30 лістапада 2009 8 (31)2 30 лістапада 2009 8 (31) золата - не ўзялі...

8
СЁННЯ Ў НУМАРЫ: 30 лістапада 2009 8 (31) Ты - зямля нашых бацькоў , дзядоў і пра- дзедаў , што дзеля цябе жылі, крывёй і духам цябе баранілі. Беларусь наш маляўнічы край! З дзяцін- ства вабіш ты хараством сваёй прыроды з маўклівымі лясамі , празрыстай вадой раднікоў, залатымі хлебнымі нівамі і са- лаўіным пошчакам. Людзі гэта самая вялікая твая каштоў- насць. Яны былі з табой і ў радасці, і ў горы - пісалі тваю гісторыю, баранілі ад ворага, будавалі твае гарады і вёскі . А зараз іх працавітасць, энергія, мэтанакіраванасць з кожным днём робяць цябе прыгажэй , напаўняюць новай музыкай жыцця і зместам. Квітней, наша родная зямля! (З паэмы Уладзіміра Караткевіча «Зямля дзядоў») Зямля дзядоў! Любімы мой народзе, Што моц сваю пазычыў у дубоў, Дыхтоўна зробленыя на стагоддзе Нашчадкі бортнікаў і рыбакоў. Не зверне шлях мой на шляхі чужыя, Заўсёды дарагімі будуць мне Зарэчча, горад, хвоі залатыя, Ашыткі на прапоўскім мулкім дне. § Юрфак БДУ - кузня лепшых юрыстаў Беларусі ст. 3 § Абаронцы прыроды роднай краіны ст. 5 § Хто яны такія - сучасныя патрыёты Беларусі? ст. 6 § Падарожжа ў краіну легендаў ст. 2 § Тыдзень беларускай культуры на юрфаку ст. 7 БЕЛАРУСЬ! РАДЗІМА-МАЦІ... PDF created with pdfFactory Pro trial version www.pdffactory.com

Upload: others

Post on 25-May-2020

17 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: 30 лістапада 2009 8 (31)2 30 лістапада 2009 8 (31) золата - не ўзялі толькі кадзіла, бо яно было вельмі абкуродым-леным,

СЁННЯ Ў НУМАРЫ:

30 лістапада 2009 № 8 (31)

Ты - зямля нашых бацькоў, дзядоў і пра-дзедаў, што дзеля цябе жылі, крывёй і духамцябе баранілі. Беларусь – наш маляўнічы край! З дзяцін-ства вабіш ты хараством сваёй прыроды змаўклівымі лясамі, празрыстай вадойраднікоў, залатымі хлебнымі нівамі і са-лаўіным пошчакам. Людзі – гэта самая вялікая твая каштоў-насць. Яны былі з табой і ў радасці, і ў горы -пісалі тваю гісторыю, баранілі ад ворага,будавалі твае гарады і вёскі. А зараз іхпрацавітасць, энергія, мэтанакіраванасць зкожным днём робяць цябе прыгажэй,напаўняюць новай музыкай жыцця і зместам. Квітней, наша родная зямля!

(З паэмы Уладзіміра Караткевіча«Зямля дзядоў»)

Зямля дзядоў! Любімы мой народзе,Што моц сваю пазычыў у дубоў,Дыхтоўна зробленыя на стагоддзеНашчадкі бортнікаў і рыбакоў.

Не зверне шлях мой на шляхі чужыя,Заўсёды дарагімі будуць мнеЗарэчча, горад, хвоі залатыя,Ашыткі на прапоўскім мулкім дне.

§ Юрфак БДУ - кузня лепшыхюрыстаў Беларусі ст. 3§ Абаронцы прыродыроднай краіны ст. 5§ Хто яны такія - сучасныяпатрыёты Беларусі? ст. 6

§ Падарожжа ў краіну легендаў ст. 2

§ Тыдзень беларускай культурына юрфаку ст. 7

БЕЛАРУСЬ! РАДЗІМА-МАЦІ...

PDF created with pdfFactory Pro trial version www.pdffactory.com

Page 2: 30 лістапада 2009 8 (31)2 30 лістапада 2009 8 (31) золата - не ўзялі толькі кадзіла, бо яно было вельмі абкуродым-леным,

2 30 лістапада 2009 № 8 (31)

золата - не ўзялі толькі кадзіла,бо яно было вельмі абкуродым-леным, а калі яны паспрабавалівыйсці з царквы, то не змаглі зра-біць гэтага, бо наляцела моцнаязавіруха. У выніку злодзеі прый-шлі да сцен замка нісчымнымі, адзяўчыну пакаралі ашчэ на стогадоў праклёна за яе парады. Дагэтага часу па калідорам ходзіцьпрывід, але час не захоўвае на-ват прывідаў - зараз у калідо-рах бачаць толькі згорбленуюстарую, якая шпацыруе сашкелетам маленькага сабачкі.

.

