Метад кейсаў

11
1 СПП — каманда юрыстаў, сукупны прафесійны досвед якіх перавышае 220 гадоў. Гэты час — капіталізацыя нашай кампетэнцыі і наш намінал, які дазваляе прэтэндаваць на лідарства. Мы спецыялізаваныя і арыентаваныя на бізнес нашых Кліентаў. Мы не баімся складаных задач і здольныя знаходзіць нестандартныя рашэнні, не выходзячы за рамкі прававога поля і прафесійнай этыкі. 5 стагоддзяў Статуту Вялікага княства Літоўскага — адной з першых еўрапейскіх канстытуцый. Дакумент рэгламентаваў пытанні дзяржаўнага, цывільнага, крымінальнага і судовага права. Статут ВКЛ выдаваўся тры разы: у 1529, 1566, 1588 гадах і быў напісаны на старабеларускай мове, на якой размаўляла насельніцтва Вялікага княства Літоўскага ў 14–19 стагоддзях. 10 норм дзяржаўнага права вызначыў статут ВКЛ 1588 года. У дакуменце была абвешчана роўнасць усіх людзей перад законам. 10 норм стваралі новую прававую сістэму і два з паловай стагоддзі былі ўзорам для заканадаўцаў. 20 год таму незалежнасць Беларусі стала законам. Суверэнітэт краіны лёг у аснову Канстытуцыі. Зараз гэтая падзея афіцыйна не адзначаецца. 50 гадоў таму з’явіліся Асновы цывільнага заканадаўства СССР і саюзных рэспублік, якія заклалі школу сучаснага цывільнага права. На базе дадзенага дакумента быў распрацаваны Грамадзянскі кодэкс БССР 1964 года, па якому вучыліся прафесійнаму майстэрству ўсе партнёры СПП і іншыя юрысты, якія пачалі практыку пасля станаўлення незалежнасці Беларусі. 100 гарадоў Вялікага княства Літоўскага атрымалі ў 14–18 стагоддзях грамату аб Магдэбурскім праве, згодна з якім эканамічная дзейнасць, маёмасныя правы, сацыяльна- палітычнае жыццё і саслоўныя станы гараджан рэгуляваліся ўласнай сістэмай юрыдычных норм горада.

Upload: stepanovski-papakul-partners-llc

Post on 09-Feb-2016

222 views

Category:

Documents


4 download

DESCRIPTION

Пяць партнераў кампаніі SPP у пяці блоках case-study дзеляцца сваім прафесійным досведам, апавядаючы пра праблемныя бізнес-сітуацыі і нестандартна вырашаючы складаныя задачы ў сваіх спецыялізацыях. Кейсы SPP грунтуюцца на сапраўдным матэрыяле, які актуальны для юрыдычнага асяроддзя Беларусі і стран СНД.

TRANSCRIPT

Page 1: Метад кейсаў

1

СПП — каманда юрыстаў, сукупны прафесійны досвед якіх перавышае 220 гадоў. Гэты час — капіталізацыя нашай кампетэнцыі і наш намінал, які дазваляе прэтэндаваць на лідарства. Мы спецыялізаваныя і арыентаваныя на бізнес нашых Кліентаў. Мы не баімся складаных задач і здольныя знаходзіць нестандартныя рашэнні, не выходзячы за рамкі прававога поля і прафесійнай этыкі.

5 стагоддзяў Статуту Вялікага княства Літоўскага — адной з першых еўрапейскіх канстытуцый. Дакумент рэгламентаваў пытанні дзяржаўнага, цывільнага, крымінальнага і судовага права. Статут ВКЛ выдаваўся тры разы: у 1529, 1566, 1588 гадах і быў напісаны на старабеларускай мове, на якой размаўляла насельніцтва Вялікага княства Літоўскага ў 14–19 стагоддзях.

10 норм дзяржаўнага права вызначыў статут ВКЛ 1588 года. У дакуменце была абвешчана роўнасць усіх людзей перад законам. 10 норм стваралі новую прававую сістэму і два з паловай стагоддзі былі ўзорам для заканадаўцаў.

20 год таму незалежнасць Беларусі стала законам. Суверэнітэт краіны лёг у аснову Канстытуцыі. Зараз гэтая падзея афіцыйна не адзначаецца.

50 гадоў таму з’явіліся Асновы цывільнага заканадаўства СССР і саюзных рэспублік, якія заклалі школу сучаснага цывільнага права. На базе дадзенага дакумента быў распрацаваны Грамадзянскі кодэкс БССР 1964 года, па якому вучыліся прафесійнаму майстэрству ўсе партнёры СПП і іншыя юрысты, якія пачалі практыку пасля станаўлення незалежнасці Беларусі.

100 гарадоў Вялікага княства Літоўскага атрымалі ў 14–18 стагоддзях грамату аб Магдэбурскім праве, згодна з якім эканамічная дзейнасць, маёмасныя правы, сацыяльна-палітычнае жыццё і саслоўныя станы гараджан рэгуляваліся ўласнай сістэмай юрыдычных норм горада.

