Біялагічная сістэматыка

15
Калі не будзеш ведаць імёнаў, загіне і пазнанне рэчаў Карл Лінэй Разнастайнасць жывёльнага свету. Сістэматыка

Upload: volhas

Post on 12-Aug-2015

38 views

Category:

Science


3 download

TRANSCRIPT

Page 1: Біялагічная сістэматыка

Калі не будзеш ведаць імёнаў,

загіне і пазнанне рэчаў

Карл Лінэй

Разнастайнасць жывёльнага свету.

Сістэматыка

Page 2: Біялагічная сістэматыка

Вечны, бязмежны, усемагутны Бог прайшоў

побач.Я не бачыў Яго тварам у твар, але водбліск Яго

напоўніў маю душу нямым здзіўленнем. Я ўбачыў след Божы ў стварэнні; ўсюды,

нават у самых дробных Яго творах, што за сіла, што за

мудрасць, што за невыказная дасканаласць! Я

назіраў, як жывыя істоты, якія стаяць на вышэйшай

прыступцы, маюць падобнае з царствам раслінаў, а

расліны, у сваю чаргу, з мінераламі, якія

знаходзяцца ў самых нетрах зямнога шара, і як сама

зямля імкнецца да сонца і ў нязменным парадку круціцца вакол яго, прымаючы жыццё.

Карл Лінэй

Page 3: Біялагічная сістэматыка

Гасподзь Бог утварыў зь зямлі ўсіх жывёл польных і ўсіх птушак нябесных, і прывёў іх да чалавека, каб бачыць, як ён іх назаве, і каб, як назаве чалавек кожную душу жывую, так і было імя ёй.І назваў чалавек імёны ўсяму быдлу і птушкам нябесным і ўсім зьвярам польным.

(Быццё 2:19-20)

Page 4: Біялагічная сістэматыка

Заалогія і батаніка таго часу займалася галоўным чынам вывучэннем і апісаннем відаў, але ў іх распазнаванні панавала блытаніна. Гэтыя недахопы выправіў Лінэй.Новая сістэма аказалася вельмі практычнай і была зразумелай нават аматарам. Лінэй упарадкаваў тэрміны і ўвёў для пазначэння відаў падвойную наменклатуру – быццам імя і прозвішча. Таксама казаў, што назва рыбы не можа быць даўжэй самой рыбы.

Карл Лінэй нарадзіўся 23 траўня 1707 года ў Швецыі. Яго бацька быў сельскім святаром. Бацька меў цудоўны сад, пра які Лінэй казаў: "гэты сад запаліў мой розум незгасальнай любоўю да раслінаў". Бацькі жадалі, каб Карл стаў святаром, але яго з юнацкасці захапляла прыродазнаўства, асабліва батаніка. У 1727 Лінэй паступіў ва ўніверсітэт.

Ва Ўпсале ён жыў і працаваў разам з Олафам Цэльсіем, тэолагам і батанікам-аматарам, які ўдзельнічаў у падрыхтоўцы кнігі "Біблейская батаніка" – спісу раслінаў, якія сустракаюцца ў Бібліі.

Page 5: Біялагічная сістэматыка

Біялагічная сістэматыка

Асноўныя мэты сістэматыкі:- найменне і апісанне відаў- дыягностыка – вызначэнне месца ў сістэме- пошук прыкметаў аб'екта, па якім ён адносіцца да таго ці іншага відуСучасныя класіфікацыі жывых арганізмаў пабудаваныя па іерархічным прынцыпе. Розныя ўзроўні іерархіі маюць уласныя назвы (ад вышэйшых да ніжэйшых): царства, тып, клас, атрад, сямейства, род і від.

Навуковая дысцыпліна, задачай якой з'яўляецца распрацоўка прынцыпаў класіфікацыі жывых арганізмаў. Пад

класіфікацыяй тут трэба разумець апісанне і размяшчэнне ў сістэме ўсіх арганізмаў, якія

існуюць і існавалі калісьці.

