі... Вельмі важна сфар- муляваць словы (і беларускія, і рускія), пры дапамозе якіх можна будзе карэктна гаварыць пра ста- расць. У англамоўным свеце цэ- лая дыскусія — як называць ста- рых, каб не нашкодзіць ім. А ў нас можна прачытаць «я старая кабе- Андрэй Iльнiцкi ГЕРЫЯТР ТЭКСТ: ВОЛЬГА ГУБСКАЯ ФОТА: СВЯТЛАНА ВАРАБ�ЁВА

Upload: others

Post on 07-Jun-2020

18 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: ГЕРЫЯТР Андрэй Iльнiцкigerontology.by/docpdf/nov19/ilnitskiy.pdf · вялікай ступені савецкае і вядзе да таго часу, калі

БОЛЬШОЙ / №5 (95) 2019 ОКТЯБРЬ-НОЯБРЬ66

ПЕРСОНА

— Чым займаюцца герыятры?— Герыятрыя — гэта медыцынская спецыяльнасць, якая займаецца лячэннем хворых сталага ўзросту. Мяне гэта захапляе як нешта но-вае. Мы жывём у перыяд глабалі-зацыі, калі свет улічвае традыцыі і заходняй медыцыны, і ўсходняй. Традыцыя заходняй медыцыны па-лягае ў тым, што чалавек разгля-даецца як апарат і хвароба ўспры-маецца па прынцыпе «ў чалавека нешта псуецца, і гэта трэба лячы-ць». Усходняя, напрыклад, кітай-ская медыцына, накіравана на тое, каб разглядаць чалавека ў кантэкс-це асяроддзя. Герыятрыя — гэта спецыяльнасць часу глабалізацыі, калі ўлічваецца і адно, і другое. І сутнасць гэтага герыятрычнага па-дыходу ў тым, каб не толькі даве-дацца, што зламалася ў арганізме, але гэтак жа ўважліва вывучыць асяроддзе, у якім чалавек жыве з гэтай «паломкай».

Па сённяшні дзень бытуе фраза «актыўнае даўгалецце», але яно ў вялікай ступені савецкае і вядзе да таго часу, калі здавалі нормы ГПА і трэба было быць актыўным. Зараз мы кажам, што даўгалецце павін-на быць функцыянальным. Чала-век можа не выходзіць за межы пакоя, але яго жыццё можна ар-ганізаваць так, што ён будзе адчу-

ваць сябе больш-менш прыстой-на. У такім разуменні герыятрыя ўзнікла ў свеце каля 10 гадоў таму — гэта ўжо новы погляд на чала-века і яго ўзрост.

— Людзі якой узроставай катэго-рыі з’яўляюцца вашымі кліен-тамі? З якой лічбы стартуе ста-расць?— Сама герыятрыя дзеліцца на дзве галіны: першая, класічная, займа-ецца чалавекам пасля 75 гадоў, а другая галіна даследуе, што мож-на зрабіць пасля 40, каб старэн-не было больш прыязным. А каб старэнне было прыязным, трэба змяніць да яго стаўленне ў гра-мадстве.

— З чаго гэтае стаўленне скла-даецца? — Перш за ўсё, са слоў, якія мы га-ворым. Зараз у моўным свеце ды-скутуюць, як правільна называць старасць. Не трэба казаць «стары чалавек». Трэба шукаць іншыя сло-вы, якія б не траўміравалі.

Вельмі важна называць чала-века па імені. У нас, калі чалавек састарэе, ён раптам становіцца дзя-дулем ці бабуляй для ўсіх, а не толькі для сваіх унукаў. Паўсюль у крамах толькі і чуеш «бабуля», «дзя-дуля». Гэта прыводзіць да зніжэн-

Як ваўк алакі ба Яцца сонечнага свЯтла, так чалавек баіцца старасці. асінавы кол у старасць не заб’еш, але не трэба пуж ацца Яе надыходу і страчваць прытомнасць пры з’Яўленні новых зморшчынак. вольга губск аЯ сустрэласЯ са спецыЯлістам па пытаннЯх здаровага старэннЯ, герыЯтрам андрэем ільніцкім, Які распавёў, Як жыць і не ба Яцца лічбаў у пашпарце…

