мж грамадскі часопіс ver2
TRANSCRIPT
Рэкламная
кампанія
для «Zewa»
СП «Славянская бумага» ТАА
15 год на рынку тавараў папяровай прадукцыі, бытавой хіміі, гаспадарчых і сродкаў асабістай гігіены.
«Zewa»
ТАА «Сакавік-медыя»
Аўтары праекта:Аляксей Валахановіч, Уладзімір Руцкі
Заказчык
Брэнд
Рэкламнае
агентцтва
Распрацаваць і рэалізаваць ў рознічным гандлі нестандартную рэкламную кампанію, якая накіравана на прыцягненне ўвагі спажыўца да тавару на паліцы,
дыстанцыраванне ад канкурэнтаў,
павышэнне лаяльнасці кліента,
наладжванне больш давяральных адносін са спажыўцом,
як вынік — павелічэнне продажу.
Задача
Апытанне выявіла:
са 137 рэспандэнтаў 70 % чытаюць у прыбіральні (3/4 з іх – мужчыны).
Даследванне
У сярэднім 3 гады свайго
жыцця чалавек праводзіць у прыбіральні.
Традыцыя гэта сфарміравалася ў той далёкі час, калі існаваў дэфіцыт паперы для прыбіральні і насельніцтва выкарыстоўвала замест яе аркушы друкаваных выданняў СМІ, знаёмілася з навінамі, не сыходзячы з месца.
Даследванне Зараз жыхары
Мінска штомесяц выкарыстоўваюць
прыблізна 60 тон туалетнай паперы.
Прыгаданы факт адыграў значную ролю ў фарміраванні культуры побыту некалькіх пакаленняў беларусаў.
Даследванне
Створаны прынцыпова новы часопіс, прызначаны спецыяльна для чытання ў клазеце і будзе распаўсюджвацца ў якасці падарункада туалетнай паперы «Zewa».
Рашэнне
На рынку Беларусі прысутнічаюць больш за 15 пастаўшчыкоў
туалетнай паперы.
Назіраецца высокі ўзровень канкурэнцыі
ў эканом, прэміум і суперпрэміум сегментах.
Мэтавая аўдыторыя: 90 % – хатнія гаспадыні, даход – сярэдні і вышэй,
узрост – 25—55 гадоў.
Матывацыя пакупкі: 1 – кошт,
2 – якасць, 3 – прэстыж.
Грамадскі часопіс «МЖ»інфармацыйна-забаўляльнае выданне невялікага фармату.
190
190
Канцэпцыя часопіса
Загалоўны матэрыял: інтэрв’ю са знакамітай асобай на тэмы быту, а таксама не заўсёды зручныя, часам і далікатныя тэмы.
Канцэпцыя часопіса
Традыцыйна: госць рэдакцыі малюе аўтарскі лагатып для вокладкі новага нумара.
Аляксандр Памідораў Мая Кацнельсон і Яўген Булка
Канцэпцыя часопіса
Канцэпцыя часопіса
Апроч таго: короткія нарысы на тэмы побыту, парады, гумар, навіны культуры, займальныя факты, аўтарскія калонкі, забаўляльны матэрыял.
Пілотны нумар (299 паас.) распаўсюджваўся з упакоўкамі трохслаёвай паперы «Deluxe» у папулярных гандлёвых сетках Мінска. Паскарэнне рэалізацыі склала 20 % у асноўнай масы кліентаў.
Вынік
Першы нумар (5000 паас.) распаўсюджваўся з пачкамі двухслаёвай паперы «ZewaПлюс» у рэгіянальнай гандлёвай сетцы, скарачэння тэрміну і павелічэння аб’ёму продажу не даў. Гэта значыць, што асноўны накірунак распаўсюджвання – буйныя гандлёвыя сеткі і гіпермаркеты сталіцы.
Вынік
Другі нумар (5000 паас.) распаўсюджваўся з упакоўкамі трохслаёвай паперы «Deluxe» праз гіпермаркеты «ProStore» і «Корона». Прырост продажу ў адносінах да стандартнага склаў: 7 % у «Короне» і 11 % у «ProStore».
Вынік
Ужо пасля выпуску першага нумара стала відавочна, што часопіс «МЖ» становіцца самастойнай рэкламнай пляцоўкай. Такім чынам, інструмент рэкламнай кампаніі трансфарміраваўся ў самадастатковы прадукт — унікальны сродак рэкламнай камунікацыі.
Дадатковы вынік
Высокая лаяльнасць спажыўца:дармавое распаўсюджванне не выклікае раздражнення на рэкламу.
Гарантыя кантакту:увесь тыраж выдання даходзіць да чытача. Пакупнік робіць асэнсаваны выбар прадукта з падарункам.
Якасць контакту:часопіс трапляе ў прыбіральню, а гэта самае адасобленае месца ў доме. У адрозненне ад іншых сродкаў комунікацыі, чытача ў такіх зручных умовах амаль нішто не адцягвае ад няспешнага і ўважлівага азнаямлення з інфармацыяй, што прапануе часопіс. Такім чынам, «МЖ» не толькі гарантавана трапіць у рукі рэцыпіента, але і будзе прачытаны ім «ад дошчачкі да дошчачкі» разам з рэкламай.
Часопісу падуладны вольны час яго чытача:паколькі «МЖ» праляжыць у прыбіральні як мінімум да з’яўлення наступнага нумара, то ЎСЕ надрукаваныя матэрыялы, і рэкламныя таксама, будуць дэталёва вывучаныя. Знікае неабходнасць сціскаць рэкламныя тэксты да мінімуму, мажліва падрабязна апісваць свой тавар і перавагу яго якасцяў.
Перавага часопіса
«МЖ» як
рэкламнай пляцоўкі
З улікам таго, што часопіс чытаецца ў самым інтымным месцы ў доме кліента, рэкламадаўца можа дазволіць сабе некаторыя вольнасці ў рэкламе. Гэта значыць, тры самых рухаючых рэкламных прыёму (секс, гумар, шок) будуць дарэчы і будуць станоўча прыняты.
Сама ідэя спецыяльнага часопіса для чытання ў прыбіральні настолькі нечаканая і пазітыўная, што нават рэклама ў такім выданні ўспрымаецца станоўча і з цікавасцю.
Перавага часопіса
«МЖ» як
рэкламнай пляцоўкі
Дзякуем за ўвагу