Сучасныя навуковыя падыходы ў навучанні дарослых

19
Сучасныя навуковыя падыходы ў навучанні дарослых

Upload: third-sector

Post on 17-Jan-2017

72 views

Category:

Education


6 download

TRANSCRIPT

Page 1: Сучасныя навуковыя падыходы ў навучанні дарослых

Сучасныя навуковыяпадыходы ў навучанні

дарослых

Page 2: Сучасныя навуковыя падыходы ў навучанні дарослых

2050 г.Цяпер ў Беларусі кожнаму пятаму жыхаруужо споўнілася больш за 60 год, а на Зямлі

- кожнаму 8-му жыхару.

­ КОЖНЫ 5­Ы ЖЫХАРСВЕТУ БУДЗЕ

СТАРЭЙШЫМ ЗА 60 ГОД

Паводле United Nations, Department of Economic and Social Affairs,Population Division (2015). World Population Prospects: The 2015 Revision

Page 3: Сучасныя навуковыя падыходы ў навучанні дарослых

ХАРАКТАРЫСТЫКІ ДАРОСЛАГА НАВУЧЭНЦА

ПАМЯЦЬ - ФУНКЦЫЯНУЕ НЕЗАЗУБРЫВАННЕ , А ЛАГІЧНАЕМЫСЛЕННЕМАГЧЫМЫЯ ПАГАРШЭННІ ЗРОКУ ,СЛЫХУІНШАЕ ЎСПРЫМАННЕ ЧАСУ -АРЫЕНТАВАНЫЯ НА ПРАКТЫЧНАЕВЫКАРЫСТАННЕ ВЕДАЎ ЗАНЕПАКОЕНАСЦЬ ПРАЦЭСАМНАВУЧАННЯ - СТРАХ НЯЎДАЧЫНАЯЎНАСЦЬ МАТЫВАЦЫІ. . . . . . .

ДОСВЕД

Веды, стэрэатыпы,ментальныя мадэлі.Дарослыя слухачыўкладаюць у сваюнавучальную дзейнасцьінтэрпрэтацыі свайгомінулага досведу, якізахоўваецца ў іх памяці і якіможа спрыяць абоперашкаджаць выніковасцінавучання. (Merriam)

.

Здольнасці да навучання дарослых людзей ад 20 да 60 гадоў істотна не змяняюцца,а ў людзей, занятых разумовай працай, яны захоўваюцца яшчэ даўжэй. (Huberman. A.

Some Models of Adult Learning and Adult Change)

Page 4: Сучасныя навуковыя падыходы ў навучанні дарослых

ХАРАКТАРЫСТЫКІ ДАРОСЛАГА НАВУЧЭНЦА

(ПАВОДЛЕ MALCOLM KNOWLES)

1)УСВЕДАМЛЯЕ СЯБЕ ЎСЁ БОЛЬШ САМАСТОЙНАЙ ,САМАКІРАВАЛЬНАЙ АСОБАЙ ;

2 ) НАЗАПАШВАЕ УСЁ БОЛЬШЫ ЗАПАС ЖЫЦЦЁВАГА (БЫТАВОГА ,ПРАФЕСІЙНАГА , САЦЫЯЛЬНАГА ) ДОСВЕДУ , ЯКІ СТАНОВІЦЦАВАЖНАЙ КРЫНІЦАЙ НАВУЧАННЯ ЯГО САМОГА І ЯГО КАЛЕГ ;

3 ) ГАТОЎНАСЦЬ ДА НАВУЧАННЯ (МАТЫВАЦЫЯ ) ВЫЗНАЧАЕЦЦА ЯГОІМКНЕННЕМ ПРЫ ДАПАМОЗЕ НАВУЧАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІВЫРАШЫЦЬ СВАЕ ЖЫЦЦЁВА ВАЖНЫЯ ПРАБЛЕМЫ І ДАСЯГНУЦЬКАНКРЭТНЫХ МЭТАЎ ;

4 ) ІМКНЕЦЦА ДА НЕАДКЛАДНАЙ РЭАЛІЗАЦЫІ АТРЫМАНЫХ ВЕДАЎ ,УМЕННЯЎ , НАВЫКАЎ І ЯКАСЦЯЎ ;

5 ) НАВУЧАЛЬНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ У ЗНАЧНАЙ СТУПЕНІ АБУМОЎЛЕНАЯЧАСОВЫМІ , ПРАСТОРАВЫМІ , ПРАФЕСІЙНЫМІ , БЫТАВЫМІ ,САЦЫЯЛЬНЫМІ ФАКТАРАМІ (ЎМОВАМІ ) .

ДОСВЕД

.

Page 5: Сучасныя навуковыя падыходы ў навучанні дарослых

Ад педагогікі да андрагогікі

Андрагогіка - "майстэрства і навука дапамогі дарослым у навучанні". («Сучаснаяпрактыка адукацыі дарослых. Андрагогіка супраць педагогікі », М. Ш, Ноулс, 1970)

Навука, якая раскрывае праблемы навучання, выхавання і адукацыі дарослагачалавека на працягу ўсяго яго жыцця.