«КАЛІ ЧАЛАВЕК БАІЦЦА СТАРАСЦІ, ТО ЁН ЯЕ ВА ЎСІХ НЕПРЫГОЖЫХ ФОР-МАХ І АТРЫМАЕ»

ХТО: Доктар медыцын-

скіх навук, герыятр

ЧАМУ: Пасля размовы

з Ільніцкім хоча-

цца перагляд-

зець «Загадкавую

гісторыю Бенджа-

міна Баттана»

ЗВЯРНУЦЬ УВАГУ на фразу: «Мне

бывае сумна, калі

нашы пацыенты ка-

жуць: “Божухна, я

ж пражыў не сваё

жыццё. Прафесію

мне выбраў баць-

ка, жонку — маці,

жонка кіравала

мной усё жыццё, а

я сам быццам бы і

не жыў!”»

ня памяці, чалавек нiбыта страчвае сваё iмя. Таксама мы, герыятры, думаем, што не трэба саромец-ца ўзросту, не трэба яго хаваць. Не трэба гаварыць «я ўжо старая», лепш сказаць «мне 80 гадоў».

Не варта казаць, што старас-ць асацыіруецца з нямогласцю. У англійскай мове ёсць тэрмін oldspeak — спецыяльная мова для сталых людзей. Трэба размаўляць з імі так, як ты размаўляеш з чалаве-кам маладога ці сярэдняга ўзросту. І вельмі важна карыстацца гэтым правілам у прэсе. Часта журналі-сты ў дачынені да сталых людзей пішуць «старыя, дэментныя» без ужывання слова «людзі». Яны быц-цам бы выкрэсліваюць сталых ці хворых людзей з нашага соцыуму, навешваюць негатыўны ярлык. А з імі таксама трэба працаваць, пад-трымліваць у жыцці.

— Да працы герыятраў трэба да-лучаць філолагаў…— Вы маеце рацыю. Мы пра гэта шмат думалі... Вельмі важна сфар-муляваць словы (і беларускія, і рускія), пры дапамозе якіх можна будзе карэктна гаварыць пра ста-расць. У англамоўным свеце цэ-лая дыскусія — як называць ста-рых, каб не нашкодзіць ім. А ў нас можна прачытаць «я старая кабе-

Андрэй IльнiцкiГЕРЫЯТР

ТЭКСТ:

ВОЛЬГА ГУБСКАЯ ФОТА :

СВЯТЛАНА ВАРАБ�ЁВА

Page 2: ГЕРЫЯТР Андрэй Iльнiцкigerontology.by/docpdf/nov19/ilnitskiy.pdf · вялікай ступені савецкае і вядзе да таго часу, калі

БИЗНЕС

№1 (91) 2019 / БОЛЬШОЙЯНВАРЬ-ФЕВРАЛЬ 08

Page 3: ГЕРЫЯТР Андрэй Iльнiцкigerontology.by/docpdf/nov19/ilnitskiy.pdf · вялікай ступені савецкае і вядзе да таго часу, калі

БОЛЬШОЙ / №5 (95) 2019 ОКТЯБРЬ-НОЯБРЬ68

ПЕРСОНА

та гадоў за 40…». Гэта жудасна! І так пішуць людзі, да якіх прыслу-хоўваюцца, а яны звяртаюцца да грамадства з такім наборам ідэй! У заходнім грамадстве жанчына пасля 40 часам толькі задумваец-ца пра першую цяжарнасць! У нас у гэтым сэнсе грамадства патры-ярхальнае.

Наша геранталагічнае аб’яд-нанне возьме ўдзел у фестывалі «Энергія ўзросту», які будзе лад-зіць адна турыстычная кампанія. Арганізатарка гэтага фестывалю распавяла, што стала вывозіць людзей, якія перасталі працаваць па прычыне ўзросту, за мяжу. Дык вось выклікала цікавасць назіран-не, як гэтыя людзі пераадольвалі застарэлыя штампы: спачатку яны бралі з сабой у падарожжа шмат рэчаў, вялікія сумкі. Уяві-це, праз тыдзень падарожжа яны зусім змяніліся. Спачатку саро-меліся ісці на дыскатэку (мы ста-рыя, куды мы пойдзем), а потым

з задавальненнем хадзілі; змянілі погляд на тое, як трэба апранац-ца, набылі заплечнікі. Відавочна, што людзі гатовыя да гэтых змен, засталося змяніць погляд грамад-скай эліты.