«ВОБРАЗЫ МІЛЫЯ РОДНАГА КРАЮ, СМУТАК ІРАДАСЦЬ МАЯ!1 » або МАЯ КРАІНА - МОЙ СКАРБ

Шмат беларусаў лічаць, штоадпачываць лепш у цёплыхкраях, дзе жоўты пясок і ласкаваемора. Я ж думаю, што той, хтоне адпачывае ў роднай старон-цы, робіць вельмі вялікаеглупства: наша краіна - гэтаскарб, які не толькі можна, але ітрэба шукаць і знаходзіць. Але бліжэй да справы... На на-шым родным юрыдычным фа-культецэ ёсць цудоўны і не-абыякавы выкладчык англійскаймовы - Катамахіна Таццяна Аляк-сандраўна, якая і прапанавалааднойчы спачатку сваім вучнямз ’ездіць на «паляванне загісторыяй», да якога потым неўза-баве далучылася ашчэ шмат сту-дэнтаў юрфака і не толькі.

Але, нават засмучаючыся па лю-бай, ён да самай смерці дапа-магаў людзям. А калі волат па-мёр, месца, дзе ён жыў, пачалілічыць святым, і атрымала гэтаемесца назву «Волат жыў» - ад-сюль і пайшла назва горада «Ва-ложын».

ахоўнік, які знаходзіцца перадгорадам Крэва, каб засцерагчыяго ад ліха і хвароб. На жаль,сучасны стан замка – руіны срэшткамі польскай кансервацыі1929 года на Княжай вежы. Незахавалі… Але ўсё ж такі, пазвестках ЮНЭСКА, Крэўскі замакмае сусветнае значэнне.

...Надвор’е ў той дзень хоць ібыло па-восеньскаму хмар-ным,але ніхто не акцэнтаваў нагэтым сваёй увагі - так захапіланас падарожжа ў мінулае сваёйРадзімы. Падчас шпацыра мынаведалі Валожын, Вішнева, атаксама - мястэчка Крэва. Беларусь - зямля казак і ле-гендаў... Так, падчас восеньскагашпацыра мы даведаліся аб нека-торых з іх. Шмат гадоў таму жыўна гары ля месца, дзе заразстаіць горад Валожын, волат.Добры ён быў чалавек і заўсёдыдапамагаў людзям. Нявеста ў ягобыла прыгажуня, ажаніліся яны іжылі вельмі добра і моцна кахаліадзін аднаго, але неўзабаве дзяў-чына памерла,не дажыўшы і дагадавіны вяселля, а ад гора за ёйразам сышоў з жыцця і сам волат

Адным з самых цікавых мес-цаў нашага падарожжа быломястэчка Крэва. Гэта вельмі не-звычайная месціна, на дзіва пры-гожая нават у пахмурны восеньскідзень. Шмат часоў таму прайшлітыя легендарныя дні, калі Крэўскізамак “жыў і дыхаў”, але і сёння

1 Якуб Колас

Ёсць у Крэвы і свае прывіды...Легенд вельмі шмат, але мнебольш спадабалася вось якая:даўно гэта было, жылі ў замку двакнязі, і так адбылося, што закаха-ліся яны ў адну і тую ж дзяўчыну.Вырашылі князі сваю спрэчкувельмі распаўсюджаным у тыячасы спосабам – двубоем.

Вось якое ў нас адбылосянезвычайнае і цікавае падарож-жа. Гэта - толькі адна гісторыя, ана прасторах нашай роднай Бе-ларусі яшчэ вельмі шмат казач-ных мясцін, на вывучэнне якіх нешкада выдаткаваць цэлаежыццё…

Ганна Крупко

можна пачуць галасы мінулых па-каленняў, гледзячы на валун-

Князь, які застаўся жывым,прыйшоў да дзяўчыны-прыгажу-ні і прапанаваў ёй стаць яго жон-кай, але тая адмовіла князю і та-ды апошні замураваў дзяўчынуразам з яе сабакам у адну сасцен замка. Некалькі дзён з-засцяны быў чутны енк жывёлы,але потым усё сціхла. Праз нека-торы час па калідорам замкапачаў хадзіць прывід дзяўчыны-красуні з сабакам, а таго, хто жа-даў убачыць гэтае дзіва, на на-ступны дзень знаходзілі пад сце-намі замка. Аднойчы дзяўчынасказала чарговаму «гледачу»,што калі ёй прынясуць усё золатаз царквы, то яна высвабадзіцца.Той жа ноччу злодзеі залезлі ўпамяшканне царквы і сабралі ўсё

.

PDF created with pdfFactory Pro trial version www.pdffactory.com

Page 3: 30 лістапада 2009 8 (31)2 30 лістапада 2009 8 (31) золата - не ўзялі толькі кадзіла, бо яно было вельмі абкуродым-леным,

3 30 лістапада 2009 № 8 (31)

«ЁСЦЬ ЯШЧЭ ТАЛЕНТЫ НА ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ2»або СЛОВА МОЛАДЗІ!

