solit 2014, Адраджэнне Памяти аб продках пачынаецца з...

Tags:

Post on 30-Oct-2014

190 Views

Category:

Technology

18 Downloads

Preview:

Click to see full reader

DESCRIPTION

Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, Мінск. Галоўны архівіст аддзела публікацыі дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, намеснік старшыні аб’яднання гуртка даследчыкаў генеалогіі “Радавод” гістарычнага факультэта БДУ, кіраўнік Школы Практычнай Генеалогіі пры праваслаўным прыходзе імя Свяціцеля Мікалая Японскага ў г. Мінск. “Адраджэнне Памяці аб продках пачынаецца з дзеянняў нашчадкаў”. Гікаўскі фэст. Для ўсіх жадаючых. План выступлення: 1) Што прыносіць веданне свайго радаводу? 2) Першыя крокі генеалагічнага пошуку: сямейны архіў, вусная гісторыя, апісанне могілак. Дзённікі і ўспаміны як асноўныя крыніцы жывой інфармацыі аб людзях. Праца з генеалагічнымі сайтамі і форумамі. 3) Генеалагічная праца ў беларускіх архівах: матэрыялы па генеалогіі пасля 1917 г. (матэрыялы занальных, абласных і Нацыянальнага архіва), матэрыялы па генеалогіі да 1917 г. (метрыкі, рэвізіі, пасямейныя і прызыўныя спісы, інвентары, матэрыялы адмены прыгоннага права і перасяленняў, судовыя справы). 4) Азнаямленне з архіўнымі дакументамі і асобнымі радаводамі. Асобныя тэзісы выступлення: 1) Веданне сваёй генеалогіі садзейнічае ўзбагачэнню вопытам папярэднікаў, спрыяе набыццю і ўмацаванню пэўных каштоўнасцей, выхаванню дзяцей на прыкладах сямейнай гісторыі. 2) Матэрыялы вуснай гісторыі (oral history) – успаміны і сведчанні, якія збіраюцца з дапамогай апытання. Інтэрв’ю можа быць біяграфічным (наратыўным) і тэматычным. Асноўны сайт з матэрыяламі па дадзенай тэме – Беларускі архіў вуснай гісторыі www.nashapamiac.org. 3) Матэрыялы некрапалістыкі. Надмагільныя надпісы змяшчаюць прозвішча, імя, імя па бацьку чалавека, даты жыцця і эпітафію, а таму прадстаўляюць значную генеалагічную цікавасць. Асноўны інтэрнэт-партал – www.niekropali.by, на якім прадстаўлены артыкулы па згаданай дысцыпліне, а таксама прыклады апісання асобных могілак. 4) Матэрыялы асабістых і сямейна-родавых архіваў. У склад такіх архіваў уваходзяць дакументы самых розных тыпаў: пісьмовыя, кінафотафонадакументы, малюнкі, жывапіс, навукова-тэхнічныя даку­менты. Сярод пісьмовых дакументаў асабліва важна вылучыць мемуары, дзённікі, матэрыялы прыватнага ліставання. 5) Суч

TRANSCRIPT

Адраджэнне Памяці аб продках пачынаецца з дзеянняў

нашчадкаў

Што збліжае нас з продкамі?

• Супольныя хрысціянскія імёны – імёны герояў і святых.

• Прозвішчы – рэха мінулых стагоддзяў. З’явіліся на Беларусі на мяжы XV і XVI стагоддзяў.

• Даты сямейнай і нацыянальнай гісторыі.

• Месцы жыхарства (вёскі і гарады).

Дзённікі і ўспаміны

• Вельмі важным прадстаўляецца весці дзённікі. Занатоўваць туды варта не толькі знакавыя падзеі, але і свае знаёмствы з людзьмі, свае адкрыцці, роздумы і жыццёвыя назіранні.

• На падставе дзённікаў у свой час будзе прасцей пісаць успаміны.

• Гэта спатрэбіцца для самапазнання Вам і Вашым дзецям.

Першыя крокі

• а) Матэрыялы вуснай гісторыі (oral history) – успаміны і сведчанні, якія збіраюцца з дапамогай апытання. Інтэрв’ю можа быць біяграфічным (наратыўным) і тэматычным. Па форме правядзення спецыялісты вылучаюць адкрытае інтэрв’ю (вольны аповяд рэспандэнта) і закрытае (строга па апытальніку). Найбольш папулярная форма – наратыўнае напаўадкрытае інтэрв’ю. Найбольш важнымі блокамі пытанняў прадстаўляюцца сямейна-роднасныя повязі і асабістае жыццё. Эфектыўней усяго весці запіс на дыктафон.