Нядаўна я прачытаў артыкул аднаго нашага вядомага белару-скага філосафа «Мужчынскі клі-макс», у якім ён сцвярджае, што чалавечае існаванне мае сэнс да той мяжы, пакуль чалавек можа рэпрадуцыраваць нашчадкаў. Як толькі рэпадукцыйная функцыя заканчваецца — чалавек ужо не-патрэбны. Гэтыя ідэі па меншай меры 50-гадовай даўніны! Гэта яшчэ раз падкрэсівае думку, што наша грамадства больш разумнае, чым яго эліта. — Калі мы закранулі мужчын-скі клімакс, скажыце: сэксуаль-насць і ўзрост узаемазвязаныя?— Сэксуальнасць суправаджае ча-лавека ўсё жыцце. І ў сталасці яна існуе таксама, проста мяняюцца яе

формы. Дарэчы , бываюць людзі доўгажыхары ў гэтым сэнсе. Яны становяцца бацькамі ў вельмі пры-стойным узросце. Звычайная ж колькасць людзей мяняе формы сэксуальнага жыцця. Пераважаюць пагладжванні, пяшчотныя словы. Хаця бывае дэменцыя, калі чала-век не ўсведамляе сам сябе, тады можа быць сэксуальная растармо-жанасць — гэта, вядома, праблема. Але, калі гаварыць пра здаровага чалавека, у яго сэксуальнасць ёсць, проста ў іншай форме.

— Ці ёсць у беларусаў схільнас-ць да ранняга старэння?— Ёсць, але ў большай ступені ў людзей больш сталых. У маладых людзей, міленіялаў, такога тыпу старэння, хутчэй за ўсё, не будзе.

— Чаму? — Таму што ў міленіялаў іншая мадэль паводзін. Яны ў добрым сэнсе зацыкленыя на здаровым ладзе жыцця. Заўважце, у спартыў-ных залах пераважна займаюцца маладыя людзі, яны менш ужы-ваюць алкаголь, трэнд для іх — не паліць ці кінуць гэту звычку. Чала-век пачаў індывідуалізавацца. Для новага пакалення індывідуальна-сць — іх цела. Ёсць тут адмоўныя бакі, вядома — раннія пластычныя аперацыі, паходы ледзь не з 17 га-доў да касметолагаў.

— Значыць, сярэдняе і сталае пакаленне мае вялікую рызы-ку заўчаснага старэння?— Так, гэта наступствы пераходна-га перыяду, які мы перажываем. Праблема гэтай катэгорыі людзей у тым, што ў іх галаве няма ме-ханізма рэфлексіі: што добра для здароўя, а што дрэнна. Праблема ў нізкім узроўні адукаванасці ў

Page 4: ГЕРЫЯТР Андрэй Iльнiцкigerontology.by/docpdf/nov19/ilnitskiy.pdf · вялікай ступені савецкае і вядзе да таго часу, калі

ПЕРСОНА

галіне здаровага, дакладней — раз-умнага ладу жыцця. Таму нашага чалавека вельмі лёгка падмануць якой-небудзь рэкламай, навамод-нымі дыетамі.

Калі ты прыязджаеш у Італію, першае, што кідаецца ў вочы — практычна адсутнасць людзей з атлусценнем, таму што там па-пулярна міжземнаморская дые-та — самая здаровая ў свеце, якая выпрацоўвалася стагоддзямі. Бела-русы — сялянская нацыя, і нічога дрэннага ў гэтым няма. Селянін асацыіруецца з прыпасамі. Што такое прыпасы? Гэта сала, каўба-сы... Калі прыязджаеш у Беларусь, адразу заўважаеш, што ў людзей нейкія крыху адутлаватыя твары, таму што тут вельмі салёная ежа. Гэта наша традыцыя, і з гэтымі ня-правільнымі традыцыямі трэба працаваць. Фіны таксама сялян-ская нацыя, жывуць у дрэнным клімаце, там увесь час цёмна і ха-лодна, але калі ты прыходзіш у рэ-старан, то бачыш шведскі стол з са-давінай і гароднінай. Ты плаціш, напрыклад, за піцу, а пры гэтым можаш узяць незлічоную колькас-ць садавіны і гародніны. Гэта пры-вучае людзей да больш здаровага харчавання.