Апошнімі днямі кастрычнікаюрыдычны факультэт Беларус-кага дзяржаўнага універсітэта патрадыцыі зноў гасцінна адчыніўдзверы таленавітым студэнтам,магістрантам і аспірантам, якіяактыўна займаюцца даследчайдзейнасцю і цікавяцца прававымінавукамі. Зразумела, што гавор-ка ідзе пра Міжнародную наву-ковую канферэнцыю “Тэорыя іпрактыка ўдасканалення зака-надаўства і правапрымянення:традыцыі і навацыі”, якая ладзі-лася на нашым факультэце 30-31 кастрычніка 2009 г. Узрадавала геаграфія ўдзель-

2 Іван Шамякін

нікаў канферэнцыі. Узровень ме-рапрыемства сведчыў пра тое,што надзея беларускай зямлі, ма-ладая юрыдычная эліта знайшласвой прытулак у Мінску. Акрамястудэнтаў юрфака, актыўныўдзел у канферэнцыі ўзялі прад-стаўнікі універсітэцкага асярод-дзя з усёй нашай невялікай, алеад гэтага не менш горача любі-май Радзімы: ад старажытныхПолацка, Гародні і Гомеля да но-вых універсітэцкіх гарадоў, такіхяк Баранавічы. Міжнародны характар канфе-рэнцыі надала вялікая колькасцьудзельнікаў з іншых краін(Украіна (Кіеў, Харкаў, Львоў), Ра-сійская Федэрацыя (Растоў, Пет-разаводск , Саратаў, Йашкар-Ала), Латвія (Рыга)). Усяго ў кан-ферэнцыі прынялі ўдзел больш

У пятніцу, 30 кастрычніка, а 9гадзіны раніцы ці нават ранейгосці пачалі паступова пады-ходзіць на факультэт, дзе іх ужочакалі члены рэгістрацыйнай гру-пы канферэнцыі. Зарэгістраваў-шыся, з падарункамі ад нашагаспонсара ТАА «ЮрСпектр»,удзельнікі павольна накіроўвалісяда аудыторыі, у якой неўзабавепачалося пленарнае па-седжанне. З прывітальным сло-вам да прысутных звярнуліся: дэ-кан юрыдычнага факультэта БДУ,доктар юрыдычных навук, прафе-сар Сяргей Аляксандравіч Бала-шэнка; муза нашай канферэнцыіпаважаная доктар юрыдычныхнавук, прафесар Таісія ІванаўнаДоўнар, а таксама старшыня Са-вета юрыдычнага факультэта панавукова-даследчай рабоцестудэнтаў і аспінантаў, кандыдатюрыдычных навук Дар’я Дзміт-рыеўна Ландо. Асноўная частка пленарнагапаседжання была аддадзена на-вуцы маладых. Былі заслуханынаступныя даклады: НавіцкагаАнтося, студэнта БДУ, які рас-крыў свой гісторыка-прававы по-гляд на ўз’яднанне Заходняй Бе-ларусі з БССР; Крутавай Эрыкі,аспіранткі Акадэміі паліцыі Лат-віі,якая прааналізавала сучасныятэндэнцыі прававога рэгуляван-

ня расследвання транснацыя-нальных злачынстваў; Колеса-вай Марыі, студэнткі БДУ, якаязвярнула ўвагу на творчасць якпрыкмету аб’екта аўтарскага пра-ва. Усе выступоўцы на пленар-ным пасяджэнні атрымалі Дып-ломы канферэнцыі І ступені. Далей навуковая дзейнасцьпрацягвалася на адпаведныхсекцыях, якіх гэтым разам было14. Па выніках працы секцый укожнай з іх былі вызначаны пе-раможцы, якія атрымалі Дыпло-мы канферэнцыі і памятныя па-дарункі. Падчас канферэнцыі ад-былася не адна гарачая дыскусіяне толькі на тэму прадстаўленыхдакладаў, але і на хвалюючыямаладых юрыстаў пытанні. Так,цікавым момантам мена-віта для беларусаў як адзінага на-роду, з сапраўды існуючым канс-тытуцыйным ладам, дэмакратыч-най Канстытуцыяй, народу, які нетолькі ўсведамляе сваю неза-лежнасць, але і мае яе на самойсправе, - стала палеміка, выклі-каная пытаннем замежнагаўдзельніка аб тым, “а навоштабыла беларусам самастойнасцьпасля распаду СССР”.

Алёна Крупеніна

Чарговая восеньская Міжна-родная навуковая канферэнцыястала добрай традыцыяй нашагафакультэта. Гэта яскрава пад-крэслівае, што кузня лепшыхюрыдычных кадраў РэспублікіБеларусь - менавіта юрфак БДУ!

за 200 чалавек. Канферэнцыя складалася здзвюх частак - пленарнагапаседжання і секцыйнай часткі.

PDF created with pdfFactory Pro trial version www.pdffactory.com

Page 4: 30 лістапада 2009 8 (31)2 30 лістапада 2009 8 (31) золата - не ўзялі толькі кадзіла, бо яно было вельмі абкуродым-леным,

4 30 лістапада 2009 № 8 (31)

Вось яна якая - наша МашаЕсьман!