Page 2: Метад кейсаў

2

СцепаноўСкі алякСандр, Кіроўны партнёр

Спецыялізацыя: Юрыдычны крызісны менеджмент

Прафесійны досвед: 19 гадоў

РэструктурызацыяБанкруцтваПрыватна-дзяржаўнае партнёрства (РРР)М&АБанкі

Юрыдычны крызісны менеджмент

Усё часцей да нас прыходзяць кліенты, якія стварылі бізнес 50 на 50 з кімсьці са сваіх сяброў, знаёмых ці сваякоў, развівалі ды ахоўвалі справу, але сёння зносіны паміж партнёрамі далі расколіну, склалася канфліктная сітуацыя, якая патрабуе ўмяшання з нашага боку. Добра, калі праблема вызначана ў пачатку канфлікту і бізнесмен знайшоў у сабе сілы, каб звярнуцца да юрыстаў за падтрымкай. Горш, калі праблема ўжо мае «доўгі хвост» негатыўных зносін і непрадуманых крокаў, што можа сур’езна ўскладніць працэс уладжвання канфлікту.

Практычна кожны бізнес сутыкаецца з крызіснымі сітуацыямі. Цягам апошніх гадоў я пераважна зай-маўся тым, што дапамагаў нашым Кліентам вырашаць розныя складаныя праблемы ў бізнесе: падзел кампаній, зліццё і паглынанне, рэструктурызацыя, банкруцтва.

Сёння я магу з упэўненасцю сказаць, што мы сапраўдныя эксперты ў пераадоленні крызісных сітуацый у бізнесе. Прычым гэта нават не заўсёды канфліктныя сітуацыі. Складаным бывае не толькі карпаратыўны «развод», але і зліццё. Гэта дзейнасць на сумежжы права і псіхалогіі. І ў першую чаргу гэта вялізная ана-літычная праца. У ёй выкарыстоўваюцца розныя методыкі і падыходы, перамовы, разуменне мэтаў і настойлівасць у іх дасягненні. Гэта праца не можа абысціся без вялікага досведу як у бізнесе, так і ў юрыспрудэнцыі, а таксама без палёту фантазіі, то бок неардынарнага падыходу.

Пры наяўнасці досыць вялікага досведу працы ў якасці супрацоўніка банка, карпаратыўнага юрыста, антыкрызіснага менеджара і дырэктара шэрагу кампаній, мне сёння цікава займацца такімі праблемамі і дапамагаць нашым Кліентам у вырашэнні сапраўды складаных задач. І разважаючы апошнім часам над пытаннем, на чым я ўласна спецыялізуюся, я зразумеў, што мая штодзённая праца — гэта больш за спецыялізацыю.

Нядаўна да нас звярнуўся Кліент з просьбай падзяліць бізнес, які ён будаваў разам са сваім партнёрам цягам 10 гадоў. Удзел у капітале — звыклыя 50 на 50, і ўжо нават не дзіўна, што дырэктар кампаніі на баку нашага апанента. Стварэнне бізнесу 50 на 50 заўсёды рана ці позна прыводзіць да праблемы кіраўніцтва кампаніяй. Як паказвае досвед, той з кампаньёнаў, на чыім баку дырэктар, можа лічыцца сапраўдным гас-падаром сітуацыі.

Для працы над гэтай справай была створана праектная каманда юрыстаў, якія маюць добрыя аналі-тычныя здольнасці і навыкі працы ў канфліктных сітуацыях, пры гэтым яны адначасова спецыялізуюцца ў карпаратыўным, падатковым праве, інтэлектуальнай уласнасці ды іншых галінах. Правільная пабудова каманды юрыстаў, веданне іх здольнасцяў і характараў, а таксама ўцягванне Кліента ў працэс каманднай працы шмат у чым уплываюць і на працэс, і на вынік.

Пры распрацоўцы некалькіх магчымых сцэнараў развіцця гэтай патэнцыйна канфліктнай сітуацыі, а таксама плана дзеянняў для яе вырашэння мы правялі дастаткова вялікую працу па вызначэнні і дас-ледаванні праблем Кліента і жаданых Кліентам вынікаў. На падставе звестак, атрыманых падчас інтэрв’ю і з пададзеных дакументаў, была створана «мапа ўзаемаадносін» усіх асобаў, якія ўдзельнічалі ў кан-фліктнай сітуацыі, а таксама былі сфармуляваны іх псіхалагічныя партрэты.

План дзеянняў уключаў у першую чаргу правядзенне некалькіх раўндаў перамоваў паміж усімі зацікаў-ленымі бакамі і збліжэнне пазіцый па праблеме, а дакладней па дасягненню той мэты, якую паставіў пе-рад намі Кліент. Менавіта тут важна спалучаць юрыспрудэнцыю і псіхалогію, бо такія сітуацыі нясуць эмацыйную афарбоўку.