• Асноўны сайт з матэрыяламі па дадзенай тэме – Беларускі архіў вуснай гісторыі www.nashapamiac.org.

• б) Матэрыялы некрапалістыкі. Некрапалістыка – спецыяльная гістарычная і культуралагічная дысцыпліна, якая займаецца пошукам, апісаннем, зберажэннем гістарычных могілак, навуковым асваеннем іх гісторыка-культурнага і генеалагічнага патэнцыялу. Надмагільныя надпісы змяшчаюць прозвішча, імя, імя па бацьку чалавека, даты жыцця і эпітафію, а таму прадстаўляюць значную генеалагічную цікавасць.

• У 1990-я гг. узрастала і напачатку ХХІ ст. аформілася грамадская ініцыятыва, накіраваная на зберажэнне могілак як месца сацыяльнай памяці і важнага сувязнога звяна паміж пакаленнямі. Згодна з рэкамендацыі Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі пры Міністэрстве культуры РБ распрацаваны прыклад апісання могілак з інвентарызацыяй кожнага пахавання. На яго падставе складзены план агульнага апісання могілак.

• У 2013 з’явіўся інтэрнэт-партал www.niekropali.by, на якім прадстаўлены артыкулы па згаданай дысцыпліне, а таксама прыклады апісання асобных могілак адпаведна вышэй згаданых патрабаванняў. Сайт папаўняецца звесткамі дзякуючы дзейнасці добраахвотнікаў.

• в) Матэрыялы асабістых архіваў. У склад аднаго асабістага архіва могуць уваходзіць дакументы самых розных тыпаў: пісьмовыя, кінафотафонадакументы, малюнкі, жывапіс, навукова-тэхнічныя даку менты. Сярод пісьмовых дакументаў асабліва важна вылучыць мемуары, дзённікі, матэрыялы прыватнага ліставання. Нярэдка ў сямейных архівах зберагаюцца дамавыя кнігі (пералік жыхароў дому з дадзенымі аб датах і месцах нараджэння, а таксама аб прапісцы) дакументы куплі-продажу (часта дарэвалюцыйнага і даваеннага перыяду), працоўныя кніжкі (з асноўнымі фактамі біяграфіі).

• Матэрыялы асабістага архіва варта захоўваць у сухіх цёмных месцах у канвертах. Канверты ў сваю чаргу рэкамендуецца змяшчаць у спецыяльных папках. Папкі належна размяшчаць асобна ў спецыяльных шафах.

Інтэрнэт-сайты• Неабходна мець на ўвазе, што кола патрэбнай інфармацыі мусіць быць на сайтах і іх

форумах: • 1) База дадзеных аб грамадзянах СССР, рэпрэсаваных у 1920 – 1950-я гг.:

www.lists.memo.ru• 2) База дадзеных аб узнагароджаных у гады Вялікай айчыннай вайны ваеннаслужачых

савецкай арміі: www.podvignaroda.mil.ru • 3) База дадзеных аб ваеннаслужачых савецкай арміі, якія загінулі, прапалі бяз вестак,

трапілі ў палон падчас Вялікай айчыннай вайны 1941 – 1945 гг.: www.obd-memorial.ru • 4) Сайт Згуртавання беларускай шляхты, прысвечаны шляхецкай генеалогіі Беларусі

(адміністратар – Уладзіслаў Вяроўкін-Шалюта): www.nobility.by • 5) Сайт Канстанціна Шастоўскага, прысвечаны генеалогіі насельніцтва Беларусі:

www.radzima.net • 6) Вольная генеалагічная энцыклапедыя (Radavod Wiki) (праект Максіма Гацака), дзе

кожны жадаючы можа апублікаваць свой радавод: http://be.radavod.wikia.com/wiki/Radavod_Wiki

• 7) Сайт з інфармацыяй аб ахвярах блакады Ленінграда: http://visz.nlr.ru/search/lists/blkd/230_8.html

• 8) Міжнародны сайт па генеалогіі “Генеалогія – даведайцеся свае карані, захавайце сямейную гісторыю”: www.myheritage.com

• 9) “Усерасійскае генеалагічнае дрэва”: база дадзеных са звесткамі аб людзях, спасылкамі на генеалагічныя дрэвы, адрасамі хатніх старонак і паштовымі адрасамі і г.д.: www.vgd.ru

• Усе гэтыя матэрыялы і звесткі з сайтаў неабходна збіраць, апрацоўваць і сістэматызоўваць. Толькі пасля гэтага варта звяртацца ў архіў.