Page 6: Сучасныя навуковыя падыходы ў навучанні дарослых

ДосведПатрэба ведаць"Я-канцэпцыя" навучэнцаГатоўнасць вучыццаАрыентацыя на навучаннеМатывацыя

АНДРАГАГ ІЧНЫ ПАДЫХОД ДАНАВУЧАННЯ (KNOWLES )

6 ПРЫНЦЫПАЎ

Knowles, Holton, Swanson "The Adult Learner", 2005

Page 7: Сучасныя навуковыя падыходы ў навучанні дарослых

Досвед#1

Дарослыя прыступаюць да адукацыйнай дзейнасці звялікім аб 'ёмам досведу: з аднаго боку - рэсурс длянавучання, з іншага - набор перадузятых уяўленняў.

Page 8: Сучасныя навуковыя падыходы ў навучанні дарослых

Патрэба ведаць#2

Дарослым неабходна зразумець, чаму ім трэба вучыцьнешта, перш чым пачаць гэтаму вучыцца.

Page 9: Сучасныя навуковыя падыходы ў навучанні дарослых

«Я-канцэпцыя»навучэнца

#3

У дарослых «Я-канцэпцыя» заключаецца ў адказнасціза свае рашэнні, незалежнасці, самакіраванні. Як толькіяны прыходзяць да такога разумення, у іх развіваецца

глыбокая псіхалагічная патрэба ў тым, каб іншыяставіліся да іх як да людзей, здольных быць

самастойнымі.

Page 10: Сучасныя навуковыя падыходы ў навучанні дарослых

Гатоўнасцьвучыцца

#4

Дарослыя гатовыя вучыць тыя рэчы, якія ім трэбаведаць і ўмець рабіць, каб эфектыўна спраўляцца з

рэальнымі жыццёвымі сітуацыямі.

Page 11: Сучасныя навуковыя падыходы ў навучанні дарослых

Арыентацыяна навучанне

#5

Навучанне дарослых «арыентаванае на жыццё», г.зн. засяроджанана заданні або на праблеме. Дарослыя матываваныя вучыцца да

таго часу, пакуль адчуваюць, што навучанне дапаможа ім выконвацьзаданні або вырашаць праблемы, з якімі яны сутыкаюцца ў жыццёвых

сітуацыях. Больш за тое, дарослыя засвойваюць новыя веды,прадстаўленні, уменні, каштоўнасці і адносіны найбольш эфектыўна,

калі яны прадстаўляюцца ў кантэксце рэальных жыццёвыхсітуацый.

Page 12: Сучасныя навуковыя падыходы ў навучанні дарослых

Матывацыя #6

Дарослыя адгукаюцца на некаторыя знешнія матывы, або«матыватары» (лепшая праца, больш высокі заробак і г.д.), але

самым моцным матыватарам з 'яўляецца«ўнутраны ціск»

(жаданне атрымаць большае задавальненне ад працы,самаацэнка, якасць жыцця і да т.п.).

Page 13: Сучасныя навуковыя падыходы ў навучанні дарослых

Ад андрагогікі да эўтагогікі

Паняцце "хьютагогіка" было ўведзенае ў навуковы абарот Сцюартам Хасэ (StewartHase) і Крысам Кеньон (Chris Kenyon) ў 2000 годзе ў працы «From Andragogy toHeutagogy». Эўтагогіка (Heutagogy) пазіцыянуецца аўтарамі як новы падыход даарганізацыі навучання дарослых, як вучэнне пра самаадукацыю, гэта значыцьвучэнне пра тое, як самастойна вучыцца ў XXI стагоддзі. Мяркуецца, што эўтагогікаслужыць адукацыйным патрэбам “навучэнцаў XXI стагоддзя, у прыватнасці спрыяеразвіццю індывідуальных здольнасцяў ».Так, навучэнец можа прагледзець крытычныя артыкулы, агляды, пытанні і выбраць,тое, што ўяўляе цікавасць і каштоўнасць для яго, а затым абмеркаваць далейшыямагчымыя матэрыялы для чытання і неабходныя заданні з выкладчыкам. Эўтагогікапачынаецца з таго, што навучэнец бярэ на сябе адказнасць за ўласнае навучанне.

Page 14: Сучасныя навуковыя падыходы ў навучанні дарослых

Як арганізаваць працэс навучаннядарослага?

1) падрыхтоўка выкладчыка-андрагога

2) устанаўленне клімату, спрыяльнага для навучання;

3) стварэнне механізму для сумеснага планавання;

4) дыягнаставанне патрэбаў ў навучанні;

5) фармуляванне мэтаў праграмы, якія задаволяць гэтыя патрэбы;

6) распрацоўка ўзораў навучання, метадаў;

7) перадача навучальнага досведу

8) ацэнка (на ўсіх этапах навучальнага працэса, рэфлексія).