Page 3: Метад кейсаў

3

У выніку супольных зладжаных дзеянняў каманды юрыстаў СПП і Кліента мы змаглі дасягнуць у пера-моўным працэсе выніку, патрэбнага Кліенту (выхад са складу ўдзельнікаў кампаніі з задавальняючай кампенсацыяй), без звароту ў суд.

У гэтым выпадку сапраўды важным было тое, што Кліент даверыўся нашым аргументам і зразумеў, што зварот з позвай у суд не будзе вырашэннем праблемы. Позвы — гэта адзін з інструментаў і, дарэчы, не заўсёды самы эфектыўны.

Вырашэння праблемы лепш дасягаць за сталом перамоваў з удзелам прадстаўнікоў бакоў на падставе загадзя спланаванага сцэнару перамоваў і распрацаванага плана.

Безумоўна, частку свайго досведу для працы над такімі праектамі я атрымліваю з кніг. І гэта сапраўднае задавальненне, калі сярод соцень надрукаваных у апошнія гады кніг пра бізнес, кіра-

ванне, маркетынг ці продаж прафесійных паслуг я знаходжу нешта сапраўды вартае. Адна з апошніх такіх знаходак дала жыццё новаму праекту СПП — выданню кнігі нашага калегі з Новай Зеландыі Саймана Тапмана «Навошта юрыстам варта есці бананы», якая мае выйсці з друку бліжэйшым часам. Парады, выкладзеныя ў кнізе, дапамагаюць мне ў пабудове зносін з Кліентамі, вырашэнні прафесійных і асабістых сітуацый. Але акрамя гэтага мяне вельмі радуе, што шмат калег з СПП таксама захапіліся маёй ідэяй і парадамі Тапмана, што яны ўзялі ўдзел у працы над перакладам кнігі і прэзентавалі асобныя парады калегам.

Да СПП кожны з партнёраў прайшоў свой уласны прадпрымальніцкі шлях, што вызначае наш погляд на праблемы і задачы Кліента не толькі праз прызму прававога рэгулявання, але і з пазіцыі бізнес-інтарэсаў Кліента як сваіх уласных. І такімі адносінамі да Кліента мы дзелімся з нашымі супрацоўнікамі. У мяне гэта атрымліваецца, бо нестандартнасць кожнага праекта патрабуе стварэння праектных каманд юрыстаў роз-ных практык з улікам неабходнага аб’ёму прававога даследавання.

Page 4: Метад кейсаў

4

папакуль Валерый, Кіроўны партнёр

Спецыялізацыя: Кіраванне карпаратыўнымі рызыкамі (карпаратыўны камплаенс)

Прафесійны досвед: 19 гадоў

Замежныя інвестыцыіМ&АПрыватызацыя і рэструктурыза-цыя кампаній

Кіраванне карпаратыўнымі рызыкамі (карпаратыўны камплаенс)

Кажучы простай мовай, кіраванне карпаратыўнымі рызыкамі — гэта фундамент любой дзейнасці, пад-мурак для наступнага развіцця адносін паміж партнёрамі-заснавальнікамі, цывілізаванага дыялогу з дзяр-жаўнымі органамі, а таксама для абароны ад магчымых праблем з боку канкурэнтаў.

Правядзенне карпаратыўнага камплаенсу дазваляе вызначыць парадак своечасовага выяўлення, аналізу і зніжэння рызыкаў парушэння заканадаўства, забяспечвае максімальную ахову інтарэсаў, улік магчымасцяў Кліента пры рэалізацыі ім сваіх будучых правоў і абавязацельстваў, лёгкасць у кіраванні, дакладны прагноз выдаткаў на стварэнне і падтрыманне бізнесу.

Распрацоўка карэктнай, юрыдычна бездакорнай схемы дзейнасці кампаніі з пазіцыі заснавальнікаў, арга-нізацыйна-прававой формы, пытанняў уласнасці і фінансавання, праверка складнікаў гэтай схемы праз прызму інвестыцыйнага, працоўнага, антыманапольнага, падатковага і валютнага рэгулявання, распрацоўка асноўных дакументаў — вось толькі бачная частка нашай працы па такіх праектах.

Бездакорнасць фундамента карпаратыўнай структуры дазваляе вытрымліваць любую колькасць надбу-даваных «паверхаў», улічваць «сейсмічную абстаноўку» нашых эканамічных і палітычных умоваў.

А дакладны пралік, які грунтуецца на ведах, досведзе і спецыфіцы Кліента і яго сферы дзейнасці, разу-менне рынку, бізнес-асяродку і вектара зменаў заканадаўства робяць нашу працу карыснай для мясцовых Кліентаў і зразумелай для замежных партнёраў ды інвестараў. Ува ўсім свеце карпаратыўны камплаенс — непазбежны пачатак і падмурак для любых інвестыцый.

