Пратысты

21
Клетка і яе будова

Upload: volhas

Post on 12-Aug-2015

91 views

Category:

Science


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: Пратысты

Клетка і яе будова

Page 2: Пратысты

У канцы 20 стагоддзя навукоўцы вырашылі, што

многія мікраскапічныя арганізмы нельга аднесці ні

да жывёл, ні да раслін.Так з'явілася новае царства

жывой прыроды – пратысты. Пратысты – гэта

мікраскапічныя аднаклеткавыя арганізмы.

Традыцыйна іх падзяляюць на прасцейшыя, водарасці і грыбападобныя арганізмы.

ПРАТЫСТЫ

Page 3: Пратысты

РЭЧЫВА

МАЛЕКУЛЫАТАМЫ

ЦЕЛА

Цела кожнага нежывога арганізма складаецца з рэчыва, рэчыва – з малекул, малекулы – з атамаў.

А аснова будовы ўсіх жывых арганізмаў –клетка.

Page 4: Пратысты

300 гадоў назад ангельскі навуковец Роберт Гук,

разглядаючы бутэлькавы корак з дубовай кары пад мікраскопам,

заўважыў у ім вялікую колькасць паражнін і камер, якія назваў

КЛЕТКАМІ.

Page 5: Пратысты

цытаплазма

ядрышка

ядро

мітахондрыізнешняя абалонка

хларапласты

вакуоль

Будова расліннай клеткі

Page 6: Пратысты

Ядро – найважнейшая частка клеткі. Гэта сховішча спадчыннай інфармацыі. Тут змяшчаюцца малекулы ДНК, якія захоўваюць інфармацыю, як кампутарныя дыскі.

Тонкая мембрана сартуе рэчывы, якія ўваходзяць у клетку. Яны як турнікеты ў метро – пускаюць не ўсіх. Мембрана звычайна пакрыта моцнай клеткавай сценкай, якая трымае форму расліннай клеткі.

Page 7: Пратысты

Цытаплазма — вязкае жывое змесціва клеткі. Яна мае вельмі складаную будову і знаходзіцца ў пастаянным руху. Многа тонкіх мембранаў у цытаплазме ўтвараюць эндаплазматычную сетку. Гэта як сасуды – яны пераносяць карысныя рэчывы да ўсіх арганэл (органаў).

Хларапласт улоўлівае энергію сонечнага святла і выкарыстоўвае яе для стварэння складаных рэчываў з вады і вуглякіслага газа. Менавіта з-за наяўнасці гэтых арганэл расліны маюць зялёны колер.

Page 8: Пратысты

Вакуолі – бурбалкі з клеткавым сокам, акружаныя мембранай. Часта ў іх знаходзяцца запасы вады. Сок, які цячэ з паламанай сцяблінкі, гэта сок з вакуоляў. Чым больш соку – тым буйней вакуолі.

Мітахондрыя "спальвае" арганічныя рэчывы і вырабляе энергію для жыццядзейнасці клеткі. Гэты працэс называецца клеткавым дыханнем. Мітахондрыя – гэта клеткавая "электрастанцыя".

Page 9: Пратысты

Жывёльная клетка мае больш тонкую абалонку. У яе няма хларапластаў, а вакуолі маленькія. Але затое яна мае шэраг

іншых "органаў".

Будова жывёльнай клеткі

Page 10: Пратысты

Некаторым істотам для жыцця хапае толькі адной

клеткі. Гэта клетка харчуецца, размнажаецца і

рухаецца.Жывуць такія клеткі-істоты

толькі ў вадзе. З вады яны атрымліваюць і ежу, і

кісларод. Без вады паверхня іх цела высахне і

яны загінуць.

Аднаклеткавыя істоты

Page 11: Пратысты

Аднаклеткавыя істоты

Page 12: Пратысты

• Спаравікі – аднаклеткавыя арганізмы, якія вядуць

паразітычны лад жыцця. Яны жывуць у органах стрававання, размнажэння і ў крыві жывёл і

чалавека.• Спаравікі прыносяць вялікую

шкоду: губяць сельскагаспадарчых жывёл. Для

чалавека яны таксама небяспечныя: узбуджаюць

сур'ёзнае захворванне – малярыю.

СПАРАВІКІ

Page 13: Пратысты

• У водных экасістэмах пратысты – гэта ежа для многіх больш буйных істотаў.• Рэшткі водных арганізмаў становяцца ежай для пратыстаў, якія жывуць на дне.• Расліннаядныя жывёлы самі пераварваць траву не могуць. Ім дапамагаюць пратысты, якія жывуць у страўніку і кішачніку.• Многія пратысты вядуць паразітычны лад жыцця і выклікаюць цяжкія небяспечныя захворванні.

Роля пратыстаў

Page 14: Пратысты

Гэта самыя шырока распаўсюджаныя арганізмы без ядра. У свеце вельмі мала месцаў, дзе бактэрыі не могуць жыць. Яны ёсць у вадзе, у глебе, у паветры, на раслінах і жывёлах.

Яны жывуць таксама ў холадзе і ў гарачых кіслотных крыніцах з тэмпературай вышэй 90 оС.

Некаторыя бактэрыі жывуць там, дзе больш не можа жыць ніхто – гэта адзіныя арганізмы, выяўленыя ў Мёртвым моры.

БАКТЭРЫІ

Page 15: Пратысты
Page 16: Пратысты

Клеткі бактэрыяў пры спрыяльных умовах вельмі хутка размнажаюцца. Яны дзеляцца напалам.

Калі клетка падвойваецца кожныя паўгадзіны, то за суткі яна здольная даць 281 474 976 710 656 нашчадкаў. А некаторыя бактэрыі здольныя размнажацца яшчэ хутчэй.

Размнажэнне бактэрыяў

Page 17: Пратысты

Хуткае размнажэнне малочнакіслых бактэрый прыводзіць да таго, што

яно скісае за лічаныя гадзіны.

Хуткае размнажэнне паразітычных бактэрый

у арганізме чалавека прыводзіць да таго, што, напрыклад, прастуднае

захворванне развіваецца менш чым за дзень.

Размнажэнне бактэрыяў

Page 18: Пратысты

Карысныя бактэрыі выкарыстоўваюцца для атрымання малочнакіслых прадуктаў, для квашання капусты, у выпрацоўцы арганічных кіслот, спіртоў, ацэтону.

З дапамогай бактэрый робяць антыбіётыкі, вітаміны і некаторыя іншыя медыкаменты.

Карысныя бактэрыі

Page 19: Пратысты

Гэта яшчэ больш дробныя істоты, яны складаюцца нават не з клеткі, а ўяўляюць сабой малекулы ДНК у абалонцы. Вірусы не здольны размнажацца самі, таму замест гэтага яны пранікаюць у ядро жывой клеткі, змяняюць яе спадчынную інфармацыю, пасля чаго хворая клетка сама “нараджае” новы вірус.

ВІРУСЫ

Page 20: Пратысты

Вельмі важна мыць рукі!

Page 21: Пратысты

МАЛАЙЦЫ!