3 Максім Багдановіч

Спартоўка, камсамолка іпроста прыгажуня - гэта ўсё праКсенію Санковіч. У 18 годПрэзідэнт надаў ёй званне За-служаны майстар спорта памастацкай гімнастыцы, янааб’ехала паўсвету, у яе ёсць са-праўдныя сябры і малады хло-пец-спартовец. Але ж Ксюшы гэ-тага здалося недастаткова: янавырашыла атрымаць вышэй-шую адукацыю. Стаць пра-фесійным юрыстам Ксюшапажадала ў 7 класе. Справа ўтым, што яе бацька адвакат, іспецыфіка яго працы Ксюшывельмі спадабалася. Зараз - Ксенія Андрэеўнастудэнтка 1 курса 9 групы, дзен-най формы навучання юрыдыч-нага факультэта БДУ! А да гэта-га быў спорт... У спорт Ксюшу прывялі бацькі

... ЯНА - КСЕНІЯ САНКОВІЧяшчэ ў дзіцячымсадку. Сур ’езнаяна пачала зай-мацца мастац-кай гімнастыкай з1998 года, каліперамагла ў спа-борніцтве Babycup у Беларусі.Так і пачалосяўзыходжанне наАлімп спортуюнай беларус-кай гімнасткі.Далей была пе-рамога на Чэмпіянаце Еўропы-2005, ганаровае трэцяе месца ўПатрасе (Грэцыя) ужо ў складзеНацыянальнай зборнай, потым -бронзавы медаль на Алімпіядзе -2008 ў Пекіне і, нарэшце, золатана Чэмпіянаце Света ў Міе (Япо-нія). Акрамя вучобы і спорту, Ксю-

ша працуе на пасадзе спартоўца-інструктара ў Міністэрстве спортуі турызму, але далейшае жыццёплануе звязаць менавіта з пра-фесіяй юрыста. Нам жа застаец-ца толькі пажадаць поспехаў та-ленавітай дзяўчыне. Без сум-неву, у яе ўсё атрымаецца!

... ЯНА - МАРЫЯ ЕСЬМАН

«ЗОРКА ВЕНЕРА ЎЗЫШЛА НАД ЗЯМЛЁЮ3» або ЯНА - ГОНАР БЕЛАРУСІ...

Да нядаўняга часу студэнтыюрфака БДУ нават і не здагад-валіся, што вучацца разам непроста з разумнай і прыгожайдзяўчынай, але і з будучай ула-дальніцай тытулаў «Першая віцэ-міс Інтэркантыненталь»,« Міс Інтэркантыненталь Еўропа»і «Міс Кангеніальнасць» прэс-тыжнага міжнароднага конкурсупрыгажосці Міс Інтэрканты-ненталь. І ўсё гэта пра яе - праМарыю Есьман. Казка пра Папялушку пераўт-варылася ў жыццё - раней Марыяне ўдзельнічала ў конкурсах пры-гажосці і на кастынг «Міс Інтэр-кантыненталь» пайшла толькі длятаго, каб падтрымаць сяброўку.Аднак лёс распарадзіўся інакш іпрыгажуню юрфака БДУ заразведае ўвесь свет. Беларускія дзяўчаты славяццасваім розумам , прыгажосцю,сціпласцю і дабрынёй. Так іМарыю на юрфаку ўсе ведаюць

як старанную студэнтку і на дзі-ва таленавітага чалавека:Маша скончыла музычную школупа класе скрыпкі, размаўляе натрох мовах і ўжо дзесяць гадоўпрафесійна займаецца спар-тыўнымі бальнымі танцамі,атрымаўшы не адну перамогу ўразнастайных конкурсах. Любімыпрадмет беларускай красуні -крымінальнае права, а ў будучыніМарыя марыць стаць суддзёй. Яклічаць аднагрупоўцы прыгажуні,у яе ўсё атрымаецца, бо дзяўчы-на валодае падвышаным пачуц-цём справядлівасці. Цікава, штопры паступленні ў БДУ Марыявагалася паміж журналістыкай іправам, аднак усё ж такі апош-няе перамагло. Дарэчы, на думкуМарыі, галоўнае для дзяўчыны -прыгажосць унутраная, а калі янаёсць - у жыцці ўсё атрымаецца.

Марыя Жарылоўская

PDF created with pdfFactory Pro trial version www.pdffactory.com

Page 5: 30 лістапада 2009 8 (31)2 30 лістапада 2009 8 (31) золата - не ўзялі толькі кадзіла, бо яно было вельмі абкуродым-леным,

5 30 лістапада 2009 № 8 (31)

Што гэта такое? Праблемы экалогіі востра ста-яць не толькі перад Беларуссю,але і перад усім міравым гра-мадствам. Пытанні аховы нава-кольнага асяроддзя зараз ак-туальны як ніколі, а закана-даўства ў гэтай галіне права змя-няецца з незвычайнай хуткасцю.Грамадскае аб’яднанне «Экапра-ва» ставіць перад сабой задачыпрапаганды прававых ведаў увобласці аховы экалагічных пра-воў грамадзян; прыняцця ўдзелува ўдасканальванні экалагічнагазаканадаўства, садзейнічанніразвіццю і папулярызацыі эка-лагічнага права.