ПРыКЛАДДва партнёры — замежны інвестар і беларуская кампанія — ствараюць праект па вытворчасці ў Бела-

русі экспартаарыентаванай прадукцыі, плануюць набыць вытворчую базу, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Пры гэтым замежны інвестар патрабуе празрыстасці, яснасці, гарантый, аховы сваіх інвестыцый і маг-чымасці рэпатрыяцыі капіталу. З-за няведання мясцовай прававой сістэмы і адсутнасці звыклых для яго прававых механізмаў ён доўга вагаецца і з цяжкасцю прымае рашэнні.

У сваю чаргу беларус даўно працуе на мясцовым рынку, ведае яго нюансы, аб’ектыўна ацэньвае цяж-касці працы і пэўную рызыку вядзення бізнесу ў Беларусі, аднак яму адчайна патрабуюцца інвестыцыі, а таксама ён апасаецца непрадуманых крокаў.

Пры падабенстве інтарэсаў у такіх партнёраў, як правіла, існуе шмат супярэчнасцяў, памножаных на неадназначнасць заканадаўства і розны досвед вядзення бізнесу. У той жа час замежнага партнёра здзіўляе адсутнасць заканадаўчай базы для заключэння акцыянернага пагаднення і магчымасці праду-гледзець у ім, напрыклад, пытанні апцыёна на пакупку акцый у будучыні, а беларусу не зразумела, што значыць агаворка пра разгляд спрэчак замежнымі судамі па замежным праве ў частцы наступнага выка-нання вынесенага імі рашэння.

У такой сітуацыі нямала бачных і нябачных падводных камянёў, у тым ліку:- рызыкі набыцця дзяржаўнай уласнасці, якія выяўляюцца пры аналізе прапановаў і прававым аўдыце

(due diligence) кампаніі, пры падрыхтоўцы і суправаджэнні заключэння інвестыцыйнай дамовы;- правільны спосаб інвеставання і рэпатрыяцыі капіталу;

Page 5: Метад кейсаў

5

- узаемаадносіны паміж заснавальнікамі і наёмнымі менеджарамі;- узаемаадносіны з дзяржаўным сектарам (удзел у дзяржаўных праграмах і закупках, узаемаадносіны з

канцэрнамі і міністэрствамі, сацыяльная нагрузка);- аптымізацыя падаткаабкладання;- гарантыі ад нацыяналізацыі, арышту маёмасці, рэйдэрскага захопу.Відавочна, што ўжо на стадыі планавання бізнесу будучай кампаніі юрыст, які суправаджае выхад кам-

паніі на рынак, мусіць не толькі ўмець зрабіць рэгістрацыйныя дзеянні, але і мець шырокі прафесійны кру-гагляд і разбірацца ў шматлікіх юрыдычных нюансах.

Як паказала наша практыка, у адзіночку нават супергерою зрабіць гэта практычна немагчыма. Гарантыя поспеху — зладжаная праца каманды юрыстаў, спецыялістаў у розных галінах права.

Найлепшыя спецыялісты ведаюць практыку ажыццяўлення такіх праектаў, уключаючы рызыкі судовага пераследу, пазіцыю дзяржаўных органаў і планы зменаў заканадаўства.

А ўзаемаадносіны паміж згаданымі інвестарамі пабудаваць удалося! Пры гэтым былі ўлічаны пажаданні заснавальнікаў, прааналізаваны існыя і будучыя рызыкі. Для іх мінімізацыі і кіравальнасці бізнесу ў Беларусі была створана кіроўная кампанія, у якую ўвайшлі згаданыя заснавальнікі. Гэта кампанія стварыла шэраг іншых з мэтай падзяліць інвестыцыйныя, вытворчыя і гандлёвыя рызыкі. У сваю чаргу беларус для забес-пячэння сваіх гарантый стварыў з замежным інвестарам кампанію за мяжой, якая потым выступіла асноў-ным заснавальнікам кіроўнай кампаніі ў Беларусі (такім чынам, частка ўгоды была структурызаваная па замежным праве, уключаючы згаданае акцыянернае пагадненне).

Я лічу вельмі важным разуменне асноваў стратэгічнага планавання, аналізу маркетынгавага комплексу дзейнасці кампаніі, менеджменту і матывацыі, прычым у адносінах і да нашай кампаніі, і да нашых Кліен-таў. Менавіта таму мой фінальны праект EXECUTIVE MBA (2007) быў прысвечаны стратэгіі развіцця юры-дычнай фірмы. Тэорыю я пацвярджаю практыкай: развіццё нашай кампаніі не адбываецца хаатычна і за 4 гады ў нас за спіной два паспяховыя зліцці, а таксама значны рост абароту нашай кампаніі.

Захапляючыся пытаннямі тыпалогіі кіраўнікоў, я зрабіў для сябе простую выснову: немагчыма быць ідэальным кіраўніком, бо тады давядзецца спалучаць у сабе розныя, часта супрацьлеглыя рысы. Як сцвярджае Іцхак Азідэс, ідэальны кіраўнік мусіць быць адначасова прадпрымальнікам, адміністратарам, вытворцам вынікаў ды інтэгратарам.