Page 6: Біялагічная сістэматыка

Вавёрка звычайнаяВавёрка чырвонахвостаяВавёрка лісіная

Род вавёркі

Класіфікацыю жывёл выбудоўваюць па ступені падабенства арганізмаў адзін да аднаго. Чым больш падобныя адзін да аднаго два жывых арганізма, тым бліжэй яны размяшчаюцца ў

класіфікацыі.

Page 7: Біялагічная сістэматыка

Асноўная адзінка класіфікацыі –

гэта ВІДПад відам маюць на

ўвазе сукупнасць арганізмаў, якія маюць падобную

знешнюю і ўнутраную будову, лад жыцця, могуць даваць патомства і насяляюць пэўную

тэрыторыю.Усе нашы хатнія

сабакі, нягледзячы на іх знешнія адрозненні,

адносяцца да аднаго віду –

Сабака.

Page 8: Біялагічная сістэматыка

Папуляцыя – гэта сукупнасць арганізмаў аднаго віду, якія доўгі час насяляюць пэўную частку

арэала, адносна ізаляваную ад іншых папуляцый.

Від складаецца з папуляцый

Арэал – месца распаўсюду пэўнай папуляцыі

Page 9: Біялагічная сістэматыка

Напрыклад від Сабака і від Воўк адносяцца да роду Ваўкоў.

Блізкароднасныя віды жывёл аб'ядноўваюць у адмысловую

групу, якую называюць РОДАМ.

Page 10: Біялагічная сістэматыка

Блізкія, падобныя роды жывёл адносяць да аднаго

СЯМЕЙСТВА.

Род Воўк і род Янотападобны сабака ўваходзяць у склад сямейства Сабака, туды ж уваходзяць

род Лісіца і род Пясец.

Page 11: Біялагічная сістэматыка

ЦарстваЖывёлы

ТыпПазванковыя

Клас Млекакормячыя

АтрадДрапежныя

СямействаСабачыя

Род ВоўкРод

Янотападобны Сабака

Від Сабака Від Воўк

Род Ліса Род Пясец

Блізкія, падобныя сямействы аб'ядноўваюць

у атрады, атрады – у класы, класы - у тыпы для жывёл ці аддзелы

для раслін, тыпы і аддзелы – у царствы.

Page 12: Біялагічная сістэматыка

Жывую прыроду

Землі дзеляць на пяць

царстваў:

бактэрыі,

найпростыя,

грыбы, расліны і жывёлы. Царствы,

у сваю чаргу,

падзяляюцца на тыпы.

Бактэрыі – мікраскапічныя арганізмы без ядра: вірусы, бактэрыі, мікробы.Пратысты – аднаклеткавыя ядзерныя істоты: амёба, інфузорыі.

Грыбы – шматклеткавыя арганізмы, якія не з’яўляюцца ні раслінамі, ні жывёламі: грыбы, цвіль, дрожджы.

Расліны – шматклеткавыя арганізмы, якія валодаюць здольнасцю да фотасінтэзу.

Жывёлы – шматклеткавыя арганізмы, якія здольныя перамяшчацца і харчуюцца раслінамі або іншымі жывёламі.

Page 13: Біялагічная сістэматыка

На зямлі існуе каля 2 мільёнаў відаў жывёл.

Яны распаўсюджаныя па ўсім зямным шары. Жывёлы вельмі адрозніваюцца сваім знешнім

выглядам і ўнутранай будовай, памерамі і ладам жыцця.

Царства Жывёлы

Page 14: Біялагічная сістэматыка

• Карл Лінэй – заснавальнік сістэматыкі• У аснове

сістэматыкі – бінарная

наменклатура – падвойная

назва любога арганізма (родавая і відавая).

Напрыклад, Вавёрка

звычайная

Варта запомніць!

Page 15: Біялагічная сістэматыка

!

М АЛ ЙА

Ц

Ы