(Паводле Змяёва С.І.,

СТАНОВЛЕНИЕ АНДРАГОГИКИ: развитие теории и технологии обучения

взрослых (Москва, 2000)

Page 15: Сучасныя навуковыя падыходы ў навучанні дарослых

Як арганізаваць працэс навучаннядарослага? Рэкамендацыі

Ствараць камфортныя ўмовы навучання з найменшай рызыкай для навучэнца

"правалу" ў навучанні

Не выкладаць інфармацыю навучэнцам, а вучыць іх думаць, рэфлексаваць,

весці іх у свет інфармацыі.

Развіваць крытычнае мысленне ў навучэнцаў праз рэфлексію. На занятках

заўсёды пакідаць час на аналіз, зваротную сувязь.

Развіваць незалежнасць навучэнцаў і здольнасць кіраваць сваім навучаннем –

павінны вучыцца, а не быць навучанымі (self-directed learning). Выкладчыку

трэба быць гатовым, што не ўсе навучэнцы спачатку будуць гатовыя браць

адказнасць за сваё навучанне.

Page 16: Сучасныя навуковыя падыходы ў навучанні дарослых

Як арганізаваць працэс навучаннядарослага?

У працэсе навучання звяртацца да досведа навучэнцаў.

Фарміраваць кампетэнцыі, а не тэарэтычныя веды. Не “я ведаю”, а “я ведаю, як

гэта рабіць”, “ведаю добра, каб рабіць добра”. Тэорыю адразу выпрабоўваць на

практыцы.

Не інтэграцыя сталых людзей у грамадства (“integration”), а інтэракцыя

(“interaction”). Арганізацыя міжпакаленчых мерапрыемстваў, абмен ведамі і

досведам.

Page 17: Сучасныя навуковыя падыходы ў навучанні дарослых

Тэндэнцыі ў сферы адукацыі дарослых украінах Еўразвязу

Lifelong learning (адукацыя на працягу жыцця) і lifewide learning (адукацыя шырынёю ў

жыццё)

Адбываецца трансфармацыя выкладання –усіх выкладчыкаў (а не толькі адукатараў

дарослых) арыентуюць на выкладанне па прынцыпах “адукацыі на працягу ўсяго жыцця

(“lifelong learning”).

Падрыхтоўка даследчыкаў і выкладчыкаў у сферы адукацыі на працягу ўсяго

жыцця.Тэарэтычныя даследаванні ў гэтай галіне ведаў ўзначальваюць Інстытут

адукацыі ЮНЕСКА (Гамбург) і Міжнародны інстытут планавання адукацыі (Парыж).

Буйнымі цэнтрамі з'яўляюцца: Міжнародны педагагічны цэнтр (Францыя); Нацыянальны

інстытут адукацыі дарослых (Вялікабрытанія); Міжнародны інстытут педагагічных

даследаванняў (Германія).

Page 18: Сучасныя навуковыя падыходы ў навучанні дарослых

Тэндэнцыі ў сферы адукацыі дарослых украінах Еўразвязу

Змена фокуса з “пассіўная палітыка, арыентаваная на працу” на “актыўная палітыка,

арыентаваная на чалавека”, з “шукаць працу” на “ствараць працу”. Актывізацыя

патэнцыяла чалавека. (падтрымка ініцыятываў, стартапаў). Нават калі няма працы, я

гатовы да новай працы – аднаўляю веды, вучуся. Валодаю кампетэнцыямі – ведаю,

як рабіць.

"Грамадства, якое пастаянна адукоўваецца”, "актыўнае грамадства" – неабходна не

адаптавацца пад змены, а самім змяняцца, кіраваць праектам свайго жыцця.

"Грамадства лёсу” (“society of destiny”, Edgar Morin, Jack Mezirov). Нават калі мы

хочам спыніцца і не развівацца, мы не можам, не маем выбару, бо застанемся

некваліфікаванымі і адстанем ад прагрэсу. Павінны абнаўляць веды, атрымоўваць

новыя кампетэнцыі.

Page 19: Сучасныя навуковыя падыходы ў навучанні дарослых

Тэндэнцыі ў сферы адукацыі дарослых украінах Еўразвязу

Прымаюцца законы аб падтрымцы адукацыі дарослых, прадастаўленні аплочваемых

адукацыйных адпачынкаў (былі прынятыя ў канцы 80-90-х гадоў у Даніі, Германіі,

Гішпаніі і іншых краінах).

У праекце «Мемарандума бесперапыннай адукацыі» краін Еўропы сфармуляваныя

ключавыя прынцыпы, на аснове якіх плануецца развіваць адукацыю дарослых

(http://adukatar.net/wp-content/uploads/2009/12/Adu_8_Pages_24-27.pdf)

Erasmus+ programme (2014-2020) - Grundtvig for adult education