— У рускай мове ёсць сло-ва «дряхлый», у беларускай — «кволы», у англійскай — «frailty» («хрупкий»): усё гэта бытавыя вызначэнні старасці. Ці мож-

№5 (95) 2019 / БОЛЬШОЙОКТЯБРЬ-НОЯБРЬ 69

Ў НАС МОЖНА ПРАЧЫТАЦЬ «Я СТАРАЯ КАБЕТА ГАДОЎ ЗА 40…». У ЗА-ХОДНIМ ГРАМАДСТВЕ ЖАНЧЫНА ПАСЛЯ 40 ЧАСАМ ТОЛЬКI ЗАДУМ-

ВАЕЦЦА ПРА ПЕРШУЮ ЦЯЖАРНАСЦЬ!

на з улікам разнастайнасці вы-значэнняў гаварыць пра нацы-янальныя прыкметы старэння?— Мы можам казаць пра менталь-насць. У беларусаў памяркоўная, мяккая ментальнасць. Памятаеце, я вам казаў, што сучасная геры-ятрыя арыентуецца на чалавека ў асяроддзі? Дык вось асяроддзе — гэта людзі, якія даглядаюць сталага чалавека. У Італіі, напрыклад, калі стары чалавек жыве ў маленькім квартале, яго ведае пекар, да яко-га ён ходзіць па хлеб, доктар, гад-зіннікавы майстар. Усе гэтыя людзі складаюць сommunity — тую су-купнасць людзей, якая дапамагае гэтаму сталаму чалавеку. У рускай і беларускай мовах мы і нашы па-плечнікі заўсёды маем цяжкасці пры перакладзе гэтага паняцця. Часта ўжываемае словазлучэнне «дапамога community» некоторыя калегі перадаюць як «аказанне са-цыяльна-медыцынскай дамамогі на даму», а на самой справе гавор-ка пра грамадскую падтрымку ста-лага чалавека, дапамогу з боку мяс-цовай сукупнасці людзей.

А вось у беларускай мове шмат вызначэнняў такой сукуп-насці людзей. Гэта і талака, і гра-мада, і супольнасць, і грамадства. Гэтая сукупнасць людзей мае на-ват адценне паводзін: грамадства — нешта больш высокае, суполь-насць — мясцовае, грамада — калі трэба кагосьці абараняць, талака — нешта вясёлае. Так што часам сродкамі беларускай мовы мож-на больш дакладна перадаць су-часныя тэндэнцыі ў падтрымцы сталых людзей.

— Ці можна падрыхтавацца да старасці?— Ведаеце, чыста псіхалагічна ча-лавек не думае пра сваю старас-ць у сэнсе здароўя. Усім хочацца жыць доўга, шчасліва і без хвароб. На мой погляд, больш рэальна на-

вучыць людзей жыць правільна тут і зараз. Калі чалавек будзе ведаць, што ён павінен абавязкова рухацца і колькі рухацца, як ён павінен хар-чавацца, як авалодваць сабой, каб не пакутаваць ад стрэсу, не замяш-чаць стрэсы дрэннымі звычкамі, — гэта і ёсць захаванне здароўя і ад-начасова падрыхтоўка да старасці. Сучасная навука дае нам падставы навучыць чалавека таму, што трэба рабіць для здаровага старэння тут і зараз. Калі чалавек баіцца старасці, то ён яе ва ўсіх непрыгожых фор-мах і атрымае, а вось у аптыміста і старасць будзе больш прыязнай. Хаця цяпер у старасці з’яўляюц-ца новыя хваробы. Зараз у свеце прызнана, што адзіноцтва — гэта хвароба. Свет ахоплены эпідэміяй адзіноцтва.— Няўжо адзіноцтва стане афі-цыйнай хваробай?— Разумееце, вакол чалавека можа быць шмат людзей — дзеці, унукі, але не хапае аднаго партнёра, з якім чалавек, напрыклад, пражыў усё жыццё, і з-за гэтага ўзнікае па-чуццё адзіноты. Такія людзі звы-чайна дрэнна ядуць — гэта вельмі па-славянску: няма з кім падзялі-ць ежу. А гэта ў сваю чаргу вядзе да недахопу карысных рэчываў, зніжаецца мышачная сіла, чала-век не можа ездзіць ці гуляць так, як яму трэба па здароўі, у выніку абвастраюцца тыя хранічныя хва-робы, якія ў чалавека ёсць. — Ці можна зрабіць з гэтага выс-нову, што сучаснае пакаленне, міленіялы, якія і так адзінока сядзяць у гаджэтах, будуць паз-баўлены гэтай хваробы?— У дачыненні да сучаснага пака-лення складана даваць прагнозы, а што датычыцца сталых людзей, то даказана: чым часцей сталы чала-век карыстаецца гаджэтамі, сацы-яльнымі сеткамі, тым большая ў яго ступень адзіноты. Што атрым-ліваецца? Маладыя людзі ці людзі