Кожны юрыст без выключэння кажа пра якасць сваіх паслугаў, у той час як Кліент зазвычай не можа ацаніць якасць гэтых паслуг у момант іх прапановы. Сэрвіс жа заўсёды бачны «тут і цяпер». Таму адзін з асноўных дакументаў, якія выкарыстоўваюцца пры працы ў нашай кампаніі, — гэта нашы Правілы аказання юрыдычных паслуг СПП, у якіх максімальна даступна апісаны мінімальныя карпаратыўныя стандарты нашых штодзённых стасункаў паміж калегамі, кантролю выканання замовы. Сэрвіс можна ўдасканальваць бясконца, таму часта нашы штотыднёвыя ўнутраныя семінары і трэнінгі прысвечаны стандартам аказання паслуг.

Page 6: Метад кейсаў

6

і гнатоўСкая таццяна, Партнёр

Спецыялізацыя: Канурэнтнае і антыманапольнае права

Прафесійны досвед: 15 гадоў

Канкурэнтнае і антыманапольнае праваІнтэлектуальная ўласнасцьТэлекамунікацыіМіжнародны гандаль/анты-дэмпінгавыя расследаванні

Канкурэнтнае і антыманапольнае права

Прыемна разумець, што сёння канкурэнтнае і антыманапольнае права ў Беларусі зноў паступова робіцца рэгулятарам узаемаадносін суб’ектаў. Хаця практыка ў галіне антыманапольнага рэгулявання ў нас была заўсёды: інвестары такімі паслугамі карысталіся пастаянна, бо карпаратыўныя палітыкі ўсіх міжнародных кампаній дастаткова высока ацэньваюць антыманапольныя рызыкі новага рынку. А нашы шматлікія справы ў сферы рэкламы і тэндэраў класічна выступаюць часткамі канкурэнтнага права ў краінах, дзе яно развітое. Сёння, на парозе стварэння ў Беларусі антыманапольнага органа новага фармату, можна ўпэўнена казаць пра тое, што заканадаўства аб канкурэнцыі і практыка яго прымянення чакаюць новай хва-лі развіцця — нават насуперак таму, што за доўгія гады дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння ў Беларусі практычна згублена разуменне бізнесам магчымасцяў і шляхоў абароны свайго права на добрасумленную канкурэнцыю і вольны доступ на рынак.

А для Беларусі канкурэнцыя і асабліва яе абарона на дзяржаўным узроўні — гэта, напэўна, адзін з не-шматлікіх эфектыўных спосабаў, а таксама неабходная перадумова для адраджэння страчанага даверу бізнесу да дзяржавы.

Заключаючы дыстрыбуцыйную ці дылерскую дамову, неабходна разумець сэнс канкурэнтных нормаў, для таго каб не дапусціць эксклюзіўных пагадненняў і не рабіць узгодненых дзеянняў, якія парушаюць прынцып роўнага доступу на рынак іншых суб’ектаў. Калі думаць пра рэструктурызацыю бізнесу, то трэ-ба ўлічваць палажэнні антыманапольнага заканадаўства ў частцы недапушчэння стварэння падчас рэар-ганізацыі суб’екта, чыё патэнцыйна дамінуючае палажэнне можа прывесці да негатыўных наступстваў для бізнесу канкурэнтаў або ўвядзення дзяржаўнага цэнавага рэгулявання ўласнай дзейнасці. Плануючы рэкламную кампанію, неабходна памятаць нормы канкурэнтнага заканадаўства, якія забараняюць параў-нанне тавараў, работ і паслуг канкурэнтаў.

Патрэба ў антыманапольных кансультацыях узнікае ў нашых Кліентаў не толькі пры працы ў Беларусі, але і ў сувязі з іх ростам і выхадам на новыя рынкі. Адзін з апошніх прыкладаў: мы дапамаглі нашаму Кліе-нту — беларускаму вытворцу сыравіны, якую ён пастаўляе збольшага ў Расію, — пазбегчы адкрыцця справы ў расійскім антыманапольным органе па скарзе яго канкурэнта. Сутнасць прэтэнзіі была ў тым, што невялікая расійская кампанія-канкурэнт не змагла заключыць дамовы пастаўкі аналагічнай сыравіны са спажыўцамі нашага Кліента. Па факце атрымання скаргі антыманапольны орган запытаў дакументы і каментары зацікаўленых бакоў. Мы дапамаглі Кліенту правільна сфармаваць і прадставіць належную інфармацыю з ацэнкай сваёй долі на рынку, указаннем на факты аб таварным рынку і замяняльніках сыравіны, з абгрунтаваннем адсутнасці ўзгодненых дзеянняў, немагчымасці для канкурэнтаў забяспечыць увесь аб’ём патрэб пакупнікоў Кліента, а таксама мы ўзгаднілі нашы пазіцыі з расійскімі калегамі і расійскімі партнёрамі Кліента. У выніку антыманапольны орган не знайшоў падставаў для адкрыцця справы і правя-дзення расследавання аб парушэнні канкурэнцыі ў дачыненні нашага Кліента.

