Віншуем па-беларуску

Post on 11-Apr-2017

1.375 Views

Category:

Education

2 Downloads

Preview:

Click to see full reader

TRANSCRIPT

N-1

. Пр

аект

ы, я

кія

ў а

сно

ве с

ваіх

кан

цэп

цы

й в

ыка

ры

сто

ўваю

ць

ас

абл

івас

ці б

елар

уска

й к

ульт

уры

, гіс

тор

ыі,

тр

ады

цы

й і

бел

арус

кай

м

ента

льн

асц

і

Віншавальна-асветніцкая дзейнасць Fabula

Садзейнічаць папулярызацыі беларускай мовы як мовы карпаратыўных зносін і знаёміць як мага больш людзей з ліку кліентаў, сяброў і партнёраў кампаніі з беларускімі святочнымі традыцыямі.

Віншаваць партнёраў і кліентаў кампаніі, акрамя агульнапрыня-тых Новага года і Калядаў, з не характэрнымі для карпаратыў-нага свету святамі, але важнымі і істотнымі ў кантэксце захавання беларускай культурнай спадчыны і традыцый.

Да кожнага абранага камандай свята мы рыхтуем мастацкую паштоўку-фабулку з аўтарскай ілюстрацыяй і цёплымі словамі ўнутры, а таксама адмысловыя падарункі, якія перадаюць дух кампаніі Fabula – любоў да рукатворнасці, натуральнасці, жывых эмоцый і ўсяго беларускага.

Віншаванне кліентаў і партнёраў Fabula Branding з Мядовым, Яблычным і Арэхавым Спасамі.

Тры Спасы – тры духмяных, яркіх, поўных цяпла, смаку і цудоўных уражанняў свята напрыканцы лета, калі хочацца частаваць сяброў тым, што дорыць у гэты час беларуская прырода, – яблыкамі, мёдам і арэхамі.

Карысныя, прыемныя і смачныя падарункі развозіла смешная фабулаўская Пчала, што ператварыла дастаўку ў сапраўдны сюрпрыз і станоўча адбілася як на іміджы кампаніі ў цэлым, так і на колькасці згадак кампаніі Fabula Branding у сацыяльных сетках побач з «пчалінымі» фотаздымкамі.

Бабіна лета – перыяд, калі восенню на некалькі тыдняў вяртаецца цяпло і сонца, вось і мы вырашылі заклікаць сяброў кампаніі шчодра дзяліцца цяплом з мудрымі і сталымі людзьмі навокал, а таксама заахвоціць маладых пераймаць вопыт сталага пакалення праз сумесную працу.

Пад кіраўніцтвам цудоўнай бабулі Волі са Слуцка мы варылі яблычнае сочыва з духмяных хатніх яблыкаў і вязалі нізкі абаранкаў, седзячы за агульным сталом у садзе. У выніку мы не только падарылі сябрам кампаніі бабуліна сочыва і гарбатку, але і нагадалі пра сталых людзей, якія побач і якім патрэбна наша ўвага і дапамога.

Пад кіраўніцтвам цудоўнай бабулі Волі са Слуцка мы варылі яблычнае сочыва з духмяных хатніх яблыкаў і вязалі нізкі абаранкаў, седзячы за агульным сталом у садзе. У выніку мы не только падарылі сябрам кампаніі бабуліна сочыва і гарбатку, але і нагадалі пра сталых людзей, якія побач і якім патрэбна наша ўвага і дапамога.

Натуральная беларуская гарбатка з шыпшыны, чарніц, парэчак і іван-чаю!

«Лета прыходзіць у госці да восені, З ласкавай усмешкай сядае на ганкi, Прыносіць з сабою гарбату і сочыва, Каралі з рабіны і мех абаранкаў. Ёсць час, калі варта звярнуцца да існага: Прыцішыць свой бег, запаволіць хаду, І ўбачыць, як сонца сядае за соснамі, І людзі ідуць да крыніц па ваду.

Вада – гэта мудрасць, а сталасць – крыніца, Бабулечкі нашыя – той яшчэ скарб! У вёсцы ўвосень так пахне кастрыцаю, Што ледзьве стаіш, малады, на нагах. Хутчэй жа да родных, каб там з асалодаю Гаючай вады ад крыніц тых напіцца: І бабіна лета хай стане нагодаю Прыехаць, абняць, расказаць, прытуліцца!»

Аўтарскі верш унутры паштоўкі ад каманды Fabula Branding

Сабраўшы з дапамогай сяброў нашай групы ў Facebook некалькі дзясяткаў адрасоў адзінокіх людзей сталага ўзросту, мы ўсім разаслалі паштоўкі, дзе на асобнай паперцы пазначылі, што калі яны атрымалі гэты ліст, значыць, вакол іх ёсць людзі, якія пра іх памятаюць, якім не «ўсё роўна».

Частку паштовак разам з пакетам неабходных лекаў каманда Fabula адправіла праз валанцёраў у Сестрыканкаўскую бальніцу сястрынскага дагляду, што ў вёсцы Сястронкі Полацкага раёна.

Кампанія сабрала шмат прыемных водгукаў у сацыльных сетках, выдатна з'яднала каманду і стала сапраўдным сюрпрызам не толькі для кліентаў і партнёраў кампаніі, але і адзінокіх сталых людзей.

Па спасылцы можна паглядзець па-восеньску

пяшчотнае відэа ад Дзяніса Ўсенкі, які выдатна

перадаў атмасферу праекта:

https://www.youtube.com/watch?v=18gHKXuR6YA

«З Новым годам і Казлятамі» – моўны каламбур, які дазволіў з гумарам абыграць гукавое падабенства назвы свята і беларускага каляднага сімвала – Казы.

Перадаць гучанне веснавога прыроднага абуджэння і царкоў-нага святочнага пера-звону ў моўным абы-грыванні назвы свята – так з'явіўся гучны і адначасова пяшчотны і светлы «Вялік-дзінь!-дзень».

Падарунак – самаробны велікодны куліч і распісны

званочак як сімвал светлай весткі Божага ўваскрэсення.

Калядная паштоўка-фабулка, тэматычна звязаная з кар-паратыўным падарункам – філіжанкай для кавы, выраб-ленай бела-рускім майстрам-керамістам Вольгай Угрыновіч.

Узор на «філіжанцы цудаў» – на аснове беларускага «васьмірога», сімвала мужскога пачатку, вогнішча і ачышчальнай энергіі.

Над аздабленнем падарункаў працавалі ўсёй камандай!

Па спасылцы можна паглядзець відэа ад Дзяніса Ўсенкі, які выдатна перадаў атмасферу праекта: https://www.youtube.com/watch?v=Qgduba7EEF4

Адлюстравалі ў паштоўцы-фабулцы традыцыйны святочны стол з кулічамі і гульнёй «у біткі» велікоднымі яйкамі і расказалі пра тое, як віншуюць адзін аднаго з Вялікаднем беларусы, а таксама якія традыцыі, звязаныя з гэтым святам, існуюць на беларускай зямлі.

Светлыя і сардэчныя фабулкі і падарункі дазволілі цёпла, запамінальна і кранальна павіншаваць кліентаў, сяброў і партнёраў кампаніі з незвычайнымі для карпаратыўных зносін святамі, метафарычна распавесці пра каштоўнасці кампаніі Fabula і пазнаёміць вялікую колькасць людзей з прыгажосцю народных святочных традыцый беларусаў.

top related