Пошук у дзяржаўных архівах: дакументы савецкага часу

• Рэспубліканскім органам дзяржупраўлення ў сферы архіўнай справы і справаводства з’яўляецца Міністэрства юстыцыі РБ.

• Спецыяльныя выканаўчыя, кантрольныя і рэгулюючыя функцыі ў сферы архіўнай справы ажыццяўляе яго дэпартамент па архівах і справаводству.

• Архівы падзяляюцца на рэспубліканскія, абласныя, занальныя, гарадскія, архівы дзяржаўных аб’яднанняў, органаў ЗАГС і КДБ.

Рэспубліканскія архівы і НДІ

• Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (з 1917 г. па сённяшні час):• Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (г. Мінск) матэрыялы устаноў Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай губерняў (канец

XVIII – пачатак ХХ ст.), а таксама гродскіх, земскіх, магдэбургскіх павятовых судоў Вялікага Княства Літоўскага (XVI – канца XVIII ст.).

• Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (г. Гродна) матэрыялы устаноў Гродзенскай губерні (канец XVIII – пачатак ХХ

ст.).• Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў (з ХІХ ст. па наш

час):• Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва• Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі• Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі• Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай

справы

Генеалагічныя дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь

• Матэрыялы гаспадарчага перапісу 01.01.1925 і перапісу насельніцтва 1926.

• Аўтабіяграфіі і анкетныя лісты на членаў партыі і камсамола, кіраўнікоў і членаў дзяржаўных устаноў, прафсаюзных і грамадскіх арганізацый.

Абласныя архівы Дзяржаўныя архівы Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай

вобласці (з 1917 г. па сённяшні час):• Дакументы рэвалюцыйных камітэтаў;• Дакументы прамысловых прадпрыемстваў;• Дакументы устаноў сельскай і лясной гаспадаркі;• Дакументы судоў і пракуратуры;• Дакументы па пытаннях асветы, культуры, здравааховы і спорта;• Дакументы мясцовых органаў нямецкай акупацыйнай улады за 1941-1944 гг.;• Дакументы асабістага паходжання;• Дакументы партыйных і камсамольскіх органаў і арганізацый;• Дакументы прафсаюзных арганізацый;• Дакументы прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці, якія ўзніклі ў 80-я гг.

ХХ ст.; Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці (з 1919 г. па сённяшні час):• Дакументы па адпаведных напрамках за 1919-1939 гг. (Варшаўскае, Валынскае,

Кялецкае, Кракаўскае, Львоўскае, Люблінскае ваяводствы; Беластоцкае і Віленскае ваяводствы за 1919-1939 гг., тэрыторыя Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай абласцей; Палескае і Навагрудскае ваяводствы за 1919-1939 гг., тэрыторыя Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей);

• Дакументы па адпаведных напрамках за 1939 г. па сённяшні час (перыяд савецкай улады).

Генеалагічныя дакументы абласных архіваў

• Гаспадарчыя кнігі (пасямейны спіс са звесткамі аб нацыянальнасці, адукацыі, звесткі аб датах пабудовы хаты і гаспадарчых будынкаў).

• Спісы падаткаплацельшчыкаў.

• Спісы ваеннаабавязанных.

• Матэрыялы куплі-продажу.

• У фондах сельскіх саветаў нярэдка маюцца спісы жыхароў тых вёсак, што ўваходзілі у іх склад.

Занальныя архівы

• Занальныя архівы Брэсцкай вобласці: Баранавічы, Кобрын, Пінск.• Занальныя архівы Віцебскай вобласці: Глубокае, Орша, Полацк.• Занальныя архівы Гомельскай вобласці: Жлобін, Мазыр, Рэчыца.• Занальныя архівы Гродзенскай вобласці: Ліда, Навагрудак.• Занальныя архівы Мінскай вобласці: Барысаў, Маладзечна, Слуцк.• Занальныя архівы Магілёўскай вобласці: Бабруйск, Крычаў. Зберагаюцца дакументы:• Ваеннага і пасляваеннага перыяду адносна дзейнасці мясцовых

органаў улады, прамысловых прадпрыемстваў і устаноў сельскай гаспадаркі.

• Асабістага паходжання ўдзельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, працаўнікоў тыла і сацыялістычнага будаўніцтва, звесткі аб растраляных у гады акупацыі, гвалтоўна вывезеных у Германію на прымусовыя працы і г.д.