Для каго яно створана? Праект разлічаны на наступ-ныя мэтавыя групы: студэнты;выкладчыкі; прадстаўнікі грамад-скіх экалагічных аб’яднанняў;практычныя супрацоўнікі, зацікаў-леныя грамадзяне.

Хто ў яго ўваходзіць? Грамадскае аб’яднанне «Эка-права» мае ў сваіх радах юрыс-таў, якія прафесійна займаюццапраблемамі прававой аховы на-вакольнга асяроддзя, і ва-ланцёраў з ліку студэнтаў іаспірантаў, якія навучаюцца ў

2. знайсці інфармацыю аб дзейс-ным экалагічным заканадаўствеРэспублікі Беларусь, якая цікавіцьВас, у тым ліку і аб найбольш ак-туальных зменах і дадатках, якіязакранаюць правы грамадзян угаліне аховы навакольнага ася-роддзя;3. азнаёміцца з пазіцыямі вядучыхспецыялістаў кафедры экала-гічнага і аграрнага права юрыдыч-нага факультэта БДУ па праблем-ным пытанням аховы навакольнагаасяроддзя.

Чаму гэта важна? Экалагічная інфармацыя, ня-гледячы на ўсю яе важнасць,з’яўляецца даволі складанай. Калізразумець, аб чым гаворыцца ўнарматыўных актах, часам цяжканават прафесійным юрыстам, штоможна гаварыць аб звычайныхлюдзях. Паміж тым, правільнаевырашэнне пытанняў экалогіі –гэта гарантыя таго, што мы будземжыць у згодзе з навакольнымасяроддзем, цешыцца кожнамудню і атрымліваць асалоду адпрыгажосці роднай прыроды... Стварэнне Грамадскагааб’яднання «Экаправа» з’яўляеццавялізным крокам наперад , бо яноставіць перад сабой добрыя мэтыў галіне абароны экалагічныхправоў грамадзян і аховынавакольнага асяроддзя, і членыаб’яднання працуюць дзеля таго,каб гэтыя мэты пераўтварыліся ўжыццё.

«БУДУЦЬ ДАВЕКУ КРЫНІЦЫ НА ГЭТАЙ ЗЯМЛІ4» або ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «ЭКАПРАВА» У

ПЫТАННЯХ І АДКАЗАХ

4 Уладзімір Караткевіч

беларускіх ВНУ. Члены гра-мадскага аб’яднання з’яўляюц-ца спецыялістамі ў вобласціаховы навакольнага асярод-дзя, выкладаюць розныяюрыдычныя дысцыпліны,з’яўляюцца аўтарамі навуковыхі навучна-папулярных прац урозных галінах права, маюцьвопыт работы ў грамадскімэкалагічным руху. Удзел студэнтаў юрыдычнагафакультэта БДУ ў дадзенымпраекце дазваляе выпраца-ваць у іх практычныя звычкіўжывання нормаў заканадаў-ства аб ахове экалагічныхправоў грамадзян, што садзей-нічае павышэнню ўзроўня пад-рыхтоўкі юрыдычных кадраўРэспублікі Беларусь

Як яно працуе? З мэтай пераўтварэння ўжыццё праекта створана іні-цыятыўнага група, у якую ўва-ходзяць члены ГА «Экаправа»:супрацоўнікі кафедры эка-лагічнага і аграрнага праваюрыдычнага факультэта БДУ істудэнты юрфака. Таксамаіснуе інфармацыйны Інтэрнэт-цэнтр, дзейнасць якога накі-равана на забеспячэнне экала-гічных правоў грамадзян участцы доступа да экалагічнайінфармацыі.Як скарыстацца паслугамі? У працэсе ажыццяўленняпраекта на афіцыйным сайцеюрыдычнага факультэта БДУwww.law.bsu.by створаны Інтэр-нэт-цэнтр «Экаправа», які зай-маецца пасоўваннем інтарэсаўграмадскасці ў экалагічнайсферы. З яго дапамогай Вызможаце:1. атрымаць у рэжыме on-lineкансультацыю і адказы на пы-танні, якія закранаюць аховунавакольнага асяроддзя іабарону экалагічных правоўграмадзян;

Паліна Далгова

PDF created with pdfFactory Pro trial version www.pdffactory.com

Page 6: 30 лістапада 2009 8 (31)2 30 лістапада 2009 8 (31) золата - не ўзялі толькі кадзіла, бо яно было вельмі абкуродым-леным,

6 30 лістапада 2009 № 8 (31)

.