Page 5: ГЕРЫЯТР Андрэй Iльнiцкigerontology.by/docpdf/nov19/ilnitskiy.pdf · вялікай ступені савецкае і вядзе да таго часу, калі

БОЛЬШОЙ / №5 (95) 2019 ОКТЯБРЬ-НОЯБРЬ70

ИНТЕРВЬЮ

Page 6: ГЕРЫЯТР Андрэй Iльнiцкigerontology.by/docpdf/nov19/ilnitskiy.pdf · вялікай ступені савецкае і вядзе да таго часу, калі

ПЕРСОНА

№5 (95) 2019 / БОЛЬШОЙОКТЯБРЬ-НОЯБРЬ 71

сярэдняга ўзросту думаюць так: у мяне ёсць маці ці бацька (бабуля, дзядуля), я буду размаўляць з імі праз скайп штодзень 10-15 хвілін — і ўсё будзе добра. У гэтых мала-дых фарміруецца думка, што яны ў цесным кантакце са сваімі ста-лымі сваякамі. З надыходам лета — часу, калі раней моладзь еха-ла да сваіх бабулі і дзядулі, у яе і ўзнікае думка: «Чаго я да іх пае-ду, калі мы і так кожны дзень раз-маўляем праз скайп?» Адбываец-ца разрыў кантактаў. Сацыяльныя сеткі не могуць кампенсаваць нар-мальных чалавечых зносін, як ка-жуць, «вочы ў вочы».

— Як спецыяліст-герыятр скажы-це: у чым сакрэт даўгалецця?— Вялікую ролю адыгрываюць і генетыка, і паводзіны. Напры-клад, рух: для падтрымання зда-роўя нам патрэбны 150 хвілін на тыдзень аэробнай фізічнай нагруз-кі. Па выніках новых даследаван-няў, нават калі чалавек «ляжаў на канапе», а потым стаў рабіць хаця б 3000 крокаў на дзень — гэта ўжо зніжае рызыку дэменцыі. Далей — ежа. Рэкамендуецца ўжываць зя-лёную ежу — 500 грамаў садавіны і гародніны ў суадносінах 200/300, абмяжоўваць чырвонае мяса, а вось мяса птушкі, наадварот, па-жадана. Падтрымліваць стамата-лагічнае здароўе. Згуба 6 зубоў у 5 разоў павышае рызыку ішэмічнай хваробы сэрца. Таксама трэба сво-ечасова рабіць прышчэпкі згодна з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя.

— Што з алкаголем?— Сучасная пазіцыя — алкаголь зусім некарысны. Але ў кожнай краіне ёсць свая культурная тра-дыцыя ў гэтым сэнсе, таму я ска-жу так: чым менш, тым лепш.

— А як жа карысць чырвонага ці белага сухога віна?— Гэта ўсё паходзіць з міжземна-морскай дыеты, але для міжзем-наморцаў гэта частка культуры жыцця. Віно, гарэлка — гэта не лекі, не прафілактыка, але калі ты выпіваеш келіх добрага віна паміж стравамі, то нічога дрэн-нага ў гэтым няма, асабліва калі

рабіць гэта са смакам, з адпавед-най ежай. А ў нас часам няма гэ-тай мяжы, дзе карысна, а дзе пера-бор. Хаця моладзь ужо п’е менш.