Выхад за рамкі нацыянальнага антыманапольнага заканадаўства (нягледзячы на тое, што СПП заў-сёды была нацыянальнай кампаніяй з глыбокім разуменнем менавіта беларускага права) магчыма дзякую-чы маёй дзейнасці ў галіне канкурэнцыі, якую я ажыццяўляю ў рамках некамерцыйнага партнёрства «Спрыянне развіццю канкурэнцыі ў краінах СНД». Партнёрства выступае пляцоўкай для ўзаемадзеяння з Міждзяржаўнай радай па антыманапольнай палітыцы СНД і дае практыкуючым юрыстам розных краін магчымасць уплываць на стварэнне ў СНД больш прагрэсіўнага заканадаўства ў галіне канкурэнцыі ды ўніфікаванай практыкі яго прымянення. Я ганаруся тым, што мне, напрыклад, давялося браць удзел

Page 7: Метад кейсаў

7

у працы над Дакладам аб стане канкурэнцыі на рынках тэлекамунікацый у краінах СНД. І нягледзячы на тое, што сёння сумесныя расследаванні на рынках мабільнай сувязі па выніках працы над Дакладам, якія сталі нагодай для паніжэння тарыфаў на паслугі сувязі ў роўмінгу, прайшлі толькі ў Расіі ды Казахстане і не датычылі нашай краіны, я ўпэўнена, што ў рамках Мытнага саюзу аналагічныя працэсы ў Беларусі непазбежныя.

Мытны саюз у цэлым, яго рэгуляванне і першыя крокі ў стварэнні наднацыянальнага заканадаўства апо-шнім часам таксама зрабіліся вельмі цікавай тэмай нашай практыкі. Пакуль да гэтай сферы няма сур’ёзнай цікавасці на рынку з-за няведання яе магчымасцяў, але нашы юрысты, даследуючы новыя міжнародныя абавязальніцтвы Рэспублікі Беларусь, знаходзяць дастаткова шмат розначытанняў. Гэта робіцца прадме-там унутраных прафесійных дыскусій і шматлікіх запытаў ад імя СПП аб тлумачэнні спрэчных норм закана-даўства і прывядзенні іх у адпаведнасць з міжнароднымі дамовамі, асабліва ў частцы мытных пытанняў і нетарыфнага рэгулявання, патрабаванняў да якасці і бяспекі тавараў. Унутраныя абмеркаванні і дыскусіі — нармальная практыка нашай працы. Кожная сітуацыя і кожны пісьмовы дакумент заўсёды абмяркоўваюцца мінімум двума юрыстамі СПП, што дазваляе нам сцвярджаць: два юрысты — адно меркаванне!

Page 8: Метад кейсаў

8

ВашкеВіч андрэй, Партнёр

Спецыялізацыя: Урэгуляванне спрэчак

Прафесійны досвед: 21 год

Нерухомасць і будаўніцтва

Урэгуляванне спрэчак

У СПП я кірую судовай практыкай. З аднаго боку, судовая практыка ёсць у практычна любой юрыдычнай кампаніі, бо судовыя спрэчкі рана ці позна ўзнікаюць ува ўсіх удзельнікаў рынку. З іншага боку, сярод ка-лег даўно існуе свая прафесійная спрэчка — ці лічыць судовую практыку асобнай спецыялізацыяй для вялікай юрыдычнай кампаніі? Ці можна быць толькі прафесіяналам-працэсуалістам? Мы для сябе гэтую спрэчку вырашылі. Юрысты нашай судовай практыкі — гэта таксама спецыялісты ў іншых галінах права: карпаратыўнага, антыманапольнага, права інтэлектуальнай уласнасці. Я, напрыклад, разам з судовымі спрэчкамі займаюся пытаннямі будаўніцтва і нерухомасці. Вы спытаеце: ці можа юрыст прэтэндаваць на разуменне будаўнічых норм і правілаў? Безумоўна, у вывучэнні будаўнічых каштарысаў няма нічога цікавага, але пры досведзе, які ахоплівае сотні судовых справаў у сферы будаўніцтва, я дакладна ведаю, што каштарыс можа зрабіцца тым самым апошнім звяном у вырашэнні прафесійнай задачы — будаўнічай спрэчкі, таму юрыст з судовай практыкі болей за іншых калег мусіць разбірацца ў той галіне, якую ён прад-стаўляе ў судзе.

Адной з такіх паказальных судовых справаў было суправаджэнне дзейнасці Кліента-забудоўніка пры будаўніцтве і запуску ў эксплуатацыю не самага простага аб’екта нерухомасці з наборам незадаволеных інвестараў і парушэннямі тэрмінаў з боку нашага Кліента.