«ЛЮБЛЮ НАШ КРАЙ, СТАРОНКУ ГЭТУ5»або ШТО ТАКОЕ СУЧАСНЫ ПАТРЫЯТЫЗМ

5 Канстанцыя Буйло

Студэнты БДУ – народпа-сапраўднаму творчы iвясёлы. Нават калi яныбяруцца за вельмі«сур’ёзныя» справы, у iхзаўсёды атрымоўваеццанешта арыгiнальнае i цi-кавае. Не верыце? А восьi дарэмна. Бо нават такуюважную i вельмi сур’ёзнуюрэч, як патрыятызм, сту-дэнты могуць зраб iцьвельмi актуальнай i цi-кавай для моладзi, пры-чым нi на крок не змян-шаючы яе вагі як каштоў-насці. Такiм чынам, па-вага да мiнулага, да агульна-чалавечых каштоўнасцей iкрэатыўны падыход да кожнайсправы – гэта самыя важныяпрынцыпы работы ПА ГА «БРСМ»юрыдычнага факультэта БДУ. Развiццё пачуцця патрыятыз-му магчыма i неабходна ва ўся-лякім узросце, але да кажнай ка-тыгорыi моладзi павiнен быцьсвой унiкальны падыход. Гэта ты-чыцца таксама і работы са школь-нiкамi i студэнтамi. У гэтым планевельмi значным i адметным длякам iтэта БРСМ юрыдычнагафакультэта БДУ стала супра-цоўнiцтва са Штабам Паста № 1горада-героя М iнска i ПА ГАБРСМ ваеннага факультэта БДУ,якое паспяхова праводзілася ўжыццё ўвесь мiнулы 2008/2009навучальны год. Шэраг мера-прыемстваў быў на-ладжаны сумеснымi на-маганнямi нашых арганi-зацый, падобных адна дадругой па адной з най-больш важных сваiх мэт –узгадаваць сапраўнагаграмадзянiна i патрыётасваёй Радзімы - Рэс-публікі Беларусь.

распрацаваны i праведзеныкамiтэтам БРСМ юрыдычнагафакультэта БДУ пры актыўнайпадтрымцы курсантаў ваеннагафакультэта БДУ і кіраўнікоўШтаба Паста № 1, можна на-зваць наступныя: - канцэртная праграма, пры-свечаная Дню абаронца Айчыны«Земле, защитников взрас-тившей, на верность сердцемприсягну…» (19.02.2009 г.); - праект «Гадзiна суда» з наго-ды Дня Канстытуцыi РэспублікіБеларусь (14.03.2009 г.); - заняткi па iдэалагiчнай пад-рыхтоўцы з элементамi iнтэрак-тыўнай гульнi «Патрыятызм – гэ-та…», «Роль моладзi у жыццiкраiны»;

- патрыятычная акцыяз нагоды Дня настаўнi-ка (04.10.2008 г.). Сярод мерапрыемст-ваў з нагоды святка-вання Дня КанстытуцыiРэспублікі Беларусьважнае месца заняўпраект «Гадзiна суда».Ранiцай у суботу вучнiСШ № 126, якiя неслiВахту Памяцi, прынялiўдзел у iнсцэнiроўцысудовага паседжання,якое было праведзенастудэнтамi юрыдычнагаi ваеннага факультэтаў

БДУ у памяшканнi Штаба Паста№ 1. Студэнты ўпэўнены, штопраект такога кшталту павінныбыць у агульным навучальнымпрацесе, таму што дае магчы-масць не толькi ў агульных рысахпабачыць судовае паседжанне,паназiраць за ходам справы ўсудзе, але i акцэнтаваць увагу наадмоўных момантах, якiя iснуюцьу грамадстве, з мэтай тлумачэн-ня iх антысацыяльнага зместу.А той факт, што праект рэа-лiзоўваўся намаганнямi моладзi звыкарыстаннем элементаўтэатралізаванай пастаноўкі i згумарам, грае значную ролю ўзацiкаўленым успрыманнiшкольнiкамi iдэй, якiя павiнныбыць данесены да iх. - эрудыт-лато «Ведаць свой го-

рад - ганаровы абавязак кожнага; Яшчэ адным цікавым ме-рапрыемствам, якое бы-ло ўпершыню праведзе-на «пярвічкай» БРСМна юрыдычным фа-культэце БДУ ў такiммаштабе, стала святоч-ная канцэртная прагра-ма напярэдаднi Дняабаронца Айчыны.Асноўнымі яе мэтам iбылi вiншаванне з такімсімвалічным святам(Працяг артыкула на

ст. 7)

У якасцi аўтарскiх,арыг iнальных мера-прыемстваў, якія былі

PDF created with pdfFactory Pro trial version www.pdffactory.com

Page 7: 30 лістапада 2009 8 (31)2 30 лістапада 2009 8 (31) золата - не ўзялі толькі кадзіла, бо яно было вельмі абкуродым-леным,

7 30 лістапада 2009 № 8 (31)

Г од роднай зямлi яшчэ не скон-чыўся, i студэнты-юрысты з ка-мiтэту БРСМ ізноў распрацавалiмаштабнае мерапрыемства длясвайго роднага факультэта –Тыдзень беларускай культуры. На працягу пяцi дзён, з 16 па20 лiстапада, актывiсты «пярвiч-кi» правялі творчыя сустрэчы злiтаратарамi, фальклорнымi ка-лектывамi, вясёлыя акцыi на пе-рапынках памiж парамi, налад-зілі гучанне факультэцкага «бе-ларускага радыё», завяршыўшытакое незвычайнае мерапрыем-ства святочным канцэртам .