— Зараз модна казаць, што ка-набіс лепш, чым алкаголь. Якая ваша пазіцыя?— Калісьці я быў у Вене, ішоў па Рынгу, бачу — стаіць моладзь, усе смяюцца, вяселяцца. Я падышоў да паліцэйскага і спытаў, што ад-бываецца. Аказваецца, гэта дэман-страцыя ў падтрымку марыху-аны. Мабыць, гэта разумна для пэўнага грамадства, бо дазваляе кантраляваць сітуацыю і не за-ганяць такую з’яву ў падполле. Трэба, каб гэтыя людзі былі на-відавоку. Але, вядома, канабіс — гэта шкодна. Таксама, як і алка-голь. Вось да чаго можа прывесці сістэматычнае ўжыванне алкаго-лю ў Беларусі? Тут клімат цяжкі: ці цёмна, ці дождж, лета карот-кае, міжсезонне вялікае, алкаголь можа стаць сродкам замяшчэння гэтых рэчаў. Так што, можа, нам трэба пільней прыглядзецца да вопыту краін Скандынавіі, дзе іс-нуюць моцныя абмежавальныя меры супраць залішняга ўжыван-ня алкаголю.

— З такой пазіцыяй вы і ворагаў сабе нажыць можаце. А як вы ставіцеся да пластычнай хірур-гіі і ці здольны прачытаць уз-рост па знешнасці?— Па знешнасці гэта цяжка зрабі-ць, ды і няма такой неабходнасці, таму што галоўнае — унутраная прыгажосць, якая ў антыўзроста-вай медыцыне з’яўляецца прызна-ным вызначэннем такой дзейнасці ўнутраных органаў, што забяспе-чвае добры знешні выгляд.

— І як мужчына вы зараз кажа-це праўду?— Не як мужчына, як урач (ус-міхаецца). А што да пластычнай хірургіі… У Беларусі гэтага мала, а ў Расіі грамадства больш капіталі-заванае і сегмент здаровага ладу жыцця вельмі камерцыялізаваны. На людзей заўважна ўплывае рэ-клама, грамадская думка, таму яны імкнуцца выглядаць на ўсе 100% і думаюць, што без пластычнай

хірургіі гэта немагчыма. Гэта пра-блема грамадскай думкі. У заход-ніх краінах гэта ўжо адыходзіць, а ў Беларусь, мусіць, яшчэ прыйдзе.

— А што вы думаеце наконт уз-роставай мяжы для працы? Да якога ўзросту з пазіцыі меды-цыны можна прадуктыўна пра-цаваць? — Працаваць можна колькі заў-годна, з пункту погляду гератало-гіі важна, каб чалавек атрымліваў задавальненне ад працы. Мне бы-вае сумна, калі нашы пацыенты, дажыўшы да паважаных гадоў, ка-жуць: «Божухна, я ж пражыў не сваё жыццё. Прафесію мне вы-браў бацька, жонку — маці, жон-ка кіравала мной усё жыццё, а я сам быццам бы і не жыў!» Вось у чым каштоўнасць размовы са старымі людзьмі — ім няма па-трэбы ні за што хавацца: за спра-вы, сям’ю, кар’еру — і яны кажуць вельмі чалавечыя рэчы. У гэтым каштоўнасць старасці. Праз пра-цу са сталымі людзьмі я зразумеў, што самая галоўная каштоўнасць для чалавека — пражыць менавіта сваё жыццё. Але прабіцца да сябе — самае цяжкае, што можа быць… Праз забабоны свайго часу, праз накіп жыцця, праз мітусню, за-нятасць… Што б я пажадаў кож-наму чалавеку, дык гэта знайсці сябе. Гэта самае цяжкае.

— Вы знайшлі?— Мне здаецца, што знайшоў.

ДАВЕДКА «БОЛЬШОГО»

Ільніцкі Андрэй Мікалаевіч — док-тар медыцынскіх навук, прафесар, загадчык кафедры тэрапіі, герыятрыі і антыўзроставай медыцыны Акадэміі постдыпломнай адукацыі Федэраль-нага навукова-клінічнага цэнтра Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва (Масква), старшыня Бела-рускага рэспубліканскага герантала-гічнага грамадскага аб’яднання, член Праўлення Еўрапейскага таварыства герыятрычнай медыцыны.