І трэба сказаць, што не без нашай дапамогі гэты аб’ект сёння працуе, а Кліент змог на стадыі запуску і здачы аб’екта ў эксплуатацыю не толькі паспяхова правесці дзясяткі судовых працэсаў, але пры гэ-тым мінімізаваць судовыя выдаткі шляхам дасягнення неабходных дамоўленасцяў з інвестарамі ў паза-судовым парадку. Гэта стала магчыма дзякуючы таму, што, па-першае, пры падрыхтоўцы дамоўнай і даку-ментальнай базы былі ўлічаны ўсе прававыя нормы і нашы парады. Па-другое, падчас рэалізацыі праекта ўсе вымушаныя парушэнні абавязкаў з боку нашага Кліента, без якіх не праходзіць практычна ніводнае будаўніцтва, былі належным чынам аформлены і даведзены да ведама інвестараў і партнёраў. І самае галоўнае, што пры вырашэнні ўзнікаючых канфліктаў Кліент давяраў нашым парадам, якія грунтаваліся на праве і разуменні будаўнічага бізнесу, і даводзіў спрэчкі да суда толькі тады, калі гэта было непазбежна. Хоць я і юрыст судовай практыкі, але магу прызнацца, што часта неабходнага Кліенту выніку можна дасягнуць дзякуючы здольнасці юрыста данесці аргументаваную прававую пазіцыю да другога боку і дамовіцца. Але калі справа аказалася ў судзе, на дапамогу прыходзіць судовы юрыст, які не толькі валодае майстэрствам працэсу і здольны, ведаючы практыку, ацаніць перспектыву той ці іншай спрэчкі, але і мае магчымасць прыцягнуць для фармавання прававой пазіцыі Кліента юрыстаў з іншых спецыялізаваных практык СПП.

Інтарэс да рэгулявання рынку прававых паслуг у Беларусі ўзнік у мяне ў самым пачатку прафесійнай дзейнасці. А па часе гэта супала са з’яўленнем рынку прыватна практыкуючых юрыстаў. Спалучэнне практыкі і грамадскай дзейнасці дазваляе мне добра разумець усе нюансы нашай прафесіі. За гады працы намеснікам старшыні ўпраўлення Беларускага грамадскага аб’яднання гаспадарчых юрыстаў мне даводзілася браць удзел у падрыхтоўцы праектаў правіл прафесійнай этыкі юрыстаў, правіл аказання юрыдычных паслуг, удзельнічаць у працоўнай групе па распрацоўцы канцэпцыі і праекта закона аб рэфар-маванні адвакатуры і рынку юрыдычных паслуг у Беларусі. Камунікацыя з калегамі па прафесіі дазваляе прасцей вырашаць прафесійныя задачы, а досвед рэгулявання рынку — не толькі павышаць сваю кампе-тэнцыю, але і дзяліцца ведамі з нашымі калегамі ў СПП.

У цэлым, камандная праца — гэта бесперапынны абмен досведам і ведамі. Паспрабаваўшы за гады

Page 9: Метад кейсаў

9

прафесійнай дзейнасці розныя формы індывідуальнай і партнёрскай юрыдычнай практыкі, я цяпер магу з упэўненасцю казаць, што сіла каманды — у камандных ведах. Бесперапыннае накапленне і сістэма-тызацыя ведаў робяць наша экспертнае меркаванне яшчэ больш каштоўным для Кліентаў. Таму ўся судовая практыка СПП заўсёды абагульняецца і робіцца даступнай калегам з іншых практык у выглядзе аналітычнай інфармацыі і абмену досведам на рэгулярных унутраных семінарах.

Page 10: Метад кейсаў

10

Сапега алена, Партнёр

Спецыялізацыя: Падатковае права

Прафесійны досвед: 19 гадоў

Працоўнае праваТрансфертнае цэнаўтварэнне

Падатковая практыка

Падатковая практыка, якой я на сённяшні дзень кірую, існуе як асобная структурная адзінка СПП дас-таткова нядаўна. Пры гэтым само выдзяленне падатковых пытанняў у асобны кірунак ужо кажа пра знач-насць і запатрабаванасць падатковых паслуг СПП і нашымі Кліентамі, і рынкам у цэлым. У працэсе росту свайго бізнесу нашы Кліенты вучацца разумець важнасць падатковых кансультацый, якія робяцца не толькі бухгалтарамі і аўдытарамі, але і юрыстамі, бо ў падаткаабкладанні есць не толькі бок уліку, але і прававы бок.

І толькі сукупнасць фінансавых і прававых кансультацый у сферы падаткаабкладання забяспечвае най-больш эфектыўнае вырашэнне праблем Кліентаў і найбольш аптымальнае планаванне дзейнасці. Толькі такі падыход гарантуе Кліенту эканамічную эфектыўнасць і прававую бяспеку!