Галоўная мэта,якую ставiць перад сабойстудэнцкi актыў з «пяр-вiчкi» БРСМ юрыдычнагафакультэта БДУ, – празгульню, розныя акцыi імерапрыемствы данесцiда кожнага студэнтачастку агульнай нацыя-нальнай iдэi, iмя каторай«любоў да сваёй Радзi-мы», каб сваім далей-шым жыццём ён усё рабіўдзеля её ўзвышэння iпрыгажосц i. I няхай

працы яшчэ шмат i не заўсёдыўсё атрымоўваецца, першыя крокiзроблены i будучнасць уяўляеццаблiскучай i безумоўна паспяховай,бо нездарма ж гавораць у нашымБеларускім рэспубліканскім саюземоладзі: «Будучыню Радзiмыбудаваць маладым!»

«ЛЮБЛЮ НАШ КРАЙ, СТАРОНКУ ГЭТУ5»або ШТО ТАКОЕ СУЧАСНЫ ПАТРЫЯТЫЗМ

мужчын юрыдычнага факультэта,у асаблiвасцi, ветэранаў ВялiкайАйчыннай вайны, а таксамаразвiццё зацiкаўленасцiстудэнтаў да музычнай іфальклорнай спадчыныСССР сярэдзіны XX ст.,прадэманстраваць важ-насць i адказнасцьвыканання свяшчэннагаабавязку службы ўвойску, прывабнасць iпрэстыжнасць вайско-вай службы, сфарма-ваць у маладых людзейу якасц i каштоўнасціразуменне неабходнасціабараняць родную зям-лю, данесцi да iх сэнс паняцця«абаронца Айчыны» i ягоасноўныя характарыстыкі. Мерапрыемства было пры-свечана не толькi Дню абаронцаАйчыны, але i святкаванню 65-годдзя вызвалення Беларусi аднямецка-фашысцкiх захопнiкаў іГоду роднай зямлi. Канцэрт быў

цэрту, i сучасныя ваенныя песнi.Былi i вальс, i гармонь, i гумарыс-тычныя тэатралiзаваныя зама-лёўкi пра сучасны вайсковы по-быт. Не абышлося i без iнтэрак-тыву: былi праведзены конкурсы-жарты на выяўленне «сапраўд-нага мужчыны» сярод студэнтаў.

шыя ветэраны - пасля віншаван-ня ад iмя студэнтаў i выклад-чыкаў, iм было дадзена слова дамоладзi.

Настасся Валажынская

(Пачатак артыкула на ст.6)

.

«НЕ ПАКІДАЙЦЕ МОВЫ РОДНАЙ, КАБ НЕ ЎМЕРЛІ 6»або ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ НА

ЮРФАКУ

чуць і ўрывак з франтавога кан-

пабудаваны з улiкам гэтых важ-ных святаў для нашай краiны:прысутныя маглі пабачыць i па--

Канешне, не былi забытыя i на-

6 Францішак Багушэвіч

16 лістапада студэнтаў віталіхлебам-соллю дзяўчыны ў на-родным адзенні, а ў сераду на

наш юрфак завіталі студэнты фі-лалагічнага факультэта БДУ.Яны разгулялі ў адной з аўдыто-рый спектакль «Вяселле». Назвакажа сама за сябе: спектакльбыў пра вяселле. Але не пра сён-няшнія звычаі і парады...

Шмат цікавага адбывалася на

Былі прадэманстраваны трады-цыі нашых продкаў. Тут былі і на-роднае адзенне, і беларускія песніі прыпеўкі, абрады… Падчас акцыіюрфакаўцы заслухалі лекцыі аббеларускім фальклоры, значэнняхімёнаў, традыцыях і абрадах Бе-ларусі, выдатных дзеячах нашайРадзімы ад прадстаўнікоў пра-фесарска-выкладчыцкага складуБДУ, прынялі ўдзел у разна-стайных конкурсах. А напрыкан-цы Тыдня, атрымаўшы асалодуад урачыстага канцэрта,зразумелі, што нарадзілася новаятрадыцыя юрфака - свята родна-га краю, даніна павагі нашай лю-бай Беларусі!юрфаку ў гэты тыдзень: раніцай

Марыя Жарылоўская

PDF created with pdfFactory Pro trial version www.pdffactory.com

Page 8: 30 лістапада 2009 8 (31)2 30 лістапада 2009 8 (31) золата - не ўзялі толькі кадзіла, бо яно было вельмі абкуродым-леным,