Іншыя архівы

• Архівы органаў ЗАГС• Архівы КДБ• Дзяржаўны архівы грамадскіх аб’яднанняў

Гомельскай, Гродненскай і Магілёўскай абласцей

Нацыянальныя гістарычныя архівы Беларусі (НГАБ у Мінск і Гродна)

• Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55.

• Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, г. Гродна, пл. Тызенгаўза, 2.

Метрычныя кнігі

• Метрычныя кнігі – дакументы, якія складаліся ў рэлігійных установах для запісу падзей нараджэння, шлюба, смерці прыхаджанаў (канец XVII – 1918).

Спавядальныя ведамасці або спісы спаведнікаў

• Спісы спаведнікаў складаліся па асобных населеных пунктах з хрысціянскім насельніцтвам, што ўваходзілі ў склад прыхода або парафіі. Фіксавалі насельніцтва, належнае да гадавой споведзі. Складаліся ў XVIII – XX ст.

Шлюбныя вобыскі або экзамены

• Іх існаванне тлумачыцца звычаем рабіць агалашэнне перад вянчаннем з мэтай вызначыць ці няма якіх-небудзь перашкод для заключэння канкрэтнага шлюбу. Гэта пацвярджаюць і пытанні, на якія павінен быў адказаць кожны маладзён. Што тычыцца генеалагічнай інфармацыі, то яна, прынамсі з 1838 г., была аналагічная звычайным метрычным кнігам аб узяўшых шлюб.

Рэвізскія сказкі

• Рэвізскія сказкі – дакументы адміністрацыйна-паліцэйскага ўліка, у якіх фіксаваліся прозвішча, імя і імя па бацьку гаспадара сям'і і ўсіх яго сваякоў мужчынскага полу, узрост па папярэдняй рэвізіі, адзнака аб выбыцці ("памёр" ці "паступіў у рэкруты"), узрост на час складання новай рэвізіі для іх жа, імя і імя па бацьку ўсіх сваякоў жаночага полу, адзнака аб адлучцы і з якога часу, узрост на час складання рэвізіі (Беларусь закранулі рэвізіі 1795, 1811, 1816, 1834, 1850 і 1858 гг.).

Пасямейныя спісы

• Пасямейныя спісы — дакументы, якія адлюстроўваюць склад сям'і. Паводле прынятага ў Расіі з 1874 г. "Статута аб воінскай павіннасці", яны служылі падставай для складання прызыўных спісаў для асоб падатных станаў. Захаваныя пасямейныя спісы, як правіла, датуюцца 1874, 1883, 1894, 1904, 1914 гг.

Прызыўныя спісы

• Прызыўныя спісы — спісы асоб, што падлягалі прызыву на ваенную службу. Прызыўныя спісы складаліся паводле "Статута аб воінскай павіннасці“ (1874), на падставе існуючых пасямейных спісаў і метрычных выпісаў, пададзеных для іх удакладнення.

Іншыя генеалагічныя дакументы

• Інвентары прыватнаўласніцкіх, дзяржаўных і царкоўных уладанняў XVI – XIX ст.

• Матэрыялы прызнання і зацвярджэння шляхецкіх родаў у дваранстве Расійскай імперыі.

• Матэрыялы адмены прыгоннага права 1861 г.

• Матэрыялы перасяленняў у Цэнтральныя і Ўсходнія губерніі Расійскай імперыі ў другой палове ХІХ ст. – пачатку ХХ ст.

• Матэрылы судовых спраў.

Заключэнне

• У той час, калі праграміст стварае новую прастору, генеалог вяртае з нябыту тое, што некалі было. Кожны з Вас можа зрабіцца такім чараўніком не толькі ў дачыненні да будучага, але і ў дачыненні да мінулага.

• Беларус не той, хто носіць беларускае прозвішча. Роўна хрысціянін не толькі той, хто хрышчаны.

• Беларус – той, хто ведае свае карані, нават калі яны і небеларускія, мае беларускую свядомасць і мову. Хрысціянін – той, хто жыве па Евангеллі. Цяпер, як і заўсёды, важней быць, а не здавацца.

Падрыхтаваў:

Вадзім Урублеўскі, галоўны архівіст аддзела публікацыі дакументаў НГАБ, намеснік старшыні гуртка даследчыкаў генеалогіі “Радавод” на гістфаку БДУ, кіраўнік Школа практычнай генеалогіі пры праваслаўным прыходзе імя Свяціцеля Мікалая Японскага ў г. Мінск.

top related