Пытаннямі спалучэння розных галін права з падатковым заканадаўствам я займаюся амаль 20 гадоў і ведаю не толькі нарматыўнае рэгуляванне падатковых пытанняў, але і, што немалаважна, правапры-мяняльную і судовую практыку. З развіццём падатковага заканадаўства ў Беларусі развіваўся і мой пер-санальны досвед у гэтай сферы, мае веды і здольнасці.

Хто, акрамя практыкуючага падатковага юрыста, мае магчымасць аптымальна расставіць «сетку» да-моваў для дасягнення максімальнага эфекту? Хто, акрамя падатковага юрыста, можа «свежым вокам» паглядзець на бізнес-працэсы (існыя або планаваныя), пабачыць тыя магчымасці, якія дае спалучэнне, напрыклад, грамадзянскага і падатковага заканадаўства, і прапанаваць найбольш выгаднае і рацыянальнае выйсце? Хто ўрэшце, акрамя падатковага юрыста, можа засцерагчы ад магчымых памылак, ацаніць патэ-нцыйныя рызыкі і ў той жа час «падсцяліць саломку» ў найбольш складаных спрэчных сітуацыях?

Часам нават самае простае рашэнне аб выкарыстанні іншага віду дамовы можа прынесці адчувальны эканамічны эфект пры выплаце падаткаў. На этапе планавання новага бізнесу комплексная ацэнка праекта дазваляе спачатку знайсці падатковыя рашэнні — і ўжо менавіта на гэтых рашэннях як на фундаменце зносін будаваць арганізацыйна-прававыя і дамоўныя адносіны. Менавіта такі падыход дазваляе знайсці найбольш выгоднае для Кліента рашэнне. І абсалютна не выклікае сумневаў важнасць падаткова-права-вога кансалтынгу, калі падатковыя органы выстаўляюць нашым Кліентам прэтэнзіі аб неабходнасці даплаты падаткаў у бюджэт. Як правіла, такія пытанні таксама знаходзяцца на сумежжы падатковага рэгулявання ды іншых галін права. Дастаткова прывесці адзін з прыкладаў, калі падатковыя органы звярнуліся да на-шага Кліента з прапановай аб даплаце 250 тысяч долараў зямельнага падатку і выплаце штрафных санк-цый за карыстанне зямельным участкам. Трэба адзначыць, што ў гэтым прыкладзе Кліент ужо два гады не выкарыстоўваў гэты ўчастак, але не аформіў належным чынам вяртанне ўчастка пасля сканчэння тэрміну яго часовага выкарыстання для патрэб будаўніцтва. У гэтай сітуацыі было прааналізавана шмат розных нормаў, не толькі падатковага і зямельнага заканадаўства. Аднак дасягненне адзінага прымальнага для Кліента выніку — адсутнасці прэтэнзій з боку падатковых органаў — стала магчымым толькі дзякуючы сукупнай ацэнцы ўсіх абставін.

Бізнес нашых Кліентаў ужо даўно выйшаў за нацыянальныя межы, і вялікая колькасць сувязяў у біз-несе беларускіх кампаній так ці інакш датычыць расійскага рынку. Таму тэндэнцыі расійскага, у тым ліку падатковага заканадаўства маюць вялікае значэнне для бізнесу нашых Кліентаў. Як паказвае шматгадовы маніторынг расійскай правапрымяняльнай практыкі, рана ці позна найбольш важныя, правераныя судовай практыкай падатковыя рашэнні прымяняюцца і ў Беларусі. Улічваючы пастаянны абмен досведам паміж

Page 11: Метад кейсаў

11

супрацоўнікамі падатковых службаў Расіі ды Беларусі (дарэчы, беларусам есць чаму павучыць сваіх расій-скіх калег), мы таксама стала абменьваемся ведамі і досведам з нашымі расійскімі партнёрамі і калегамі, нават калі гэта не звязана з канкрэтнай справай, якую мы вядзем. Таму кансультуючы па беларускім па-датковым пытанні мы заўсёды будзем улічваць тыя нюансы, якія можа даць нашаму Кліенту расійскае па-датковае рэгуляванне.

Яшчэ адна функцыя падатковай практыкі — забеспячэнне неабходнай падтрымкі іншых практык СПП. Кожнае пытанне да СПП, якое наўпрост не звязана з падатковымі кансультацыямі, разглядаецца намі ў тым ліку і праз прызму падаткаабкладання, бо ацэнка як самой сітуацыі, так і магчымасці вырашэння праблемы Кліента мусіць грунтавацца на максімальна рацыянальным, эканамічна выгодным і бяспечным рашэнні. Граматнае падаткаабкладанне бізнес-аперацый — гэта, на мой погляд, другая па ступені важнасці задача бізнесу, без якой не будзе магчыма эфектыўная рэалізацыя першай — атрымання прыбытку ў максі-мальным памеры законнымі спосабамі.

Вярнуцца да грошаў spplaw.by