8 30 лістапада 2009 № 8 (31)

e-mail: [email protected]

ШУКАЙЦЕ НАСНА САЙЦЕ:www.law.bsu.by

СТУДЭНЦКАЯ ГАЗЕТА

РЭДАКТАР:Марыя Жарылоўская

Р Э Д А К Ц Ы Й Н ЫСАВЕТ:С.А.КалінінА.В. Шыдлоўскі

НАД НУМАРАМПРАЦАВАЛІ:Алёна КрупенінаАляксей МаксімовічГанна КрупкоКацярына СтрыхоўскаяНастасся ВалажынскаяПаліна Далгова

ЭЛЕКТРОННЫ АДРАС:

АДРАС РЭДАКЦЫІ:г. Мінск,вул. Ленінградская, 8

РАСПАЎСЮДЖВАЕЦЦАБЯСПЛАТНА

НАША ТВОРЧАСЦЬ

Праз колькі дзён пойдзе снег… Усё навокал сцішылася, за-мерла ў чаканні, калі першыя лёг-кія сняжынкі пачнуць паволі апус-кацца з неба, ласкава дакранаю-чыся да зямлі, дахаў дамоў, голыхдрэў і кустоў. Іх будзе ўсё больш ібольш, пакуль на змену шэрымфарбам няўтульнага халоднагагорада не прыйдзе мяккая іскрыс-тая беласць. Але ўсё гэта яшчэ будзе, а за-раз толькі засяроджанае чаканне,ад якога ў нейкі момант хочаццаўздрыгнуць, каб скінуць з сябенепрыкметнападступіўшаезмярцвенне. Такі часразважвае дадумак, успамі-наў. Каля вак-на трымціцьчорная галінкабярозы, ні тоад лёгкага ма-розу, ні то адпавеваў ветру.Здаецца, зусім нядаўна яна лавіланястрымана яркім зялёным лісцемжывіцельныя промні сонца. Кожнылісток на кожным дрэве спяваўсваю непаўторную песню, і ўсеразам яны ўзносілі да блакітныхнябёсаў гімн жыццю. Верылася, што ніколі нескончыцца гэта мітусня, жывасцьпрыроды, не пакідала адчуваннеўсё паскараючагася бегу, які ніштоне ў стане спыніць. У ап’яненні ад ўсёй паўнатыжыцця, эмоцый і перажыванняўзастўся незаўважаным момант,калі пачалася восень. Раптамсярод яшчэ зялёных кронаў дрэўсталі прыкметныя чырвоныя,жоўтыя плямы лістоты. Вось ужоляжыць гэта самае лісце паднагамі, разносіцца ветрам па вулі-цах. Цяжкія хмары апаноўваюцьнеба, напаўзаюць адна на адну,

Кацярына Стрыхоўская

Так пач-нецца вясна.

Тая самая бярозавая галінка пе-рад акном, агрэтая сонечнымі пра-меннямі, адчуўшы подых паўд-нёвага ветру, заспяшаецца выпус-ціць пупышкі. Зноў шумам напоў-ніцца двор: пабягуць ручаі талагаснегу, пазней загамоняць птушкі,вярнуўшыся з далёкіх краін наРадзіму. Гэта жыццё маёй роднай зям-лі. Яно складаецца вось з такіхдвароў, гарадоў, вёсак. Здаецца,яно ідзе наперад па законахСусвету, заўсёды аднолькавае,звычнае. Але ж кожны дзень нанебе новыя аблокі, кожны дзеньтрава, дрэвы непрыкметнастановяцца вышэй, кожны разіншыя ўзоры сняжынак, штоляцяць з вышыні…Вось і зараз, удумках аб жыцці роднай зямлі, яне заўважыла, як за акном пайшоўпершы снег…

нібы спяшаюцца заняць месца, зякога будзе лепш глядзець наастываючую зямлю. Тыдзень затыднем халодныя дажджы вымы-ваюць фарбы прыроды, пакі-даючы толькі шэрасць і несвядомысмутак. Зараз і восені надыходзіць ка-нец. Набліжаючаяся зіма непаз-бежна спыніць прыродны рух.Змярцвелай будзе здавацца зям-ля, ахутаная гурбамі снегу, скава-ная ільдом. І ўсё ж такі недзе там,у глыбіні, будзе біцца жыццё, бояго немагчыма спыніць, немагчы-

ма забара-н і ц ь . Я н обудзе імкнуц-ца да сонца,да неба, буд-зе набіраццасілаў і адной-чы вырвеццана святло,п а ч а ў ш ыновы забег.

«Востраў ЮфЪ» шчырадзякуе адміністрацыісайта юрыдычнагафакультэта БДУ

(www.law.bsu.by) і ВользеМікалаеўне Знак за

дапамогу і разуменне іспадзяецца не далейшае

супрацоўніцтва!

ДУМКІ АБ РОДНАЙ ЗЯМЛІ

PDF created with pdfFactory Pro trial version www.pdffactory.com